Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сіняя-сіняя...

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

– Я б такога ніколі не аддала, - ціха сказала яна.

– Таму што ты ведаеш пустыню.

– А ты?.. Не, я не аддала б...

І тут гэтыя словы нібы нешта адпусцілі ў ім. Нібы прарвалася нешта даўняе, даўкае, гнятучае. І ён заплакаў. Бязгучна. Толькі слёзы каціліся па шчоках.

– Раскажы, - ціха сказала яна.
– Значыць, і гэтыя...

рэкі... Значыць, і яны сінія?

– І яны сінія, - гартанна сказаў ён.
– Іх многа. А між іх стаяць лясы. І лясоў таксама многа. І паміж дрэў бяжыць многа ручаін. А замест пяскоў там паплавы, і на іх многа рознакаляровых кветак, а над кветкамі - арка-вясёлка. А часамі на ўсё гэтае падае снег... Ты не ведаеш, што гэта - снег. Ён падобны на белую воўну, што падае з нябес. На белую воўну з мільёнаў мехары.

– А ён бывае сіні?

– Бывае. Калі гарыць над ім месяц. Зірні, там усходзіць месяц.

Месяц сапраўды ўсходзіў над пустыняй. І яна была пад месяцам бясконцая, як неба. А над ёю гарэлі, амаль не міргаючы, тысячы зор.

Яна ляжала перад ім, бязмежная, як жыццё, азораная, залітая празрыстым святлом. Свяцілася кожнай дзюнай, нібы адлітай з таго ж крышталю, што і вочы малой. І ўсё гэта было бязмежнае, усеабдымнае і ўсёпаглынальнае, як час, як жыццё, як чалавек, як далёкая... далёкая... далёкая...

Дзяўчынка глядзела на яго, як на таго, хто з'явіўся з казкі. Абхапіла калені ручанятамі, паклала на іх падбародак, схіліла галаву. І ў яе ўскінутых трывожных вачах, як тысячы светлячкоў, адбіваліся зоры.

– Раскажы, - ціха папрасіла яна.

І ён расказваў. І паступова знікала вымушаная беднасць мовы, знікаў некуды семнаццацігадовы душны праклён, знікала чыгунная туга. Ён расказваў, і перад абмытымі вачыма, далёкае, жывое, уставала тое, што ён тысячу разоў бачыў і адначасова нібы пазнаваў першы раз.

Крыжы на ростанях, вёскі ў барвяных каралях арабін, чырвоная шыпшына ля дарог, начлежныя коні ў тумане. Балоты, імшары, балоты. Мястэчкі сярод сініх лясоў, мосцікі

над начнымі ручаінамі.

Сінія-сінія-сінія паплавы.

– Я б хацела туды.

– Ты паедзеш туды, - сказаў ён.

– Добра, - перарывіста сказала яна.

Пятрок захутаў яе і паклаў пад мур. Хай сабе паспіць. Стаяла цішыня.

– Сіняя-сіняя, - сказала Джаміля.

І адразу замурлыкала. Ціха-ціха.

Ён сядзеў над ёю і пазіраў, як яснее над бязмежнасцю трапяткая смуга чароўнага ззяння.

Недзе там, за пустыняй, за морам, была другая зямля. І ён не мог без яе. Яе не было тут, але яна была.

З атлусцелымі панамі, з бяздушнымі ўладарамі душ, з хлуснёй, са спаласаванымі мужыкамі, з апляванай, забароненай мовай.

Але яшчэ і з паплавамі, і з сінімі вербалозамі на берагах рэк. Няхай няшчасная, няхай забітая і абылганая, але свая, найлепшая ў свеце, сіняя, чыстая, як першае каханне, да якога не прыліпае ніякі бруд, як бы ён ні цягнуўся.

Джаміля думала, што ён з'явіўся з казкі... Гэта праўда... І трэба ратаваць казку, пакуль яна казка, а не пустыня. Трэба біцца за яе нават з самім д'яблам і памерці на яе зялёных лугах, прыгажэйшых за ўсё на зямлі.

Вяртанне. Толькі вяртанне. Няхай там нікога няма. Камусьці трэба пачаць.

Ён вытрымае тут і два, і тры дні. Ён вытрымае тут... колькі спатрэбіцца. Ён не можа не зрабіць гэтага. Таму што ён не можа аддаць у рабства кудысьці на Чад або ў Танжэр, у другі канец вялікай нявольніцкай дарогі, гэты камячок жывой плоці, які вярнуў яму радзіму.

Радзіму, якую таксама нельга аддаць.

І нават калі заб'юць, ён памрэ з думкаю пра дзяўчынку і з думкаю пра яе, багацейшы, чым за ўсе семнаццаць пустых год.

«Сіняя-сіняя...»

А над бясконцасцю, шырэй за якую ён зараз быў, ляжала нерухомае, урачыстае і невымоўна пакутнае святло. За градою дзюн пачулася чыстае плясканне мазолістых вярблюджых ног.

Поделиться:
Популярные книги

Толян и его команда

Иванов Дмитрий
6. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.17
рейтинг книги
Толян и его команда

Я все еще граф. Книга IX

Дрейк Сириус
9. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще граф. Книга IX

Землянка для двух нагов

Софи Ирен
Фантастика:
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Землянка для двух нагов

Возвышение Меркурия. Книга 15

Кронос Александр
15. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 15

Тактик

Земляной Андрей Борисович
2. Офицер
Фантастика:
альтернативная история
7.70
рейтинг книги
Тактик

Герцогиня в ссылке

Нова Юлия
2. Магия стихий
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Герцогиня в ссылке

Попаданка в семье драконов

Свадьбина Любовь
Попаданка в академии драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.37
рейтинг книги
Попаданка в семье драконов

Прорвемся, опера! Книга 2

Киров Никита
2. Опер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прорвемся, опера! Книга 2

Королевская Академия Магии. Неестественный Отбор

Самсонова Наталья
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.22
рейтинг книги
Королевская Академия Магии. Неестественный Отбор

Новый Рал 3

Северный Лис
3. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.88
рейтинг книги
Новый Рал 3

Шведский стол

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Шведский стол

Имя нам Легион. Том 11

Дорничев Дмитрий
11. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 11

Метатель. Книга 2

Тарасов Ник
2. Метатель
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Метатель. Книга 2

Я уже князь. Книга XIX

Дрейк Сириус
19. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я уже князь. Книга XIX