Сэрца мармуровага анёла
Шрифт:
І чаму ў Магдаліны скрухай варухнулася сэрца? Мусіць, ад здрадлівай чалавечай натуры, якой аднаго добрага, вырашанага, самавітага мала, а хочацца яшчэ чагосьці…
Ну ды што ўзяць з дзіцяці (праўда, дзіцяці паўналетняга), але якое ўсё яшчэ можа сарваць пралеску са старое магілы і зусім пра гэта не задумацца, не пацягнуць за кволым бледна-зялёным сцяблом ланцуг метафар, алюзій, сімвалаў і філасофскіх разважанняў.
Магда і пра скрутак, перададзены суседкай старога, успомніла толькі ў цягніку, калі Карлуша зашаргатаўся ў сваёй клетцы, засунутай на самы верх, на месца матрацаў.
Марк
У няроўным святле тамбура Магдаліна разгарнула таямнічы скрутак. Кніжка памерам з далонь, з цёмна-зялёнай выцертай вокладкай без назвы. На польскай мове… Магда з цяжкасцю разбірала асобныя словы, здагадваючыся пра сэнс астатніх.»Зборнік паэзіі польскіх паэтаў з дадаткам заўваг, аб сутнасці быцця, духа і цела сапраўднай паэзіі з прадмовай Адама Пянкевіча Першы выпуск. Вільна, друкарня Ёзэфа Завадскага, 1835 год».
Раней Магдаліна ніколі не трымала ў руках такіх старых кніжак. У бібліятэцы, дзе яна працавала, самай старой кніжкай было асобнае выданне паэмы Мікалая Асеева «Будзённы» 1922 года. Магда нават выставіла яе на стэндзе пад шклом як надзвычайную рэдкасць. А тут… Чаго варты адзін змест — Адам Міцкевіч, палкоўнік Цыпрыян Гадэбскі, палкоўнік Антоні Гарэцкі (чаго б гэта палкоўнікі цугам ішлі ў паэты?), Францішак Карпінскі, Алёйза Фелінскі… Ці дзед клапаціўся пра ейнае духоўнае выхаванне?
Дзяўчына перагарнула апошнюю старонку і ўбачыла некалькі чыстых лістоў, як значылася, «Для зацемак». Лісты былі скарыстаныя па прызначэнні — як макам, нехта сыпануў такім дробным почыркам.
«Мілая прынцэса!»
Так называў яе стары… У Магды закалацілася сэрца. Як добра, што яна не паказала скрутак Марку! Уся таямніца дарэшты дастанецца ёй.
«Мілая прынцэса!
Часу ў мяне мала. А старэчае шматмоўе перашкаджае лаканізму. Хаця што значаць час і прастора для Усявышняга, які знітоўвае і разрывае лёсы? Шлях, які прывёў вас да маіх дзвярэй, пачаўся пяцьсот год таму… І вы, мілая, чыстая дзяўчынка, не ўяўляеце, колькі бруду, крыві і здрады было на гэтым шляху… Але і — высакародства, мужнасці, любові! Проста ўявіце, што я расказваю вам казку…»
Два крыжы
Святло араматычнай свечкі адбівалася на барвовым шоўку прасціны, быццам яны ляжалі ў агні. «У пякельным агні», — з пакорлівым адчаем асуджанага падумала дзяўчына.
Насамрэч прасціна была ружовай. Але цьмянае святло ператварала цнатлівы ружовы колер у трывожную барву.
Запальваць святло было небяспечна. Магла заўважыць гарадская варта або прыслуга ў доме… Але ён хацеў наглядзецца на яе — у апошні раз. На цёмны шоўк валасоў, белую скуру… Вочы — цёмна-зялёныя, вялізныя і такія праніклівыя — у яго спынялася сэрца кожны раз, калі ён зазіраў у іх глыбіні. Як на візантыйскіх абразах…
«Цікава, ці будзе ў мяне яшчэ калі-небудзь гэтак жа спыняцца сэрца пры поглядзе ў чыесьці вочы?» — падумаў ён і аж застагнаў ад нясцерпнай тугі. Гэтак балюча не было нават тады,
Кажуць, нявеста таксама маладая і прыгожая. Сапраўдная прынцэса. Але не ёй цараваць у ягоным сэрцы.
— Агнешка… Агна… Агонь, у якім я згараю… — шаптаў ён, цалуючы вочы дзяўчыны.
— Мы абое загубілі, спалілі свае душы.
Дзяўчына добра гаварыла па-грэчаску. Праўда, на латыні яна размаўляла яшчэ лепш. Але ён не любіў латынь.
Няўжо ўсе дзяўчаты ў гэтай краіне такія вучоныя?
Мусіць жа, не. Проста яму дасталася яна, дзіўная і непаўторная.
— Што мы нарабілі? Ты — чужы жаніх, я — чужая нявеста. Можа, нас хтось апаіў, як Трышчана і Іжоту?
— Я вазьму твой грэх на сябе, — шаптаў ён, цалуючы яе тонкія пальцы. Кожны пальчык…
Калі б ён мог надзець на вось гэты кволы пальчык свой пярсцёнак… Цяжкі пярсцёнак з вядомым усяму свету гербам ягонага роду ўладароў…
— Ты будзеш памятаць мяне? — дзяўчына глядзела амаль строга на яго мужнае аблічча, светлыя доўгія валасы, якія завіваліся ў локаны, блакітныя вочы, у куточках якіх ужо ляглі зморшчынкі — ад звычкі прыжмурвацца, углядаючыся ўдалеч ці наносячы смяротны ўдар.
Замест адказу ён пацягнуўся да крэсла, на якім ляжала яго вопратка, узяў стылет, дастаў з похваў. Клінок бліснуў, як месячная вада ў бяздонным віры. Хлопец прыставіў вастрыё стылета да сваіх аголеных грудзей, там, дзе сэрца. Па скуры павольна працягнулася глыбокая драпіна, яе перакрэсліла другая. На барвовы шоўк капнула барва.
— Бачыш? Гэты крыж заўсёды будзе са мной. Да самае смерці. Як памяць пра цябе.
Агна асцярожна дакранулася да раны на грудзях хлопца.
— Што ты скажаш той жанчыне, якая калісьці будзе лашчыць гэты шнар?
— Што пад гэтым крыжам пахаванае самае дарагое для мяне. Але нікому не патлумачу — там, у сэрцы, нашае каханне.
Дзяўчына ўзяла тонкай рукой стылет, пакладзены на барвовы шоўк, і хуткім рухам — хлопец не паспеў яе спыніць — двойчы правяла вастрыём па сваіх грудзях. Там, дзе сэрца.
— Я таксама буду помніць цябе.
Ён з невымоўным жалем абняў каханую. Іх раны прыціснуліся адна да адной.
— У нас цяпер адна кроў,— шаптала яна. — Помні гэта, калі раптам будзеш забіваць кагосьці з майго народу.
Ён схаваў твар у яе цёмных валасах.
— Абяцай, калі народзіцца сын, прышлеш яго да мяне. Я зраблю яго князем.
— Не, любы. Ён будзе служыць свайму народу. У тым званні, у якім будзе народжаны. Не крыўдуй.
За дзвярыма пачуліся хуткія крокі і лёгкі стук у дзверы — тры разы. Гэта было папярэджанне аб небяспецы. Дзяўчына дапамагла хлопцу зашнураваць камзол, надзець перавязь мяча. Падала плашч. Перад адчыненым акном яны абняліся апошні раз.
Отражения (Трилогия)
32. В одном томе
Фантастика:
фэнтези
рейтинг книги
Выйду замуж за спасателя
1. Спасатели
Любовные романы:
современные любовные романы
рейтинг книги
Мастер 8
8. Мастер
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
рейтинг книги
Золушка по имени Грейс
Фантастика:
фэнтези
рейтинг книги
Девочка-яд
2. Молодые, горячие, влюбленные
Любовные романы:
современные любовные романы
рейтинг книги
Warhammer 40000: Ересь Хоруса. Омнибус. Том II
Фантастика:
эпическая фантастика
рейтинг книги
Вперед в прошлое 2
2. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рейтинг книги
Тактик
2. Офицер
Фантастика:
альтернативная история
рейтинг книги
Отрок (XXI-XII)
Фантастика:
альтернативная история
рейтинг книги
