Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сэрца мармуровага анёла
Шрифт:

Белыя анёлкі-суквецці гайдаліся на галінках каштанаў усё мацней, бо дождж ператварыўся ў залеву. І стаяць на месцы было глупствам.

…Прызнацца, пры поглядзе на Кастусёву бабулю не верылася, што яна ўмее нешта гатаваць. Бабуля была па-спартыўнаму падцягнутая, у нагавіцах і прасторнай сіняй блузцы. Сівыя валасы, калісьці, відаць, чорныя, коратка пастрыжаны. Бабуля абыходзілася без акуляраў, затое на шыі віселі каралі з вялізных, з каштан, кавалкаў неапрацаванага бурштыну.

— Ад шчытавідкі добра дапамагае! — нізкім голасам патлумачыла Яўгенія Іванаўна, заўважыўшы Магдалініну цікавасць. — Я гэтыя кавалкі калісьці сама вылавіла ў Балтыцы! — у бабуліным голасе гучаў гонар. — У сакавіку лёд пайшоў у заліве, а ў ім — бурштынавы

слой. А хвалі, а сівер! І ўвесь бурштын ад берагу адганяе. Мужыкі стаяць з сачкамі, лаюцца. А я маладая была, адчайная — распранулася, і ў ваду! Муж, дзед Кастусёў, мяне пасля спіртам расціраў са свайго афіцэрскага пайка, і ўнутр — сто грамаў. І нічога, нават насмарку не схапіла! Не тое што цяперашняя хліпкая моладзь. Я ж уральская казачка! Нас у палонках хрысцілі! Ешце піражкі, маладыя людзі. Вось гэтыя — з капустай, а гэтыя, тоўсценькія, — з рысам і мясам. А гэтаму птушанятку я зараз таксама нешта смачненькае дам…

«Птушанятка», Карл Карлавіч, пачуваўся ў новай хаце някепска. І піражкі сапраўды былі смачнюткія, а гарбата пахла язмінам. Бабуля прымусіла Магду, «кволую гарадскую дзеўчынёху», абхінуцца махеравым пледам, бо «сучасныя рыцары, на жаль, не дадумаюцца да такіх простых рэчаў». Кастусь пакорліва ўздыхнуў на бабулін закід.

Яўгенія Іванаўна ўсміхнулася:

— Добра, добра, я супербабуля, я ўсё разумею. Іду ў свой пакой і пачынаю рыхтавацца да заўтрашняй лекцыі. Калі што, паклічаце.

Магду кінула ў чырвань ад адной думкі, што нехта мог палічыць, быццам яе з гэтым нахабным Кастусём звязваюць нейкія асаблівыя адносіны. Ён жа яе проста выкарыстоўвае — як цікавы дакумент. А параўнаць гэтага хлапчыску з Маркам… Смешна!

Але сыходзіць нікуды не хацелася. У старой кватэры з высокай столлю, без дываноў і абавязковага крышталю, затое з кніжнымі паліцамі і такімі зручнымі, хаця і цвёрдымі, фатэлямі было ўтульна і спакойна.

І Кастусь нічога не пытаўся і не кідаў дапытлівых позіркаў. Сядзеў у сваім фатэлі ды вёў свецкую гаворку пра норавы шляхты васемнаццатага стагоддзя.

— … А на развітанне гаспадарская дачка мусіла «запіць» з кожным госцем страмянную — трохі пакаштаваць з чаркі, якая падавалася госцю. Вось прыблізна такая чарка была… Як на той паліцы, каля чорнага гаршэчка.

Крумкач прагарлаў сваё «Невермор», і Магда наважылася расказаць.

Кастусь слухаў яе, не перабіваючы. Толькі ў адным месцы, калі гаворка ішла пра доказы візантыйскага паходжання, усхапіўся і некалькі разоў прабегся па пакоі, махаючы рукамі і нешта мармычучы сабе пад нос.

І вось засталося пераказаць апошнія радкі зніклага паслання. Магда змоўкла. Кастусь зразумеў яе хваляванні.

— Можаце мне не расказваць далей. Хто я такі? Мэнээс з хіповым хвосцікам. Але я магу звесці вас з аўтарытэтнымі, і галоўнае — сумленнымі вучонымі. Ёсць, прынамсі, два чалавекі… Адзін, вядомы пісьменнік, таксама перажыў рэпрэсіі. Вы можаце распытацца пра яго ў каго заўгодна.

Але Магда рашуча страсянула валасамі, не заплеценымі сёння ў акуратныя коскі, і, заплюшчыўшы вочы, каб ясней прыпомніць напісанае, прагаварыла, як прачытала:

«Было зроблена тры копіі з рукапісу і з дакументаў.

Адну я перадаў Антосю. Ведаю, што ў час уцёкаў паперы былі з ім.

Другая копія ў архіве прафесара Сахнут-Бічэўскага, у папцы з надпісам «Копіі судовых актаў сельскагаспадарчага суда Мінскай губерніі. Пачатак ХІХ ст.».

Трэцяя — на Кальварыйскіх могілках. Склеп злева ад касцёла, на фасадзе трохкутнік з блакітнай цэглы з вокам. Гільза закапаная ў правым дальнім куце, 50 см.

Твой дзед падпісваўся «Алесь Валошка». Мы з ім абодва былі сінявокія».

Пераказала — і жахнулася: цяпер назад не павернеш. А Марк строга загадаў выкінуць з галавы ўсе гэтыя справы! Як ён раз'юшыцца!

Твар Кастуся гарэў ад узрушэння.

— Мой сябра напісаў артыкул «Загадка Алеся Валошкі». Нідзе не надрукавалі — сказалі, бяздоказна.

Сенсацыя, высмактаная з пальца. З паэтаў, што пачыналі напрыканцы дваццатых, Валошка быў найярчэйшы. Усё, што ўдалося знайсці,— чатыры вершы ў газеце. Прычым у тых нумарах, што захаваліся ў бібліятэках, публікацыя выразана! Але і гэтага дастаткова. Сапраўдны талент. Ні пафасу, ні сялянска-пралетарскай тэматыкі. Толькі роздум і пачуццё. Нібыта сцверджана, што пад псеўданімам «Валошка» друкаваў раннія вершы ці то Глебка, ці то Броўка. Але мой сябрук перакананы, што быў такі паэт, дасюль не адкрыты. Адкапаў нейкую кнігу 1933 года, дзе на абачыне ў спісе будучых выданняў ёсць зборнік вершаў Алеся Валошкі «Чырвоныя канваліі». Гэты зборнік не з'явіўся ніколі. І ніколі больш не друкаваўся паэт Алесь Валошка.

— Рукапіс, пра які гаворыць Іван Хмель, гэта рукапіс «Чырвоных канвалій»? — задумліва папыталася Магда-ліна.

— Думаю, так. А «дакументы» — доказы каралеўскага паходжання, і можа, некаторыя планы змоўшчыкаў. Каралеўства Беларусь! Як гэта… прыгожа! — Кастусь не змог уседзець на месцы і ўзбуджана хадзіў па пакоі.

Карлу Карлавічу, напэўна, гэты рух спадабаўся, бо ён таксама закульгаў па падлозе, нібыта перадражніваючы хлапца. Магдаліна рассмяялася. Але Кастусь нават не звярнуў увагі, працягваючы разважаць:

— Сахнут-Бічэўскі! Знакаміты прафесар! Яшчэ дарэвалюцыйнай школы! Знаўца антычнасці і сярэднявечча! Расстраляны ў трыццаць сёмым. Напэўна, як шпіён Рымскай імперыі. У ягоны архіў рукапіс Валошкі схаваў няйначай любімы вучань… Як вы называлі? Міхась?

— Так… А прозвішча не памятаю. Нібыта Зарэйка… Ці Зварэйна…

— Ніколі не чуў. Хаця гісторык. І гэты знік бясследна. Але схаваць паперы ў прафесарскі архіў — выдатная ідэя!

— А мне здаецца, там адразу знайшлі б?

— Нічога падобнага! — запярэчыў Кастусь. — Папка падпісаная. А папак — тысячы. Нават калі нехта будзе звяраць і пабачыць неадпаведны матэрыял, наўрад ці пачне адразу разбірацца. Ведаеце, колькі такіх «неадпаведных» папак у нашых дзяржаўных архівах? Урэшце, трэба будзе распытацца ў бабулі — перад вайной яна была студэнткай Ленінградскага універсітэта, у час блакады працавала там калісьці накшталт вартаўніка ці архіварыуса… А напачатку вайны многія архівы з Беларусі вывезлі ў Піцер. Лукаш Бэндэ, напрыклад, амаль усю беларускую рэпрэсіраваную літаратуру туды перапёр… Хаця наўрад ці бабуля ведае. Яна ж у мяне біёлаг. Спецыяльнасць — арніталогія. Лекцый ёй цяпер мала даюць чытаць. Пенсіянерка. У сельгастэхнікуме былыя студэнты дапамаглі прыладкавацца, дзве лекцыі на тыдзень. У свой час доктарскую не абараніла — з-за нашага спадчыннага паскуднага характару.

Карлуша, якому абрыдла бессэнсоўнае хаджэнне, узляцеў на паліцу. Адтуль адразу ж зваліўся зялёны гліняны збаночак і раскалоўся напалам. Магда сцялася… Зараз будзе чарговае «выгнанне з раю»… Але Кастусь толькі задумліва паглядзеў наверх:

— Трэба будзе там яму седала прыбіць… Палку такую… Уздоўж усёй сценкі. Бацька ўвечары вернецца, зробім.

І зноў захадзіў па пакоі, разважаючы пра кальварыйскі склеп, які, магчыма, зруйнаваны, але наведацца туды трэба, пра архіў Сахнут-Бічэўскага, пра рукапісы і дакументы… І Магдаліне чамусьці стала сумнавата. Вось спецыяліст і задаволены… Даведаўся ўсё, што хацеў. Дзяўчына разумела, што яна сама больш не ўяўляе для яго цікавасці. Узнялася з канапы.

— Што ж, дзякуй за піражкі, за Карла Карлавіча…

— Я вас чымсьці пакрыўдзіў? — Кастусь стаяў перад Магдалінай.

— Дзяўчына адвяла вочы.

— Ну, вы цяпер справіцеся без мяне… Вы спецыяліст…

Вось вы якога пра мяне меркавання… — Сташынскі глядзеў амаль што сумна. — Ну, што ж… Пераконваць не буду. Але ўсвядомце: усё, што я знайду, належыць вам. І рукапіс, і ўсё іншае… Я не змагу без вашае згоды гэта выкарыстаць.

— А калі я згоды не дам? — недаверліва папыталася Магдаліна. — Калі забараню друкаваць усё, што тычыцца майго роду?

Поделиться:
Популярные книги

Английский язык с У. С. Моэмом. Театр

Франк Илья
Научно-образовательная:
языкознание
5.00
рейтинг книги
Английский язык с У. С. Моэмом. Театр

Неправильный лекарь. Том 1

Измайлов Сергей
1. Неправильный лекарь
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неправильный лекарь. Том 1

Камень. Книга 3

Минин Станислав
3. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
8.58
рейтинг книги
Камень. Книга 3

Земная жена на экспорт

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Земная жена на экспорт

История "не"мощной графини

Зимина Юлия
1. Истории неунывающих попаданок
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
История немощной графини

Никита Хрущев. Рождение сверхдержавы

Хрущев Сергей
2. Трилогия об отце
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
Никита Хрущев. Рождение сверхдержавы

Мое ускорение

Иванов Дмитрий
5. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Мое ускорение

Магия чистых душ 2

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.56
рейтинг книги
Магия чистых душ 2

Маглор. Трилогия

Чиркова Вера Андреевна
Маглор
Фантастика:
фэнтези
9.14
рейтинг книги
Маглор. Трилогия

Отцы-основатели. Весь Саймак - 10.Мир красного солнца

Саймак Клиффорд Дональд
10. Отцы-основатели. Весь Саймак
Фантастика:
научная фантастика
5.00
рейтинг книги
Отцы-основатели. Весь Саймак - 10.Мир красного солнца

На границе империй. Том 8

INDIGO
12. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8

Сирота

Шмаков Алексей Семенович
1. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Сирота

Адвокат Империи 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 2

Игра Кота 3

Прокофьев Роман Юрьевич
3. ОДИН ИЗ СЕМИ
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
8.03
рейтинг книги
Игра Кота 3