Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

2

Гукан на абед не прыехаў.

Кірыла, шумны з раніцы, вясёлы і лагодны пасля заканчэння свайго артыкула, пачаў хмурнець і злавацца. Знарок сказаў жонцы, што запрасіў у госці старшыню гарсавета.

Валянціна Андрэеўна надзвычай тонка адчувала мужаў настрой, а таму не ўпікнула ніводным словам.

— Калі ласка. Абед у нас з Галяй добры. Пачакаем.

Кірыла паглядзеў на гадзіннік, яму хацелася есці, можа, таму і злаваўся. Пайшоў да Яраша, які ляжаў каля ручая пад дубам і чытаў часопіс на ангельскай мове.

— Хам.

— Хто? — Ярашу чамусьці зрабілася смешна, і ён закрыў твар далонямі.

— Калі

я быў патрэбны яму, тады ён знаходзіў мяне ўсюды. Я знарок прасіў у рэдактара камандзіроўкі ў самыя далёкія куткі. Ён адклікаў назад і яшчэ папракаў, што я не маю партыйнага сумлення. «Гэта не мая кніжка. Гэта партыйнае даручэнне. І мне, і табе». Вось як!

— Юпітэр, ты злуеш… І паўтараю: не падабаецца мне твой намер. Запрасіць чалавека, каб…

— Дальбог, а запрашаў шчыра. І пагутарыць хачу шчыра. Нарэшце, чаму ты думаеш, што за гэтыя гады погляды яго не змяніліся? Усё змянілася.

— А калі шчыра, то цярпліва чакай і, як добры гаспадар, выбач. Мала чаго мог затрымацца чалавек. Ты сам не такі ўжо акуратны.

— Есці хачу.

— Табе карысна пагаладаць.

Кірыла лёг на спіну, палажыўшы рукі пад галаву, смачна пацягнуўся. Доўга ўглядаўся ў лісце дуба. У яго гушчары шасталі, церушылі мохам нейкія птушкі, але ён ніяк не мог убачыць іх і са смуткам падумаў, што слабее зрок. Непрыкметна прыходзіць старасць. Хацелася пафіласофстваваць на гэтую тэму. Але Яраш уважліва чытаў. Кірыла паглядзеў на сябра і не адважыўся перашкаджаць. Жыла ў ім павага да людзей, якія чытаюць на замежнай мове. Павага і зайздрасць. Ён шкадаваў, што быў гультаём і не вывучыў ніводнай мовы. Праўда, тут жа знаходзіў апраўданне: яго пакаленню было не да таго. А хіба Яраш не з яго пакалення?

Неяк Яраш сказаў, што не позна запоўніць гэты прабел цяпер. Не позна! Куды к чорту! Няма калі пачытаць на роднай мове, не тое што вучыць чужую.

А неба… неба якое сёння! Яснае, яно ніколі, аднак, не бывае аднолькавым, мае тысячы адценняў. І адценні гэтыя мяняюцца на вачах. Вось як цяпер. І хмаркі-аўчынкі заўсёды розныя — па форме, па абрысах. Гэтая, што плыве над лясніцтвам, падобна на… На што? На прычоску Элы, машыністкі рэдакцыі. Кірыла сумна ўсміхнуўся: ён не вельмі багаты на метафары і параўнанні. Заўсёды пакутліва шукаць іх, каб былі трапныя, арыгінальныя. Ён вінаваціць газету — яна засушыла. Нават доўга любавацца небам ён ужо не можа, стамляецца. Натура яго прагне дзейнасці, хоць якой-небудзь.

— Доктар Яраш! У машыне ў мяне ёсць бутэлька каньяку… Давай расціснем. Употай. А за абедам, на здзіўленне сваім «Богам падараваным», будзем піць адно кісленькае віно.

Яраш засмяяўся:

— У цябе авантурны характар, Кірыла.

Абедалі разам, за агульным сталом, як рабілі часта, на верандзе ў Ярашаў, бо ў такі час дня там быў цень. Толькі Іра за стол не прыйшла.

— Яна перакусіла, — адказала Валянціна Андрэеўна на мужава запытанне.

Кірыла абурыўся. Яго злавала стаўленне дачкі да іх калектыву. Ён знарок будаваў дачу разам з Ярашам, каб лягчэй было змагацца «з сямейным эгаізмам», а галоўнае — з індывідуалізмам дзяцей. Праявы такога індывідуалізму насцярожваюць, хоць выяўляецца ён у дачкі і сына супрацьлегла, па-рознаму.

— Гэтая твая неарганізаванасць корміць іх эгаізм, — папракнуў Шыковіч жонку. — Але, ты яго падаграваеш! Што ім да другіх, да парадку! Парадак — гэта для бацькоў. А для іх — анархія. Захацела — паела, і бывайце здаровы. Ніякіх турбот. Мама нагатавала, мама і талеркі памые…

Галіна Адамаўна не баялася дрэннага ўплыву дзяцей Шыковічаў, старэйшых па ўзросту, на яе Віктара

і Наташу. Але не любіла, калі пры малых залішне многа гаварылі пра эгаізм і ўвогуле пра выхаванне. Ёй заўсёды не падабаліся па сутнасці сваёй правільныя, глыбакадумныя разважанні Шыковіча ў прысутнасці дзяцей. Яна лічыла, што выхаванне — такі хітры механізм, які павінен быць заўсёды схаваны і разам з тым ні на міг не спыняцца, не грымець, не ляскаць, не дыміць, не чадзіць, але працаваць безадказна. Яна сказала, як бы між іншым, раскладаючы відэльцы і нажы:

— А ты паказвай прыклад.

І быццам кальнула Кірылу відэльцам у бок. Ён з грукатам ад'ехаў на крэсле ад стала, усхапіўся.

— Не, ты слухай… Выходзіць, ва ўсім вінаваты я! У чым, хацеў бы я, каб мне растлумачылі. Што я — труцень, лежабок, спекулянт, злодзей? Чорт вазьмі! Я працую дзень і ноч. Сумленна, шчыра. Не крыўлю душою. Не краду. Што можа ўкрасці пісьменнік? Рэдка нават падхалімнічаю.

— Але — бывае? — з іроніяй спытаў Яраш, адкаркоўваючы бутэльку віна.

— Часцей перад жонкай.

— А як жа… Нешта я не адчуваю, — адгукнулася Валянціна Андрэеўна з крыўдай за дзяцей, з пакоя, дзе працірала кілішкі.

— Не, без жартаў… «Паказвай прыклад». У чым, дарагая Галіна Адамаўна? Хто скажа, што я даю благія прыклады? Што ўрэшце галоўнае ў фармаванні чалавека? Праца. Я працую. І ты працуеш! — крыкнуў ён жонцы. — Дык чаму нашы дзеці не навучыліся працаваць? Чаму растуць эгаістамі? Вось што мяне хвалюе…

— Твае дзеці не горшыя за іншых, — сказала гэта Валянціна Андрэеўна з крыўдай за дзяцей, з'явіўшыся на парозе з кілішкамі і шклянкамі ў руках.

— Не горшыя… Супакоіла. Вось так заўсёды сваёй неразумнай любоўю ты разбураеш тое, што я ствараю.

— Няпраўда. Пры дзецях я ніколі не пярэчу. Але ты часцей гаворыш гэта мне, чым ім.

— Словы нічога не значаць, — зноў жа нібы так сабе, між іншым, кінула Галіна Адамаўна.

Шыковіч узмахнуў рукамі, як ястраб крыламі.

— Вось табе, калі ласка! А я, дурань, усё жыццё верыў у вялікую сілу слова. Жыў за слова, карміў дзяцей…

Наўрад ці чула Галіна Адамаўна, яна пайшла на кухню па стравы. Кірылу даўно ўжо злаваў гэты яе спакой. Ён добра ведаў, што яна зусім не такая спакойная, што яна ў дзесяць разоў больш нервовая, чым яго жонка. Неўраўнаважаная, раўнівая… А вось у размове з ім, асабліва калі размова пераходзіць у спрэчку, трымаецца заўсёды як каралева: з вышыні кідае бясспрэчныя ісціны. Яна пайшла — і Кірылу расхацелася шумець і спрачацца. Цяпер толькі ён прыкмеціў, які доўгі, нязграбны Віктар. Кожны раз, калі пры ім дарослыя пачыналі гаварыць пра выхаванне дзяцей, ён саромеўся, чырванеў, губляўся, быццам размовы такія абражалі хлопца. Наадварот, Наташа слухала іх, разявіўшы рот. І цяпер яна сядзела на ўсходцах ганка, глядзела ў кніжку, а вухам лавіла кожнае слова дарослых. Ёй вельмі хацелася, каб выказаўся яе тата. Яна была ўлюбёна ў свайго бацьку. Але яго, здаецца, цікавіў адзін стол: як заўсёды, ён наводзіў на ім парадак і прыгажосць. Ні мама, ні цётка Валя не ўмеюць гэта рабіць лепш за яго.

Калі Галіна вярнулася і паставіла на стол талеркі са смажанымі лісічкамі і салату са свежых гуркоў, Кірыла сказаў памяркоўна, прымірэнча:

— Я толькі адзін магу зрабіць вывад: залішне многа выгод даём мы дзецям. Відаць, трэба даваць менш. Як мой бацька нам…

Тут не вытрымала Наташа:

— Няпраўда, дзядзька Кірыла! Дзецям трэба даваць усё! На тое яны дзеці.

Усе засмяяліся з яе непасрэднасці.

— Давайце за стол, філосафы, — запрасіла Валянціна Андрэеўна.

Поделиться:
Популярные книги

Блуждающие огни

Панченко Андрей Алексеевич
1. Блуждающие огни
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни

Страж Кодекса. Книга VII

Романов Илья Николаевич
7. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга VII

Курсант: назад в СССР

Дамиров Рафаэль
1. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.33
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР

Архил...?

Кожевников Павел
1. Архил...?
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Архил...?

Офицер

Земляной Андрей Борисович
1. Офицер
Фантастика:
боевая фантастика
7.21
рейтинг книги
Офицер

Вспоминай меня ночью

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.60
рейтинг книги
Вспоминай меня ночью

Скандальный развод, или Хозяйка владений "Драконье сердце"

Милославская Анастасия
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Скандальный развод, или Хозяйка владений Драконье сердце

Эволюционер из трущоб. Том 4

Панарин Антон
4. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 4

Газлайтер. Том 9

Володин Григорий
9. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 9

Имя нам Легион. Том 4

Дорничев Дмитрий
4. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 4

Темный Лекарь 5

Токсик Саша
5. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 5

Невеста

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
8.54
рейтинг книги
Невеста

Случайная жена для лорда Дракона

Волконская Оксана
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Случайная жена для лорда Дракона

An ordinary sex life

Астердис
Любовные романы:
современные любовные романы
love action
5.00
рейтинг книги
An ordinary sex life