Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

Адначасова Кірыла прыгадаў сённяшнюю размову з сябрам, яго словы пра тое, што ці варта варушыць мёртвых і падзеі даўно мінулых дзён. Нават Яраш, нястрымны і нястомны Яраш, пачаў вось як разважаць! Што гэта — старасць? Дача, галубы, рыба…

А можа, сапраўды, гэта не тое, самае галоўнае, што патрэбна цяпер народу?

У Шыковіча нярэдка ўзнікалі такія сумненні ў актуальнасці сваіх творчых задум. Гэта цяжкія сумненні, яны часта выклікалі дэпрэсію, абыякавасць, застой. Кірыла баяўся іх. Таму яму больш не хацелася ні «мацаць»

Гукана, ні ўвогуле прадаўжаць размову пра гэта. Трэба пераключыцца на штось іншае!

Яму пашанцавала: нырнуў паплавок, ён падсек і выкінуў ніштаватага язя. Яго ўдача падагрэла рыбацкі азарт Гукана, бо язя той не ўзяў ніводнага. Сямён Парфёнавіч сеў бліжэй і пачаў расказваць пра звычаі рыб. Расказваў падрабязна, хоць вельмі манатонна. Кірыла маўчаў. Глядзеў, як гойдаецца паплавок, слухаў журчанне вады, крыкі ластавак. Мацней пахла дажджом. Усё гэта супакоіла і зноў расслабіла мозг, цела. Рака закалыхвала…

Раптам Гукан пачуў, як збоку ад яго штось цяжкае плюхнула ў ваду. Падумаў, абваліўся бераг. Глянуў — няма Шыковіча. Міма яго вуд плыў па рацэ саламяны капялюш. Сямён Парфёнавіч спалохана падскочыў. Але тут жа, пад абрывам, вынырнула галава…

— За вудзільна! Хапайся за вудзільна! — закрычаў Гукан.

Шыковіч схапіўся за вудзільна і, фыркаючы, адплёўваючы ваду, вылез на бераг. А капялюш паплыў па цячэнню далей — у мора.

— Што здарылася?

— Задрамаў, — адказаў Шыковіч, круцячы галавою, каб выліць ваду з вушэй.

— Задрамаў? — Гукан так зарагатаў, што ластаўкі спалохана кінуліся за раку, далей ад такога грому.

Шыковічу ніколі не давялося чуць, каб суровы, скупы на словы і ўсмешкі старшыня так рагатаў. Ён ніяк не мог супакоіцца, выціраў слёзы, гладзіў худы жывот і зноў заліваўся. Яго рогат устрывожыў Яраша. Той кінуў вуды і вылез з лазняку, каб паглядзець, што здарылася.

3

Звычайна Гукан прыходзіў у выканком за паўгадзіны, а то і больш да пачатку работы. Гэта было зручна. Па-першае, дысцыплінавала падначаленых, хоць, калі сакратарка паспрабавала прыходзіць раней за яго, ён забараніў ёй рабіць гэта. Яна павінна з'яўляцца без пяці дзевяць, не раней і не пазней. Гукан любіў парадак і ўмеў яго падтрымліваць.

Па-другое, такім чынам яму ўдавалася абмінуць большасць кватэрных прасіцеляў, якія падпільноўвалі штодня. Нарэшце, у пустым, добра праветраным кабінеце, у вокны якога лезлі галіны каштанаў, хораша думалася і была магчымасць найлепшым чынам спланаваць свой рабочы дзень.

Гукан умеў гэта рабіць, не як другія кіраўнікі, і меў волю выконваць такія аднадзённыя планы.

У панядзелак Сямён Парфёнавіч заспаў. Гэта яго злавала і смяшыла, калі ён таропка ішоў па абмытых дажджом вуліцах. Такога з ім не здаралася ўжо год дваццаць — каб ён праспаў. Без будзільніка, без старонняй дапамогі ён мог дакладна ў назначаны час усхапіцца на ногі. А тут раптам праспаў да палавіны дзевятай.

Вінаваты ўчарашні адпачынак.

«А ўрэшце, гэта няблага, што арганізм яшчэ здольны атрымліваць такую зарадку і гэтак выключацца», — разважаў ён ідучы.

Успамінаў учарашні дзень. Многа было прыемнага. Асабліва рыбалка. Рэдка каму шанцуе так. І дождж, які захапіў іх на лузе. А потым, як ён гатаваў разам з дзвюма далікатнымі ўважлівымі жанчынамі юшку, пакуль гаспадары ездзілі ў вёску ў краму, і рагатаў, расказваючы ім, як зваліўся ў раку Кірыла Шыковіч. Жанчыны таксама смяяліся, хоць Ярашава жонка сказала, што Кірыла мог зрабіць гэта знарок — для смеху.

У прыёмнай ужо чакалі людзі. Чалавек дзесяць. Гукан прывітаўся. Яго адразу абкружылі.

— Таварыш старшыня!

— Сямён Парфёнавіч!

— Таварыш Гукан!

Ён спыніўся сярод пакоя, узвышаючыся над самым рослым з наведвальнікаў. Зняў габардзінавую кепку, выцер складзенай у чатыры столкі хусцінкай лоб і шыю. Агледзеў прысутных, жадаючы адгадаць, хто з чым.

— Чакайце. Можаце лічыць мяне бюракратам, кім хочаце, але давайце адразу высветлім нашы ўзаемаадносіны. Заяўляю рашуча: па кватэрных пытаннях не прымаю. У пятніцу прыёмны дзень, калі ласка, прашу.

— Я два месяцы не магу трапіць да вас! — злосна крыкнула маладая жанчына ў простай сукенцы з бледным стомленым тварам.

— Магло быць, — спакойна згадзіўся Гукан. — Справы і выезды двойчы сарвалі мне прыёмны дзень. Прымалі мае намеснікі.

— А я хачу да вас!

— Нэла, — звярнуўся Гукан да сакратаркі, — была гэтая грамадзянка на прыёмах?

Маленькая чорненькая Нэла заружавелася, нясмела і няўпэўнена адказала:

— Была.

— Запішыце яе на пятніцу першай на чаргу. — І ласкава звярнуўся да жанчыны: — Чакаю вас роўна ў дзевяць.

Жанчына збянтэжылася. Старшыня добра ведаў вось такіх, раззлаваных, якія ішлі з яўным намерам пакрычаць, пасварыцца, і ўмеў улагодзіць іх ці хаця б збіць ваяўнічы запал.

Жанчына пераключылася на Нэлу, каб тая не забылася запісаць яе першай.

— Вы, таварыш маёр, наконт дарогі? — Твар Гукана ўміг пасуравеў, вочы зрабіліся калючымі і глядзелі не на маёра, а міма, як бы шукалі кагосьці другога. — Дарогу міма школы-інтэрната закрываем. Вы хочаце, каб дзеці глыталі пыл і газы ад вашых машын? Не будзе! Вам далі праезд, прывядзіце яго ў парадак.

— Мост.

Гукан раздражнёна звярнуўся да ўсіх:

— Мост цераз канаву — казе пераскочыць. Праблема, бачыце! Што ж мне дзяцей паслаць, каб збудавалі вам гэты мост? Пасаромеліся б гаварыць. Такая часць!..

Чалавекі два з наведвальнікаў засмяяліся.

— Таварыш Гукан!

— Не рабіце сакрэтаў там, дзе іх няма. Увесь горад ведае вашу часць, дзе вы стаіце і кудой вы ездзіце. Усё! Ёсць рашэнне выканкома!

Гукан крута павярнуўся да трэцяга наведвальніка, інтэлігентнага чалавека ў акулярах.

Поделиться:
Популярные книги

Камень. Книга 4

Минин Станислав
4. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.77
рейтинг книги
Камень. Книга 4

Идеальный мир для Лекаря 13

Сапфир Олег
13. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 13

Сломанная кукла

Рам Янка
5. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Сломанная кукла

Пехотинец Системы

Poul ezh
1. Пехотинец Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Пехотинец Системы

На границе империй. Том 7. Часть 5

INDIGO
11. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 5

Реванш. Трилогия

Максимушкин Андрей Владимирович
Фантастика:
альтернативная история
6.73
рейтинг книги
Реванш. Трилогия

Бастард Императора. Том 7

Орлов Андрей Юрьевич
7. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 7

Идеальный мир для Лекаря 8

Сапфир Олег
8. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
7.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 8

Кодекс Крови. Книга I

Борзых М.
1. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга I

Эртан. Дилогия

Середа Светлана Викторовна
Эртан
Фантастика:
фэнтези
8.96
рейтинг книги
Эртан. Дилогия

О, мой бомж

Джема
1. Несвятая троица
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
О, мой бомж

Идеальный мир для Лекаря 21

Сапфир Олег
21. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 21

Этот мир не выдержит меня. Том 3

Майнер Максим
3. Первый простолюдин в Академии
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Этот мир не выдержит меня. Том 3

Стеллар. Трибут

Прокофьев Роман Юрьевич
2. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
8.75
рейтинг книги
Стеллар. Трибут