Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

— Безумоўна, павудзім! — падтрымаў Яраш. Скінуўшы тапкі, падкасаўшы штаны, ён пайшоў цераз ручай. — Я далей.

Гукан ацаніў яго рыбацкую далікатнасць. Паглядзеў услед, сказаў:

— Зайздрошчу гэтаму чалавеку. Волат. — Уздыхнуў: — Няроўна дзеліць маці-прырода.

— Ды і няроўна, каб ёй пуста было, — згадзіўся Кірыла, разматваючы леску.

Ён прымасціўся тут жа, крокаў за дзесяць ад Гукана, хоць таму гэта не вельмі спадабалася. Сеў на абрыве, звесіў ногі да вады, насадзіў чарвяка, папляваў на яго, нацягнуў леску, сагнуўшы вудзільна, і адпусціў: кручок і груз паляцелі далёка ў раку, але плынь

хутка знесла паплавок да берага. А Гуканавы паплаўкі, наадварот, цягне на сярэдзіну. Нечаканыя павароты робіць плынь! Шыковіч прасачыў, як праплыў кусцік травы, паразважаў у думках над тайнамі ракі, зразумеў урэшце, чаму Гукан заняў гэтае месца: зліваюцца два струмені — ракі і ручая, рыба любіць такія куткі. Яго месца — ужо не тое. Але не стаў шукаць другога. Тут хораша сядзець на мяккай траве. Вада блізка, хоць апускай у яе прахалоду ногі. Дзіўнае журчанне. Кірыла ўпершыню чуе такое. Быццам вада бяжыць па звонкай металічнай трубе. Чаму гэта? Адкуль? Струмень б'е ў бераг? Але бераг тут мяккі. Ён услухаўся, угледзеўся. Ды думкі расплываюцца, нельга засяродзіцца. Наплывае ўсё адразу. Ластаўкі чэрцяць крыламі ваду. Лятаюць каля самых ног. Можа, гняздо ў абрыве? Пахнуць травы. Ластаўкі не парушаюць спакой, а водар ап'яняе. Асільвае стома. Хочацца спаць. Чырвоны паплавок лёгка гойдаецца, але не нырае. А ў Гукана нырае. Той раз-пораз падсякае. І ўжо колькі разоў у паветры мільгалі рыбкі, трапяталіся ў траве.

«Драбязу бярэ. Можна і з вудай браканьерыць. Трэба сказаць яму». Але не сказаў, паленаваўся. Хацелася паваліцца ў траву і глядзець у неба, дзе гусцеюць перыстыя аблокі. Сонца яшчэ прабівае іх, але расплылося, як… яйка на скавародцы. Чужы стары вобраз. Ліха з імі, з гэтымі вобразамі. Зноў дасціпныя крытыкі будуць лавіць у яго блохі. Алах з імі! Не кожны піша метафарамі. Цяжка чмякнула нешта ў траве збоку.

— Глядзі! — Гукан трымаў у руцэ вялікага акуня, і твар яго ззяў ад шчасця.

Шыковіч засмяяўся. Успомнілася французская кінакамедыя, эпізод, дзе ў спаборніцтве рыбаловаў рыба бралася толькі на кручок браканьера — героя фільма.

Кірылу заўсёды смяшыла наіўнасць, хлуслівасць і радасць рыбакоў і паляўнічых. Паважаныя сур'ёзныя людзі, узяўшы вуду і стрэльбу, ператвараюцца ў дзяцей і мюнхгаўзенаў. Між тым Гукан дастаў з кішэні прыладу накшталт маленькага пісталета, выцягнуў з дула стужку рулеткі і змераў даўжыню акуня. А пасля гэтай жа прыладай зважыў рыбіну. Кірыла глядзеў на яго ўжо без іроніі, без смеху, а з нейкім нават захапленнем: «Ух, чорт! Вось гэта акуратнасць!» Твар Гуканаў, які быў расплыўся ад усмешкі, зноў выцягнуўся, калі ён сказаў:

— Восемсот грамаў. Думаў, больш будзе.

Але ўвогуле яго, відаць, задаволіла рыбацкая ўдача. Ён раптам сеў пад вярбой. Дзіўна сеў, высока, на ўзровень падбародка, падняўшы вострыя калені. На правае калена палажыў вудзільна.

Шыковіч убачыў, што вакол паплаўка ходзяць акунькі, і залюбаваўся іх гульнёй.

— Чым, інжынер чалавечых душ, думаеш парадаваць у бліжэйшы час?

Кірыла не любіў ні гэтага звароту, які замусолілі да агіднасці, ні гэтага шаблоннага пытання. Але адчуў, што Гукан мімаволі зрабіў добрую зачэпку для размовы, дзеля якой і запрашаў яго.

— Хачу вярнуцца да падполля. — Ён знарок не паварочваўся, але ўсё адно адчуваў на сабе доўгі пільны

позірк старшыні гарсавета.

— Зноў вайна. Шаснаццаць год будуем. Гарады вунь якія збудавалі. Дзеці выраслі, што нарадзіліся пасля вайны. Глянеш навокал — дух займае. Вось-вось савецкі чалавек на Месяц ступіць. А ваш брат усё ваюе. Назад, браткі, глядзіце. Не ўмееце глядзець наперад!

— Справядлівы папрок, Сямён Парфёнавіч! — бадзёра падтрымаў Шыковіч. — Але кожны піша пра тое, што яго хвалюе.

— Раман? — спытаў Гукан пасля доўгага маўчання.

— Дакументальная аповесць.

— Дакументальная? Пісана-перапісана…

— Не так ужо многа, Сямён Парфёнавіч. Пра наш горад адна ваша кніга. Ды і колькі там пра падполле! Мімаходзь. Я хачу заглянуць глыбей… Разабрацца…

— Разбіраўся гарком.

— Правільна. Але мне, напрыклад, шмат што няясна. Асабліва ў першым перыядзе. Да таго ж згадзіцеся, што цяпер мы на многія рэчы глядзім другімі вачамі.

— Хочаш, значыцца, прарэвізаваць рашэнне гаркома. — Гукан не спытаў, а як бы канстатаваў факт, з іроніяй у голасе, у якой бадай што прагучала пагроза.

Шыковіч каўзануўся па траве і моцна ляснуў вудзільнам па вадзе. Ён зразумеў, што Гукан не адступіць ні ад аднаго сказа, палажэння сваёй кнігі, напісанай яго, Кірылавай, рукой. Апанавала злосць.

«Чаму ты так упарта трымаешся за тое, супраць чаго выступаюць многія? Чаму ты лічыш, што адзін ты сказаў ісціну ў апошняй інстанцыі? Рашэнне гаркома!.. Ты быў сакратаром і рыхтаваў гэтае рашэнне, паўтарыўшы тое, што раней напісаў у кнізе. А людзі — удзельнікі — пратэстуюць!..»

Кірыла аберуч сціснуў вудзільна, быццам яно магло зацягнуць яго немаведама куды. Ён баяўся, як бы не выбухнула гэтая злосць. Разумеў, што сварыцца цяпер з Гуканам неразумна і недарэчна. Памог яму саўладаць са сваімі пачуццямі сам Гукан. Той падняўся на ногі, зноў нахіліўся над ракой, і збоку здавалася, што, акрамя паплаўкоў і рыбы, нічога больш не хвалюе і не цікавіць яго. Кірыла агледзеў доўгую постаць, спакойны аскетычны твар і, адчуваючы, што патухае агонь, нязлосна вылаяўся ў думках:

«Актор, чортава жардзіна! Я дорага заплаціў бы, каб даведацца, пра што ты думаеш».

Яны доўга маўчалі.

Нарэшце, чапляючы новага чарвяка, Гукан сказаў:

— Гэта цябе Яраш падбівае на падполле? Раю не вельмі давяраць яму. Анархіст.

— Яраш — анархіст? — Кірылу стала чамусьці весела. — Больш дысцыплінаванага чалавека я не ведаю.

— Розная бывае дысцыпліна. Безумоўна, ён выконваў адказныя заданні. Але гэта была, так сказаць, не галоўная лінія нашай барацьбы. І яго трымалі ўбаку. Таму ў яго склалася дзіўнае ўяўленне аб падполлі. У нашай кнізе, канешне, не ўсе факты і людзі названы… Але я і не ставіў такой мэты…

«Кніга наша, а мэта твая», — засек у думках Кірыла.

— Мы далі агульную ацэнку… А Яраш хацеў перакрэсліць усё, бо не назвалі яго… Помніш яго пісьмо?..

Шыковіч успомніў сваё першае знаёмства з Ярашам, як, атрымаўшы пісьмо, знайшоў маладога лекара. І той расказваў пра сваіх сяброў-падпольшчыкаў з болем, з крыўдай.

Не, Яраш пісаў тады не з-за сябе! У гэтым Кірыла цвёрда пераканаўся. Але мае рацыю і Гукан: у Яраша ў той час сапраўды было блытанае ўяўленне аб агульнай карціне падпольнай барацьбы ў горадзе.

Поделиться:
Популярные книги

Камень. Книга 4

Минин Станислав
4. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.77
рейтинг книги
Камень. Книга 4

Идеальный мир для Лекаря 13

Сапфир Олег
13. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 13

Сломанная кукла

Рам Янка
5. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Сломанная кукла

Пехотинец Системы

Poul ezh
1. Пехотинец Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Пехотинец Системы

На границе империй. Том 7. Часть 5

INDIGO
11. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 5

Реванш. Трилогия

Максимушкин Андрей Владимирович
Фантастика:
альтернативная история
6.73
рейтинг книги
Реванш. Трилогия

Бастард Императора. Том 7

Орлов Андрей Юрьевич
7. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 7

Идеальный мир для Лекаря 8

Сапфир Олег
8. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
7.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 8

Кодекс Крови. Книга I

Борзых М.
1. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга I

Эртан. Дилогия

Середа Светлана Викторовна
Эртан
Фантастика:
фэнтези
8.96
рейтинг книги
Эртан. Дилогия

О, мой бомж

Джема
1. Несвятая троица
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
О, мой бомж

Идеальный мир для Лекаря 21

Сапфир Олег
21. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 21

Этот мир не выдержит меня. Том 3

Майнер Максим
3. Первый простолюдин в Академии
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Этот мир не выдержит меня. Том 3

Стеллар. Трибут

Прокофьев Роман Юрьевич
2. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
8.75
рейтинг книги
Стеллар. Трибут