Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

— Ты проста баязлівец! Панікёр! Ты заўсёды быў баязліўцам! — раздражнёна папракнула Іра.

— Вы самі баіцеся. Вы ўсе нервуецеся, калі пачуеце пра гэта. Усе, акрамя хіба мамы. Я ж чуў, як бацька і Яраш гавораць…

«Няўжо яны так часта гавораць пра гэта?» — падумала Маша. Сама яна нават рэдка думала пра такія высокія матэрыі. Не ўмела гаварыць пра іх, спрачацца. Ды і не было з кім. Сёстры і лекары гаварылі пра атамную вайну між іншым, і то больш з гумарам і ўсе аднолькава. Значна больш іх цікавіла тое, што звязана з жыццём, простым і няспынным, — кватэры, заробак, цэны, каханне, замужжа,

дзеці. Маша не ўяўляла, што ёсць сем'і, у якіх вядуць вось такія спрэчкі. Ёй было цікава і дзіўна слухаць. Захацелася самой умяшацца і сказаць нешта значнае, разумнае. Але, дасціпная, знаходлівая ва ўсіх іншых спрэчках і гаворках, тут яна баялася, каб не сказаць глупства, не выдаць прымітыўнасць мыслення.

— Не, Слава, я таксама баюся, — адказала сыну Валянціна Андрэеўна, — баюся, можа, больш, чым усе. Але я веру ў чалавечы розум…

І тут Маша не стрымалася:

— Людзі не збіраюцца сябе хаваць. Людзі жывуць. І будуць жыць!

Проста, амаль наіўна. Але тыя націскі, якія яна зрабіла на «жывуць» і «будуць», надалі яе словам надзвычайную пераканальнасць. Нават Славік хутка ўзняў галаву, паглядзеў на дзяўчыну, усміхнуўся не скептычна — прасветлена, нібы ўбачыў выйсце.

Магчыма, што спрэчка ўсё адно яшчэ працягвалася б. Але выйшаў Шыковіч. Рушыў да іх.

Славік прыўзняўся з-за стала, адсалютаваў:

— Вітаю цябе, стары!

Бацька не адказаў. Валянціна Андрэеўна адчула, што ён кіпіць, і спалохалася; яна была пераканана, што любая грубасць у адносінах да сына пасля ўсяго, што ён перажыў і перадумаў, недаравальна, антыпедагагічна. Іра таксама насцярожылася. Але, відаць, прысутнасць Машы стрымала Шыковіча. Ён спытаў з сарказмам:

— Ну як, герой… нашага часу?

Славік засунуў рукі ў кішэні вузенькіх штаноў, бадзёра абышоў стол, наблізіўся да бацькі, як бы дэманструючы, што ён нічога не баіцца і што ўвогуле з бацькам у яго адносіны вось такія — панібрацкія.

— Ты ведаеш, творца, чартоўскі цікава. Для цябе асабліва. Каб ты пабачыў, якія там тыпы, то памёр бы ад смеху. А пасля папрасіў бы туды творчую камандзіроўку.

Засмяялася Іра. Усміхнулася Валянціна Андрэеўна. Шыковіч адказаў лагодна:

— Балбатун няшчасны. — І да жонкі: — У каго ён, такі чорт, удаўся?

— У цябе, бацька, — адказаў Славік. — Калі ў мяне будзе такая лысіна і такі жывоцік, я буду выліты Шыковіч-старэйшы.

— Калі з цябе выб'юць дурноту?

— Выб'юць!

Шыковіч нахмурыўся.

Маша падумала: як бы яна гаварыла са сваім бацькам? Ёй зрабілася сумна, і яна непрыкметна адышла за дубы, спусцілася да ручая…

Праз хвіліну Славік паклікаў яе:

— Маша!

10

Сябры Тараса — сябры яго брыгады — хоць і адчувалі сябе няёмка ў прысутнасці пісьменніка, дактароў, іх жонак, але, узбуджаныя ракой, лугам, купаннем і гульнёй, на пачатку абеду былі шумныя і вясёлыя. Бурна рэагавалі на тосты Шыковіча, на шчырыя дзіцячыя каментарыі Наташы, нават на недарэчныя жарты Славіка.

А калі выпілі і закусілі, то сціхлі, абмяклі. Дзіўная з'ява! Здарылася гэта таму, што хлопцы пілі вельмі стрымана — толькі віно і не асушвалі чаркі да дна. Было ў іх такое правіла. Не запісвалі яго ні ў якія абавязацельствы, але дамовіліся

паміж сабой: аскетамі не будзем, аднак у любых абставінах, у любой кампаніі, на любым вяселлі кожны павінен помніць пра сваё высокае званне.

Славіку ўдалося глытнуць каньяку з бутэлькі яшчэ да таго, як селі за стол. Мабыць, бацька і маці здагадаліся пра гэта і цяпер пільна сачылі за ім. Хлопец увесь час адчуваў калючы, насцярожаны, папераджальны і пагрозлівы бацькаў позірк. «Стары конь», як ён у кампаніі сяброў часам называў бацьку, сядзеў як на старшыньскім месцы і добра бачыў увесь стол. Бутэлька з гарэлкай абмінула Славіка першы раз і другі. Сусед злева, доўгі, сутулы слесар-зборшчык, смешны на выгляд і са смешным спалучэннем імя і прозвішча — Генрых Варэнік, наліў яму яблычнага віна, якое хлопцы прывезлі з сабой. Славік выпіў, паморшчыўся, быццам воцату каўтнуў:

— Дрэнь. — І папрасіў Машу, якая сядзела побач з другога боку, каб падала бутэльку з гарэлкай. — Давай, сусед, лепш вось той божай слязы…

Маша пацягнулася за бутэлькай, але яе перахапіла Іра і перадала Тарасу — далей ад брата. Славік зразумеў, што супраць яго змова. Жэстамі паказаў Тарасу: дай нам з Генрыхам.

Але гэты «сагнуты Варэнік» запярэчыў:

— Не трэба. Я не п'ю.

Славік узлаваўся. Зашыпеў яму на вуха:

— Не п'еш?

— Не.

— Хлусіш. Я ж бачу, як ты каўтаеш сліну.

Генрых збянтэжыўся, пачырванеў, як дзяўчына. Яго выручыў сябра — бялявы, прыгожы, памяркоўны з выгляду Іван Ходас. Ён пачуў, што сказаў Славік, нахіліўся да яго за спіной Генрыха і пагрозліва прашаптаў:

— Мы такіх разумнікаў бачылі. І ведаем, чаго варта твая «шчырасць».

— Чаго? — натапырыўся Славік.

— Я асабіста сапсутай гайкі за яе не дам.

— А я плюю на вашу крытыку.

— Ты дзе вырас такі? На Брадвеі? Мне шкада цябе.

— Пашкадуй сваю маму.

— Хлопцы! Хлопцы! — прасіў Генрых.

— Вось такія на родную маму гатовы плюнуць.

А маці ўжо тут. Валянціна Андрэеўна непрыкметна падышла ззаду, паклала адну руку на плячо сыну, другой дакранулася Івана.

— Што ў вас, хлопчыкі? Можа, чаго не хапае?

— Не. Дзякуем, Валянціна Андрэеўна. Гэта мы з-за футбола паспрачаліся. Якая каманда сёння выйграе.

«Здзекуецца, гад», — ажно перасмыкнула Славіка. Ён наліў сабе таго ж паганага віна і дэманстратыўна, на злосць усім, выплеснуў у рот.

Маша, якая чула ўсю іх размову, ціха сказала:

— Ты задзірысты певень.

— А ты рыжая курыца.

Яна бяскрыўдна засмяялася. А ў Славіка ўжо залез чорцік: хлопцу хацелася ўсіх крыўдзіць і каб да яго таксама чапляліся. Тое, што Маша не пакрыўдзілася за «рыжую курыцу», трохі абяззброіла яго. Ён надзьмуўся, прыслухаўся да застольнай гаманы.

— Мы можам выхоўваць чалавека ў сваёй брыгадзе. А выхоўваць начальніка змены, інжынера — нам, рабочым!.. Яго інстытут не выхаваў, — даводзіў Тарасу яго сусед, самы старэйшы з іх брыгады, мужчына з тварам баксёра (нават нос сплюснуты) — Васіль Лапацін. Ён прыехаў з жонкай. Славік заўважыў, што дзябёлая, здаецца, цяжарная жанчына сама ела мала, сарамліва, а мужу падкладвала смачнейшыя і большыя кавалкі і ўвесь час непрыкметна падлівала віна. Ён выпіваў цішком, як ваду. Славіка гэта развесяліла.

Поделиться:
Популярные книги

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Ардова Алиса
1. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.49
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Кротовский, побойтесь бога

Парсиев Дмитрий
6. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Кротовский, побойтесь бога

Жена по ошибке

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.71
рейтинг книги
Жена по ошибке

Контрактер Душ

Шмаков Алексей Семенович
1. Контрактер Душ
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.20
рейтинг книги
Контрактер Душ

Не грози Дубровскому! Том III

Панарин Антон
3. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том III

Сводный гад

Рам Янка
2. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Сводный гад

Мастер 3

Чащин Валерий
3. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 3

Печать мастера

Лисина Александра
6. Гибрид
Фантастика:
попаданцы
технофэнтези
аниме
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Печать мастера

Идеальный мир для Лекаря 21

Сапфир Олег
21. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 21

Миротворец

Астахов Евгений Евгеньевич
12. Сопряжение
Фантастика:
эпическая фантастика
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Миротворец

Возвышение Меркурия. Книга 3

Кронос Александр
3. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 3

70 Рублей

Кожевников Павел
1. 70 Рублей
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
постапокалипсис
6.00
рейтинг книги
70 Рублей

Беглец

Бубела Олег Николаевич
1. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
8.94
рейтинг книги
Беглец

Волков. Гимназия №6

Пылаев Валерий
1. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
7.00
рейтинг книги
Волков. Гимназия №6