Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

— Яраш! — І забегалі, замітусіліся. Ён ніколі не мог зразумець, чаму ў другіх аддзяленнях і клініках яго гэтак баяцца.

Зося, у адной сарочцы, доўгай, пацямнелай ад часу і мыцця, сядзела каля акна і ела чарэшню, выплёўваючы костачкі на газету. Убачыўшы яго, яна войкнула, засаромелася, закрыла рукамі грудзі. Ад яе сарамлівасці і яму зрабілася ніякавата. Год пятнаццаць ужо ён не адчуваў нічога падобнага, заходзячы да хворых і застаючы іх у любым выглядзе. Ды і ўвогуле з ім было гэта толькі аднойчы: калі нарадзіўся іх першынец Віктар і ён, студэнт-выпускнік, наведаўся

ў палату, дзе ляжалі парадзіхі.

«Што ты закрываешся? — падумаў ён пра Зосю. — Столькі разоў я цябе аглядаў, выслухоўваў… Буду трымаць у руках тваё сэрца…»

Прывітаўся да ўсіх. У адзін позірк убачыў, што і другія жанчыны накрываюцца коўдрамі, зашпільваюць халаты, прычэсваюць валасы. Іх было ў палаце шэсць чалавек. Дзіўная жаночая псіхалогія! Сарамлівасць іх залежыць ад часу і абставін.

Яраш спытаў у Зосі, як пытаюць усе лекары ў сваіх пацыентаў:

— Як мы адчуваем сябе?

— Добра, — нясмела адказала яна і ўсё яшчэ закрывала грудзі і хавала пад табурэт свае босыя ногі.

Ён узяў на ложку стракаты халат і падаў ёй. Яна хуценька накінула яго, зашпілілася.

— Лажыцеся, — сказаў ён.

Узрадаваная, яна даволі рухава нырнула пад коўдру. Ён узяў табурэт, на якім яна сядзела каля акна, сеў побач.

— Гуляем?

— Мне дазволілі ўставаць, — прыдушаным і спалоханым голасам адказала Зося.

— Ёй дазволілі, — пацвердзіла суседка.

Яраш адгарнуў коўдру і агледзеў ногі хворай, памацаў іх. Ацёк знік. Зусім звычайная жаночая нага — і па колеру і па форме. І твар змяніўся за два тыдні, якія Зося знаходзіцца ў іх бальніцы. Твар памаладзеў, папрыгажэў. Цяпер Яраш лёгка пазнаваў рысы той Зосі, якая некалі смела і дзёрзка схавала яго. Але яму хацелася ўбачыць рысы і таго ж характару. Няхай бы бліснула хоць адна іскра яе дзёрзкасці, рашучасці, весялосці, дасціпнасці, хітрасці! Не, усё задушана, нават хітрасць. Адно хіба свяцілася ў яе вачах — захапленне ім, Ярашам. Але і яно было зусім інакшае, чым тады, нейкае па-рабску пакорлівае.

Хворыя, якія маглі хадзіць, па адной далікатна пакідалі палату: яны шмат што ўжо ведалі. Толькі новая старая, адчуўшы, што гэта «важны доктар», папрасіла:

— Доктар, паглядзіце і мяне.

Ды засталася дзяўчына з прыроджаным парокам сэрца, якую Яраш таксама меўся аперыраваць, хоць згоды яе яшчэ не пыталі, але яна, відаць, адчувала ці чула размовы і кожны раз глядзела на яго з панічным страхам.

З'явілася дзяжурная лекар, ужо заспаная.

— Я вам не патрэбна, Антон Кузьміч?

— Не. Толькі не спіце, калі ласка, так рана. Няёмка, ведаеце… Дзесяць гадзін.

Маладая лекарка «правалілася» скрозь падлогу.

— Дык як самаадчуванне, Соф'я Сцяпанаўна? — ужо зусім не як лекар, хоць і лічыў у гэты момант пульс, а як добры сябра спытаў Яраш, інтымна, даверліва. Гэтая даверлівасць перадалася і ёй.

— З мая сорак трэцяга я ніколі не адчувала сябе лепш, — сказала яна амаль шэптам, але так, што ў Яраша здавіла горла.

Васемнаццаць год фізічных і душэўных пакут! У парыве пяшчоты і спачування ён лёгка сціснуў яе руку, сухую і гарачую. Ад маленькай ласкі такой

вочы яе сталі вільготныя. Ён глядзеў у іх бяздонне праз малюсенькія шарыкі плафонаў. Яму не хацелася, каб яна заплакала, і ён падбадзёрыў яе добрай усмешкай і словамі, якія гаварыў многім хворым, але з той розніцай, што ёй ён зноў сказаў «ты» — як блізкаму чалавеку:

— Ты будзеш адчуваць сябе зусім добра. Як усе здаровыя людзі. Можаш паверыць мне.

— Я сто разоў памірала… І, бачыце, не памерла… Бо хачу жыць. Я веру вам.

Яна так вымавіла «хачу жыць» — з працягам, з націскам, што Яраш скалануўся. Дзіўна, але менавіта ў гэтых словах ён нарэшце адчуў характар той Зосі. Сапраўды, дзіўна. Тая Зося ніколі не сказала б такіх слоў.

Тая сказала: «Калі яны ўсё-такі ўварвуцца сюды, вы будзеце страляць?»

«Буду».

«У шафе ў Грота стаіць аўтамат».

І хоць бы задрыжаў голас. Нібы паведаміла, што ў шафе стаіць варэнне.

Незразумела, чаму ў памяці Яраша бліснуў гэты эпізод і гэтыя словы. І невядома, па якіх лагічных законах ён звязаў іх з тым, што яна сказала цяпер, праз васемнаццаць год пакутлівага існавання на мяжы жыцця і смерці.

Яна спытала:

— Вы таксама дзяжурыце?

— Не. Я працаваў.

— Аперацыя?

— Не. Я рамантаваў адзін прыбор.

— Сам?

— З электраманцёрамі.

— Вы ўсё ўмееце! — І, о дзіва, захапленне ў яе вачах ён убачыў таксама ўжо другое, амаль такое ж, што і тады, калі яна даведалася, хто ён.

— Усё ўмець у наш час немагчыма.

— А я нічога не ўмею, — уздыхнула яна.

— Вам здаецца так. Пражыць такое жыццё…

— Хіба я жыла!

— Прафесію можна набыць.

— У трыццаць шэсць год?

— Хіба гэта многа?

— Я ўмею трохі шыць. Там я шыла. Але не люблю. Гэта цяжка і нецікава. Каб вы ведалі, якая пакутлівая работа — прыёмшчыца кравецкай арцелі. Людзі жорсткія і грубыя.

— Людзей кепска абслугоўваюць. Я не думаю, што ў вашым атэлье добра шылі.

Дрэнна. Але падымаць крык з-за няправільна прышытага гузіка.

— Гузік можа сапсаваць чалавеку настрой.

Яна крыва ўсміхнулася.

— Тады, — ён зразумеў сам — у падполлі, — вам мог сапсаваць настрой гузік?

— Кожны час мае свае законы і нормы.

— Людзі пачынаюць патрабаваць замнога ўвагі…

— Па-мойму, гэта натуральна. Бяда ў іншым, што яе мала яшчэ ў нас, узаемнай увагі. У грамадстве, дзе чалавек чалавеку брат…

— Брат? — Зося, як бы спалохаўшыся, сцерла хусцінкай з вуснаў скептычную ўсмешку і сказала мякка, ласкава: — У вас добрае сэрца, Антон Кузьміч, — пэўна, каб такім чынам скончыць гэтую маленькую філасофскую спрэчку.

Яраш разумеў яе. Занадта многа людзі прынеслі ёй гора і пакут. Яе шчасце, што яна зусім не страціла веры ў жыццё і ў людзей, верыць яшчэ, што побач са злоснымі ёсць людзі добрыя.

Нейкі момант яны маўчалі. Яраш, магчыма, упершыню за ўсю сваю практыку адчуў некаторую няёмкасць каля ложка хворай. Можа, таму, што без пэўнай мэты ён ніколі так доўга не заседжваўся. У яго і цяпер была мэта, але зусім не прафесійная.

Поделиться:
Популярные книги

Товарищ "Чума" 3

lanpirot
3. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 3

Сын Багратиона

Седой Василий
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.00
рейтинг книги
Сын Багратиона

На границе империй. Том 6

INDIGO
6. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.31
рейтинг книги
На границе империй. Том 6

На границе империй. Том 7. Часть 3

INDIGO
9. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.40
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 3

Газлайтер. Том 10

Володин Григорий
10. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 10

Газлайтер. Том 4

Володин Григорий
4. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 4

Последняя из забытого рода

Властная Ирина
1. Последняя из забытого рода
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Последняя из забытого рода

Курсант. На Берлин

Барчук Павел
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант. На Берлин

Камень

Минин Станислав
1. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
6.80
рейтинг книги
Камень

Идеальный мир для Лекаря 10

Сапфир Олег
10. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 10

Адвокат вольного города 3

Кулабухов Тимофей
3. Адвокат
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Адвокат вольного города 3

Недотрога для темного дракона

Панфилова Алина
Фантастика:
юмористическое фэнтези
фэнтези
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Недотрога для темного дракона

Фиктивный брак

Завгородняя Анна Александровна
Фантастика:
фэнтези
6.71
рейтинг книги
Фиктивный брак

Идеальный мир для Лекаря 25

Сапфир Олег
25. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 25