Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

— Пішы свае формулы! Канструктар ліпавы!

— Хлопцы, не сварыцца! — Лапацін запляскаў у далоні. — Усіх вас выхаваюць жонкі. Толькі жаніцеся…

— Цябе выхавала?

— А што ты думаеш? Я таксама ў пажыўныя мясціны заглядваў, як жаўтароцік гэты. Нават калі ў брыгадзе ўжо быў. А паспрабаваў бы цяпер!

— То-та, бачу, валасы ў цябе пачалі радзець.

Зарагаталі. Жарт найлепшым чынам прымірае людзей. Тарас адчуў, што настрой ва ўсіх узняўся.

Лапацін брыкнуў Івана нагой. Той злавіў нагу і пацягнуў «жанаціка» да вады. Тарас ускочыў, разбурыў усе Генрыхавы формулы і схапіў Лапаціна за рукі. На падмогу ім кінуўся

Косця. Утрох яны раскачалі свайго паважнага сябра і шыбанулі ў раку, ведаючы, што ён кепска плавае і баіцца вады. Самі скочылі следам за ім. Пырскі бліснулі на сонцы вясёлкавымі пералівамі. Хвалі пакаціліся на пясок, лізанулі Генрыху ногі. Ён устаў, прыгожа пацягнуўся, кінуў на адзенне акуляры і, разагнуўшыся, ракетай пайшоў пад ваду. Ён быў лепшы плывец. І ўсе яго сябры, што дурэлі ў вадзе, сціхлі, з цікавасцю і, магчыма, з трывогай чакаючы, калі і дзе Варэнік вынырне. Ён вынырнуў амаль на сярэдзіне ракі. Паплыў хутка, спрытна выкідваючы з вады ўсё цела. Не плыў, а ляцеў.

Тарас і Косця пайшлі за ім. Плылі побач. Косця сказаў:

— А гэтая рыжая сядзела з ім, а вачамі страляла ў цябе.

Тарас збянтэжыўся.

— Ды ну цябе, Косця! Выдумаеш! — Але яму было прыемна, і ён пахваліў сябра: — А наконт Славіка — гэта ты добра прыдумаў. Трэба пераканаць хлопцаў.

11

Яраш перад аперацыяй начаваў у горадзе. Шыковіч ляцеў на сваім «Масквічы» адзін, рызыкуючы апынуцца пад адхонам. У прыгарадзе, на чыгуначным пераездзе, быў зачынены шлагбаўм. Старэнькі закапцелы паравозік з адной платформай дошак манеўраваў быццам на здзек шафёрам. Шыковіч, машына якога стаяла першая, утыркнуўшыся ў шлагбаўм, кіпеў: крычаў вартаўніцы, пагражаў кулаком машыністу, праклінаў усе чыгуначныя парадкі.

А ў бальніцы яго не прапусціла другая вартаўніца — у белым халаце. Дарэмна ён даказваў, што запрошаны самім Ярашам прысутнічаць на аперацыі, што ён карэспандэнт, пасля выдумаў, што асістэнт і без яго не будуць аперыраваць і ўвогуле ўсё паляціць дагары нагамі.

— Нічога не ведаю. Ніхто нічога не казаў, — флегматычна адказвала старая жанчына, не без цікаўнасці, аднак, назіраючы праз акенца, як нервуецца гэты поўны, лысаваты ўжо мужчына ў пакамечаным парусінавым касцюме.

Шыковіч скрыгатаў зубамі. Успомніў, што Антон не вельмі ахвотна згадзіўся, каб ён прысутнічаў на аперацыі. Няўжо перадумаў? Не пусціць? Пажартаваў. Аднак за такі жарт… Кірыла хадзіў каля варот, круціў у руцэ ключы ад машыны і выдумляў сябру самую страшную кару.

Але раптам адчыніліся дзверы, і юная істота ва ўсім белым ветліва запрасіла:

— Кірыла Васільевіч? Калі ласка, праходзьце.

І куды дзеліся яго злосць і абурэнне! Ідучы па бальнічным двары, ён узяў сястру за локаць. Яна глянула на яго, збянтэжана ўсміхнулася, вызваліла руку. Але ад гэтага дотыку да маладосці ён таксама адчуў сябе маладым, бадзёрым, свежым, як той ліпеньскі ранак.

На другім паверсе, у асобным пакоі, сястра памагла яму надзець стэрыльны халат, шапачку, павязку і палатняныя бахілы вышэй каленяў. Ён пажартаваў, што ўпершыню ў жыцці падобны на прафесара. Яна не ўсміхнулася на яго жарт. Правяла па калідоры, паказала на дзверы:

— Сюды.

У перадаперацыйнай было многа людзей у белых халатах, з ссунутымі на падбародкі маскамі. Але ніхто з іх нічога не рабіў. Усе чакалі. Шыковіч зразумеў, што гэта такія ж назіральнікі, як і ён, —

маладыя лекары, практыканты.

Ён пачаў разглядаць інструменты ў шкляных шафах, будку для стэрылізацыі з адчыненым акенцам у аперацыйную. Падумаў, як нялёгка вывучыць назвы і прызначэнні ўсіх гэтых інструментаў — іх тысячы. Хацеў пачуць, што лекары гавораць пра сённяшнюю аперацыю. Але побач з ім малады высокі мужчына, яўна заляцаючыся, шаптаў чорнай тоўсценькай дзяўчыне:

— Клава, махнём пасля абеду ў Палянкі? На кацеры?

— На Будаеў луг. Там пляж лепшы.

Шыковіч абурыўся: вось-вось будзе вырашацца лёс чалавека — жыццё ці смерць! — а яны, чэрці, пра пляж думаюць.

На яго не звярталі ўвагі.

«Як у лазні. Усе роўныя».

Жанчына, што сядзела за сталом і нешта занатоўвала ў журнал, паднялася і шырока адчыніла дзверы аперацыйнай.

Кірыла ўбачыў Яраша. Той стаяў у кутку вялікай залы, выставіўшы перад сабой да локцяў голыя рукі, нібы ўзважваючы растапыраныя пальцы. Белізна яго шапачкі аж ззяла ў святле раніцы. А святла гэтага, роўнага, ледзь-ледзь падзеленага водбліскам дрэў і шыб, лілося мора: уся сцяна — шкло.

Незвычайны ў сваёй паставе і адзенні, велікан побач з нізенькім Майзісам, якому сястра, як малому, выцірала салфеткай рукі, галоўны хірург здаваўся звышчалавекам, богам.

Кірыла падумаў: «Як можа пераўтварыцца чалавек! Ці той гэта Антон, просты, свойскі, шчыры хлопец?»

Той. Убачыў сябра і кіўнуў галавой, усміхнуўся зусім звычайна. Нацягнуў тонкія гумавыя пальчаткі, падышоў бліжэй да дзвярэй. Сказаў да ўсіх, хто чакаў у перадаперацыйнай:

— Таварышы! Не скажу, што аперацыя незвычайная. Але адказная. Хворай трыццаць шэсць год. Могуць быць любыя нечаканасці. Прашу: ніякіх каментарыяў. Поўная цішыня. Каму дазволіў, сядайце тут, — ён кіўнуў на лаўку каля сцяны, адгароджаную шырмай са стэрыльных прасцін. — Астатнія глядзяць па тэлевізары. Калі ласка, — і адступіў убок.

Чалавек сем хірургаў-практыкантаў, бесцырымонна адціснуўшы Шыковіча ўбок, хутка і смела прайшлі ў аперацыйную, залезлі за шырму.

«Прабіўны журналіст», можа, упершыню разгубіўся — што рабіць, адкуль глядзець? Але пачуўся голас Яраша:

Кірыла Васільевіч! Заходзь!

Шыковіч нясмела ступіў у «святую святых» медыцыны. Цяпер на яго звярнулі ўвагу. У аперацыйнай таксама было нямала людзей. Маша, у масцы ўжо (праз гэта Кірыла не адразу пазнаў яе) і ў пальчатках, перакладала на маленькім століку бліскучыя інструменты, быццам лічыла, ці ўсё ёсць. Яна ўсміхнулася яму вачамі. Майзіс здалёк памахаў рукой. Гледачы пачалі перашэптвацца: «Хто гэта? Хто?» Яраш наблізіўся, па-сяброўску падміргнуў, паўшэптам спытаў:

— Не баішся?

Кірыла ў адказ тайком паказаў яму кулак. Гэта быў працяг іх дачнай размовы. Жонка адгаворвала яго ісці на аперацыю:

«Самлееш ты, Кірыла, я ж ведаю, як ты баішся крыві».

«Ну, глупства, самога мяне рэзалі — не млеў».

Галіна Адамаўна, наадварот, падтрымлівала яго жаданне: «Нічога страшнага. Яраш жартаваў».

Ён і цяпер засмяяўся:

— Аднак садзіся з краю, на выпадак чаго.

Практыканты паціснуліся, і Шыковіч сеў за шырмай.

Першае, што ўразіла яго, — гэта спакой сябра. Там, у лесе, каля іх вогнішча, расказваючы план аперацыі, Антон хваляваўся, бадай, больш і прызнаваўся ў гэтым. А тут — ходзіць, як упэўнены ў перамозе спартсмен. Хоць бы чым-небудзь выдаў сваю ўзрушанасць.

Поделиться:
Популярные книги

(Не)зачёт, Дарья Сергеевна!

Рам Янка
8. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
(Не)зачёт, Дарья Сергеевна!

На границе империй. Том 10. Часть 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 4

Черный Маг Императора 12

Герда Александр
12. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 12

Воевода

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Воевода

Аргумент барона Бронина 3

Ковальчук Олег Валентинович
3. Аргумент барона Бронина
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Аргумент барона Бронина 3

Красноармеец

Поселягин Владимир Геннадьевич
1. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
4.60
рейтинг книги
Красноармеец

Возвышение Меркурия

Кронос Александр
1. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия

Выстрел на Большой Морской

Свечин Николай
4. Сыщик Его Величества
Детективы:
исторические детективы
полицейские детективы
8.64
рейтинг книги
Выстрел на Большой Морской

Мастер 3

Чащин Валерий
3. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 3

Адвокат вольного города 5

Кулабухов Тимофей
5. Адвокат
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Адвокат вольного города 5

Измена. Возвращение любви!

Леманн Анастасия
3. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Возвращение любви!

Отморозки

Земляной Андрей Борисович
Фантастика:
научная фантастика
7.00
рейтинг книги
Отморозки

Невеста напрокат

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Невеста напрокат

Запечатанный во тьме. Том 1. Тысячи лет кача

NikL
1. Хроники Арнея
Фантастика:
уся
эпическая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Запечатанный во тьме. Том 1. Тысячи лет кача