Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Скокі смерці

Рублеўская Людміла Іванаўна

Шрифт:

Нешта падобнае да шкадаваньня мільганула ў цёмных вачах мужчыны, ён адвярнуўся... Сьпіна ягоная ўсё гэтак жа была сагнутая ў крук, і Анэта зразумела, што ён і ня можа яе выпрастаць. Дзяўчыне падалося, што незнаёмец зараз зьнікне гэтак жа таямніча, як і зьявіўся. І яна назаўсёды застанецца ў гэтым пакоі са схаваным дошкамі вакном, ва ўладзе страшнага лекара. Анэта адкінула пострах і схапіла прыхадня за кашчавую руку.

— Паслухайце... Малю вас імем Госпада нашага, Ісуса Хрыста... Дапамажыце мне выйсьці адсюль. Я магла б адправіцца ў кляштар... Усё роўна мае блізкія памерлі. Я буду маліцца за вас усё жыцьцё!

Раптам за дзьвярыма пачуліся крокі. Нехта набліжаўся да дзьвярэй пакою, у якім была замкнутая Анэта. Нечакана сагнуты ў крук незнаёмец спрытна

падскочыў, як каціны цар Варгун, прыладкаваўся на невялікім выступе над скляпеністымі дзьвярыма, нібыта пачварная скульптура, і прыклаў да тонкіх вуснаў палец на знак маўчаньня. Анэта лягла на ложак і заплюшчыла вочы. У дзьвярах павярнуўся ключ... Марцэля прынесла сьняданак. Анэта не зварухнулася, пакуль тая ставіла на стол прынесенае. Імгненьні, пакуль рыкуньня чагосьці чакала – магчыма, хацела ўпэўніцца, што дзяўчына сьпіць, – падаліся вечнасьцю... Нарэшце Марцэля нешта прасіпела скрозь зубы і выйшла. Зноў бразнуў замок. Незнаёмец лёгка саскочыў на падлогу, абапершыся аб яе рукамі, нібыта сапраўды каціны цар.

— Хе-хе-хе... Ну і кабета... Яна падобная да Марэны... Яе варта, як пудзіла Марэны-сьмертухны, утапіць у першай лужыне за вёскай. А ты, паненка, падобная да Ядзеркі... Чула – ёсьць такія марскія каралеўны, з залатымі валасамі, ідуць – перад імі коціцца дыяментавая раса. Мая дзяўчына таксама была падобная да Ядзеркі. І таксама замест расы былі сьлёзы.

— Ляскевічы ня плачуць! – прамовіла Анэта. Але прыхадзень працягваў, як ня чуючы.

— Калісьці мая сьпіна не была сагнутая ў кола, паненка. І мяне кахала самая лепшая дзяўчына ў сьвеце. Але ў яе мелася сямёра братоў. А спадчына на ўсіх – адна! Па законе сястры вылучаецца чацьвёртая частка спадчыны ў пасаг, незалежна ад таго, колькі братоў. Уяўляеш, як пабяднелі б яны? Агата мусіла заставацца старой дзеўкай... Але каб ня здрада пахолка – мы зьехалі б, і нас абвянчалі б, і... Хе-хе-хе! Маю сьпіну ламалі цэлы год, паненка... Цэлы год я штохвілі маліў аб сьмерці. Цяпер магу сказаць, што і я таньчыў з кашчавай. Чаму яна выпусьціла маю руку? Ня ведаю... Але мне ўсё яшчэ часам здаецца, што я скачу ў яе карагодзе.

— Ты дапаможаш мне? – з надзеяй спытала Анэта.

Дзіўны госьць толькі ашчэрыўся ў вар’яцкай усьмешцы.

— Як можна дапамагчы таму, хто так блізка пазнаёміўся са сьмерцю? Ты просіш волі... А ты ведаеш, што такое воля? Сабака, які ліжа сьляды свайго гаспадара, лічыць сябе вольным... І пакусае кожнага, хто вызваліць яго ад гаспадаровай палкі... Дзе твая воля, паненка? Цябе няма.

Госьць дастаў нейкую прыладу, спрытна павярнуў у замку і – высьлізнуў з пакою. Анэта глядзела на зноў зачыненыя дзьверы, і роспач сьціскала яе ў сваіх халодных абдоймах.

— Адпусьціце мяне! Адчыніце!

Анэта стукала ў дзьверы, ня чуючы ўласнага крыку.

— Я хачу дадому!

l l l

—Я хачу дадому!

Пранізьлівы жаночы крык змусіў мяне падскочыць на ложку.

Нейкі час я здранцьвела сядзела, прыслухоўваючыся да шуму ў калідоры. Нарэшце падышла да дзьвярэй, асьцярожна прыадчыніла... Прыгажуня з чорнымі валасамі, раскіданымі, нібыта ў іх жыў ветрык, раздражнёна тузала Юрася за рукаў швэдара. Твар мужчыны ня быў ані ўгневаны, ані раззлаваны... Проста сумны і безнадзейны, як водбліск ліхтара ў восеньскай лужыне.

— Ну што ты маўчыш, як стод!

Ён усё-ткі прывёз сюды жонку...

Я зачыніла дзьверы і прытулілася да іх. Што я мушу рабіць? Выйсьці, мірыць, суцяшаць? Ніколі ня лезу ў чужыя справы. Але Юрася было так шкада...

— Пані, я магу вам дапамагчы? – голас Макса гучэў і жыцьцярадасна, і спачувальна, і даверліва... Я з палёгкай уздыхнула. Няхай прафесіяналы займаюцца сваёй справай. А я магу зноў застацца ў сваёй ракавінцы.

Але падчас сьняданку аніхто не сказаў бы, што з кабетай вытанчанай прыгажосьці нешта ня так. Кармілі нас цяпер не ў шыкоўнай гаспадарскай гасьцёўні, а ў пакоі для абслугі на першым паверсе, за шэрымі пластыкавымі столікамі. Я апынулася побач са Стэлай і Юрасём. Гаворка за сталом лунала, як матылёк. Стэла

ветліва ўсьміхалася, дасьціпна падавала рэплікі... Яна была бездакорнай... Напачатку я мімаволі кідала пагляд на доўгія рукавы ейнай чорнай сукенкі, элегантна-артыстычнай, і з жахам уяўляла на белай, далікатнай скуры сьляды ўколаў... Але хутка я на гэтыя асацыяцыі забылася. Ёсьць людзі, якіх мне лёгка прызнаць больш значнымі за сябе. Яны, не заўважаючы, ператвараюць прастору ў мільёны таненькіх павуцінак, што сыходзяцца на іх. Талент, якім я не валодаю. А Стэла – валодала напоўніцу. Калі яна глядзела на мяне, у яе вачах не было й ценю злосьці або паблажлівасьці... Можа, хіба трохі адчуджанасьці. Я гадала, ці ведае яна, што Юрась калісьці называўся маім мужам...

А пасьля я ішла калідорам і пачула, як нехта весела сьмяецца. Перад адным з эркерных вокнаў мелася невялікая круглая гасьцёўня, нібыта альтанка – шырокая канапа, часопісны столік, пальмы. Добрае месца для спатканьняў... Юрась і Стэла стаялі на канапе на каленях, Юрась быў распрануты да пояса, а жонка старанна малявала на яго целе складаны тонкі ўзор. Рэстаўратар перашкаджаў, намагаючыся пацалаваць руку, што трымала пэндзлік. Бесклапотны сьмех нібыта ахутваў пару празрыстым павуціньнем пяшчоты. Я застыла, схаваная прыцемкам калідору, і маё сэрца нечакана для мяне разьбівалася на маленькія аскалёпкі, нібыта тонкі лёд, па якім цяжка крочыць мінак. Няўжо я такая зайздросная да чужога шчасьця? Тым больш ведаю, наколькі яно ў гэтых людзей крохкае і хвіліннае, як жыцьцё заблукалай у хату сьняжынкі.

Ты марыш пра шчасьце, якога здабыць не ўдалося? Упалі гады на зямлю, як пустое калосьсе... І што засталося? Паперы ня вартыя вершы? І вечная прага быць першым. І вера: «Я першы...»

А потым я стаяла на пляцы Старавежску, перад адноўленай ратушай, нібыта з дысьнееўскага мульціка – белая, бліскучая, з новенькімі пластыкавымі вокнамі і чырвонай металачарапіцай, і Пётр Піліпавіч Калейка, былы настаўнік гісторыі, крычаў на мяне, зрываючы голас:

— Як вам ня сорамна! Вы – і на баку тых, хто нявечыць адзінае, што засталося ад нашай гісторыі! Былое начальства хаця не руйнавала, гібеў паціху будынак у чаканьні лепшых часоў. А Баркун ваш загадаў нават падмурак разабраць і наноў, з нейкай сінтэтыкі скласьці. А тут кожны каменьчык – каштоўнасьць! А можа, вам гэта падабаецца, як боўдзілам з райвыканкаму? «Прыгожанька»?

Калейка тыцнуў кавенькай у напрамку вежы, туды, дзе над дзьвярыма красаваўся ўсімі фарбамі Баркуноў герб.

— Ганьба! Ды за такое забіць мала! І з музея ваш гаспадар усё забраў – за капейкі... Крамы для турыстаў будуюць, рэстараны... Апошнюю капліцу ўчора зьнесьлі. Планіроўку пляца незваротна парушылі. Дзе могілкі мо тысячу гадоў – падземны гараж... Падлеткі чарапамі ў футбол гуляюць. Людзі гінулі, каб гэты горад абараніць! А ён сам пад ногі кладзецца. Баркуны, Калыванавы... Гэтай навалачы адно трэба – грошы зарабіць. Баркуноў у гэтым горадзе ніхто добрым словам не згадае. Дзед гэтага вашага багацея Аркадзя пасьпеў яшчэ да вайны ворагаў народу навыкрываць. Дырэктар школы, сумленьнік, беларус шчыры, з-за яго ў Сібіры згінуў. А цяпер унучок сваіх дабротаў Старавежску дадаў, хай Бог яму на тым сьвеце даруе. Не хачу з вамі больш размаўляць! Самі шукайце зьвестак для ілжывых артыкулаў.

І пакульгаў у сваім доўгім шэрым паліто, у капелюшы з абвіслымі брыламі, расьсякаючы вільготнае паветра, нібыта патрапаны ў бурах, але ўсё яшчэ ваяўнічы карабель...

— Мы проста робім сваю працу,— пераконваў мяне і сябе прыгнечаны Юрась, пакуль мы вярталіся назад у маёнтак. – Аркадзь, вядома, учыніў сапраўднае барбарства. Калі б я ведаў, умяшаўся б... А я ўпёрся ў свае справы. Ведаю, не апраўданьне... Але... я ж як у акварыуме жыву, прапускаю праз сябе ўсё тую ж ваду, у якой меней і меней кіслароду. Аркадзь запэўніваў, што будоўлю выдатныя замежныя сьпецыялісты вядуць. Я веру, ён лічыў, што робіцца як найлепей.

Поделиться:
Популярные книги

Изгой Проклятого Клана

Пламенев Владимир
1. Изгой
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Изгой Проклятого Клана

Хильдегарда. Ведунья севера

Шёпот Светлана Богдановна
3. Хроники ведьм
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.40
рейтинг книги
Хильдегарда. Ведунья севера

Служанка. Второй шанс для дракона

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Служанка. Второй шанс для дракона

Шаг в бездну

Муравьёв Константин Николаевич
3. Перешагнуть пропасть
Фантастика:
фэнтези
космическая фантастика
7.89
рейтинг книги
Шаг в бездну

Сын Багратиона

Седой Василий
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.00
рейтинг книги
Сын Багратиона

Пограничная река. (Тетралогия)

Каменистый Артем
Пограничная река
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
9.13
рейтинг книги
Пограничная река. (Тетралогия)

Кодекс Крови. Книга V

Борзых М.
5. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга V

Тот самый сантехник. Трилогия

Мазур Степан Александрович
Тот самый сантехник
Приключения:
прочие приключения
5.00
рейтинг книги
Тот самый сантехник. Трилогия

Кодекс Крови. Книга IV

Борзых М.
4. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IV

Хозяйка покинутой усадьбы

Нова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка покинутой усадьбы

Замуж второй раз, или Ещё посмотрим, кто из нас попал!

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Замуж второй раз, или Ещё посмотрим, кто из нас попал!

Гарри Поттер (сборник 7 книг) (ЛП)

Роулинг Джоан Кэтлин
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Гарри Поттер (сборник 7 книг) (ЛП)

Самый богатый человек в Вавилоне

Клейсон Джордж
Документальная литература:
публицистика
9.29
рейтинг книги
Самый богатый человек в Вавилоне

Попаданка

Ахминеева Нина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Попаданка