Славутыя родам сваім

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:
Шрифт:
Анатоль Бутэвіч
Славутыя родам сваім

АЛЕЛЬКАВІЧЫ, КНЯЗІ СЛУЦКІЯ

З гісторыі нам вядома імя нацыянальнай гераіні Францыі Жанны д’Арк. А ці ведаеце вы, што на нашай зямлі таксама была гэткая ж мужная жанчына, якая за свае подзвігі можа лічыцца нацыянальнай гераіняй Беларусі?

Самы пачатак ХVІ стагоддзя. Няспынныя татарскія набегі становяцца ўсё больш жорсткімі. Войскі хана Баты-Гірэя даходзяць да Слуцка,

па дарозе рабуюць гарады і вёскі, забіраюць мноства палонных. Татарам удалося захапіць слуцкія прадмесці. Ацалелыя жыхары схаваліся ў замку. Раз’юшаны Баты-Гірэй адступіў, але загадаў зрабаваць і спаліць Капыль, Койданава, Нясвіж, Клецк. Страшныя пажары ў каторы раз ахінулі беларускую зямлю. Праз год татарскі набег паўтарыўся. Моцна ўзброенае шасцітысячнае войска зноў стала аблогай ля Слуцкага замка.

На гэты раз галоўнага арганізатара абароны князя Сямёна Алелькавіча ў горадзе не было. Але памыліліся заваёўнікі ў прадчуванні лёгкай перамогі. Абарону ўзначаліла жонка Сямёна Настасся. Як і Жанна д’Арк, княгіня апранула ваенныя даспехі, загадала асядлаць каня. На чале баявой дружыны выехала за вароты замка. У зацятай бітве не паддаліся слуцакі ворагам. Татары пачалі адступаць. А тут вярнуўся і князь. Каля Давыд-Гарадка дагналі яны татараў, добра правучылі нахабнікаў.

Далёка за межы Слуцка пайшла слава пра ваеннае майстэрства Настассі. Калі не стала мужа, яна працягвала адважна змагацца з захопнікамі. Ніхто ніколі не мог яе перамагчы. Апошняя няўдалая спроба татараў захапіць Слуцк адбылася ў 1521 годзе.

Пра той гераічны час знаны польскі гісторык Мацей Стрыйкоўскі пісаў:

Настасся, княгіня Слуцкая, сваіх баяр Паслала перахапіць палахлівых татар. Шмат іх пад Капылём было забіта І горлам ля Пятровіч заплаціла мыта.

Дарэчы, падчас працы над гісторыяй Вялікага княства Літоўскага М. Стрыйкоўскі шмат карыснага матэрыялу знайшоў у Слуцкім летапісе, які вёўся пры княжым двары, і багатай бібліятэцы князёў, у замку якіх працаваў два гады.

Настасся ж аддала дачку Аляксандру за вялікага гетмана літоўскага Канстанціна Астрожскага, парадавалася іхняму шчасцю і адышла з зямнога жыцця, пакінуўшы на еўрапейскіх прасторах такую памяць, што не цьмее і дагэтуль.

Вось якая гераіня жыла некалі на слуцкай зямлі. Належала яна да аўтарытэтнага і паважанага праваслаўнага роду Алелькавічаў герба “Пагоня”. А яшчэ іх называлі Алелькамі, Слуцкімі. Валодалі Слуцкім княствам, Пінскам, Капылём, іншымі землямі. Прадстаўнікі роду знаходзіліся на высокім кіеўскім пасадзе. Многія пахаваны ў Кіева-Пячэрскай лаўры, якою годна апекаваліся і падтрымлівалі матэрыяльна.

Але галоўным горадам Алелькавічаў больш за два стагоддзі з’яўляўся старадаўні Слуцк, які ўпершыню згадваецца ў “Аповесці мінулых гадоў”. Трэцім на беларускіх землях атрымаў ён Магдэбургскае права. Нават калі ўдзельныя княствы былі ўжо ліквідаваны, Слуцкае захоўвалася ажно да канца ХVІІІ стагоддзя.

Алелькавічы належалі да адной з магутных галін яшчэ больш старажытнай дынастыі Гедымінавічаў. Заснавальнікам роду лічыцца Аляксандр (Алелька) – сын кіеўскага князя Уладзіміра, унук вялікага князя літоўскага Альгерда, праўнук Гедыміна. У 1417 годзе ён пашлюбіўся з унучкай

Вітаўта Вялікага Настассяй – дачкой вялікага князя маскоўскага Васіля Дзмітравіча і Соф’і Вітаўтаўны. Быў князем капыльскім, слуцкім, кіеўскім.

Калі ў 1430 годзе памёр вялікі князь літоўскі Вітаўт, сярод тых, каго хацелі бачыць яго пераемнікам, называлі і Алельку Уладзіміравіча Слуцкага. Яго ведалі як таленавітага военачальніка, разважлівага дыпламата. Разам са сваім палком і братамі Іванам і Андрэем ён браў удзел у бітве народаў на Грунвальдскім полі. Аб’яднаныя вялікалітоўскія і польскія войскі падчыстую разграмілі непераможных, як лічылася, крыжакоў. У ліку іншых пераможцаў браты Слуцкія паставілі свае подпісы пад мірным Мельнскім дагаворам з Тэўтонскім ордэнам.

Малодшы сын Алелькі князь слуцкі і капыльскі Міхаіл быў намеснікам вялікага князя літоўскага Казіміра ІV Ягелончыка ў Вялікім Ноўгарадзе. Але амбіцыі яго былі большымі. Яму карцела заняць найвышэйшы пасад. Разам з Іванам Гальшанскім і Фёдарам Бельскім Алелька ўдзельнічаў у змове супраць Казіміра, які збіраўся прыехаць у Кобрынскі замак. Тут 15 красавіка 1481 года мелася адбыцца вяселле Фёдара Бельскага з князёўнай Ганнай Кобрынскай. Змоўшчыкі хацелі забіць высокага госця альбо ў лесе на ловах, якія ён вельмі любіў, альбо ў замку. Аднак змову выкрылі. Князям Міхаілу Слуцкаму і Івану Гальшанскаму пасціналі галовы перад усім народам проста на плошчы ў Вільні. Фёдар Бельскі ўцёк у Маскву.

Слуцкая зямля праславілася не толькі адважнымі воінамі ды мудрымі дзяржаўнымі дзеячамі. У Сабор беларускіх святых уваходзіць Соф’я Слуцкая. Дачка Барбары Кішкі і Юрыя Юр’евіча, апошняга з роду Алелькавічаў, Соф’я нарадзілася ў 1585 годзе. Рана засталася поўнай сіратой. У 15-гадовым узросце выйшла замуж за князя Януша Радзівіла. Хоць муж вызнаваў кальвінізм, Соф’я і пасля шлюбу не здрадзіла праваслаўю. Як і ўсе прадстаўнікі роду, яна падтрымлівала манастыры, цэрквы, апекавалася вернікамі, дапамагала ім. Перад смерцю свае ўладанні пераказала мужу. Так Радзівілы сталі гаспадарамі Слуцкага княства.

Мошчы святой Соф’і Слуцкай захоўваюцца ў Свята-Духавым кафедральным саборы ў Мінску. І да гэтага часу яе імя аб’ядноўвае вернікаў беларускай зямлі, узвышае іх, кліча на карысныя справы дзеля дабра сваёй Бацькаўшчыны.

Дзень памяці святой Соф’і Слуцкай адзначаецца 1 красавіка.

АСТРОЖСКІЯ

Астрожская друкарня. Астрожская Біблія. Астрожская школа. Астрожскі напеў. Астрожская навука перамагаць... Гэтыя азначэнні трывала замацаваліся ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага за знакамітым магнацкім родам Астрожскіх герба “Астрога”. Буйныя землеўладальнікі Беларусі і Украіны, яны паходзілі з пінскіх і тураўскіх князёў.

Згодна з некаторымі сведчаннямі, радавод Астрожскіх бярэ пачатак ад унука Яраслава Мудрага князя полацкага, тураўскага, вялікага князя кіеўскага Святаполка Ізяславіча. Іншыя гісторыкі лічаць родапачынальнікам князя Данілу. Род згас у 1620 годзе, калі памёр сын Канстанціна Васіля Януш, які быў ваяводам валынскім, кашталянам кракаўскім.

Пры жыцці Януш правёў праз польскі сейм рашэнне аб утварэнні Астрожскай ардынацыі. Так называлася непадзельная ўласнасць роду, у якую ўваходзілі зямля, лясы, гарады, мястэчкі, вёскі, мануфактуры, а права на спадчыну вызначалася спецыяльным статутам – ардынацыяй. Пасля смерці Януша Астрожская ардынацыя перайшла да яго зяця князя Аляксандра Заслаўскага.

Комментарии:
Популярные книги

Сделай это со мной снова

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Сделай это со мной снова

Мастер Разума V

Кронос Александр
5. Мастер Разума
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума V

Убивать чтобы жить 9

Бор Жорж
9. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 9

Эволюционер из трущоб

Панарин Антон
1. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб

Жребий некроманта 3

Решетов Евгений Валерьевич
3. Жребий некроманта
Фантастика:
боевая фантастика
5.56
рейтинг книги
Жребий некроманта 3

Измена. Жизнь заново

Верди Алиса
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Жизнь заново

Лейб-хирург

Дроздов Анатолий Федорович
2. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
7.34
рейтинг книги
Лейб-хирург

Запасная дочь

Зика Натаэль
Фантастика:
фэнтези
6.40
рейтинг книги
Запасная дочь

Кротовский, не начинайте

Парсиев Дмитрий
2. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кротовский, не начинайте

Ученик. Книга 4

Первухин Андрей Евгеньевич
4. Ученик
Фантастика:
фэнтези
5.67
рейтинг книги
Ученик. Книга 4

Третий. Том 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 4

По осколкам твоего сердца

Джейн Анна
2. Хулиган и новенькая
Любовные романы:
современные любовные романы
5.56
рейтинг книги
По осколкам твоего сердца

Город Богов

Парсиев Дмитрий
1. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическая фантастика
детективная фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов

На границе империй. Том 5

INDIGO
5. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.50
рейтинг книги
На границе империй. Том 5