Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Славутыя родам сваім

Бутэвіч Анатоль

Шрифт:

Сярод асветнікаў, дзяржаўных і палітычных дзеячаў найбольш вядомы і слаўны гетман найвышэйшы літоўскі, кашталян віленскі, маршалак валынскай зямлі, член Рады ВКЛ Канстанцін Іванавіч Астрожскі (1460? – 1530). Гэта адзіны праваслаўны князь, які стаў трокскім ваяводам, што супярэчыла тагачаснай практыцы, бо высокія пасады маглі займаць толькі католікі. Быў сынам Івана Васільевіча Астрожскага, празванага Красным. А праз сваіх жонак парадніўся яшчэ з двума знакамітымі родамі. Першай жонкай была княгіня Таццяна Гальшанская, другой Аляксандра Слуцкая з роду Алелькавічаў. Актыўна абараняў праваслаўе, пабудаваў шмат цэркваў.

Праславіўся

Канстанцін Іванавіч найперш сваімі ратнымі подзвігамі. У канцы ХV – пачатку ХVІ стагоддзя яму не было роўных у бітвах з ворагамі Княства. Больш за 60 перамог атрымаў выдатны палкаводзец, таленавіты стратэг. У 1511 годзе на Берасцейскім сейме яго надзялілі неабмежаванай уладай на час ваенных дзеянняў. Усяго два паражэнні зведаў за жыццё, якія, аднак, не зменшылі ягонай славы і вядомасці. У Еўропе Канстанціна Іванавіча называлі Ромулам, Сцыпіёнам, другім Ганібалам...

Галоўнакамандуючы карфагенскай арміяй Ганібал вядомы ў сусветнай гісторыі як адзін з найвялікшых палкаводцаў старажытнасці і знаны дзяржаўны дзеяч. І вось амаль праз дзве тысячы гадоў другім Ганібалам назвалі вышэйшага гетмана літоўскага, які гэту пасаду атрымаў у 37 гадоў, Канстанціна Іванавіча Астрожскага.

Але не адно сам князь стаў шанаванай постаццю вялікалітоўскай зямлі. Яго сын Канстанцін Васіль не менш праславіўся ў галіне культуры. Нарадзіўся ў старажытным Тураве, якім Астрожскія валодалі з 1508 года. Стаў адным з багацейшых магнатаў Княства. Багацці, аднак, траціў з розумам.

У валынскім мястэчку Астрог, што над ракой Гарынь, заснаваў першую на Украіне славяна-грэка-лацінскую акадэмію, дзе вучыліся таксама дзеці праваслаўных. Акрамя абавязковых прадметаў навучэнцы грунтоўна займаліся музыкай і харавымі спевамі. Вось чаму ў свой час быў шырока вядомы так званы астрожскі напеў.

На ўласныя сродкі Канстанцін Канстанцінавіч стварыў пры Астрожскай акадэміі друкарню. Тут Іван Фёдараў годна прадоўжыў традыцыі беларускага і ўсходнеславянскага першадрукара Францыска Скарыны. Яго выданні з’яўляюцца каштоўнымі рарытэтамі, захоўваюцца ў многіх еўрапейскіх бібліятэках. Найбольш вядомай стала першая кірылічным шрыфтам надрукаваная поўная Біблія, названая Астрожскай. Цяпер на месцы друкарні стаіць помнік у выглядзе разгорнутай кнігі. Сярод вядомых асветнікаў на яе старонках значыцца прозвішча Андрэя Рымшы – беларускага паэта, заснавальніка жанру панегірычнай паэзіі. Ён выдаў тут на беларускай мове паэтычны твор “Храналогія” – першы друкаваны каляндар.

Канстанцін Канстанцінавіч меў цесныя сувязі з рускім князем Андрэем Курбскім, які ўцёк з Масквы ад цара Івана Грознага і жыў у падараваным яму Крэўскім замку. Астрожскі выступаў за ўмацаванне праваслаўя на беларускіх і ўкраінскіх землях, падтрымліваў праваслаўныя брацтвы, заснаваў школы ў Тураве і Слуцку.

Другі сын Канстанціна Іванавіча Астрожскага і Таццяны Гальшанскай Ілля (Эліяш) пашлюбіўся з Беатай – прыёмнай дачкой князя Андрэя Касцялецкага і Кацярыны Тэльнічанкі. У сапраўднасці Беата была пазашлюбнай дачкой караля польскага і вялікага князя літоўскага Жыгімонта Старога з роду Ягелонаў. Аднак нядоўгім аказалася сямейнае шчасце. Менш як праз год Ілля памёр. У Беаты нарадзілася дачка Альжбета Астрожская, якая мела ў жыцці шмат розных прыгод, авантур і непамыснасцяў, за што была названа Чорнай княгіняй.

А Іллю мо Бог пакараў за тое, што адмовіўся выканаць бацькоўскі наказ. У

свой час Канстанцін Астрожскі заключыў шлюбную дамову з князем Юрыем Радзівілам, якога за ваенныя заслугі называлі Пераможцам, літоўскім Геркулесам. Дачка Юрыя Ганна павінна была стаць жонкай Іллі. Аднак заўпарціўся малады Астрожскі, адмовіўся ад свайго магчымага шчасця. І вельмі радаваўся, калі кароль польскі Жыгімонт Стары вызваліў яго ад гэтага абавязку. А мо кароль ужо тады вырашыў, што ажэніць Іллю са сваёй пазашлюбнай дачкой Беатай? Адказу на гэтае пытанне няма...

Да Сабору беларускіх святых залічаны Фёдар Астрожскі. У першай палове ХV стагоддзя ён атрымаў ад свайго бацькі Данілы велізарныя багацці. Быў чалавекам вялікай адвагі і высокага аўтарытэту. Але неўзабаве змяніў свецкае жыццё на келлю манаха Кіева-Пячэрскай лаўры, дзе і пахаваны. Дзень памяці адзначаецца 24 жніўня.

З РОДУ ГАЛЬШАНСКІХ

Каб хто толькі ведаў, як трапятала сэрца семнаццацігадовай Соф’і Гальшанскай, калі ў лютым 1422 года яна стаяла пад велічнымі скляпеннямі Навагрудскага касцёла. Ярка гарэлі свечкі, урачыста гучалі святыя песнапенні, на ўсю моц званілі званы. Поруч з князёўнай стаяў сямідзесяцігадовы Ягайла. Калісьці ён быў вялікім князем літоўскім і жыў у Крэве – непадалёк ад Гальшанскага замка. Сёння ж Ягайла – кароль польскі і ў былую сталіцу Вялікага княства Літоўскага прыехаў павянчацца са сваёй абранніцай.

Не ад таго лякалася Соф’я, што муж вельмі стары. Не баялася, што давядзецца пакінуць маці, сясцёр, дзядзьку Сямёна Друцкага, у якога пасля смерці бацькі Андрэя Гальшанскага яны выхоўваліся. Не тое палохала, што шлюбавалася з прадстаўніком старадаўняй і магутнай дынастыі Гедымінавічаў. Адчувала адказнасць перад заснавальнікамі свайго роду...

Пасля смерці Свінтарога на вялікі пасад літоўскі, жамойцкі, новагародскі і рускі заступіў ягоны сын Скірмант. Скірмантаў сын Гілігін княжыў на зямлі літоўскай і рускай, пакуль не памёр. Затым княжыць пачаў Гілігінаў сын Раман. Калі Раман памёр, разышліся пяць яго сыноў княжыць у розных землях. Сярэдні Гальшан пайшоў за раку Вяллю.

Гэта і быў той далёкі продак, якому зямля гальшанская сваёю назвай абавязана. Сярод прыгожых гор знайшоў Гальшан гару найпрыгожую, што над ракою Вільняй. Збудаваў там горад і назваў яго сваім імем – Гальшаны. А калі ехаў аднойчы на ловы, убачыў у пушчы гару яшчэ больш прыгожую ды велічную. І спадабалася яму, і пасяліўся ён там, і на той гары над ракою, што Караблём называлася, учыніў горад. І перанёсся туды, і там пачаў княжыць. І назваўся князем Гальшанскім…

Так паведамляе пра заснаванне Гальшанаў у ХІІІ стагоддзі і паходжанне князёў Гальшанскіх Хроніка Быхаўца.

А Соф’я разумее, як цесна перапляліся лёсы прадстаўнікоў яе роду з іншымі, нібыта векавечныя дрэвы моцнымі галінамі і магутнымі каранямі ў яе язычніцкіх барах. Вялікі князь літоўскі Вітаўт, напрыклад, меў другой жонкай Ганну – сястру Івана Гальшанскага. Трэцяй Вітаўтавай жонкай стала дачка Івана Улляна.

Гэта Вітаўт высватаў для Ягайлы маладзенькую Соф’ю Гальшанскую. І нічога, што чацвёртая жонка ў караля, бо ранейшыя памерлі. Затое менавіта беларусінка нарадзіла сыноў Уладзіслава і Казіміра, якія сталі першымі ў дынастыі Ягелонаў. Гэта ім належалі каралеўскія пасады ў Польшчы, Венгрыі і Чэхіі.

Поделиться:
Популярные книги

Сделай это со мной снова

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Сделай это со мной снова

Мастер Разума V

Кронос Александр
5. Мастер Разума
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума V

Убивать чтобы жить 9

Бор Жорж
9. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 9

Эволюционер из трущоб

Панарин Антон
1. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб

Жребий некроманта 3

Решетов Евгений Валерьевич
3. Жребий некроманта
Фантастика:
боевая фантастика
5.56
рейтинг книги
Жребий некроманта 3

Измена. Жизнь заново

Верди Алиса
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Жизнь заново

Лейб-хирург

Дроздов Анатолий Федорович
2. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
7.34
рейтинг книги
Лейб-хирург

Запасная дочь

Зика Натаэль
Фантастика:
фэнтези
6.40
рейтинг книги
Запасная дочь

Кротовский, не начинайте

Парсиев Дмитрий
2. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кротовский, не начинайте

Ученик. Книга 4

Первухин Андрей Евгеньевич
4. Ученик
Фантастика:
фэнтези
5.67
рейтинг книги
Ученик. Книга 4

Третий. Том 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 4

По осколкам твоего сердца

Джейн Анна
2. Хулиган и новенькая
Любовные романы:
современные любовные романы
5.56
рейтинг книги
По осколкам твоего сердца

Город Богов

Парсиев Дмитрий
1. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическая фантастика
детективная фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов

На границе империй. Том 5

INDIGO
5. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.50
рейтинг книги
На границе империй. Том 5