Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

А як раніцай устала, чаю папіла, дай думаю я яйкі гэтыя. Шчотачкай з мылам іх і сяк, і так, ня адмываецца, варыць, думаю, не буду – навошта, каб фарбай мне гэта набрыняла тутака ўсё. Узяла з аднаго яйка разбіла – пасмажу яечнечку. А ў абед якраз хуткая ўнізе прыехала, чую ў нашым

пад’ездзе і ў вочка гляджу ўсё – Божухна! – Альбертаўну панеслі. Сын кажа, раніцай прыступ і ўсё – на месцы адразу. Жах, бо, кажу, толькі ўчора размаўлялі.

Я Альбертаўну добра ведала, нават узяла паплакала. А была цыбулька яшчэ ссохлая, Машачка з трэцяй кватэры занесла зялёнай, харошая дзяўчынка, заўжды паздароўкаецца, спытае, пастукае ў дзверы, малайчына, і Сярожа ейны майстар на бітумным. Так дай думаю з цыбулькай пасмажу, каб не прападала, ну нічога, што чорныя, смачныя, жаўток жоўты, не тое што з хіміяй. Ўбіла два на патэльню, цыбулька, але такія яны апецітныя, ай, думаю, яшчэ адно адразу. Хлебам з талеркі выцерла, чую пахне дымам, нешта гарыць, я сюды, я туды – у пад’ездзе дым, акно адкрыла, пажарныя пёрыехалі, міліцыя, хуткая. Я ў акно гляджу – траіх выносяць – Машачку з трэцяй, мужа яе Сяргея і сыночка яшчэ толькі ў школу пайшоў, Божачкі мае, учадзелі ў кватэры, задымілася нешта.

Тры дні не спалася потым, што ж гэта робіцца, нядобра мне было, ціск скакаў усё, ну ўзрост, страшна сказаць. Капусту даела, поснае таксама мяса варанае было, што з булёна засталося. Потым прыгатавала амлет, з пяці яек, каб таксама на вечар, мука таксама канчаецца, трэба будзе ісці. А там радыё гучна ўнізе, ці то ў гэтых новых з першай, ці то ў Надзькі-п’янтосіхі з другой, бяда-гора!

І цэлы дзень радыё на ўсе застаўкі. Я сабралася, тэпці насунула, схаджу ўніз, а гэта не ў Надзькі, а ў новых, цісну званок, тут і Надзька выйшла, кажа капец як гучна, стук-стук у дзверы – не адмыкаюць. Надзька хоп, – а там адчынена, зайшлі, клічам, а Надзька наперадзе ішла, крычыць мне стаяць, не ісці, я з разбегу зазірнула ў залу – ажно мне сэрца схапіла – Божухна, кроў паўсюль. А там гэтыя новыя грузіны, ці хто яны там, бізнесмены ўсе зарэзаныя. Ну міліцыя зноў у наш пад’езд, мне ўсё перад вачыма ад перажыванняў круціцца, ляжала да аўторка не ўставала, Надзька хоць п’янтосіха, наведвала, дапамагла мне, малайчына якая. Ужо потым палягчэла, так кажу, вазьмі сабе вось на бутэльку і яйкі мне пакінь, адно сабе астатнія бяры, добрыя, не глядзі-тко, што чорныя.

І зрання шум-гам унізе, вох, думаю, ну не зноў жа, што ж гэта звалілася на наш падъезд, нейкі злы кон, мігцелкі чуваць, ледзь усталася, абглядзелася – а як жа, пад нашым пад’ездам гармідар – і журналісты, і міліцыя, і хуткая. Да мяне пастукалі, малады такі міліцыянерык, ветлівы, не чула ці чаго ноччу падазронага, я кажу, жах з нашым домам нейкі адбываецца, як Альбертаўна памёрла, так усё паміраюць. Міліцыянерык кажа, напэўна, таму што год высакосны, а я не чула нічога, ён кажа, вы не хвалюйцеся, Надзька, маўляў, з алкашнёй гэтай сваёй пілі-выпівалі, палаяліся відаць і таксама давай нажамі махаць, паклалі адзін аднаго ад ран на месцы, а Надзька засілілася, высакосны год, тры нябожчыкі, Божухна!

Конец ознакомительного фрагмента.

Поделиться:
Популярные книги

Часовой ключ

Щерба Наталья Васильевна
1. Часодеи
Фантастика:
фэнтези
9.36
рейтинг книги
Часовой ключ

Газлайтер. Том 12

Володин Григорий Григорьевич
12. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 12

Лейб-хирург

Дроздов Анатолий Федорович
2. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
7.34
рейтинг книги
Лейб-хирург

Князь

Шмаков Алексей Семенович
5. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Князь

Найдёныш. Книга 2

Гуминский Валерий Михайлович
Найденыш
Фантастика:
альтернативная история
4.25
рейтинг книги
Найдёныш. Книга 2

Пограничная река. (Тетралогия)

Каменистый Артем
Пограничная река
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
9.13
рейтинг книги
Пограничная река. (Тетралогия)

Хозяйка расцветающего поместья

Шнейдер Наталья
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяйка расцветающего поместья

Замуж второй раз, или Ещё посмотрим, кто из нас попал!

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Замуж второй раз, или Ещё посмотрим, кто из нас попал!

Бастард Императора. Том 2

Орлов Андрей Юрьевич
2. Бастард Императора
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 2

Измена. Мой заклятый дракон

Марлин Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.50
рейтинг книги
Измена. Мой заклятый дракон

Третий. Том 2

INDIGO
2. Отпуск
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 2

Миф об идеальном мужчине

Устинова Татьяна Витальевна
Детективы:
прочие детективы
9.23
рейтинг книги
Миф об идеальном мужчине

Гимназистка. Нечаянное турне

Вонсович Бронислава Антоновна
2. Ильинск
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.12
рейтинг книги
Гимназистка. Нечаянное турне

Курсант: Назад в СССР 11

Дамиров Рафаэль
11. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 11