Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сон на кургане

Купала Янка

Шрифт:

Усе мімавольна паўтараюць апошнія дзве звароткі пад такт песні Сама. Пачынаецца напяванне без слоў, каторае паволі ўсільваецца ў нейкую жудка-сумную, прыдаўленую мелодыю, становіцца штораз ясней з чутнымі выразна словамі. Маўчыць толькі шынкар.

…Вырвалі шчасце, вырвалі вочы, Думы паганяць няславай; Сцежкі заслалі цемраю ночы, Рыюць у процьму канавы. Тутка мы п'яны, ах, п'яны Вечным пракляццем
сваім:
Гоячы вечныя раны, Новыя раны тварым.
* Вышай ці ніжай — цемра-пацёмкі: Ўсходу паходні не знаці. Продкі — ў магіле, ў путах — патомкі, 3 намі, прад камі — бясхацце. Тут п'яны мы, як сляпыя, Слёзы з атрутаю п'ём, Помнячы петлі старыя, Новыя путы куём. * Рукі ў аковах, душы ў балоце, Зверства спраўляе каляды; Свіст гругановы целам калоце, Гадзіны сыкаюць здрадай… Тутка мы п'ём, не марудзім, Вечнай адданы кляцьбе: Даўніх праступкаў забудзем, К новым пад'юдзім сябе. * Хто лепш ярмом нас здавіць, прыцісне — Б'ём таму ніжай паклоны, I ненавідзім так бескарысне, Як бескарысны усе нашы плёны. Тутка мы п'яны, ах, п'яны… Як сэрца ядам змяі. Тут, там нам праўда не знана — Хто мы: звярмі ці людзьмі?

Уваходзіць малады стражнік; шынкар паказвае яму месца пры 8-м, апошнім століку каля самага буфета. Песня зноў пераходзіць у нямы — без слоў — гул. Скора за стражнікам уваходзяць два музыкі — адзін са скрыпкай, другі з гармонікам; як увайшлі, усе перасталі пець.

Колькі гасцей (разам)

Ціха! ўжо прыйшлі музыкі.

Музыкі садзяцца па левай старане ля дзвярэй і зводзяць скрыпку з гармонікам.

3 1-га століка

Як добра, што шынкар паклікаў… Зайграйце, толькі ж не фальшыва — Як суддзі, купленыя меддзю.

3 2-га століка

Няхай маланкай смык паедзе, А так свістуча, так ігрыва, Як куля, пушчаная ў птушку.

3 3-га століка

Як аплявухі, рэжце звонам; Гудзі гармошкай, як кадушкай, Як бізуном гудзе аконам.

3 4-га століка

Скрыпніце
й скрыпкай, і гармошкай,
А так піскуча, так прымерне, Як тыя ў фабрыках шасцерні.

3 5-га століка

Звініце, йграйце п'яна-звонка, Як шклянкі гэтыя і пляшкі, Каб аж забегалі мурашкі.

3 6-га століка

Звініце, як ноч гэта звоніць,— Як на змазоленай далоні Звініць апошняя капейка.

Сам

Я чуў шмат лет таму жалейку…

Музыкі, глушачы далейшыя словы Сама, пачынаюць іграць «Ой-ра, ой-ра»; некаторыя з гасцей выкручваюць п'яна ў такт ігры за столікамі нагамі. Усе гамоняць і ў нос падпяваюць музыкам.

Сам (як музыкі перарвалі ігру)

А каб цяпер — «Волны Дунаю»… Дунай я часта ўспамінаю.

Іграюць «Волны Дуная»; усе ім падцягваюць; пасля — як падніманыя з месца невядомай сілай — пачынаюць у пары з дзяўчынай круціцца; выгляд кожная пара мае ненатуральны — паўдзікі, пануры, рэшта — па адным пры кожным століку — сядзяць і глуха падпяваюць музыкам. Сам такжа круціцца; сгражнік сядзіць. Па колькі мінутах адчыняюцца ў шынку дзверы і два мужчыны ўцягваюць замёрзшую скасцянеўшую кабету; усе, не дагледзеўшы гэтага, час нейкі яшчэ круцяцца.

Шынкар (такжа не заўважыўшы спачатку)

Што гэта? Што? Святы Бог з вамі! Скуль вы з такою падарожнай?

1-ы мужчына (музыка і гульня ціхне)

Замерзла тутка пад вакнамі, Яшчэ к жыццю вярнуці можна.

2-і мужчына

Мы йшлі сюды шукаць начлегу — Глядзім — ляжыць, як корч, кабета.

Шынкар

Нясіце снегу! Жывей снегу! Снег памагае ў разах гэтых.

Нехта з гасцей

Так, як нябожчыку палонка.

Усе абступаюцца каля замёрзшай і ўглядаюцца.

Стражнік (адскакваючы, як бы спужаўшыся)

Моя мамаша…

Сам (валячыся на калені над замёрзшай)

Мая жонка…
Заслона

1910–1912

Поделиться:
Популярные книги

Законы Рода. Том 8

Flow Ascold
8. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 8

Страж Кодекса. Книга VIII

Романов Илья Николаевич
8. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга VIII

Не грози Дубровскому! Том III

Панарин Антон
3. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том III

Мужчина не моей мечты

Ардова Алиса
1. Мужчина не моей мечты
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.30
рейтинг книги
Мужчина не моей мечты

Бракованная невеста. Академия драконов

Милославская Анастасия
Фантастика:
фэнтези
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Бракованная невеста. Академия драконов

Жаба с кошельком

Донцова Дарья
19. Любительница частного сыска Даша Васильева
Детективы:
иронические детективы
8.26
рейтинг книги
Жаба с кошельком

Четвертый год

Каменистый Артем
3. Пограничная река
Фантастика:
фэнтези
9.22
рейтинг книги
Четвертый год

В зоне особого внимания

Иванов Дмитрий
12. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
В зоне особого внимания

Метаморфозы Катрин

Ром Полина
Фантастика:
фэнтези
8.26
рейтинг книги
Метаморфозы Катрин

Барон не играет по правилам

Ренгач Евгений
1. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон не играет по правилам

Лорд Системы

Токсик Саша
1. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
4.00
рейтинг книги
Лорд Системы

Волчья воля, или Выбор наследника короны

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Волчья воля, или Выбор наследника короны

Воин

Бубела Олег Николаевич
2. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.25
рейтинг книги
Воин

Кодекс Охотника. Книга XIII

Винокуров Юрий
13. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIII