Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сон на кургане

Купала Янка

Шрифт:

(Укладае галаву ў пятлю і вісне.)

Вар'ятка (улятае — таксама — з галавешкай і вянком)

Дзе мой нож? усіх парэжу! Ніхто жыў тут не залежа! (Хватае, угледзеўшы, тапор.) Усіх парэжу, як авечкі,— Пасяку ўсіх драбней сечкі! (Глянуўшы
на вісячага Сама.)
На пачатак гэту йгрушку У сама горла трапіць мушу.

Ускаквае мігам на стол і замахваецца тапаром у шыю Сама, але пападае толькі ў пояс і перасякае яго. Сам, яшчэ з знакамі жыцця, наліцца на зямлю. У вар'яткі выпадае з рук тапор; сыходзіць са стала і пачынае зноў галубіць дзіцянё-галавешку. Сам кашляе крывёй і хрыпла стогне.

Вар'ятка (снуючы кругом грушы)

Лю-лі, лю-лі, мой сыночак! Лю-лі, лю-лі, сакалочак!

(Туліць і хоча карміць грудзёй.)

Сляпая (маўчаўшая дагэтуль)

Што тут творацца за дзівы, Божа ты мой літасцівы?! Стогнуць, плачуць і рагочуць… Што ім трэба? Чаго хочуць?

Дзяўчынка і хлопчык (выбягаюць, ужо саўсім збедзіўшыся і асалавеўшы, і чапляюцца за спадніцу вар'яткі)

Мама, мама, дзе наш тата?

Вар'ятка

Вон, ягнята, вон, шчанята!

Снуе далей навокал грушы; дзеці ад яе не адстаюць. Выходзяць, несучы лаву і другое ламаццё, стары, старая і іх нявестка.

Стары (садзячыся ля стала на зямлі; панура)

Ну, цяпер, ужо дажынкі.

Старая (нагінаючыся над Самам)

Адвязаўся, бедачынка, Сам адплутаўся, міленькі.

Нявестка (з дзіцем на руках, таксама нагінаючыся)

А як змучыўся усенькі!

Сам (ачуняўшы трохі, стогнучы хрыпла)

Ратаваці бег з папару Усіх чыста ад пажару.

Старая (садзячыся з Сляпаяй наабапал яго, заламаўшы на каленях рукі, маркотна)

Што рабіці, што чыніці?

Нявестка (нагінаючыся над дзіцем)

Няма чым і пакарміці: Як
спужалася, заныла,
Малако ўсё…

Стары (глуха)

Ўсё скасіла, Прыскам, попелам пакрыла.

Сам (з сумнай жаласцю ўглядаючыся на дзіцянё, каторае працягвае да яго ручачкі)

Хіба ты, падросшы, дзетка, Будзеш бацькі свайго сведкай.

Маладая (уваходзячы з маладым, горка ўсміхаючыся)

А цяпер вяселле справім.

Малады (таксама)

Ежай, водкай стол заставім.

Садзяцца на старане, абняўшыся, сумныя.

Сват (за ім уваходзяць музыка і дружына)

Прыстаў з стражнікамі едзе, Затрымаўся толькі недзе.

Музыка і дружына(разам)

Кажуць, едзе на дазнанне.

Стары (панура)

Як згарэла ўсё дазвання!

Падростак (са скрыпкай, разглядаючы ўсіх)

Ну, цяпер-то ўжо вяселле Не такое, як мы мелі Са сваёю маладухай, Рэзнуць можна ім ад вуха.

(Строіць скрыпку.)

Музыка (усхапіўшыся)

Ты дзе скрыпку ўзяў, псяюха?

Уваходзяць прыстаў, два стражнікі і куча пагарэльцаў за імі. Усе ўстаюць, сядзяць толькі сляпая, падростак і Сам.

Прыстаў

Что, друзья моі,— нешчасце?

Колькі галасоў

Так, так, барынька, прапасці Ні на грош усім нам трэба.

Прыстаў

Ну, ну! ласкаў Гасподзь з неба. Цяпер толькі, мае брацці, Ў пратакол усё спісаці — Як і што— я мушу тутка.

Войчым маладога

Гэта пойдзе, барын, хутка.

Прыстаў(садзячыся на падстаўленай яму лаўцы і дастаючы торбу з паперамі)

Поделиться:
Популярные книги

Я уже князь. Книга XIX

Дрейк Сириус
19. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я уже князь. Книга XIX

Камень. Книга 4

Минин Станислав
4. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.77
рейтинг книги
Камень. Книга 4

Часовая башня

Щерба Наталья Васильевна
3. Часодеи
Фантастика:
фэнтези
9.43
рейтинг книги
Часовая башня

Измена. Право на любовь

Арская Арина
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на любовь

Ты не мой Boy 2

Рам Янка
6. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты не мой Boy 2

Душелов. Том 2

Faded Emory
2. Внутренние демоны
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Душелов. Том 2

Хозяйка собственного поместья

Шнейдер Наталья
1. Хозяйка
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяйка собственного поместья

Отморозки

Земляной Андрей Борисович
Фантастика:
научная фантастика
7.00
рейтинг книги
Отморозки

Потомок бога 3

Решетов Евгений Валерьевич
3. Локки
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Потомок бога 3

Мама из другого мира. Чужих детей не бывает

Рыжая Ехидна
Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Фантастика:
фэнтези
8.79
рейтинг книги
Мама из другого мира. Чужих детей не бывает

Держать удар

Иванов Дмитрий
11. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Держать удар

Переиграть войну! Пенталогия

Рыбаков Артем Олегович
Переиграть войну!
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
8.25
рейтинг книги
Переиграть войну! Пенталогия

Надуй щеки! Том 3

Вишневский Сергей Викторович
3. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 3

Последняя Арена 2

Греков Сергей
2. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
6.00
рейтинг книги
Последняя Арена 2