Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сон на кургане

Купала Янка

Шрифт:
Ну, кажыце, як было ўсё.

Мачыха маладой

Так пайшло, як пачалося…

Соцкі

Што ж, пішыце: ўсё згарэла, Толькі воласць ацалела: Двор памог уратаваці.

Прыстаў (запісваючы)

А з людзей?

Голас з грамады

Дзіцё
ў хаце,
Ну і мужа кабяціны (паказваючы на вар'ятку) Гэтай спёк агонь.

Прыстаў

Прычына?

Колькі галасоў

Падпаліў во гэты злодзей.

Мачыха маладой

Каб яму дна…

Прыстаў

Годзе, годзе!

Войчым маладога

Ўжо пад воласць…

Прыстаў

Як завецца?

Колькі галасоў

Сам.

Прыстаў

Пакуль што разбярэцца, Трэба ўзяць яго пад стражу.

Колькі галасоў

Няхай добра суд накажа!

Прыстаў

Дзе бацькі?

Колькі галасоў

Ў такога звера…

Прыстаў

Ё ў мяне для іх папера.

Стары і старая (падыходзячы к прыставу)

Гэта, барынька, мы будзем.

Прыстаў

Вота ж тут стаіць вам, людзі: Даў на вашае прашэнне Губарнатар разрашэнне І праезд дзяшовы тожа: Ў хадакі ісці сын можа Выбіраць зямлю ў Сібіры.

Стары і старая

Дзякуй, барынька, вам шчыра.

Прыстаў (складаючы торбу)

А цяпер бывайце жывы!

Колькі галасоў

I вам, барынька, шчасліва!

Прыстаў (да стражнікаў, паказваючы на Сама)

Забіраць яго з сабою!

Стражнікі ўсцягваюць Сама за рукі з зямлі.

Колькі галасоў (насмешліва гледзячы, як Сам, устаючы, хістаецца)

Бач, на ножаньках не ўстоіць.

Сам (стогнучы

балесна)

Ратаваці бег з папару Усіх чыста ад пажару…

Вядуць яго ўлева; за ім ззаду прыстаў і пагарэльцы. Астаюцца: уся вясельная дружына, войчым, мачыха, старыя, іх Сляпая, падростак, вар'ятка і сляпая. Садзяцца: на зямлі — малады з маладой, абняўшыся; ля іх непадалёку — сват, маршалак, закоснік, дружкі, музыка, войчым і мачыха; стары — на лаве, звесіўшы галаву над сталом. Усе хмурыя, сумныя, некаторыя заплакаўшыся. Гул ад пажару заціх, толькі вецер шалясціць абтлеўшым лісцём грушы.

Старая (валяючыся на зямлі, як падкошаная, услед выводжанаму Саму)

Сына роднага забралі!

Нявестка (супакойвае заплаканае дзіцянё)

Над дзіцём не мелі жалю.

Сляпая (сама да сябе)

Што тут творацца за дзівы! Божа ты мой літасцівы. Стогнуць, плачуць і рагочуць. Што ім трэба, чаго хочуць?

Старац (выйшаў незаметна і стаў ля грушы, як стуль забіралі Сама. Увесь абвешаны па-жабрачаму торбамі; стаіць, апёршыся абедзвюма рукамі на кій. Загаварыў глуха, панура і тады толькі звярнуў на сябе ўвагу)

3 грудзей вырві сваё сэрца,— Зіму, лета сушы ў печы; А як высахне, смалою Злі жывою сэрца тое,— Падпалі тады лучынкай, Каб гарэла безупынку, Як пажар гарэў сягоння,— I ідзі ў свет, як з паходняй: Праўды йдзі так з ім шукаці… Ты не знойдзеш.

Дзяўчынка і хлопчык (выбягаючы і чапляючыся за вар'ятку, каторая ўсё снуе то сюды, то туды з галавешкай у руках і вянком на галаве)

Маці, маці! Дзе наш тата, дзе наш тата?

Вар'ятка

Вон, ягнята, вон, шчанята!

Падростак (сядзіць паводдаль на зямлі і пачынае іграць, паглядаючы на музыку)

Былі ў бацькі тры сыны…

Паволі апускаецца заслона.

IV. У шынкоўні

Ноч. Зімой. Шынок у канцы горада; з левага боку дзверы; каля сцен расстаўлена восем столікаў; на сценах вісіць колькі лубачных малюнкаў; у кутку з левага боку вісіць абраз — перад ім цепліцца лямпа з алівай; па правым баку буфет і паліцы з бутэлькамі, за буфетам — шынкар; пасярод карчмы, пад сталяваннем, зачэплена вялікая лямпа; падлога ўся ў гразі і мокрая. Спачатку нікога няма, апрача шынкара і чатырох дзяўчын для паслугі, пасля пачынаюць сыходзіцца госці, выгляд маюць усе яны ўбогі, прыбіты, няшчасны. Ад трэцяга абразу прайшло колькі часу.

Поделиться:
Популярные книги

Я уже князь. Книга XIX

Дрейк Сириус
19. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я уже князь. Книга XIX

Камень. Книга 4

Минин Станислав
4. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.77
рейтинг книги
Камень. Книга 4

Часовая башня

Щерба Наталья Васильевна
3. Часодеи
Фантастика:
фэнтези
9.43
рейтинг книги
Часовая башня

Измена. Право на любовь

Арская Арина
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на любовь

Ты не мой Boy 2

Рам Янка
6. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты не мой Boy 2

Душелов. Том 2

Faded Emory
2. Внутренние демоны
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Душелов. Том 2

Хозяйка собственного поместья

Шнейдер Наталья
1. Хозяйка
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяйка собственного поместья

Отморозки

Земляной Андрей Борисович
Фантастика:
научная фантастика
7.00
рейтинг книги
Отморозки

Потомок бога 3

Решетов Евгений Валерьевич
3. Локки
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Потомок бога 3

Мама из другого мира. Чужих детей не бывает

Рыжая Ехидна
Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Фантастика:
фэнтези
8.79
рейтинг книги
Мама из другого мира. Чужих детей не бывает

Держать удар

Иванов Дмитрий
11. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Держать удар

Переиграть войну! Пенталогия

Рыбаков Артем Олегович
Переиграть войну!
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
8.25
рейтинг книги
Переиграть войну! Пенталогия

Надуй щеки! Том 3

Вишневский Сергей Викторович
3. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 3

Последняя Арена 2

Греков Сергей
2. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
6.00
рейтинг книги
Последняя Арена 2