Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды

Ермаловіч Мікола

Шрифт:

ІЗЯСЛАЎ I АДНАУЛЕННЕ ПОЛАЦКАЙ ДЫНАСТЫІ

Першым і найболын важным станоўчым вынікам прыняцця хрысціянства з’явілася ўвядзенне і пашырэнне пісьменства, а разам з ім і развіццё асветы і культуры. Не толькі дзяржаўным дзеячам, але і першаасветнікам Полаччыны быў князь Ізяслаў. Вобраз яго таксама ўвабраў у сябе нямала легендарнага, што знайшло сваё выяўленне ў вельмі супярэчлівых летапісных звестках пра яго. Запіс 1128 г. гаворыць, што ён пасля свайго заступніцтва за маці быў разам з ёю адасланы ў Полаччыну ў збудаваны для іх горад Ізяслаўль (сучаснае Заслаўе, недалёка ад Мінска). А ў «Аповесці мінулых гадоў», як мы ведаем, сказана, што ён пасля хрышчэння быў адасланы ў Полацк у 988 г. без указания на тое, адзін ці з маці. 3 другога боку, паводле Цвярскога і Густынскага летапісаў, разам з Рагнедай быў не Ізяслаў, а Яраслаў (праўда, тут не названа месца, дзе яны жылі і куды пасылаў Уладзімір сваіх паслоў). Але наколькі б ні былі заблытаныя летапісныя звесткі, усё ж адно, і гэта галоўнае, бясспрэчна:

Ізяслаў быў князем у Полацку.

У апавяданні 1128 г. сказана, што Уладзімір на параду сваіх баяраў вырашыў аднавіць айчыну Рагнеды і паслаць яе туды разам з сынам Ізяславам. Вядома, што гэта легендарнае тлумачэнне бясспрэчнага факта аднаўлення Полаччыны, якое магло быць вынікам добрай волі Уладзіміра і яго баяраў. Яны не маглі не бачыць, што разбурэнне Полаччыны не спыніла яе эканамічнага і палітычнага развіцця і што толькі сілай яе нельга было ўтрымаць. Апроч таго, Уладзімір не мог не бачыць варожасці Ноўгарада да Кіева. Вось чаму была важная для яго прыхільнасць Полацка і прымірэнне з ім. Даючы Полацку ў князі старэйшага сына Рагнеды 1зяслава, ён як бы ўзнаўляў род полацкіх князёў, а гэтым самым і княства.

I. Бяляеў лічыў, што Уладзімір заснаваў Ізяслаўль для таго, каб вызваліць полацкага князя ад усемагутнага ўплыву полацкага веча233. Тым самым ён, па сутдасці, меў намер перанесці сталіцу зямлі, што не выключана, бо ў такім выпадку кіеўскаму князю лягчэй было б трымаць полацкага князя пад сваім наглядам. Але трэба думаць, што ўзнікненне Ізяслаўля дыктавалася найперш эканамічнымі прычынамі, паколькі горад быў збудаваны ў вярхоўі Свіслачы, дзе сутыкаліся Дняпроўскі і Нёманскі басейны. Магчыма, гэта і было першай спробай асваення важнага гандлёвага шляху і замацавання на ім. Новазбудаваны Ізяслаўль хутчэй за ўсё стаў уладаннем Рагнеды (некаторыя даследчыкі лічаць яго першым феадальным уладаннем ва Усходняй Еўропе234). Калі паданне пра тое, што тут Рагнеда, стаўшы манашкай Анастасіяй, заснавала манастыр, мае нейкую падставу, то тады Ізяслаўль трэба лічыць адным з першых, а то і першым важным асяродкам хрысціянства, а разам з гэтым і асветы на Беларусі.

Ізяслаў жа жыў у Полацку, які пасля разбурэння Уладзімірам к гэтаму часу ўжо быў адбудаваны, і замест ранейшага, разбуранага таксама, дзядзінца ўзведзены новы і на новым месцы235. На жаль, пісьмовыя крыніцы нам нічога не гавораць пра Ізяслава як дзяржаўнага дзеяча. Затое ў пазнейшым Ніканаўскім летапісе дадзена высокая пахвала Ізяславу як чалавеку і хрысціяніну: «Бысть же сий князь тих и кроток, и смирен, и милостив, и любя зело и почитая священнический чин иноческий, и прилежаще прочитанию божественных писаний, и отвращаяся от суетных глумлений, и слезен, и умилен, и долготерпелив». Як супярэчаць словы гэтага летапісу аб ціхім Ізяславе нашаму ўяўленню пра таго рашучага з мечам у руках малалетка 1зяслава, заступніка за сваю маці, якога так спалохаўся Уладзімір і адрокся ад свайго намеру забіць Рагнеду. Аднак гэтая супярэчнасць цалкам зразумелая. Складальнік Ніканаўскага летапісу хацеў бачыць у асобе Ізяслава ўвасабленне лепшых хрысціянскіх дабрачыннасцяў, а аўтар полацкай легенды хацеў бачыць у Ізяславе пачынальніка векавой крывавай барацьбы Полацка з Кіевам. I хоць і ў першым і ў другім выпадках Ізяслаў, бясспрэчна, ідэалізаваны, гэта ніколькі не значыць, што ўказаныя дзве крыніцы не заслугоўваюць ніякага даверу. У аснове як адной, так і другой ляжыць бясспрэчная гістарычная праўда. Ізяслаў, стаўшы полацкім князем, гэтым самым прыняў ад сваёй маці Рагнеды эстафету барацьбы, пачатую яе бацькам, і перадаў сваім нашчадкам, якія працягвалі яе. I ўжо зусім не пазбаўлены праўдзівасці Ніканаўскі летапіс, які дае падставу гаварыць пра Ізяслава як першаасветніка Полаччыны, які, бясспрэчна, увёў у ёй пісьменства. Што пры ім пісаліся ў Полацку граматы, пацвярджаецца яго пячаткай з надпісам, які з’яўляецца першым помнікам у сходнее лавян- скага пісьменства. Гэта вельмі красамоўны факт, ён гаворыць за тое, што Полаччына ішла ў авангардзе культурнага развіцця Усходняй Еўропы. I нездарма ж Ізяслаў з’явіўся першым з усходнеславянскіх князёў, ахарактарызаваных у летаnice як кніжнік. Памёр ён у 1001 г. (годам пазней за сваю маці), пражыўшы не болей 25–26 гадоў.

Пасля смерці Ізяслава ніхто з яго братоў не сеў у Полацку, і таму не адбылося чарговага перамяшчэння іх з месца на месца, як гэта, напрыклад, было пасля смерці Вышаслава ў Ноўгарадзе, калі ў гэты горад быў прысланы Яраслаў, што да таго сядзеў у Растове, а ў апошні быў пасланы Барыс237. У Полацку стаў княжыць хутчэй за ўсё сын Ізяслава Усяслаў. Праўда, у адным з тацішчаўскіх тэкстаў сказана, што па Ізяславу «наследаваў яго сын Брачыслаў». Але наўрад ці паведаміў бы летапісец пад 1003 г. пра смерць Усяслава, калі б ён не быў князем. Дарэчы, той жа тацішчаўскі тэкст прыпісвае Усяславу амаль усё тое239, што гаварыў ніканаўскі летапісец пра Ізяслава. Аднак гэта яўнае непаразуменне: Усяслаў для гэтага быў зусім малалетні. Такім жа, трэба думаць, быў і яго брат Брачыслаў, калі заняў полацкі пасад пасля Усяслава.

Усё гэта выяўляе бясспрэчны факт аднаўлення полацкай княскай дынастыі. Такім чынам, Полаччына канчаткова аформілася як самастойная. I гэта было галоўным вынікам нашага гістарычнага развіцця ў другой палове X

ст. Таксама важна і тое, што ўжо ў час Тура Дрыгавіцкая зямля, стаўшы Тураўскім княствам, набыла значэнне палітычнага ўтварэння. Такой жа яна засталася і пры Святаполку.

БЕЛАРУСЬ У XI СТАГОДДЗІ

СТАРАЖЫТНАЯ ЛІТВА

У пачатку XI ст. з’яўляецца першае датаванае паведамленне пра Літву. Да гэтага яна двойчы ўпаміналася ў недатаванай частцы «Аповесці мінулых гадоў»: першы раз — у пераліку народаў, якія адносіліся да роду Яфета, другі раз — у пераліку тых плямёнаў, што не адносіліся да Русі і давалі ёй даніну. На жаль, ніякіх геаграфічных каардынатаў Літвы тут не было ўказана, што ў далейшым прывяло да вялікай блытаніны ў гэтым пытанні. I вось у 1009 г. у выніку адной трагічнай падзеі Літва трапіла на старонкі Кведлінбургскіх аналаў. Пад гэтай датай паведамлялася пра смерць біскупа Брунона, які ў змове з польскім каралём Баляславам Храбрым пайшоў у край не то прусаў, не то яцвягаў, каб схіліць іх да прыняцця хрысціянства, але быў забіты са сваімі васемнаццаццю спадарожнікамі 9 сакавіка 1009 г. «in confinio Rusciae et Lituae», г. зн. «на сумежжы Pyci i Літвы». Гэта вельмі красамоўнае сведчанне. Паказваючы, што Літва межавалася з Руссю, яно пацвярджае нашу думку, што Старажытная Літва не знаходзілася там, дзе сучасная Літва, правільней, яе ўсходняя частка, бо ў адваротным выпадку яна, адгароджаная яцвягамі, не магла б мець агульнай мяжы з Руссю. Толькі знаходзячыся ў Верхнім Панямонні, яна магла быць сумежнай («in confinio») з Руссю. Праўда, Е. Ахманьскі, а за ім І У. Пашута лічылі, што забойства Брунона адбылося на тэрыторыі яцвягаў241.1 гэта зразумела. Прымаючы тэрыторыю Старажытнай Літвы за тэрыторыю сучаснай, яны бачылі, што ўваходзяць у супярэчнасць з першакрыніцай, і знайшлі выхад у падстаноўцы замест Літвы яцвягаў. Аднак гэта яўная нацяжка, бо ў такім выпадку было б сказана, што Брунон быў забіты на сумежжы Яцвязі i Pyci. Звяртае на сябе ўвагу тое, што ў адзначанай крыніцы напісанне назвы Літвы палацінску супадае са славянскім яе гучаннем як «Літва». А гэта яшчэ раз пацвярджае сумежнасць Літвы з Руссю, што і вызначыла форму яе назвы ў першым яе ўпамінанні ў лацінскім дакуменце.

Было нямала спроб растлумачыць назву «Літва». Адзначым некаторыя з іх. У «Хроніцы Быхаўца» яна выводзіцца з «літус» (бераг) і «луба» (труба). 3 іх як быццам утварылася Лістубанія, якая ў вуснах простата народа гучала як Літа банія. Гэта імя нібы выйшла ад таго, што ў часы легендарнага князя Кернуса літоўцы ўпершыню пакрылі берагі Вяллі гукамі ваенных труб. Вядома, гэта фантастыка. Літва ніколі не называлася ні Літабаніяй, ні Лістубаніяй. Як быццам болей пераканаўчым з’яўляецца вывад назвы «Літва» ад літоўскага слова «летува», ці «летувіс», што значыць дождж, вільгаць. Аднак гэта таксама нацяжка, бо дождж палітоўску «летус»242. I. Шафарык лічыў, што ў старажытнанямецкай мове «літус» і «летус» азначалі асобае саслоўе рабоў, якое, магчыма, паходзіла ад заняволенасці літаў, што жылі ў Заходняй Галіі за Рэйнам243.Гэта як бы сведчыць, што назва «Літва» — кельцкага паходжання ці нават што і само племя было кельдкім, тым болей што Тацыт указваў на падабенства мовы літаў з мовай брытанскай, г. зн. мовай венетаў, якія насялялі Брытанію244.

У апошні час таксама звернута ўвага на тое, што «Літва» і «Латвія» маюць яскравыя паралелі ў варыянтах уэльскай назвы Брэтані: Litao, Latio, што значыць «зямля». 3 гэтага выцякае, што назва «Літва» і «Латвія» нібыта кельцкага паходжання. Але мы не можам пагадзіцца з такім меркаваннем А. Г. Кузьміна. Ён сцвярджае, што гэтыя назвы маглі быць дадзены кельцкімі ці кельцкамоўнымі насельнікамі балтыйскіх астравоў, для якіх пабярэжжа Літвы і Латвіі было «зямлёй». Аднак у тыя часы назвы «Літва» і «Латвія» не пашыраліся на балтыйскае ўзбярэжжа. Тады гэту тэрыторыю займалі прусы, жамойты, куроны, лівы. I ўсё ж меркаванне пра кельцкае паходжанне назвы «Літва» нельга скідаць з рахунку. Нямецкі гісторык XVIII ст. Л. А. Гебгардзі (1735–1802) прыводзіў пісьмовыя дакументы, з якіх відаць, што яшчэ ў XII ст. н. э. на левым беразе Дуная і ўздоўж ракі Ольты існавала мясцовасць Літва. Тут жа мы знаходзім і раку Літаву. У свой час I. Барычэўскі зазначыў, што прарадзіму Літвы трэба шукаць у Фракіі247. Прыведзеныя Гебгардзі факты як бы пацвярджаюць гэту думку. Мы ўжо гаварылі, што назва «севяране» таксама кельцкага паходжання. Літва, якая была тут жа, дзе, бясспрэчна, пражывалі рэшткі кельцкіх плямёнаў, таксама магла атрымаць назву ад іх. Паколькі літва жыла на левым беразе Дуная, то для насельнікаў правага берага яе тэрыторыя сапраўды магла быць «зямлёй».

Літва, паводле «Аповесці мінульіх гадоў», адносіцца не да славянскіх плямёнаў. Праўда, у Хлебнікаўскім і Цвярскім летапісах мы яе знаходзім у пераліку славянскіх плямёнаў, дзе яна пастаўлена ўслед за люцічамі248. Аднак гэтыя звесткі мы не можам лічыць аб’ектыўнымі. Справа ў тым, што асновай Цвярскога летапісу з’яўляецца беларускі летапіс дачатку XVII ст.249. У сваю чаргу Хлебнікаўскі спіс увабраў у сябе шмат з Цвярскога. А к гэтаму часу Літва канчаткова аславянілася, і таму аўтары гэтых крыніц, улічыўшы такую акалічнасць, ужо ў пералік славянскіх плЯмёнаў унеслі і яе.

Поделиться:
Популярные книги

Идеальный мир для Лекаря 25

Сапфир Олег
25. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 25

6 Секретов мисс Недотроги

Суббота Светлана
2. Мисс Недотрога
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
7.34
рейтинг книги
6 Секретов мисс Недотроги

Личник

Валериев Игорь
3. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Личник

Мастер Разума V

Кронос Александр
5. Мастер Разума
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума V

Кодекс Охотника. Книга XIV

Винокуров Юрий
14. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIV

Убивать чтобы жить 6

Бор Жорж
6. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 6

Газлайтер. Том 10

Володин Григорий
10. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 10

Волков. Гимназия №6

Пылаев Валерий
1. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
7.00
рейтинг книги
Волков. Гимназия №6

Убивать чтобы жить 5

Бор Жорж
5. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 5

(Бес) Предел

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.75
рейтинг книги
(Бес) Предел

70 Рублей - 2. Здравствуй S-T-I-K-S

Кожевников Павел
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
70 Рублей - 2. Здравствуй S-T-I-K-S

На границе империй. Том 9. Часть 5

INDIGO
18. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 5

Тот самый сантехник. Трилогия

Мазур Степан Александрович
Тот самый сантехник
Приключения:
прочие приключения
5.00
рейтинг книги
Тот самый сантехник. Трилогия

Золушка вне правил

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.83
рейтинг книги
Золушка вне правил