Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды
Шрифт:
3 летапіснага ўрыўка мы бачым, што пасля выгнання Рагвалода палачане звярнуліся да Святаслава Ольгавіча, тады наўгародсеверскага князя, з просьбай апекі над імі. Не ўказаная ў летапісе прычына выгнання Рагвалода з Полацка рознымі даследчыкамі тлумачыцца пасвойму. У В. Тацішчава, дзе непасрэдна гаворыцца аб падзеях 1151 г., сказана, што палачане ўсклалі на Рагвалода «многие вины»545, а пад 1158 г. мы чытаем, што яны, будучы пад управай ціхмянага («кроткого») Рагвалода Барысавіча, без усялякай прычыны, безразважна даўшы сабе волю, ад адсутнасш постраху ўсхваляваліся супроць яго646. Вядома, такое тлумачэнне вельмі суб’ектыўнае, яно магло ісці ад летапісца, які спачуваў Рагвалоду, і таму не можа быць аб’ектыўным, што і дало пад ставу даследчыкам шукаць іншых прычын. В. Данілевіч тлумачыў выгнанне Рагвалода імкненнем апошняга падначаліць сабе іншых полацкіх князёў, што ён стаў ахвярай шырокай змовы, у якой палачане былі толькі зброяй у руках князёў547. Аднак летапіс ясна паказвае, што ініцыятарамі выгнання князя былі палачане, а не іншыя князі. Зыходзячы з таго, што Рагвалод быў жанаты з дачкой Ізяслава Мсціславіча, шэраг гісторыкаў (С. Салаўёў, Д. Ілавайскі, I. Бяляеў, М. ДоўнарЗапольскі) бачылі прычыну выдалення Рагвалода ў тым, што ён вёў палітыку падначалення Полацка Мсціславічам. Але, як зазначалася намі вышэй, шлюбныя адносіны — вельмі нетрывалы фактар у палітыцы, хоць,
Падзеі 1151 г. таксама пасведчылі, што ў Менску канчаткова замацаваліся Глебавічы. Як вядома, у ліку сасланых у Візантыю полацкіх князёў летапіс не называв Глебавічаў.
I гэта зразумела. Глеб першы з Усяславічаў яшчэ у 1119 г. быў выведзены ў палон, і яго дзеці вымушаны былі шукаць сабе ратунку. Дзе ж яны перахоўваліся? I. Бяляеў гаварыў, што сыны Глеба падзялілі паміж сабою пакінутыя за імі Манамахам гарады Менскага княства549. Аднак гэта не пацвярджаенда крыніцамі. Хутчэй за усё, што пасля 1119 г. Глебавічы разам са сваёй маці (яна памерла ў 1158 г.) знайшлі прытулак у суседняй Літве і ў 1135 г. зноў вярнуліся ў Менск. Лічында, што ў Глеба было трое сыноў: Расціслаў, Глеб і Усевалад. Але не выключана, што яшчэ быў і чацвёр ты — Ізяслаў. У Іпацьеўскім летапісе сказана, што 14 мая 1134 г. памёр нехта Ізяслаў Глебавіч550, а ў В. Тацішчава ўдакладнена — «князь полацкі»551. Калі гэта так, то ён быў несумненна сьшам Глеба. В. Тацішчаў зачастую ўсіх князёў Полацкай зямлі незалежна ад таго, дзе яны князявалі — у Полацку ці ў іншым месцы, — называв полацкімі. Дык вось (гэта высветляць пазнейшьш падзеі) у 1151 г. у Менску княжыў Расціслаў, магчыма, самы старэйшы з Глебавічаў, якога палачане «уведоша» да сябе ў якасці свайго князя. Было б наіўным думаць, што Расціслаў Глебавіч ужо раней, не ведаў аб намерах палачанаў узяць яго за князя. Зразумела, што ўсё было раней дамоўлена. Полацкі пасад для ўсіх полацкіх князёў меў значэнне велікакняскага і таму не мог не быць прэстыжнай мэтай кожнага з іх, што добра было вядома вечу.
У сувязі са сказаным паўстае пытанне аб тым, хто стаў князем у Менску пасля Расціслава. Рагвалод быў сасланы ў Менск, а не пераведзены туды князем. Зноўтакі летапісная нататка пад 1151 г. не дае адказу на гэта пытанне. I толькі з падзей 1158 г. можна зразумець, што менскім князем пасля Расціслава стаў яго брат Валадар. Што Глебавічы параней- шаму заставаліся гаспадарамі Меншчыны, сведчаць тацішчаўскія матэрыялы, дзе сказана, што менавіта ў рукі Расціслава і яго братоў быў аддадзены Рагвалод552. Занатаванае толькі ў матэрыялах В. Тацішчава паведамленне сведчыць, што Юрый Даўгарукі, незадоўга да сваёй смерці (1157 г.) даведаўшыся пра цяжкі лёс Рагвалода ў руках Глебавічаў, патрабаваў пагрозай вайны вызваліць вязня, што і было зроблена, хоць, атрымаўшы вестку аб смерці Юрыя Даўгарукага, Глебавічы не вярнулі Рагвалоду яго ўладанняў і пажыткаў553. Заступніцтва Юрыя Даўгарукага Л. Аляксееў тлумачыць тым, што вялікі князь страціў давер да свайго былога саюзніка Святаслава Ольгавіча і вызваленнем Рагвалода і ўзвядзеннем яго на полацкі пасад хацеў адкалоць ад чарнігаўскага князя іх саюзнікаў — Глебавічаў554. Але і гэта непераканаўча, бо тут не ўказваецца, чым менавіта Святаслаў Ольгавіч быў незадаволены Глебавічамі і таму заступіўся за Рагвалода. Мы яшчэ будзем разглядаць гэтыя падзеі, але зараз адзначым адну тэндэнцыйнасць некаторых даследчыкаў, якая выяўляецца ў імкненні падкрэсліць страту Полацкам палітычнай ініцыятывы і поўную залежнасць яго ад перыпетый міжусобнай барацьбы розных рускіх земляў. Але ўсё гэта далёка не так. Менавіта суперніцтва паміж рознымі рускімі княствамі давала магчымасць Полацку заўсёды знаходзіць сабе саюзнікаў. Зразумела, што ў сваю чаргу і рускія князі не маглі не выкарыстоўваць барацьбу розных полацкіх партый і звязаных з імі князёў у сваіх інтарэсах. Так, магчыма, к 1157 г. на полацкім вечы стала браць верх іншая, рагвалодаўская партыя, якая магла звярнуцца па дапамогу да Юрыя Даўгарукага, і ён мог ахвотна адгукнуцца на гэту просьбу, але зза смерці не здолеў дапамагчы Рагвалоду заняць полацкі пасад.
Перш чым прыступіць да разгляду падзей 1158 г., мы павінны закрануць пытанне іх храналогіі, а таксама спыніцца на ўдзеле палачанаў у паходзе на Тураў у 1158 г. Паводле Тацішчава, падзеі, звязаныя з вяртаннем Рагвалода Барысавіча, адбываліся ў 1158 г. У свой час гэту дату прыняў і М. Карамзін, за імі пайшоў і Л. Аляксееў, спасылаючыся на ўпамінанне летапісам наўгародскага епіскапа Аркадзія. Прыняўшы гэту дату, Л. Аляксееў чамусьці палічыў, што паход палачанаў у кааліцыі з іншымі князямі на Тураў адбываўся ўжо пасля другога з’яўлення Рагвалода на полацкім пасадзе556. Аднак гэта зноў супярэчыць крыніцам. I ў Іпацьеўскім летапісе557, і ў В. Тацішчава558 пра гэты паход гаворыцца. перад падзеямі, звязанымі з выгнаннем з Полацка Расціслава і ўкнязяваннем там Рагвалода. Усё гэта яшчэ раз сведчыць аб немагчымасці прыняць трактоўку Л. Аляксеевым указаных падзей, хоць і не выключана, што яны адбываліся ў 1158 г., у першую чаргу паход на Тураў. Мы ўжо пра гэта гаварылі, разглядаючы тураўскую гісторыю, і таму зараз нам трэба высветліць прычыны ўдзелу ў іх палачанаў. Toe, што яны былі ў складзе вялікай кааліцыі, яшчэ не гаворыць, што іх вымушалі да гэтага абавязацельствы падтрымліваць іншых князёў у іх грабежніцкіх паходах559.
ВЫДАЛЯЮЦЬ РАСЦІСЛАВА, БЯРУЦЬ РАГВАЛОДА
Менавіта пасля гэтага, як паказвае Іпацьеўскі летапіс, Рагвалод Барысавіч і пайшоў ад Святаслава Ольгавіча, які цяпер быў чарнігаўскім князем, здабываць свой удзел у Полацкай зямлі. Нас не павінна здзіўляць, што ранейшыя ворагі — Рагвалод і Святаслаў — цяпер сталі саюзнікамі. Нельга забывацца, што Расціслаў быў з Глебавічаў, княскай галіны, што заўсёды адчувала сваю сувязь з Менскам, на які яна магла абаперціся ў неспрыяльных умовах. Вось чаму Расціслаў, знаходзячыся на полацкім пасадзе, мог больш клапаціцца аб інтарэсах Менска, чым Полацка. 3 прычыны гэтага ён мог быць менш падатным для ўплыву свавольнага полацкага веча, чым «ціхмяны» Рагвалод, што і выклікала ў палачанаў, у тым ліку і партыі, варожай да Рагвалода, імкненне зноў вярнуць апошняга ў Полацк. Вось чаму з’яўленне Рагвалода ў Святаслава Ольгавіча можа быць растлумачана парознаму: або тым, што ў Полацку зноў пачала браць верх рагвалодаўская партыя і чарнігаўскі князь, бачачы гэта і жадаючы мець уплыў у Полацку, прыняў да сябе Рагвалода, або ён гэта зрабіў па патрабаванню партий Расціслава, якая расчаравалася ў апошнім і рашыла зноў вярнуць Рагвалода. (I гэта апошняе, як убачым, знойдзе пэўнае пацверджанне ў будучых падзеях.) Паўтараем, падобныя перамены ў сімпатыях былі ў духу таго часу, дый усіх часоў.
3 летапісу вядома, што Святаслаў Ольгавіч сам не прыняў непасрэднага ўдзелу ў адваяванні Рагвалодам сваіх правоў у Полацкай зямлі. Ен абмежаваўся тым, што даў Рагвалоду пэўную колькасць войска, «полк», як сказана ў летапісе. Далей мы чытаем у гэтай жа крыніцы, што Рагвалод пайшоў у Слуцк, адкуль ён пачаў зносіцца з дручанамі562. Тут мы павінны прыпыніцца, каб звярнуць увагу на некаторыя важный дэталі. Можна толькі здзіўляцца таму, што ніводзін даследчык не засумняваўся ў сведчанні Іпацьеўскага летапісу, што Рагвалод са Слуцка мог весці перагаворы з дручанамі. Болын за тое, М. ДоўнарЗапольскі абгрунтоўваў часовае знаходжанне Рагвалода ў Слуцку як зыходны пункт, з якога ён пачаў сваю барацьбу за аднаўленне ягоных уладанняў у Полацкай зямлі, тым, што Слуцк у той час належаў Святаславу Ольгавічу563. Магчыма, што і так, бо крыніцы гэтаму не супярэчаць, але, глянуўшы на карту, цяжка паве — рыць, каб Рагвалод мог «слатися к дрючанам», а апошнія «приездача к нему». Нават ва ўмовах XX ст. пры наяўнасці авіяцыі і радыё на такой вялікай адлегласці цяжка было б усё гэта рабіць, асабліва ўлічваючы, што шлях ішоў праз Бярэзіну, Свіслач, Пціч, Арэсу і па тэрыторыі варожых Рагвалоду Глебавічаў. Відаць, летапісцам была дапушчана памылка, у выніку якой нейкае іншае паселішча, дзе спыніўся Рагвалод, было заменена на Слуцк.
Характэрна, што ў тацішчаўскіх матэрыялах, дзе перадаецца гэты эпізод, нічога не гаворыцца аб Слуцку. Там сказана, што Рагвалод прыйшоў у воласць Полацкую564. Трэба думаць, што ў рукі гэтага гісторыка трапіў больш спраўны летапісны тэкст.
Другое пытанне, якое непасрэдна выцякае з указаных падзей, гэта: «Чаму менавіта Рагвалод найперш пайшоў на Друцк?» На думку Л. Аляксеева, прычынай гэтага з’яўлялася тое, што Друцк быў вотчынай Рагвалода565. Гэта абгрунтоўваецца тым, што ў 1158 г. Рагвалода дручане прымаюць як свайго666. Аднак тут не ўлічана, што Рагвалод перш за ўсё княжыў (да 1151 г.) у Полацку, дзе ў 1102 г. княжыў яго бацька Барыс Усяславіч. Апроч таго, да 1158 г. мы не можам з упэўненасцю гаварыць аб існаванні Друцкага ўдзела, бо менавіта толькі пад гэтым годам у летапісе ўпершыню названы друцкі князь Глеб Расціславіч. Праўда, у Васкрасенскім летапісе гаворыцца, што ён стаў княжыць у Друцку з 1146 г. Аднак гэта яўная памылка, бо дадзены летапіс збліжаў Глеба Расціславіча з аднайменным разанскім князем, на што ў свой час указваў М. ДоўнарЗапольскі567. Такім чынам, сцвярджэнне пра Друцк як вотчыннае ўладанне Барысавічаў — вельмі праблематычнае. Трэба думаць, што Рагвалод найперш прыйшоў да Друцка таму, што апошні знаходзіўся найбліжэй па дарозе з Чарнігава.
Наўрад ці меў рацыю В. Данілевіч, калі гаварыў, што дручане сустрэлі Рагвалода спачуваннем, таму што той быў ворагам палачанаў, і гэтым самым выявілі факт свайго суперніцтва з Полацкам568. Суперніцтва было, як і імкненне выйсці зпад улады Полацка, але тут усё гэта меней за ўсё выявілася. Далейшыя падзеі пакажуць, што за Рагвалода цягнулі многія палачане, якія ўрэшце і паставілі яго полацкім князем. Таму правільней будзе сказаць, што вяртанне Рагвалода было абумоўлена той спрыяльнай для яго палітычнай атмасферай, якая ў гэты час характарызавала як Друцк, так і Полацк.
Але разгледзім падзеі, звязаныя з вяртаннем Рагвалода, па парадку. Як кажа летапіс, пакрыўджаны братамі і шукаючы сабе воласці, Рагвалод з палком Святаслава прыехаў да Слуцка (мы ўжо ведаем, што гэта яўная памылка) і адразу стаў зносіцца з дручанамі, якія ўзрадаваліся яму. I таму, прыехаўшы да яго, запрасілі князяваць да сябе, раячы яму не марудзіць з гэтым, і абяцалі, што ўсе стануць за яго. Відаць, падбадзёраны гэтай падтрымкай, Рагвалод рашыў ісці ў Друцк. I вось насустрач яму выплыла трыста лодак дручанаў і палачанаў (яўнае сведчанне, што ў Рагвалодзе былі зацікаўлены як адны, так і другія). Зазначым яшчэ, што ўказаныя ў Іпацьеўскім летапісе звыш 300 лодак з дручанамі і палачанамі — яўнае пераболынванне, і таму болын правільна ў Ніканаўскім і Васкрасенскім летапісах і ў В. Тацішчава, дзе гаворыцца проста аб звыш 300 дручанаў і палачанаў. Аднак упамінанне лодак у Іпацьеўскім летапісе невыпадковае: яно гаворыць, што дручане і палачане плылі насустрач Рагвалоду па вадзе, г. зн., што ён рухаўся да Друцка такім жа спосабам з Дняпра ўверх па Друці. А гэта ў сваю чаргу зноўтакі абвяргае, што Рагвалод у Друцк ішоў са Слуцка.
Прыехаўшы ў Друцк у такім шматлікім суправаджэнні, Рагвалод быў урачыста і з вялікай пашанай узведзены на друцкі пасад. 3 ранейшым жа князем Глебам Расціславічам, які тут хутчэй за ўсё князяваў з 1151 г., калі яго бацька Расціслаў Глебавіч стаў полацкім князем, дручане абышліся так, як гэта было ў звычаях таго часу: ён быў выгнаны, а двор яго і маёмасць дружыны разрабаваны гараджанамі. Глебу не заставалася нічога іншага, як ісці ў Полацк да бацькі (у В. Тацішчава сказана, што Глеб пайшоў у Менск569).