Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды
Шрифт:
Але для Валадара як менскага князя паранейшаму галоўнай задачай з’яўлялася вяртанне Менску таго дамінуючага значэння, якое ён займаў у Полацкай зямлі ў 1151–1158 гг. Аднак Валадару спатрэбілася цэлых пяць гадоў, каб сабраць патрэбныя сілы для вырашальнага наступу на Полацк. Вядома, не выключана, што і некаторыя справы і падзеі, што не адбіліся на старонках летапісу, затрымлівалі паход Валадара на Полацк. Але, як бы там ні было, у 1167 г. ён рушыў на Полацк. Хоць у летапісе пра гэта непасрэдна не сказана, але можна па некаторых д эта лях меркаваць, што і цяпер, як і ў 1Д62 г., у галоўнай сваёй масе яго войска складалася з «літвы». У сувязі з гэтым будзе цікава адзначыць, што ў В. Тацішчава Валадар пад 1167 г. названы князем ізяслаўскім607, г. зн. князем удзела, які непасрэдна межаваўся з Літвой дый займаў пэўную частку яе. Усяслаў Васількавіч, даведаўшыся аб дзеяннях Валадара, выступіў супроць яго. Валадар жа ў сваю чаргу вырашыў не даць мдгчымасці Усяславу сабраць усе свае сілы, раптоўна напаў на яго, у выніку чаго многія з полацкага войска былі забіты або ўзяты ў палон. Усяславу не заставалася нічога інптага, як бегчы ў Віцебск да свайго саюзніка Давыда Расціславіча.
Калі б гэта было не так, то Валадар, разбіўшы Усяслава, не садзіўся б у Полацку і не ішоў бы на Віцебск, а вярнуўся б у свой Менск (ці Ізяслаўль), будучы спакойным, бо разбіты Усяслаў не здолеў бы ісці на яго ўдзел. Але Валадар, сеўшы ў Полацку, не мог быць упэўнены ў трываласці свайго становішча, ведаючы, што ў Віцебску Усяслаў мог абаперціся на сілы свайго швагра Давыда, і таму адразу рушыў туды і, умацаваўшыся на Дзвіне, вырашыў даць бой. Але Давыд, хоць і чакаў нападу Валадара, ухіліўся ад бою, бо чакаў дапамогі брата Рамана са смаленцамі. I вось тут вайсковае шчасце здрадзіла Валадару. Ноччу па дышл а навальніца, ударыў пярун, узняўся вецер і стварыўся нейкі шум. I вось войска Валадара, якое, відаць, складалася з літвінаўязыч- нікаў, убачыла ў гэтым благі знак, у страху прыняло незразумелы для іх шум за набліжэнне войска Рамана (значыць, было вядома, што Раман павінен прыйсці на дапамогу Давыду) і, баючыся трапіць у акружэнне Давыда і Рамана, пачало ўпрошваць Валадара адысці, што ён і зрабіў. Назаўтра Давыд быў здзіўлены, убачыўшы, што Валадар нечакана адступіў, і пусціўся наўздагон за ім. I хоць дагнаць Валадара не ўдалося, затое шмат было злоўлена яго воінаў, якія заблудзіліся ў лесе608. Паводле В. Тацішчава, Валадар, адступаючы, не пайшоў у Полацк, а абмінуў яго, пасля чаго Усяслаў паехаў у Полацк609. У Іпацьеўскім летапісе сказана, што яго паслаў туды Давыд610. У В. Тацішчава адзначана, што апавяданне пра тэту гісторыю не заканчвалася, яно мела працяг у т. зв. галіцынскім манускрыпце, але заканчэнне яго пасля слоў «поехал Всеслав в Полоцк. Он же…» было страчана61.
Што ж паказалі полацкія падзеі 1167 года? Паражэнне Менска ў барацьбе за гегемонію у Полацкай зямлі не было выпадковае. Калі ў 1162 г. з дапамогай Літвы можна было на месцы ў абароне атрымаць перамогу, то яе недастаткова было пры наступленні ўдалечыні. Нават каб не было прыкрага здарэння з начной навальніцай, войска Валадара ўсё роўна не змагло б адолець злучаныя сілы Давыда і Рамана. Паход Валадара на Полацк і Віцебск з’явіўся бліскучым, але апошнім усплёскам сілы і славы Менска, бо пасля гэтага ён надоўга знікае са старонак нашай гісторыі. Віцебскае паражэнне, па сутнасці, паклала канец і гістарычнай дзейнасці Валадара Глебавіча, які сваё жыццё прысвяціў прадаўжэнню справы бацькі і старэйшага брата Расціслава — далейшаму ўмацаванню і росквіту сваго вотчыннага Менска.
ПРАЗ МІЖУДЗЕЛЬНЫ ЛАБІРЫНТ ДА АДЗІНСТВА
Разлік Полацка на дапамогу Смаленска ў барацьбе з Менскам поўнасцю апраўдаўся: найбольш модны і небяспечны праціўнік унутрьг зямлі быў зломлены. Гэтым самым была вырашана першая важная гістарычная задача, пастаўленая перад Полацкам у той час. Дасягнуўшы гэтага, Полацк мог прыступіць да вырашэння другой такой жа важнай задачы — вызвалення зпад смаленскага ўплыву. Але шлях да гэтага быў яшчэ больш цяжкі і яшчэ больш пакручасты. Ён паранейшаму ішоў праз удзел Полацка ў розных міжкняскіх кааліцыях. Самым важным фактам у рускай гісторыі сярэдзіны XII ст. было ўзвышэнне РастоваСуздальскай зямлі — ядра будучай Велікаросіі. Менавіта Андрэй Багалюбскі, як гэта прызнае гістарычная навука, і быў, па сутнасці, першым сапраўдным велікарускім князем, які першы ўбачыў вялікую ролю РастоваСуздальскай зямлі ў будучым і з якой ён непасрэдна звязаў свой лёс. Андрэй Багалюбскі добра разумеў, што галоўнай умовай узвышэння і ўмацавання роднай зямлі было падначаленне яго ўладзе Кіева і Ноўгарада — старажытных палітычных цэнтраў Русі. Барацьбе з імі Андрэй Багалюбскі і надае галоўную ўвагу. У гэту справу яму ўдаецца ўцягнуць іншыя землі, у тым ліку Смаленскую і Полацкую.
I. Бяляеў 612, В. Данілевіч613, Л. Аляксееў 614 удзел Полацка ў рускіх міжусобіцах паказваюць толькі як вынік залежнасці Полацка, які быў нібыта падручным Смаленска. Вядома, адмаўляць уплыў Смаленска на дзеянні Полацка нельга, але нельга ігнараваць і самастойныя мэты Полацка ў яго ўдзеле ў міжкняскіх усобіцах. Гэта асабліва добра бачна, калі мы паглядзім, у кааліцыі супроць каго выступаў Полацк. Так, усё ў тым жа 1167 г. палачане разам са смаленцамі і суздальцамі на чале з Андрэем Багалюбскім вядуць вайсковыя дзеянні супроць Ноўгарада, які, як нам добра вядома, быў даўнім праціўнікам Полацка. Таму зразумела, што аслабленне яго ў той ці іншай меры было ў інтарэсах палачанаў. Праўда, вярнуць у Ноўгарад прагнанага адтуль Святаслава Расціславіча, брата смаленскага князя Рамана (што з’явілася зачэпкай для наступления на Ноўгарад), не ў да лося. 3 летапісу не відаць, каб Полацк панёс вялікія страты ў гэтай кампаніі. Але для нас тут асабліва цікавы адзін эпізод. У летапісе сказана, што палачане і смаленцы «пути заяша і послы изьмаша Новгородчкыя вседе и вести не да душе Кыеву»615. Сапраўды, толькі смаленцы і палачане маглі з прычыны свайго геаграфічнага становішча адрэзаць Ноўгарад ад Кіева. Гэтым і тлумачыцца, чаму раней Кіеў моцна трымаў у сваіх руках Смаленск
Што Полацк адыграў далёка не падручную ролю ў барацьбе з Ноўгарадам у 1167 г., сведчыць паход наўгародцаў у саюзе з пскоўцамі на яго, у выніку чаго была «пожгоша волость». Аднак наўгародцы да самога Полацка не дайшлі, павярнуўшы ад яго за 30 вёрст620 ад Неклача, як лічыць Л. Аляксееў621. Кідаецца ў вочы тое, што Смаленск у дадзеным выпадку не прыйшоў на дапамогу Полацку, як і апошні не прыйшоў на дапамогу Смаленску, калі неўзабаве наўгародцы напалі на Тарапец, спалілі яго, а таксама «голов множество положили».
Праблематычным з’яўляецца пытанне пра ўдзел палачанаў у паходзе на Кіеў, які паводле Наўгародскага I летапісу адбыўся ў 1168 г., а паводле Іпацьеўскага — у 1170–1171 гг. Справа ў тым, што калі ў першай з гэтых крыніц мы знаходзім палачанаў побач з суздальцамі, смаленцамі, мурамцамі і разанцамі, то ў другой, хоць пералік значна большы і падрабязны, палачанаў мы не знаходзім. Не знаходзім мы іх і ў тым месцы гэтай крыніцы, дзе гаворыцца аб страшэнным варварстве і гвалце, якія былі ўчынены ў Кіеве пасля яго ўзяцця смаленцамі, суздальцамі і чарнігаўцамй22. Усё гэта можа гаварыць за тое, што калі палачане і ўдзельнічалі ў гэтай кааліцыі, то ў нязначнай колькасці, якую нават не заўважыў кіеўскі летапісец, хоць аб складзе гэтага шматлікага войска меў добрае ўяўленне. Хочам яшчэ звярнуць увагу вось на што. У Ніканаўскім летапісе ў адрозненне ад Наўгародскага I замест палачанаў мы знаходзім літву623. Як вядома, першая крыніца больш позняя, яна складалася ў XVI ст., калі паняцце аб палачанах забылася і складальнік зводу замяніў іх болын зразумелым для таго часу паняццем «літва», паколькі тэрыторыя Полацкага княства цалкам уваходзіла ў склад Вялікага княства Літоўскага. Гэта адзін з прыкладаў таго, як трэба асцярожна адносіцца да звестак, пачэрпнутых з пазнейшых летапісаў, аб так званых літоўскіх набегах, пад якімі зачастую хаваліся набегі палачанаў. Але пра гэта ў далейшым у нас будзе больш падрабязная гаворка.
Зімою 1169 г. палачане яшчэ раз удзельнічалі ў паходзе, які зноў быў арганізаваны Багалюбскім і ў якім мы знаходзім суздальцаў, смаленцаў, тарапчанаў, мурамцаў, разанцаў. Палачане тут названы апошнімі («и полочкыя князь с полочаны»624). Гэта акалічнасць можа ўказваць на невялікую колькасць іх.
Наўгародцы добра разумелі смаленскую пагрозу, якая навісла над іх воляю: узяўшы Кіеў, Андрэй Багалюбскі вырашыў узяць і Ноўгарад. Таму наўгародцы ўпарта змагаліся і здабылі перамогу 25 лютага 1169 г. Летапісец адзначыў вялікую колькасць забітых суздальцаў625. Пра страты іншых удзельнікаў, у тым ліку і палачанаў, у летапісе не ўказана.
Бачым мы палачанаў і ў паходзе Андрэя Багалюбскага на Кіеў у 1174 г., выкліканага імкненнем выгнаць непакорных Расціславічаў з Паўднёвай Русі. Летапіснае сведчанне, што Андрэй Багалюбскі «иолотьским князем пойти повеле всем»626, ясна паказвае, што палачане вымушаны былі лічыцца з сілаю суздальскага дыктатара. Але для нас асабліва важна падкрэсліць загад Багалюбскага ўсім полацкім князям, што не можа не ўказваць на іх поўнае адзінства. I гэта, як убачым, асабліва яскрава выявіцца ў 1180 г. Заўважым таксама, што ў гэтым (дарэчы, няўдалым) паходзе ўдзельнічалі тураўскія і пінскія князі. Такім чынам, тут прысутнічалі сілы амаль усёй Беларусі. Калі б мы былі цвёрда ўпэўнены, што пад гарадзенскімі князямі, якія таксама тут былі, трэба разумець гродзенскіх, то сюды трэба было б дадаць і іх.
Летапіс пад 1175 г. занатаваў факт выдання замуж дачкі Усяслава Васількавіча (імя яе засталося невядомым) за аднаго з суздальскіх князёў Яраполка Расціславіча, унука Юрыя Даўгарукага. Цікава, што тут Усяслаў названы віцебскім князем 2. На пад ставе гэтага В. Данілевіч выказаў меркаванне, што палачане, незадаволеныя прасмаленскай палітыкай Усяслава Васількавіча, пазбавілі яго полацкага пасада, і ён вымушаны быў ісці ў Віцебск628. Але наўрад ці так было, бо пад 1178 і 1180 гг. мы бачым Усяслава полацкім князем. Хутчэй за ўсё, што летапісец дапусціў тут недакладнасць, назваўшы яго віцебскім князем. Найбольшая каштоўнасць гэтага летапіснага сведчання для нас у тым, што яно гаворыць пра імкненне Полацка паглыбіць сувязі з Суздальскай зямлёй як важнейшым фактарам тагачаснай рускай гісторыі і на падставе іх палепшыць сваё палітычнае становішча, што, як у бачым, і дасць свае станоўчыя вынікі.