Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды
Шрифт:
А паку ль што Полацк атрымліваў карысць са свайго саюзу са Смаленскам, што і пацвердзілі падзеі 1178 г., калі наўгародцы намовілі свайго князя Мсціслава ісці на кагонебудзь, каб на чале з ім, такім адменным у вайсковай справе, сваю храбрасць паказаць, як занатавана ў В. Тацішчава629. Пако лькі іншых непрыяцеляў не знайшлося, то ўспомнілі ранейшыя крыўды полацкія, а менавіта тое, што некалі (у 1066 г., г. зн. 110 гадоў назад) дзед сучаснага Усяслава — славуты Усяслаў Чарадзей — напаў на Ноўгарад і цэлы пагост завёў у сваю зямлю і ў дадатак абрабаваў Сафійскі сабор. I вось цяпер наўгародцы рашылі адпомсціць за гэта палачанам і вярнуць назад забранае630. Але гэта была толькі зачэпка, пад якой хавалася больш глыбокая прычына, а менавіта: адбіць Полацк ад саюзу са Смаленскам, што, вядома, не было ў інтарэсах апошняга. Вось чаму, калі Раман Смаленскі даведаўся, што наўгародскае войска прыйшло ўжо ў Вялікія Лукі, паслаў у Полацк на дапамогу свайго сына Мсціслава, а да наўгародскага князя — сваіх баяраў сказаць яму, што калі ён пойдзе на Усяслава, то будзе мець справу са Смаленскам (звернем увагу, што Мсціслаў Наўгародскі і Раман Смаленскі былі роднымі братамі, аднак інтарэсы розных земляў зрабілі іх ворагамі, як гэта часта здаралася ў той час). Наўгародцы, разумеючы, што ім не справіцца
Ніколькі не прыніжаючы значэння разгледжаных намі летапісных звестак у асвятленні полацкай гісторыі 60–70-х гадоў XII ст., асабліва ўлічваючы наш бедны інфармацыйны запас, мы ўсё ж павінны адзначыць іх урыўкавасць, разрознена сць і ў значнай ступені павярхоўнасць. Сапраўды, яны ў лепшым выпадку толькі намёкамі ўказваюць на важнейшы працэс, які адбываўся у гэты час у полацкіх землях, а менавіта: іх паступовае палітычнае аб’яднанне. Як мы ўжо ведаем, феадальная раздробленасць найперш дала сябе знаць у Полацкай зямлі631, што сведчыла аб яе больш высокім сацыяльна-эканамічным развіцці ў параўнанні з іншымі ўсходнеславянскімі землямі. Гэта і было прычынай, што яна першай з іх усіх аформілася ў самастойную палітычную адзінку і ў сваю чаргу сама стала дзяліцца на паасобныя ўдзелы, між якімі ўзнікла барацьба, але яна, як мы бачылі, насіла не столькі сепаратысцкі характар, колькі характар барацьбы таго ці іншага ўдзела за першынство ў Полацкай зямлі, што знаходзіла сваё знешняе выяўленне ў імкненні прадстаўнікоў розных галін Усяславічаў захапіць полацкі пасад.
Але гісторыя не можа стаяць на адным месцы, і феадальная раздробленасць, як і звязаная з ёй палітычная дэцэнтралізацыя, не магла цягнуцца без канца. Справа ў тым, што ў недрах самой феадальнай раздробленасці няўхільна выспявала яе адмаўленне. Ствараючы лепшыя ўмовы для асваення новых земляў і прыродных рэсурсаў, росту гарадоў, для развіцця земляробства і рамёстваў, феадальная раздробленасць гэтым самым садзейнічала таварнай вытворчасці, г. зн. вытворчасці непасрэдна для абмену, для гандлю, што ў сваю чаргу вяло да эканамічнага, а разам з тым і палітычнага збліжэння розных земляў. Менавіта ў Полацкай зямлі, дзе раней пачаўся працэс феадальнай раздробленасці, ён раней і пачаў знікаць. (Вось гэтага, на жаль, не заўважаюць даследчыкі і бачаць у Полацкай зямлі бясконцую раздробленасць і міжусобіцу.) У выніку гэтага і міжусобная барацьба полацкіх князёў паступова сціхае, і сціхае намнога раней, чым у іншых усходнеславянскіх землях. Ва ўсякім выпадку, яна заціхла раней 1180 г. Менавіта пад гэтым годам з’явілася летапіснае паведамленне, значэнне якога для правільнага разумения полацкай гісторыі гэтага часу нельга пераацаніць, бо ў ім як найлепш адбіўся працэс аднаўлення палітычнага адзінства Полацкай зямлі. Паколькі гэта вельмі важны па багаццю інфармацыі летапісны ўрывак, то мы спынімся на яго разглядзе больш падрабязна.
Падзеі, апісаныя тут, разгарэліся вакол Друцка. Гэты ўдзел, як мы ведаем, раней за іншыя полацкія ўдзелы трапіў у залежнасць да Смаленска, што найперш выцякала з яго геаграфічнага стдновішча як суседняга са Смаленскім княствам. Адсюль фактычна і пачаў пашырацца смаленскі ўплыў на ўсю Полаччыну. Аднак дзесьці ў сярэдзіне 70-х гадоў XII ст. Полацк спакваля пачаў вызваляцца зпад гэтай апекі. Найперш гэта выявілася ў выдаленні Давыда Расціславіча з Віцебска. Л. Аляксееў не мае рацыі, калі сцвярджае, што гэты князь толькі ў 1180 г. перайшоў з Віцебска ў Смаленск632, бо ўжо ў 1174 г. мы бачым яго ў Вышгарадзе633. Такім чынам, прынамсі, з гэтага года ў Віцебску ўсталёўваецца брат Усяслава Васількавіча — Брачыслаў. Нельга пагадзіцца са сцвярджэннем і В. Данілевіча, што быццам бы Усяслаў, як і ўсе Васількавічы, быў адзіным правадніком смаленскага ўплыву ў Полацку, а ўсё полацкае земства было супроць яго634. У тагачаснай палітычнай сітуацыі для Полацка быў неабходны саюз са Смаленскам як тая рэальная сіла, якая магла выратаваць яго ад канчатковага разгрому, напрыклад, з боку Ноўгарада, што было яшчэ горш за часовую залежнасць. Полацкае веча таму і ўзяло сваім князем Усяслава Васількавіча, паколькі ён мог лепш за кагонебудзь іншага прыцягваць смаленскую сілу для агульнай полацкай карысці (тут, вядома, пэўную ролю мелі і яго сваяцкія адносіны са смаленскім князем). Аднак калі палітычныя абставіны змяніліся, у выніку чаго Полацку саюз са Смаленскам ужо не быў неабходнасцю, то той жа Усяслаў і парваў яго, вядома, па патрабаванню веча. У новай палітычнай сітуацыі, якая склалася пасля смерці ў 1174 г. Андрэя Багалюбскага, Полацк выкарыстаў абвастрэнне адносін паміж Чарнігавам і Смаленскам, абапёршыся на сілу першага, каб выйсці з палітычнага прыцягнення другога. Чарнігаў, у сваю чаргу імкнучыся нанесці найбольш адчувальны ўдар па Смаленску, вырашыў ісці на Друцк, што быў сувязным звяном паміж Полацкам і Смаленскам, якое давала магчымасць аб’ядноўваць сілы гэтых дзвюх земляў. Само сабой зразумела, што ізаляцыя Друцка ад Смаленска была ў інтарэсах Полацка. Вось чаму, калі чарнігаўскія войскі на чале з Яраславам Усеваладавічам і Ігарам Святаславічам (які пасля стане галоўным героем «Слова аб палку Ігаравым») пайшлі на Друцк, а ім насустрач з Ноўгарада рушыў вялікі князь Святаслаў Усеваладавіч, то і полацкія князі ўзялі туды кірунак.
Хто ж гэтыя князі? Месца князявання трох з іх у летапісе ўказана. Гэта: Брачыслаў Васількавіч з Віцебска (цікава, што ён, а не полацкі князь названы першым), Усяслаў Васількавіч з Полацка і Усяслаў Мікуліч з Лагожска (яго бацька лічыцца сынам Валодшы Васількавіча635). Адносна чацвёртага — Васількі Брачыславіча — Л. Аляксееў мяркуе, што ён быў князем ізяслаўскім, паколькі яго бацька Брачыслаў да Віцебска князяваў у Ізяслаўлі636. Між іншым, у В. Тацішчава ён разам з Ізяславам фігуруе як пляменнік Андрэя Валодшыча і называецца Брачыславічам637. Магчыма, і так. Але калі ў паходзе былі ізяслаўскі і лагожскі князі, то цяжка ўявіць, каб у ім не ўдзельнічаў менскі князь638, як думае Л. Аляксееў, адносячы Андрэя Валодшыча і яго сынаўца (пляменніка) да дробных князёў. Калі не было менскага князя, то якія былі? Хутчэй за ўсё менскім князем з’яўляўся Андрэй Валодшыч, бацька якога ў свой час быў закаваны ў Менску. Гэта тым больш верагодна, бо такія даследчыкі, як Карамзін, Строеў, Пагодзін і іншыя, лічылі Валодшу Васількавічам. Паколькі Васількавічы займалі пануючае месца ў Полацкай зямлі, то яны і маглі аддаць Менск свайму родзічу. Цяжка сказаць,
Чаму паход пад Друцк выклікаў такое адзінства полацкіх князёў? Таму, што тут справа ішла аб абароне эканамічнагандлёвых інтарэсаў Полаччыны, у прыватнасці аб валоданні надзвычай важным для Полацкай зямлі друцкаўшацкім волакам640. А без агульнасці эканамічных інтарэсаў паасобных полацкіх земляў не магло б быць і такога вайсковага адзінства, якое выявілася ў 1180 г.
Але гэта яшчэ не ўсё. Не менш пільную ўвагу заслугоўвае і тое, што Усяслаў Васількавіч пад Друцк ішоў не толькі з палачанамі, а што «с ними бяхуть и Лиоь, и Литва». Наяўнасць у войску менавіта полацкага князя ліваў і літвы вельмі паказальная. Як вядома, фінскае племя ліваў жыло на самым узбярэжжы Балтыйскага мора. А гэта, бясспрэчна, азначае, што Полацк пашырыў свой палітычны ўплыў на ўсё Ніжняе Падзвінне, адкуль і чэрпаў дадатковую вайсковую сілу.
Не менш важны па сваім значэнні і факт удзелу ў паходзе літвы. Як паказалі падзеі 1161 і 1167 гг., гэта племя выкарыстоўвалася Менскам у барацьбе з Полацкам. Аднак у выніку паражэння Валадара Глебавіча пад Віцебскам у 1167 г. Менск, а разам з ім і Літва паступова зноў падначальваюцца ўладзе Полацка, а гэта значыць, што апошні аднавіў свае пазіцыі і ў Верхнім Панямонні. Аднак у навуковай літаратуры на сённяшні дзень сцвярджаецца адваротнае, а менавіта тое, што ў канцы XII ст. полацкія князі страцілі свае былыя пазіцыі ў Літве і нават у Падзвінні, у пацвярджэнне чаго прыводзіцца наступнае месца з «Слова аб палку Ігаравым»: «И Двина болотом течет оным грозным полочаном под клико поганых. Един же Изяслав, сын Васильков, позвони своими острыми мечи о шеломы литовскыя, притрепа славу деду своему Всеславу, а сам подчрълёными щиты на кроваве траве притрепан литовськыми мечи»641. Як вядома, «Слова…» — не летапіс, а мастацкі твор. Таму задача даследчыка і заключаецца ў тым, каб высветліць, якія гістарычныя падзеі знайшлі сваё адбіццё ў гэтым месцы «Слова…». Хутчэй за ўсё аўтар яго, гаворачы аб з’яўленні «паганых» на Дзвіне, меў на ўвазе падзеі 1167 г., калі вядомы ўжо нам менскі князь Валадар Глебавіч пайшоў са сваім войскам, якое складалася з літвы, на Полацк, а пасля і на Віцебск. Лівы і літва, як толькі што мы бачылі, былі ў складзеполацкагавойска і ў 1180 г., незадоўга да напісання «Слова…». Вось гэтыя і падобныя факты і далі падставы аўтару «Слова…» гаварыць аб з’яўленні «паганых» на Дзвіне. Але яны сведчаць аб тым, што не самі «паганыя» прыйшлі на Полаччыну, як сцвярджаюць даследчыкі, а былі прыведзены полацкімі князямі для барацьбы са сваімі праціўнікамі. I тэта было не толькі ў звычаях полацкіх князёў. Кіеўскія князі ў міжусобнай барацьбе выкарыстоўвалі полаўцаў. За гэта аўтар «Слова…» асуджае і полацкіх і кіеўскіх князёў: «Ярославля (г. зн. кіеўскія князі.— М. Е.) и всй внуце Всеславлй (г. зн. полацкія князі.— М. Е.)… вы бо своими крамолами начясте наводити поганыя полки на землю Русскую, на жизнь Всеславлю». Вось гэтых слоў і не прыводзяць гісторыкі, а ў іх і паказана праўдзівая прычына з’яўлення «паганых» на Дзвіне.
Што да князя Ізяслава Васількавіча, які загінуў у барацьбе з літвою, то справа заключаецца ў наступным. Папершае, гэта адзіны герой «Слова…», якога не ведаюць летапісцы, і таму мы не можам быць упэўненымі ў яго гістарычнай праўдзівасці. Але калі і сапраўды, як паказвае «Слова…», полацкавіцебскія князі Брачыслаў і Усевалад не падтрымалі свайго брата Ізяслава ў барацьбе з літвою, то тым самым гэты твор пацвердзіў, што полацкія князі не былі ў варожых адносінах з Літвой нават і тады, калі з ёй ваяваў іх брат.
Такім чынам, к 1180 г. Полаччына паўстае не толькі ў адзінстве сваёй метраполіі, але і ў шчыльнай сувязі са сваімі калоніямі ў Ніжнім Падзвінні і Верхнім Панямонні. Яна зноў набрала сваю ранейшую моц і, вядома, не магла мірыцца з тым, што такая важная частка яе, як Друцкі ўдзел, яшчэ была адрэзана ад яе, і таму паслала туды свае з’яднаныя сілы.
Але што адбывалася ў Друцку? У гэты час князем тут быў Глеб, сын вядомага ўжо нам Рагвалода Барысавіча. Вядома, ратункам для Глеба магла быць толькі смаленская сіла, І яна прыйшла неадкладна, што цалкам зразумела. Давыд Расціславіч, які пасля смерці брата Рамана стаў смаленскім князем, аб’яднаўшы свае сілы з сіламі Глеба, вырашыў ісці насустрач войскам Яраслава і Ігара, каб разбіць іх, гэтым самым не даўшы ім магчымасці злучыцца з войскамі Святаслава, які ішоў з Ноўгарада пад Друцк. Аднак чарнігаўцы, разгадаўшы намер Давыда, вырашылі ўнікнуць бою і ўмацавацца на беразе Друці. На працягу цэлага тыдня смаленскі князь імкнуўся навязаць бой Яраславу і Ігару, аднак яны пазбягалі яго і, дачакаўшыся прыходу Святаслава з наўгародцамі, злучыліся з імі і перайшлі на другі бок Друці. Убачыўшы супроць сябе такую сілу, Давыд не наважыўся ўступаць з ёй у бой і ноччу ўцёк у Смаленск. Чарнігаўцы не сталі гнацца за ім, баючыся, што ён можа напасці на іх уладанні, і пайшлі ў Кіеў. Святаслаў з наўгародцамі напаў на Друцк, але ўзяць яго не змог, спаліўшы толькі астрог (перадавыя ўмацаванні), пасля чаго, адпусціўшы наўгародцаў, накіраваўся спачатку ў Рагачоў і адтуль Дняпром у Кіеў642.
Як бачым, перамога каля Друцка дасталася лёгка, асабліва для палачанаў. Сапраўды, з летапісу не відаць, каб яны прымалі непасрэдны ўдзел у вайсковых дзеяннях. Плод зваліўся ў рукі палачанаў, хоць патрэслі яго іншыя. Магчыма, нічога не страціўшы, яны вярнулі сабе важную частку сваёй зямлі. Падзеі 1180 г. з’явіліся для Полацка бліскучай дэманстрацыяй яго ўзноўленага адзінства і баявой моцы. Гэта было і святам дальнабачнай полацкай дыпламатыі, якая змагла выратаваць зямлю ад небяспекі трапіць у палітычныя тупікі, якія сустракаліся на кожным кроку яе дзяржаўнага жыцця.