Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды

Ермаловіч Мікола

Шрифт:

Палкаводчы талент Давыда Гарадзенскага ўпершыню яскрава выявіўся пры абароне Новагародка ў 1314 г., калі ён са сваім войскам з’явіўся на выручку крэпасці, якую аблажылі крыжакі. Ён авалодаў іх лагерам, перабіў у ім варту, захапіў коней і харчовыя прыпасы. Крыжакі вымушаны былі адступаць, але на зваротным шляху яны не знайшлі ў пэўных месцах сваіх складаў з правіянтам, бо яны былі загадзя разбураны Давыдам. Крыжацкае войска, церпячы ад голаду, рассыпалася і амаль усё загінула ў непраходных лясах.

Цяжка сказаць, ці быў яшчэ ў гэты час Новагародак сталіцай дзяржавы. Пісьмовыя крыніцы пра гэта маўчаць. Праўда, у летапісах XVI ст. гаворыцца, што Гедымін стаў княжыць «на прастоле бацькі свайго Віценя ў Кернаве». Аднак гэтаму цяжка паверыць, бо пасля мы даведваемся, што Гедымін княжыў у Вільні, і таму значэнне Кернава як сталіцы дзяржавы пасля Новагародка не мае пад сабой падставы. Але незалежна ад таго, ці знаходзіўся Віцень

у Новагародку, дамінуючая роля яго і яго зямлі ў дзяржаве стала відавочна падаць. Найперш прычынай гэтага былі вельмі неспрыяльныя знешнія ўмовы. Калі ў 50–70-х гг. XIII ст. Новагародскай зямлі прыносілі разбурэнні і спусташэнні галіцкавалынскія войскі, то пачынаючы з 80-х гг. яна становіцца аб’ектам узмоцненых нападаў прускіх крыжакоў, што не магло не падарваць эканоміку, а разам з тым і палітычнае значэнне зямлі. Трохразовы захоп, абрабаванне і разбурэнне Новагародка ў 1274, 1277 і 1314 гг. таксама не маглі не падзейнічаць адмоўна на лёс яго як сталіцы дзяржавы.

У той час як роля Новагародскай зямлі ў дзяржаве паніжалася, усё больш узрастала зноў значэнне Полацкай зямлі. На жаль, інфармацыя аб ёй пасля яе аб’яднання з Новагародкам таксама вельмі бедная. 3 гэтага часу да пачатку XIV ст. захаваліся толькі лічаныя і разрозненыя звесткі аб полацкай гісторыі.

Адным з гэтых сведчанняў з’яўляецца невялікі літаратурны твор пад назвай: «Семена епископа тферского наказание». Змест яго вельмі важны і выразны, і мы таму яго прывядзём поўнасцю і ў арыгінале: «Константин князь Полоцкий, нарицаемый Безрукий у собе в пиру, хотя укорити тивуне своего о чем, рече попу пред всеми: владыко, где быти тивуну на оном свете? Семен поп отвечав: где и князю. Князь же не у любив того, молвит попу: тиун неправду судит, мзду емлет, люди продает, мучит, лихое всё деет, а аз что даю? И рече поп: аще будет князь добр, Богобоин, жалует людей, правду любит, избирает тиуна или коего волостеля мужи добре и богобойне, страха божия помне, разумна, праведна, по закону божию всё творяща и суд ведуща — и князь в рай и тиун в рай. Будет ли князь без Божия страха христиан не жалует, сирот не милует и вдвовицам не печалуется, поставляет тивуна или коего волостеля — человека зла, бога не боягцася и закона Божия не ведугце, и суда не разумеюще, только того деля, абы князю товара добывал, а людие не щадил, аки бешена человека пустил на люди, дав ему меч, тако и князь, дав волость лиху человеку избити люди, — князь во ад и тиун с ним во ад»902.

Гэты твор з’яўляецца адзіным сведчаннем пра полацкага князя Канстанціна. Паколькі тут выведзены Сімяон, які з’яўляўся цвярскім епіскапам з 1271 г. па 1289 г., то гэта можа арыенціровачна ўказваць на час, калі княжыў Канстанцін. Відаць, Бязрукім яго празвалі таму, што ён быў у сапраўднасці такім, хутчэй за ўсё ў выніку ўдзелу ў вайне. Не выключана, што ў яго асобе мы маем таго ж самага Канстанціна, які княжыў у Полацку ўжо раней, перад Гердзенем, як стаўленік Траняты, і прыйшоў зноў да ўлады пасля Ізяслава.

Хоць твор, напісаны ў форме размовы князя з епіскапам, мае багаслоўскі характар, тым не менш ён — адзін з вельмі рэдкіх дакументаў, у якіх знайшлі сваё адбіццё сацыяльныя парадкі таго часу, у прыватнасці сваволле цівуноў, якія, атрымаўшы ўладу ў воласці, «не на праўдзе судзяць, бяруць хабары, людзей прадаюць, мучаць, ліхое ўсё дзеюць», і ўсё гэта толькі дзеля таго, каб «князю прыбытак здабыць, а людзей не літаваць». Што ж, даволі дакладная замалёўка грамадскага зла, тыповага не толькі для Полацкай зямлі, як лічыў В. Данілевіч903, але і для ўсіх земляў, дзе панавалі феадальныя парадкі. I ўжо калі такія цівуныліхадзеі былі ў такога унікальнага на той час князя, якім з’яўляўся Канстанцін Бязрукі, то можна ўявіць, якімі былі яны ў інншх князёў, дзеля карысці якіх найперш і тварыліся бясчынствы. Можна думаць, што калі Канстанцін не абмяжоўваўся толькі нараканнем на несправядлівасць такіх парадкаў, а і імкнуўся іх выкараніць, то наўрад ці мог ён доўга сядзець на княскім пасадзе. Роля белай вароны яўна не пасавала князю, і ўсе тыя цівунываладары, якіх ён так асуджаў, не маглі не паставіць яго перад выбарам: або змірыцца з тым, што яны тварылі, або развітацца з княскім пасадам. Магчыма, што апошняе і адбылося з Канстанцінам, і ён апынуўся ў Віцебску, дзе пазней быў князем, як можна меркаваць, яго сын Міхаіл Канстанцінавіч.

Была выказана думка, што дзесьці ў другой палове XIII ст. полацкім князем мог быць Яраслаў Ізяславіч904, грамата якога Барысаглебскаму манастыру захавалася905. Сапраўды, такі князь мог быць, даводзячыся сынам Ізяславу, які княжыў у Полацку пасля Гердзеня. I ўсё ж гэтае меркаванне адпадае, бо ў грамаце ясна сказана, што яна дадзена ў 1396 г.

Але самай цёмнай і заблытанай з’яўляецда гісторыя, што захавалася ў нямецкалацінскіх

крыніцах і ў М. Стрыйкоўскага аб князю, імя якога засталося невядомым і які нібыта быў у Полацку не дзе ў канцы XIII ст., і аб падзеях, што адбыліся пасля яго смерці. Тут паведамляецца, што гэты князь з’яўляўся язычнікам, г. зн. літоўцам, але, захапіўшы Полацк, прыняў каталіцтва і, паколькі быў бяздзетным, то завяшчаў Полацкую воласць крыжакам, і яны пасля смерці яго ў хуткім часе нібыта захапілі Полацк, наваднілі яго рознымі каталіцкімі служкамі, якія прымушалі пераходзіць у іх веру праваслаўных палачанаў, што ў дадатак да гэтага цярпелі ўціск і ад лівонскіх рыцараў. Усё гэта вывела палачанаў з цярпення, і яны нібыта звярнуліся каля 1307 г. да літоўскага князя (імя яго не называецца) з просьбай дапамагчы ім вызваліцца ад у лады немцаў, на што ён ахвотна згадзіўся і лёгка расправіўся з крыжакамі, карыстаючыся тым, што яны былі ўцягнуты ва ўзаемную барацьбу.

Аднак праўдзівасць гэтай гісторыі вьпслікае вялікія сумненні. Асабліва насцярожвае тое, што князь, спачатку язычнік, а пасля заўзяты католік, застаўся безыменным, хоць такога не магло быць, калі ён сапраўды пісаў дарчую грамату. А гэта значыць, што яе не было, а калі і была па дробленая, то ўсё роўна імя князя павінна было там стаяць, як гэта мела месца ў аналагічных граматах Міндоўга. Апроч таго, супастаўляючы дзве граматы, у якіх апавядаецца пра полацкую гісторыю, мы знаходзім у іх супярэчнасці. У адной гаворыцца, што немцы прадалі Полацк Літве, у другой — што яны былі выгнаны літоўцамі па просьбе палачанаў. Між тым з матэрыялаў Рымскай курыі, якая расследавала гэтую справу, відаць, што абвінавачванні Ордэну ва ўціску далачанаў прад’яўлялі толькі яго ворагі906.

М, Стрыйкоўскі, выкладаючы ўсю гэту гісторыю, заўважыў: «Я знайшоў весткі ў старых рускіх летапісах, невялікімі экземплярамі якіх карыстаўся, што Літва ў 1307 г. (толькі ў яго і ўказана гэтая дата. — М. Е.) авалодала Полацкам, але няма вестак аб тым, якім чынам гэта здарылася і хто тады валодаў Полацкам»907. Прызнанне красамоўнае! Нават для М. Стрыйкоўскага, які не грэбаваў фальсіфікацыяй, гэтыя звесткі былі няпэўнымі, ён не бачыў у іх дэталяў, якія б рабілі іх праўдзівымі. Трэба таксама зазначыць, што некаторыя з рускіх летапісаў, якімі карыстаўся гэты храніст, дайшлі да нас, але ні ў водным з іх няма апісання полацкіх падзей 1307 г. Усё гэта ставіць пад сумненне, што такія летапісы былі. Вось чаму яшчэ ў канцы XIX ст. было даказана, што «Полацкае княства ніколі не было пад уладай Ордэна, ніколі і ніхто не дарыў яго Рыжскай царкве, і ніхто не вызваляў яго ад нямецкага ўціску ў 1307 г.»908.

I вось апошні сведка полацкай гісторыі таго часу. Гэта грамата полацкага епіскапа Якава. На жаль, яна засталася недатаванай, і таму час яе напісання выклікаў супярэчлівыя меркаванні. В. Васільеўскі прывёў даволі важкія аргументы ў карысць таго, што грамата напісана ў 1309 г., з чым згодны быў і У. Пашута. Аднак апошні на падставе таго, што ў грамаце Якава робіцца спасылка на дагавор Віценя з Рыгай каля 1293 г.910, адносіць яе да гэтага часу. Але хіба мог Якаў так гаварыць пра дагавор, заключаны дзесяць гадоў назад, звяртаючыся да рыжанаў: «…а ныне есмь уведале любовь праве вашае с сыном моим Вите нем»9».

Гэтыя словы вельмі добра сведчаць аб тым, што Полацк каардынаваў сваю знешнюю палітыку з усёй дзяржавай, з якой ён наўрад ці перарьюаў еднасць з часоў Войшалка. Апроч таго, нельга не ўбачыць, што наладжванне мірных і асабліва ганд левых сувязяў з Рыгай было найперш у карысць Полацка, звязанага з ёю сваёй галоўнай жыццёвай дарогай па Дзвіне. А гэта не магло не ўказваць на ўсё большы ўплыў Полацка на палітыку ўсёй дзяржавы. Вышэй ужо ўказвалася, што перадача Будзікідам і Будзівідам Ваўкавыска ўказвала на паступовае змяншэнне ролі Новагародскай зямлі ў дзяржаве. Праўда, У. Пашута лічыў, што гэтага патрабавала найперш барацьба з Ордэнам, які разгарнуў наступление на Жамойць. Аднак супраціўленне Ордэну было пастаяннай жыццёвай неабходнасцю новай дзяржавы, чым побач з іншым дыктавалася яе ўтварэнне. Дарэчы, у гэты час, як мы бачылі, і Новагародская зямля нямала цярпела ад крыжацкіх нападаў. Таму перадачу Ваўкавыска ВалыHi побач з прыязнымі адносінамі епіскапа Якава да Віценя больш дакладным будзе лічыць выяўленнем узрастаючага значэння Полацка ў дзяржаве. Выяўленнем гэтага можа быць тое, што ў 1285 г. «литва Ловоть воеваша»913. А гэта значыць, што сілы дзяржавы паступова пераключаюцца на ўзнаўленне ранейшай палітыкі Полацка ў адносінах да суседніх усходніх земляў, вынікам чаго ў далейшым і з’явіцца пашырэнне тэрыторыі дзяржавы на ўсход. Праўда, сам Полацк не стаў сталіцай усёй дзяржавы, але ёй стане другі даўні цэнтр крывіцкай каланізацыі ў балцкакрывіцкіх землях — Крывічгорад — Вільня. Так закончыўся новагародскі перыяд нашай гісторыі.

Поделиться:
Популярные книги

Дочь моего друга

Тоцка Тала
2. Айдаровы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Дочь моего друга

Наука и проклятия

Орлова Анна
Фантастика:
детективная фантастика
5.00
рейтинг книги
Наука и проклятия

Пипец Котенку! 2

Майерс Александр
2. РОС: Пипец Котенку!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Пипец Котенку! 2

Мастер 2

Чащин Валерий
2. Мастер
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
технофэнтези
4.50
рейтинг книги
Мастер 2

Мастер Разума VII

Кронос Александр
7. Мастер Разума
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума VII

Бастард Императора. Том 2

Орлов Андрей Юрьевич
2. Бастард Императора
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 2

Эволюция мага

Лисина Александра
2. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эволюция мага

Барон устанавливает правила

Ренгач Евгений
6. Закон сильного
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Барон устанавливает правила

Измена. Право на семью

Арская Арина
Любовные романы:
современные любовные романы
5.20
рейтинг книги
Измена. Право на семью

Ведьма Вильхельма

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.67
рейтинг книги
Ведьма Вильхельма

Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор - 2

Марей Соня
2. Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.43
рейтинг книги
Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор - 2

Муж на сдачу

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Муж на сдачу

Неудержимый. Книга XVI

Боярский Андрей
16. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVI

Как я строил магическую империю 3

Зубов Константин
3. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
постапокалипсис
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 3