Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд
Шрифт:
Трэба зазначыць, што Польшча ў гэты час не прыйшла на дапамогу Вялікаму княству Літоўскаму. Больш таго, у 1337 г., калі рыхтаваўся новы аб’яднаны паход на Вялікае княства, польскі кароль Казімір (той самы, што ажаніўся з дачкой Гедзіміна Альдонай), хоць сам і не прыняў у гэтай вайсковай акцыі, аднак намнога яе аблегчыў, заключыўшы мір з тэўтонамі. Паход гэты быў накіраваны да вярхоўя ракі Дубісы, гэта значыць на тэрыторыю сучаснай Літвы. I вось што здзіўляе. Крыжакі прыйшлі туды, збудавалі сваю крэпасць Марыенбэдэр, далей прайшлі да Нёмана і на яго правым беразе паставілі крэпасць Байербург, пасля авалодалі крэпасцю Веленай і, перабудаваўшы яе, назвалі Фрыдбургам. Толькі потым заложнікі вярнуліся ў Прусію. I вось за ўвесь гэты час ім не было аказана ніякага супраціўлення, гэтак жа, як і раней, пры варожым нападзе на Пу* лен. Тое ж самае мы бачым і пры нападзе на Жамойць у 1339 г., калі двухдзённы рабунак быў спынены не вайсковай сілай, а выключна вялікім марозам, які і прымусіў крыжакоў вяртацца назад. Гэтак жа крыжацкі паход на Жамойць у 1340 г. быў асуджаны на няўдачу не сілаю войскаў праціўніка, а адлігаю84. 3
Гэта, па ўсяму відаць, добра ведалі і крыжакі, і таму, карыстаючыся безабароннасцю земляў, у прыватнасці, Жамойці, так упэўнена будавалі тут свае ўмацаванні. Асабліва небяспечным быў Байербург, які знаходзіўся ўжо на правым беразе Нёмана, гэтым самым з’яўляючыся трывалай апорай для далейшага прасоўвання. I сапраўды, дзяржава апынулася над безданню. Толькі цяпер, з вялікім спазненнем, Гедзімін убачыў небяспеку і зрабіў спробу знішчыць пабудаваныя крыжацкія крэпасці, да таго ж умацаваныя агнястрэльнай зброяй, якая толькітолькі пачала ўжывацца ў Еўропе. Аднак пры штурме Байебурга, паводле сведчання Віганда, быў забіты куляю. (Як ужо адзначалася, ёсць звесткі, што тут загінуў не Гедзімін, а яго старэйшы сын Вітаўт, які, на жаль, нідзе больш у крыніцах не ўпамінаецца, што робіць яго існаванне праблематычным). I, наогул, трэба адзначыць, звесткі аб даце Гедзімінавай смерці вельмі супярэчлівыя. Так, паводле Віганда, яна прыпадае на 1337 г., паводле Я. Длугаша — нават на 1307 г., а паводле М. Стрыйкоўскага — на 1328 г. Аднак усе яны памылковыя, і сучасная гістарычная навука лічыць найбольш дакладнай датай гібелі Гедзіміна — 1341 г. Па некаторых звестках, Гедзімінава цела яго сыны прывезлі ў Вільню і спалілі на высокай гары згодна з язычніцкім абрадам86. Вельмі маляўніча гэта апісана ў «Хроніцы Літоўскай і Жмойцкай»87. Аднак названая крыніца з’яўляецца, па сутнасці, перакладам «Хронікі М. Стрыйкоўскага», і, як у яго, гэтая падзея пададзена пад 1328 г. Болей сведчанняў аб такім пахаванні Гедзіміна мы не сустракаем ні ў якіх іншых крыніцах. I таму, найверагодней, гэтыя звесткі трэба лічыць адным са шматлікіх домыслаў М. Стрыйкоўскага. Няма сумнення ў тым, што Гедзімін быў праваслаўным хрысціянінам. Вядома ж, нават сёння ў пахаванні хрысціянаў захоўваюцца некаторыя элементы язычніцтва. Трэба думаць, што іх значна болып было ў часы Гедзіміна.
25-гадовае княжаяне гэтага ўладара было важным нрамежкам наяіай мінуўяічыны, і таму аб’ектыўная яго ацэнка мае нрынцыповае значэнне для нравільнага разумення далейяіай беларускай гісторыі. У гэты час выразна назначыліея як станоўчыя, так і адмоўныя асаблівасці нашага далейшага гістарычнага жыя, яія. Да нершых трэба аднесці як найбольш важную — аб’яднанНе асноўнай масы беларускіх земляў. Гэта надало ім моц і нрыя; ягальную сілу для далейшага наяіырэння, асабліва ва ўсходнім і паўднёвым кірунках, што і лачалося неўзабаве насля Гедзімінавай смерці. Аб’яднанне стала трывалым грунтам і для канчатковага фармавання беларускай народнасці, яе культуры і мовы.
Гэтую акалічнасць трэба асабліва падкрэсліць, бо калі, напрыклад, пры Іване Каліце, час дзейнасці якога супадае з княжаннем Гедзіміна, Маскоўскае княства толькі пачало ўзвышацца сярод іншых, яшчэ раз’яднаных, будучых вялікарускіх земляў, то большасць беларускіх земляў, як мы бачылі, ужо былі аб’яднаны ў адной дзяржаве, і дало магчымасць беларускаму этнаўтваральнаму працэсу намнога апярэдзіць вялікарускі.
Перанясенне сталіцы ў Вільні асабліва садзейнічала Далейшай беларускай каналізацыі і асіміляцыі ў заходнім кірунку. Але менавіта ў той час выразна выявіліся і тыя неспрыяльныя акалічнасці, што ў далейшым спрычыніліся да заняпаду Вялікага княства Літоўскага. Найперш і галоўным чынам, як мы ўжо бачылі, гэта значнае пагаршэнне знешніх умоў, што, у сваю чаргу, узмацняла і ўнутраныя супярэчнасці. Калі галіцкавалынскія князі, што пагразлі ў міжусобіцах, перасталі быць пагрозай для Княства з поўдня, то крыжакі паранейшаму засталіся самым небяспечным ворагам з захаду. I вось у дадатак да гэтай агрэсіі з усходу пачынае расці маскоўская пагроза, якая ў далейшым стане найболып небяспечнай. Польшча, разумеючы неабходнасць супольнасці з Вялікім княствам у барацьбе з крыжакамі, найперш бачыла ў гэтым саюзе сваю надзейнўю апору для далейшага змагання супроць іх. Аднак, будучы каталіцкай дзяржавай, як і Ордэн, Полыпча імкнулася пашыраць сваю дзяржаўную рэлігію ў суседняй дзяржаве, толькі ў адрозненні ад апошняга, які дзейнічаў і крыжам і мячом, яна дзейнічала толькі крыжам.
Такім чынам, Вялікае княства Літоўскае апынулася ў трохкутніку варожых сіл, стала арэнаю барацьбы з Усходу і Захаду, што найперш і абумовіла яго далейшы заняпад.
Сыны Гедзіміна і іх удзелы
Незалежна ад таго, ці Гедзімін загінуў у баі, ці быў атручаны, смерць яго была раптоўнай і таму заўчаснай, што спарадзіла шэраг праблем у жыцці дзяржавы.
Гедзімім — першы вялікі князь пасля Міндоўга, аб дзецях якога мы маем пэўныя звесткі. Сапраўды, мы нічога не ведаем пра нашчадкаў Трайдзеня — кім яму даводзіліся Будзікід, Будзівід і Лютувор. Праўда, у некаторых пазнейшых летапісах сыяам Трайдзопя пазываецца Пялюза, ад якога нібыта вялікакпяслсі пасад адабраў Віцень. Хаця у П. Дусбурга і сказапа, што бацькам Віценя
Многія даследчыкі ставілі ў заслугу Гедзіміну тое, што ён ажыццяўляў шлюбы сваіх сыноў і дачок дзеля дасягнення дзяржаўных мэт. Як намі ўжо адзначалася, так рабілі ўсе гаспадары дзяржаў, і Гедзімін не быў выключэннем. Аднак гэтыя шлюбы мелі значэнне толькі ў пачатку, калі імі падмацоўваўся заключаны палітычны саюз, а ў далейшым яны трацілі сваё значэнне і зусім не стрымлівалі развалу міждзяржаўных пагадненняў. Для прыкладу ўспомнім, што шлюб Гедзімінавай дачкі Ганны хоць і садзейнічаў збліжэнню Польшчы і Вялікага княства, але не спыніў яго развалу. Шлюб другой Гедзімінавай дачкі з Давыдам Гарадзенскім меў значэнне не таму, што ён уводзіў у кола вялікакняскай сям’і найболып выдатнага прадстаўніка рускай (чытай — беларускай) народнасці88 (з яе прадстаўнікоў складаўся тады вялікакняскі двор, уключаючы і самога ўладара), а таму, што ён у найбольшай етупені садзейнічаў умацаванню сілы ўсёй дзяржавы, якая тады асабліва цярпела ад крыжацкіх нападаў. Мы ўжо не гаворым аб шлюбе дачкі Гедзіміна Анастасіі з вялікім князем Маскоўскім Сімяонам Іванавічам, бо гэта ніколькі не садзейнічала збліжэнню дзвюх дзяржаў. Што давыхаду Марыі Гедзімінаўны замуж за цвярскога князя Дзмітрыя Міхайлавіча, то не столькі шлюб садзейнічаў збліжэнню гэтай зямлі з Вялікім княствам, колькі яе варожасць да Масквы, што і прымусіла Дзмітрыя Міхайлавіча шукаць дапамогі ў Гедзіміна.
Аднак для нас большае значэнне маюць сыны Гедзіміна, іх лёс, іх месца ў дзяржаўным жыцці. Лётапісы назвалі іх імёны і месца іх князявання. Праўда, гэтыя крыніцы пазнейшага часу і таму іх звесткі не пазбаўленыя блытаніны. Так, у адносінах да старэйшага сына Монвіда сказана, што яму былі аддадзеныя Карачаў і Слонім89. У той час Карачаў, які знаходзіўся ў вярхоўях Акі, не ўваходзіў у склад Вялікага княства. Некаторыя даследчыкі замяняюць яго Кернавам90, што болей верагодна. Наступны сын Нарымонт, як ужо адзначалася, быў пасаджаны ў Пінску. Зноўтакі застаецца невядомым — калі: да таго, як ён паехаў у Ноўгарадскую землю, ці пасля, калі адтуль вярнуўся. Найверагодней, што да гэтага, бо пад 1338 г. у Полацку князяваў Глеб. Гэта імя насіў і Нарымонт. Былая сталіца дзяржавы Новагародак дасталася Карыяту. Альгерду таксама пашчасціла стаць князем у двух удзелах. Маючы Крэва, ён у 1318 г. жэніцца з віцебскай князёўнаю Марыяй і пасля смерці яе бацькі Яраслава Васільевіча ў 1320 г., становіцца адначасова і віцебскім князем91. Увесь заходні край дзяржавы з Жамойцю, Берасцем і Гарадзенам быў аддадзены Кейстуту. Любарт, які перасяліўся на Валынь, у 1325 г. стаў князем у Луцку. А самы малодшы Гедзімінаў еын Яўнут застаўся ў сталіцы — Вільні.
Гэтая акалічнасць і дала падставу некаторым даследчыкам лічыць, што Яўнут быў прызначаны самім Гедзімінам як пераемнік яго вялікакняскай улады. Аднак такому меркаванню супярэчаць некаторьгя факты. Рзч у тым, што Гедзімін саджаў сваіх сыноў у тых ці іншых удзелах па меры дасягнення імі паўналецця. Так, вядома, што, беручы шлюб з віцебскай князёўнаю Марыяй у 1318 г., Альгерд ужо валодаў Крэвам. Засталося і сведчанне, што Карыят у 1329 г. стаў князем у Новагародку, дзе нават быў каранаваны92. Ужо гэтых фактаў дастаткова, каб упэўніцца, што сыны Гедзіміна атрымлівалі ўдзелы ад бацькі пры яго жыцці. Што да Яўнута, то ён быў самы малодшы і непаўналетнім, таму і жыў лры бая, ьку ў Вільні. Паколькі смерць Гедзіміна была рантоўнаю, ён не змог прызначыць свайго нераемніка на вялікакняскі насад, і ім з прычыны такой вынадковасці стаў Яўнут, яіто, як убачым далей, і нрывяло да назбаўлення яго вялікакняскага насаду.
Але, як мы ўжо ведаем, у аношні час на надставе новых крыніц ся, вярджаецца аб існаванні яшчэ аднаго сына Гедзіміна — Вітаўта, які, будучы троцкім князем, і загінуў у 1341 г. пад Байербургам. I ўсё ж у праўдзівасці гэтага ёсць вялікія сумненні. Папершае, вядома, што троцкім князем быў Кейстут. Зразумела, ён мог узысці на свой пасад пасля смерці Вітаўта. Але ж гэта магло адбіцца ў летапісах Вялікага княства Літоўскага, якія між тым Вітаўта не ўпамінаюць. Праўда, у крыніцах згадваецца сын Вітаўтаў Юрый93. Сапраўды, у Пскоўскім I летапісе пад 1339 г. (у Пскоўскім II пад 1341 г.)94 гаворыцца пра Юрыя (у адным месцы ён названы Георгіем)95 Вітаўтавіча, які быў ваяводам у Альгерда (у той час віцебскага князя) і дапамагаў пскоўцам у барацьбе з крыжакамі. Звычайна ваяводамі былі людзі спрактыкаваныя ў вайсковай справе. Такім чалавекам наўрад ці мог быць Юрый Вітаўтавіч, калі прыгадаць, што Гедзімін нарадзіўся, як лічаць некаторыя даследчыкі96, каля 1275 г. 3 гэтага можна вывесці, што яго ўнуку да 1339 г. магло быць 20–25 гадоў, а то і меней. Усё гэта робіць сцверджанне аб Вітаўце як сыне Гедзіміна і яго ўнуку праблематычным.
Аднак пяройдзем да разгляду падзей пасля Гедзімінавай смерці. Як вядома, князь загінуў у самы разгар барацьбы з Ордэнам, які наступаў на Жамойць. Даведаўшыся пра гібель Гедзіміна, крыжакі з яшчэ большай рашучасцю сталі пранікаць у глыб зямлі і ўварваліся ў кернаўскія ўладанні Монвіла. Гэта і прымусіла яго зрабіць паход супроць Прускага ордэна. Крыжакі ў некалькіх стычках былі разбітыя, а іх прымежная паласа — спустошаная, і магістр Людольф Кент вымушаны быў заключыць мір, у падпісанні якога ўдзельнічалі Альгерд і Кейстут, але не ўдзельнічаў Яўнут. Гэта ў ліку іншага сведчыць, што Яўнут тады вялікім князем не быў.