Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд

Ермаловіч Мікола

Шрифт:

Варта таксама падкрэсліць: хрышчэнне ў каталіцкую веру сарвалася не толькі па віне падкупленых жамойтаў, але і ў выніку пазіцыі праваслаўнага яасельніцтва, што таксама адзначана ў згаданым раней дакуменце67. Якраз другая прычына і была галоўнаю, бо праваслаўныя складалі ў краіне болыпасць. Апроч таго, сталіца дзяржавы Вільня таксама была пераважна славянскім горадам і моцным асяродкам праваслаўя. Гедзімін не мог з усім гэтым не лічыцца, што, па сутнасці, і закрэсліла заходы па прыняцці каталіцтва.

У духу полацкіх традыцый

Яшчэ ў свой час В. Васілеўскі заўважыў падабенства стылю адказаў Гедзіміна папскім паслам са стылем граматы полацкага епіскапа Якава. Указваючы на словы Гедзіміна, што

ён гатовы прызнаць папу айцом, бо апошні старэйшы за яго, даследчык адзначаў: «Яны (гэтыя словы Гедзіміна. — М. Е.) прасякнутыя тым жа духам, які чуецца ў словах полацкага епіскапа Якава, які называў і рыжскіх ратманаў, і князя Віценя, і палачанаў дзецьмі сваімі, а мітрапаліта айцом. Гэты дух адчуваецца ў словах іншых літоўскіх князёў, што засвоілі рэлігійныя і асабліва народныя погляды епіскапа Полацкага»68.

Сапраўды, у дзеяннях і словах Гедзіміна, як і іншых вялікіх князёў літоўскіх, да Крэўскай уніі яскрава адчуваецца верацярпімасць палачанаў, што выявілася і ў дзейнасці іх князёў. Яшчэ Генрых Латвійскі зазначыў у сваёй «Хроніцы Лівоніі», што полацкія князі не навязвалі падначаленым прыбалтыйскім язычніцкім плямёнам хрысціянскай веры, а задавольваліся толькі данінай з іх69. Верацярпімасць панавала і ў адносінах да язычнікаў на карэнных полацкіх землях. Гэтым мы можам растлумачыць той факт, чаму на тэрыторыі По~лаччыны аж да канца XIV ст. існаваў шэраг язычніцкіх астравоў: у ваколіцах Абольцаў (цяперашні Талачынскі раён), Гайны (Лагойскі раён) і інш. Тут жыло балцкае насельніцтва, на якое ў час хрышчэння Русі ў канцы X ст. хрысціянства не пашыралася, і якое, відаць, ужо асімілявалася беларусамі, але захавала язычніцтва. Такое становішча магло існаваць толькі там, дзе этнічная асіміляцыя і пашырэнне хрысціянства праходзілі «без шуму і гвалту», як вельмі слушна вызначаў гістарычны почырк беларусаў у адносінах да іншапляменнікаў і іншаверцаў А. Качубінскі.

Надзвычай яскрава выяўляецца гэты почырк і ў Гедзіміна. Ён увесь час падкрэслівае сваю верацярпімасць, заяўляючы, напрыклад: «Няхай хрысціяне шануюць бога свайго пасвойму, рускія — пасвойму, палякі — пасвойму, а мы шануем бога панашаму звычаю»70. Гэтыя словы, на першы погляд, могуць гаварыць на карысць таго, што Гедзімін быў сапраўды язычнікам, калі ён сябе аддзяляе ад хрысціянаў, русскіх і палякаў. Але згаданае Гедзімінава выслоўе вельмі супярэчлівае, каб рабіць з яго такую выснову. Сапраўды, калі пад хрысціянамі ён разумеў крыжакоў, то чаму ён асобна ад іх называў палякаў, што, як і крыжакі, былі католікамі. I наогул, гэтыя словы Гедзіміна даюць падставу лічыць і палякаў, і рускіх таксама язычнікамі, паколькі яны аддзеленыя ад хрысціянаў. Такім чынам, сказанае вялікім князем можа толькі пацвярджаць яго талерантнасць. А гэта значыць, што ў Княстве панавала ў гэты час не толькі полацкая дзяржаўная палітыка, але і полацкая ідэалогія, якая мела на мэце мірную, «без шуму і гвалту» асіміляцыю і хрысціянізацыю язычніцкага насельніцтва. Вось у чым і трзба найперш бачыць прычыну няўдачы ўсёй вышэйапісанай і заблытанай да неверагоднасці гісторыі са спробаю акаталічвання не толькі язычніцкага але, магчыма, і праваслаўнага насельніцтва Вялікага княства Літоўскага. Гэта хрышчэнне, задуманае як аднаразовы акт, мела б гвалтоўны характар і супярэчыла б духу полацкіх традыцый, а таксама і духу Гедзіміна як іх выразніка, што і прывяло вялікага князя да адмовы ад ранейшага намеру (калі такі сапраўды ў яго быў, у чым, як мы бачылі, ёсць вялікія сумненні).

Незалежна ад таго, ці намер прыняць каталіцтва

ішоў ад Гедзіміна, ці не ад яго, гэтая задума была аеуджаная на правал. I не толькі таму, што яе не магла прыняць ні праваслаўная большасць, ні язычніцкая меншасць, у прыватнасці, Жамойція. Яна магла таму і мірыцца з праваслаўнай большасцю, што не бачыла з яе боку ніякага рэлігійнага прымусу. Іншая рэч — стаўленне да каталіцтва, якое жамойты атаясамлівалі з гвалтам, бо якраз такім шляхам яно насаджалася крыжакамі. Зразумела, што яны інакш, як варожа, паставіцца да намеру

прыняць каталіцтва не маглі. Яны маглі мірыцца з праваслаўным князем, а не з каталіцкім. Такія разважанні прыводзяць да высновы, што Гедзімін, відаць, быў праваслаўным, асабліва калі нагадаць, што праваслаўнымі былі дзве яго жонкі. Наўрад ці яны рызыкнулі б выходзіць замуж за язычніка. Праваслаўнымі, як убачым далей, былі і Гедзімінавы сыны.

Трэба адзначыць, што ў самы апошні час у літаратуры з’явіліся звесткі аб тым, што Гедзімін, нягледзячы на першую няўдачу з хрышчэннем, зрабіў другую спробу ў 1340–1341 гг. Гэтым разам ён нібыта звязаўся з Чэхіяй, адкуль і прыйшло дзесяць ксяндзоў, каб прынесці язычнікам хрысціянства. Аднак, як адзначаў чэшскі храніст Бенеш, ад якога і ідуць згаданыя звесткі, «свае парадзіўшыся, самога князя атрутаю атруцілі»71. Як бачым, гэтае паведамленне ўносіць пэўныя карэктывы ў наша ўяўленне аб жыццёвым фінале Гедзіміна: ён не загінуў у баі, як гаварылася раней, а быў сваімі атручаны.

Цяжка сказаць, чаму гэта крыніца не была вядомая даследчыкам да самага апошняга часу і наколькі ёй можна давяраць. Магчыма, што яна і бясспрэчная, асабліва калі ўлічыць, што, паводле яе, Гедзіміна атруцілі «свае», г. зн., што паранейшаму хрышчэнню ў каталіцтва супраціўлялася ўсё насельніцтва дзяржавы — як праваслаўныя, так і язычнікі.

Такім чынам і ў часы Гедзіміна Вялікае княства Літоўскае было пераважна хрысціянскаю краінай, дзе панаваў дух цярпімасці да язычніцкай меншасці. А гэта і стварала атмасферу непрыняцця новай рэлігіі.

Саюз з Польшчай, яго плюсы і мінусы

I ўсё ж менавіта ў той перыяд пачала нараджацца пагроза для мірнага суіснавання хрысціянства і язычніцтва, якое існавала ў Вялікім княстве Літоўскім.

Крыжацкі Ордэн быў адначасова ворагам і Вялікага княства і Польшчы. А гэта, натуральна, не магло не прывесці да ідэі адзінства суседніх дзяржаў для сумеснай барацьбы са смяртэльна небяспечным праціўнікам. Перад Гедзімінам паўстала перспектыва ў змаганні з хрысціянскакаталіцкім Ордэнам уступіць у саюз з такой жа хрысціянскакаталіцкай Полыычай. А апошняя, ваюючы з Ордэнам, у той жа час і вучылася ў яго. Яна добра разумела, што для крыжакоў пашырэнне каталіцтва было адначасова і заваяваннем тых земляў, куды яны прыносілі сваю веру, Менавіта такую тактыку і пераймалі польскія вярхі ў крыжацкіх верхаводаў.

Пашырэнне каталіцкай веры стала асноўным напрамкам і польскай экспансіі. I хоць гэта з усёй выразнасцю выявілася пазней, ужо пасля Крэўскай уніі, аднак тагачаснае збліжэнне Польшчы і Вялікага княства Літоўскага з’явілася своеасаблівым пралогам гэтае экспансіі. Зразумела, што такі погляд польскіх вярхоў на пашырэнне каталіцызму не мог ажыццяўляцца ў Вялікім княстве без прымусу, зноўтакі выклікала непазбежнасць падначалення першай.

Ужо пры Гедзіміне, як сведчаць яго пасланні, каталіцтва пранікае ў ягоную дзяржаву, для чаго ў Новагародку і Вільні ўзводзіліся касцёлы72. Сам вялікі князь клапаціўся аб прыездзе манахаў, якія добра ведаюдь польскую мову73. Як у свой час полацкі князь Уладзімір даваў нямецкаму манаху Мейнарду дазвол на хрышчэнне падуладных Полацку ліваў, не падазраючы, што гэтым самым ён адчыняў дарогу для крыжацкай агрэсіі, так і талерантны Гедзімін не толькі не супраціўляўся, але і садзейнічаў пранікненню каталіцызму ў Вялікім княствё Літоўскім, зноўтакі не падазраючы, што ён адчыняе дарогу польскай экспансіі.

Але, магчыма, Гедзімін лазней зразумеў усю небяспеку прыходу каталіцызму ад Польшчы, як і ад Ордэна. I таму, калі верыць паведамленню чэшекага храніста Бенеша, вырашыў прыняць каталіцтва ад чэхаў, што, вядома, магло б істотна зблытаць карты польскім вярхам. Таму — калі падзеі разгортваліся сапраўды так, — нельга дзівіцца жорсткай расправе з Гедзімінам, да чаго пэўна ж прыклалі руку і польскія стаўленікі ў Вільні (магчыма, яны — найперш). Але ўсё гэта будзе пасля, тым больш што пачаўся працэс палітычнага збліжэння дзвюх суседніх дзяржаў на грунце адзінай барацьбы з крыжакамі.

Поделиться:
Популярные книги

Хроники странного королевства. Возвращение (Дилогия)

Панкеева Оксана Петровна
Хроники странного королевства
Фантастика:
фэнтези
9.30
рейтинг книги
Хроники странного королевства. Возвращение (Дилогия)

Матабар. II

Клеванский Кирилл Сергеевич
2. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар. II

Девочка для Генерала. Книга первая

Кистяева Марина
1. Любовь сильных мира сего
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
эро литература
4.67
рейтинг книги
Девочка для Генерала. Книга первая

Идеальный мир для Лекаря 2

Сапфир Олег
2. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 2

Пограничная река. (Тетралогия)

Каменистый Артем
Пограничная река
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
9.13
рейтинг книги
Пограничная река. (Тетралогия)

Хозяйка забытой усадьбы

Воронцова Александра
5. Королевская охота
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка забытой усадьбы

Боец с планеты Земля

Тимофеев Владимир
1. Потерявшийся
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Боец с планеты Земля

Ротмистр Гордеев

Дашко Дмитрий Николаевич
1. Ротмистр Гордеев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ротмистр Гордеев

Ритуал для призыва профессора

Лунёва Мария
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.00
рейтинг книги
Ритуал для призыва профессора

Идеальный мир для Лекаря 6

Сапфир Олег
6. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 6

Хозяйка заброшенного поместья

Шнейдер Наталья
1. Хозяйка
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка заброшенного поместья

Газлайтер. Том 4

Володин Григорий
4. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 4

Неудержимый. Книга XIII

Боярский Андрей
13. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIII

Правильный попаданец

Дашко Дмитрий Николаевич
1. Мент
Фантастика:
альтернативная история
5.75
рейтинг книги
Правильный попаданец