Страчаная спадчына
Шрифт:
Віленскаму барока характэрна знітаванне ў кампазіцыі рамана-візантыйскіх уплываў і найбагацейшая пластычная распрацоўка фасадаў і інтэр'ераў. Фармаванню гэтых асаблівасцей спрыяла, безумоўна, сама сутнасць вуніяцкай царквы, якой уласціва спалучэнне традыцыйных элементаў праваслаўнай і каталіцкай абраднасці. У выпрацоўцы своеасаблівых дэкаратыўных прыёмаў віленскага барока не апошнюю ролю адыграла кананічная для вуніяцкіх храмаў арыентацыя галоўнага фасада на поўдзень, што дазваляла яшчэ больш узбагачаць яго светлаценевую мадэліроўку і мастацкую выразнасць. Рысы віленскага барока ў выніку ўнікальнай канфесійнай сітуацыі сталі ўласцівы і праваслаўнаму і каталіцкаму храмаваму будаўніцтву Вялікага Княства Літоўскага (напрыклад,
У канцы XVIII ст. 88 працэнтаў беларускіх цэркваў былі вуніяцкія і пераважная большасць а іх — драўляныя. Драўлянае культавае дойлідства Беларусі — адна з вяршынь духоўнай творчасці нашага народа — найбольш пацярпела ад пажараў і войнаў, ад чалавечай бездухоўнасці і амаль цалкам страчана.
На працягу XVII–XVIII стст. пануючае становішча ў дзяржаве, відавочна, займала каталіцкая царква, якая ўсімі магчымымі сродкамі пашырала і замацоўвала свой уплыў у грамадскім жыцці, ад чаго ў першую чаргу цярпелі праваслаўныя, а пазней і вуніяты. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай і далучэння беларускіх земляў да Расейскай імперыі махавік рэлігійна-палітычных рапрэсій раскруціўся ў адваротны бок. Амаль адразу пачалі зачыняцца найбагацейшыя кляштарныя комплексы шматлікіх каталіцкіх ордэнаў. Але ў далейшым на іх лёсе яшчэ больш трагічна адбіліся паўстанні 1830–1831 і 1863–1864 гг. Былыя кляштарныя будынкі прыстасоўвалі пад вайсковыя казармы ці пакідалі безгаспадарчымі, што вяло да іх паступовага разбурэння. Ужо ў 1832 г. з 322 каталіцкіх і вуніяцкіх кляштараў зачынілі 202.
У лютым 1839 г. у Полацку быў падпісаны Саборны акт, у якім вуніяцкі архіепіскап «ад імя веруючых» паведамляў «о желании своем принадлежать к прародительской вере». На падставе гэтага сінод расейскай праваслаўнай царквы ў хуткім часе заканадаўча скасаваў грэка-каталіцкую царкоўную вунію. У 1842 г. выйшаў «высочайший» загад «Относительно устройства православных храмов». Пачалася актыўная рэканструкцыя каталіцкіх і вуніяцкіх храмаў у праваслаўныя, якія павінны былі стаць сведкамі «великой эпохи возрождения православия и русской народности в Северо-Западном крае искони русском, страдавшем так долго под гнетом латино-польской пропаганды».
Аднак і праваслаўныя беларускія цэрквы, якія вызначаліся мастацкай самабытнасцю, не задавальнялі артадаксальнае праваслаўе. Пры аглядзе і інвентарызацыі храмаў, пераважна чыноўнікамі ваенных ведамстваў, рабілася заключэнне, што яны «по своему безобразию, убожеству и ветхости требовали безотлагательной помощи», у выніку чаго падпадалі пад пераробку ў псеўдарускім стылі. Характэрны прыклад: з 1858 па 1862 г. у Магілеўскай губерні «капитально исправлено» 16 мураваных і 192 драўляныя царквы. Па Менскай губерні ў 1863 г., пасля агляду падпалкоўнікам генштаба, зацверджаны праекты на перабудову 100 храмаў, якія атрымалі новы выгляд і новую канфесію.
Такі моцны ідэалагічны нацыянальна-рэлігійны ўціск стаў адным з асноўных матываў паўстання 1863–1864 гг., але пасля яго задушэння гэты працэс яшчэ больш актывізаваўся. Сродкі, атрыманыя ад інсургентаў у выглядзе штрафаў і кантрыбуцыі, накіроўваліся на царкоўнае будаўніцтва і ўтрыманне праваслаўнага духавенства. Генерал-губернатар Паўночна-Заходняга краю М. М. Мураўёў, распрацаваў праграму «мероприятий, имевших в виду водворение и преобладание в Северо-Западном крае русской народности» і з гэтай мэтай запрасіў у расейскага імператара Аляксандра II 500 тысяч рублёў на аднаўленне старых і пабудову новых цэркваў у Віленскай і Гарадзенскай губернях. Яшчэ раней такія ж сродкі былі выдадзены губерням Віцебскай, Магілеўскай і Менскай. Да канца стагоддзя ў Гарадзенскай губерні ўзведзена каля 400 новых цэркваў, так званых
Аднак і старажытныя праваслаўныя драўляныя саборы Беларускага Падняпроўя і Падзвіння, перажыўшыя цяжкія часы каталіцкай экспансіі, чамусьці раптам амаль усе згарэлі ў канцы XIX ст. ці падпалі пад знос «за ветхостью», каб саступіць месца «истинно» праваслаўным псеўдарускім храмам. Папярэдне толькі некаторыя з іх былі зафіксаваны ў малюнках накіраванага сінодам мастака Дз. Струкава, шэрага краязнаўчых і клерыкальных выданняў, дзе галоўная ўвага аддавалася рэлігійнай гісторыі помнікаў. У гэты ж час з'явіліся і першыя мастацтвазнаўчыя працы, у якіх, аднак, адметныя нацыянальныя асаблівасці беларускага дойлідства ў лепшым выпадку адзначаліся са здзіўленнем альбо ацэньваліся негатыўна.
Але ўсе застарэлыя канфесіянальныя праблемы зніклі пад цяжкім прэсам атэістычнага варварства. У 1920-1930-ых гг. у Беларусі пад заклікам барацьбы супраць «рэлігійнага дурману» масава знішчаліся храмы ўсіх канфесій. Дашчэнту былі вынішчаны славутыя праваслаўныя манастыры ў Віцебску, Воршы, Полацку, Мсціславе, Баркулабаве пад Старым Быхавам і інш. У Магілеве з мэтай «сацыялістычнай рэканструкцыі» горада за адну ноч узляцела ў паветра 9 культавых ансамбляў, як каталіцкіх, так і праваслаўных.
У гэты час у Вільні, культурным асяродку Заходняй Беларусі, утвараецца таварыства аматараў навук, адной з мэт якога становіцца вывучэнне і захаванне культурнай спадчыны. Камісію па ахове помнікаў старажытнасці ўзначальваў Ф. Рушчыц. Ім разам з сябрамі таварыства Я. Булгакам, Ю. Ромерам, П. Багдзевічам і іншымі праводзіліся абмеры і фотафіксацыя шматлікіх помнікаў культавага дойлідства з мэтай аднаўлення іх аўтэнтычнага выгляду пасля вышэйпамянёных «рэстаўрацый» і разбурэнняў падчас першай сусветнай вайны. Гэтыя матэрыялы дазваляюць узнавіць мастацкае аблічча шэрага выдатных нацыянальных святынь, страчаных назаўжды ў пажарышчах Другой сусветнай вайны, а галоўным чынам пасля яе.
Па генеральных планах аднаўлення і рэканструкцыі гарадоў у пасляваенныя гады знішчаліся архітэктурныя ансамблі старажытных цэнтраў Віцебска, Менска, Магілева і інш. Ужо ў 1960-ыя гг. з ведама мясцовых выканаўчых і партыйных улад, некаторых архітэктараў зруйнаваны ўнікальныя помнікі мураванага летапісу нашай гісторыі: Дабравешчанская царква XII ст. у Віцебску і «фара Вітаўта» ў Горадні, у 1970-ыя гг. — шэдэўры архітэктуры віленскага барока: вуніяцкая царква ў Беразвеччы пад Глыбокім і сабор святога Стэфана пры калегіуме езуітаў у Полацку. Хваля вандалізму накрыла безліч менш вядомых помнікаў нацыянальнага дойлідства і толькі нядаўна пачала адпаўзаць, пакінуўшы сотні напаўразбураных храмаў без вокнаў і дахаў, з праломленымі сценамі і разрабаванымі інтэр'ерамі. Ці паўстануць яны з небыцця?
І зноў жа ў наш час складаны гістарычны лёс многіх помнікаў культавага дойлідства ставіць міжканфесійныя пытанні. Цудам выратаваныя ад знішчэння будынкі не могуць падзяліць паміж сабою праваслаўныя і католікі. Яшчэ не ўзнялі свае правы вуніяты і пратэстанты. А ў якасці арбітраў часта выступаюць былыя знішчальнікі — атэісты. Якое ж з гэтага выйсце? Яно ў станаўленні нацыянальнай самасвядомасці беларусаў незалежна ад іх веравызнання. Толькі генетычна засвоеная культура на падставе вопыту гісторыі выратуе мастацкую спадчыну нашага народа ад канчатковага знішчэння.
Род Корневых будет жить!
1. Тайны рода
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIV
14. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
рейтинг книги
Дремлющий демон Поттера
Фантастика:
фэнтези
рейтинг книги
