Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Страчаная спадчына

Чантурия Юрий Владимирович

Шрифт:

Класіцызм на плошчы быў прадстаўлены ратушай. У пачатку XX ст. яе архітэктурны воблік' уносіў рысы грамадзянскасці, урачыстай строгасці ў агульны барочна-эклектычны вобразны строй ансамбля. Да фасаднай сцяны ратушы быў блізка прыстаўлены чатырохкалонны порцік тасканскага ордэра. Плоскі порцік быў арганічным горадабудаўнічым рашэннем у сувязі з размяшчэннем ратушы ў зацяснёных умовах на лініі забудовы адной з асноўных вуліц, што перасякалі плошчу. Порцік увенчваў франтон, тымпан якога ўпрыгожвала фігура льва.

Змястоўнасць архітэктурнаму вобразу ансамбля прыдавала шматскладанае спалучэнне рэтраспектыўных стыляў

забудовы. Па характару дэкаратыўнага ўбрання іх мэтазгодна вызначыць як псеўдабарока, псеўдакласіцызм, эклектычную архітэктурную традыцыю выкарыстання мастацкіх уласцівасцей цаглянай муроўкі, мадэрн, рэгіянальную традыцыю драўлянага жылога дойлідства, а таксама разгледжаны вышэй псеўдарускі стыль. У большасці выпадкаў носьбітамі стылю з'яўляліся падвергнутыя рэканструкцыі больш раннія збудаванні. У большай альбо меншай ступені для рэтраспектыўнай стылістыкі ансамбля былі ўласцівыя наступныя рысы: мясцовая своеасаблівасць, арыгінальнасць форм дадзенага стылявога накірунку, іх адрозненне параўнальна з аналагічнай стылістыкай іншых рэгіёнаў Беларусі; выкарыстанне ў якасці фармальнага прататыпу ўнікальных выдатных узораў мясцовага дойлідства; тэндэнцыя ансамблевасці, пераемнасці дэкору забудовы, прымяненне архітэктурных прыёмаў, сходных з тымі, што склаліся ў папярэднія перыяды.

Напрыклад, у кампазіцыі тарцовых фасадаў корпуса гандлёвых радоў пачатку XX ст. выкарыстаны манументальны крывалінейны шчыт у спалучэнні з дэкаратыўнымі вежачкамі, прататыпам формаўтварэння якога служыў барочны шчыпец слонімскай сінагогі, унікальнага архітэктурнага твора XVII ст. Вуглы некаторых пабудоў былі апрацаваны рустам, што іх яднала з аналагічным прыёмам у архітэктуры ратушы — больш ранняга па часу будаўніцтва важнейшага грамадскага будынка горада.

Сучаснае аблічча гістарычнага раёна Слоніма значна збеднена з-за сур'ёзных страт архітэктурнай спадчыны. У мінулым галоўная славутасць Слоніма — палацавы архітэктурна-ландшафтны ансамбль Агінскага, страчаны цалкам. Як адзначалася, яго заняпад і разбурэнне адбываліся на працягу XIX і першых дзесяцігоддзяў XX ст. Паводле дадзеных, якія прыводзіць вядомы польскі гісторык архітэктуры і краязнавец С. Лорэнц, адна з палацавых пабудоў існавала яшчэ ў 1933 г. Акрамя будынкаў страчана таксама колішняя сістэма добраўпарадкавання і азелянення, прыстані на Шчары. Цяпер тэрыторыя старажытнага замка і пасля палаца з'яўляецца толькі археалагічнай каштоўнасцю.

На месцы комплексу будынкаў Праабражэнскага сабора цяпер пустэча — разбураны храм, званіца, капліца, глухая агароджа, што акружала комплекс. Яшчэ да Другой сусветнай вайны на галоўнай плошчы існавалі гандлёвыя рады. Месца гэтага будынка цяпер займае сквер па вуліцы Першамайскай. Была цалкам разбурана гістарычная забудова ўсходняга боку плошчы (Першамайскай вуліцы) і заменена тыповымі грамадскімі і жылымі будынкамі 1950-1960-ых гг. Цэласны ў мінулым фронт забудовы заходняга боку таксама пацярпеў у працэсе праводзімай рэканструкцыі — тут захаваўся толькі жаночы бернардзінскі кляштар і адзін гістарычны жылы будынак. Яшчэ ў 1960-ых гг. перад касцёлам стаяла вышэй разгледжаная брама, знос якой цяжка растлумачыць аб'ектыўнымі прычынамі. Моцна пацярпела таксама гарадское асяроддзе ў раёне плошчы каля сінагогі — тут разбураны групы грамадскіх, культавых і жылых пабудоў XIX — пачатку XX ст.

Сярод страчаных у параўнанні з XIX ст.

культавых будынкаў — езуіцкі касцёл на сучаснай вуліцы Пушкіна, драўляная вуніяцкая царква па вуліцы В. Крайняга (былой Спаскай, пазней Бернардзінскай, Банкавай), касцёл бенедыкцінскага кляштара на Чырвонаармейскай вуліцы (былой Жыровіцкай), драўляная мячэць па былой Татарскай вуліцы ў паўночнай частцы горада. Знішчаны таксама плябанія пры касцёле святога Андрэя, брама перад касцёлам бернардзінцаў. Карэнным чынам перабудавана сінагога па сучаснай вуліцы Камуністычнай.

У час вайны і ў наступныя дзесяцігоддзі пры рэканструкцыі горада адбыліся шматлікія выбарачныя разбурэнні гістарычнага гарадскога асяроддзя. Да іх адносяцца, напрыклад, група пабудоў XVIII — пачатку XX ст. на ўчастку вуліцы Я. Купалы (Маставой) паблізу галоўнай плошчы; двухпавярховы будынак таго ж часу на рагу вуліцы Першамайскай і плошчы Леніна; жылы дом па вуліцы Савецкай побач з ратушай, якая захавалася; існаваўшы яшчэ ў 1980-ых гг. жылы дом XVIII ст. па вуліцы В. Крайняга — так званы дом Чаховіча, нанесены на план Слоніма 1796 г.; будынкі XIX — пачатку XX ст. на плошчы Леніна, № 1, 8 і вуліцы П. Лумумбы (былой Ружанскай), № 11, знесеныя ў канцы 1970-1980-ых гг. Разам з домам № 11 разбурана брама — узор архітэктуры малых форм, якая злучала будынкі № 11 і 13. Некаторыя гістарычныя пабудовы ў апошнія гады карэнным чынам перабудаваныя.

У 1960-1970-ых гг. негатыўнай тэндэнцыяй у фармаванні забудовы цэнтра было размяшчэнне тыпавых жылых і грамадскіх будынкаў, якія маюць невыразнае архітэктурнае аблічча, парушаюць маштабнасць гарадскога асяроддзя і перакрываюць відавыя напрамкі на выдатныя помнікі барока. Такая сітуацыя склалася на заходнім баку Першамайскай вуліцы, уздоўж вуліц Я. Купалы, Студэнцкай, а таксама Чырвонаармейскай паблізу кляштара бернардзінцаў.

Сярод іншых гарадоў Гарадзенскай вобласці назавём — Ліду. Рэдкі помнік абароннага дойлідства — замак XIV–XV стст., аказаўся гранічна зацесненым новай тыповай і рознахарактарнай забудовай. У найбольшай меры яго візуальна падаўляе 14-павярховы будынак інтэрната, які ўзвышаецца побач. Суіснаванне гэтай дамінанты з замкам з'яўляецца адной з горшых сітуацый у суадносінах гістарычных і сучасных аб'ектаў.

* * *

Завяршаючы аналіз страчаных аспектаў горадабудаўнічай культуры Беларусі, трэба адзначыць і істотныя поспехі ў вырашэнні праблем рэканструкцыі гістарычных раёнаў гарадоў, аховы, рэстаўрацыі і выкарыстання помнікаў. Аднак з улікам маштабаў існуючых задач гэты працэс знаходзіцца цяпер толькі на пачатковым этапе. Аўтару ўяўляецца, што будучае адраджэнне гістарычнай спадчыны народа Беларусі павінна ўключаць як неад'емную частку не толькі шырокае выяўленне разнастайных культурных якасцей гарадоў, правядзенне рэканструкцыйных і рэстаўрацыйных работ на захаваных аб'ектах, але і максімальна магчымае, навукова абгрунтаванае ўзнаўленне цалкам страчаных гісторыка-архітэктурных комплексаў і іншых каштоўных элементаў гарадскога і сельскага асяроддзя, творчае развіццё горадабудаўнічых традыцый у сучаснай планіроўцы і забудове паселішчаў.

Юрый Чантурыя

Поделиться:
Популярные книги

Ринсвинд и Плоский мир

Пратчетт Терри Дэвид Джон
Плоский мир
Фантастика:
фэнтези
7.57
рейтинг книги
Ринсвинд и Плоский мир

Мастер ветров и закатов

Фрай Макс
1. Сновидения Ехо
Фантастика:
фэнтези
8.38
рейтинг книги
Мастер ветров и закатов

На границе империй. Том 10. Часть 2

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 2

Князь Серединного мира

Земляной Андрей Борисович
4. Страж
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Князь Серединного мира

Темный Лекарь 2

Токсик Саша
2. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 2

Переиграть войну! Пенталогия

Рыбаков Артем Олегович
Переиграть войну!
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
8.25
рейтинг книги
Переиграть войну! Пенталогия

Завод 2: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
2. Завод
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Завод 2: назад в СССР

Гимназистка. Клановые игры

Вонсович Бронислава Антоновна
1. Ильинск
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Гимназистка. Клановые игры

Весь Роберт Маккаммон в одном томе. Компиляция

МакКаммон Роберт Рик
Абсолют
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Весь Роберт Маккаммон в одном томе. Компиляция

Мятежник

Прокофьев Роман Юрьевич
4. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
7.39
рейтинг книги
Мятежник

Буревестник. Трилогия

Сейтимбетов Самат Айдосович
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Буревестник. Трилогия

LIVE-RPG. Эволюция-1

Кронос Александр
1. Эволюция. Live-RPG
Фантастика:
социально-философская фантастика
героическая фантастика
киберпанк
7.06
рейтинг книги
LIVE-RPG. Эволюция-1

Мастер 2

Чащин Валерий
2. Мастер
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
технофэнтези
4.50
рейтинг книги
Мастер 2

Как я строил магическую империю 4

Зубов Константин
4. Как я строил магическую империю
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
аниме
фантастика: прочее
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 4