Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Свята для сэрца

Бензярук Анатоль

Шрифт:
Б. Гарадок Давыдаў і стольны горад

А князь Давыд усё не супакойваўся. Няўрымслівы быў чалавек, буян, але, разам з тым і спраўны. Загадаў Давыд у 1100 годзе пабудаваць на Гарыні Гарадок. У гонар заснавальніка паселішча носіць імя Давыд-Гарадок. Спрадвеку ў ім жывуць працавітыя людзі, выдатныя агароднікі. Аднак гарадчукі не толькі на сваім агародзе сядзяць! Вядомыя яны на ўвесь свет прадпрымальнікі і рамеснікі. Заўжды гандлявалі агуркамі, кветкамі і насеннем,

выраблялі нават марожанае. Везлі на сваіх вазках салодкія лёды да Берасця і далей – у Польшчу. Шаўцы з Давыд-Гарадка выраблялі рыбацкія і паляўнічыя боты. Хадзілі потым, як буські па балоце, здабывалі і сама, і плотку, і ўюна.

Калі гораду споўнілася 900 гадоў, паставілі гарадчукі помнік Давыду – уганаравалі на вякі князя-заснавальніка.

Сёння Давыд-Гарадок уваходзіць у Столінскі раён. Столін таксама месца старажытнае, якое ўпершыню згадваецца сярод пагарынскіх гарадоў на мяжы ХІІ – ХІІІ стагоддзяў.

Адзін столінец распавёў, што сваё імя горад атрымаў ад рыбака, які неяк у Гарыні злавіў сто лінёў, – адсюль і Столін...

Але гэта легенда. Сапраўдных звестак пра паходжанне горада захавалася няшмат. Хаця імя сапраўды гаворыць, што Столін мае даўнюю гісторыю. Мы ўжо ведаем, што многія словы раней мелі іншае значэнне, чым цяпер. “Лета” некалі азначала “год”, а “стол” – “крэсла”! Князі і каралі, калі атрымоўвалі ўладу, сядалі на “стол” (ці “прастол”). Адсюль пайшло сённяшняе слова сталіца – галоўны горад у краіне. Відаць, Столін таксама некалі быў “стольным горадам” – сталіцай.

А цяпер з усходу Брэстчыны перамясцімся на яе захад, бо і там адбываліся значныя гістарычныя падзеі.

В. Алекса і “Стоўп каменны”

Падарожнічаць заўсёды цікава. Сустракаюць чалавека невядомыя мясціны, з’яўляюцца новыя ўражанні. Шмат цудаў у Беларусі. Адно з іх – Камянецкая вежа, названая раней “Стаўпом каменным”. Прыехалі школьнікі паглядзець на вежу, дакрануцца да сапраўднай гісторыі.

Адразу з першымі сонечнымі промнямі пырснуў дробненькі дожджык. Злёгку прыбіў пыл. Дзень пачынаўся маркотны, ціхі. Сонца разлілося па небе, быццам яечня па патэльні. У нізіне вузельчыкамі закруціліся сінія туманы. Стаяў гаркаваты водар вераснёвых траў. І было гэтае хараство напоўнена спакоем. Так сустрэлі маленькіх берасцейцаў стары Камянец і яго вежа.

Вежы ўжо больш за сем стагоддзяў. А побач – помнік: стаяць велічны зубр і майстравы чалавек. Хто такі? За што каменчукі яго ўшанавалі?

1276 год. Трэба мацаваць і бараніць дзяржаву. Мудры валынскі князь Уладзімір, сын Васількі, загадаў узвесці праз кожныя дваццаць-трыццаць вёрстаў моцныя вежы-стаўпы. Майстры пабудавалі вежу ў Берасці, Вежкі на Жабінкаўшчыне, Вежнае каля Пружанаў, Менявежы ў Драгічынскім раёне. Але да нашых часоў дажыў толькі камянецкі стоўп.

Паклікаў князь да сябе Алексу – найлепшага сярод дойлідаў:

– Едзь, Алекса, на бераг ракі Лясной, будуй там вежу. Ды такую моцную, каб ніякі вораг не змог яе адоліць. Здолееш?

– Зробім, княжа, надзейную камяніцу на Лясной! – паабяцаў майстар.

Збіраюцца з усёй Берасцейшчыны сяляне ды рамеснікі, вязуць камяні, чырвоную цэглу. Каб будынак стаў мацнейшы, у раствор дадаюць курыныя яйкі. Расце вежа дзень пры дні. Калі

непагадзь, дождж ці снег, Алекса загадвае работы спыняць. Ведае, што вежа вытрымае і доўгія вякі, і цяжкія выпрабаванні, калі не прыспяшацца, калі не памыліцца пры будоўлі.

У летапісах пра князя Уладзіміра сказана: “Пабудаваў на ўзвышшы горад і даў яму імя Камянец, бо зямля тут была вельмі камяністая”.

Не згубілася ў гісторыі і імя Алексы. Дванаццаць гадоў ён узводзіў стоўп у Камянцы. “І выклікаў здзіўленне ва ўсіх, хто бачыў яго”.

Але ўжо праз год сцены Камянецкай вежы зведалі першую аблогу. Як тое было?

Ці чуеце, як зямля і неба дрыжаць? Гэта вершнікі князя Юрыя з Драгічына пад’ехалі, дзідамі ў вароты Камянца стукаюць. Не зважае Юрый, што Уладзімір Васількавіч яму родны дзядзька, рабуе ўладанні, камяніцу яго бурыць. Аднак нялёгка зламаць тое, што Алекса пабудаваў. Загартавалася вежа ў агні ды бітве. Ад пажараў камень толькі мацнее...

Шмат яшчэ разоў і немцы, і палякі “ваявалі Камянец”. Але вежа заўсёды бараніла, ратавала гараджан ад гібелі. Усё вытрымаў “Стоўп каменны” і дажыў да нашых дзён. Многае ў жыцці змянілася з часоў князя Уладзіміра, але, як і раней, цячэ пад узвышшам Лясная, а на пагорку стаіць велічная вежа.

За гэта і ўзнеслі каменчукі помнік дойліду Алексе.

Г. “Згінулі, як обры”

Усё жыццё мудры Уладзімір клапаціўся пра берасцейскую зямлю. У 1287 годзе, адчуваючы, што смерць ужо недалёка, валынянін вывеў на пергаменце: “Гэта я, князь Уладзімір, сын Васількаў, унук Рамана, пішу грамату, у якой даю па смерці горад Кобрынь сваёй княгіне…”

Так упершыню быў пісьмова згаданы Кобрын. Некаторыя вучоныя лічаць, што горад атрымаў імя ад ваяўнічага племені обраў (авараў), якое прыйшло з усходу.

Доўга обры ваявалі са славянамі. Але аднойчы згінулі, быццам ніколі іх і не было. Засталіся ў памяць пра обраў толькі назвы вёсак: Абрына паблізу Целяханаў, Абровы на Іванаўшчыне, Аброўская Вулька ў Івацэвіцкім раёне.

Кобрын узнік у сутоцы Мухаўца і Кобрынкі, на месцы рыбацкага паселішча. Пазней тут узняліся ў неба два замкі – Верхні і Ніжні, абароненыя ровамі, валамі і вежамі.

Д. Вежкі князя Рамана

У ХIV стагоддзi кіраваў Кобрынам князь Раман Фёдаравіч. Спакойна жылося ў той час тутэйшаму люду. Ды вось весткі з захаду ляцяць: збіраецца польскі кароль заваяваяць нашу зямлю. Выйшаў князь Раман да людзей:

– Бяда на нас рухаецца, кобрынцы! Трэба вокал горада вежкі будаваць, бо, калі вораг нападзе, не здолеем адбіцца.

Загадаў князь майстрам скласці ўздоўж мяжы невялікія вежы. Дзень і ноч працавалі кобрынцы, дзень і ноч.

Вось ужо рушылі палякі ў паход – нашыя землі заваяваць. Хутка да Берасця дайшлі. Адкрылі берасцейцы ім свае брамы. Узрадаваўся польскі кароль, паведаміў Раману Кобрынскаму:

– Я ўжо Берасцейскую вежу ўзяў. Здавайся!

– Вежу ты ўзяў, – адказаў князь Раман, – дык яшчэ і вежкі мае пазабірай!

Бачыць польскі кароль, што без бою не здасць горада князь Раман, а ваяваць ужо стаміўся – вярнуўся ў Берасце.

Так маленькія вежкі нашую зямлю абаранілі. А каля іх утварылася вёска, якую назвалі Вежкамі.

Поделиться:
Популярные книги

Тайный наследник для миллиардера

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.20
рейтинг книги
Тайный наследник для миллиардера

Шесть принцев для мисс Недотроги

Суббота Светлана
3. Мисс Недотрога
Фантастика:
фэнтези
7.92
рейтинг книги
Шесть принцев для мисс Недотроги

Возвышение Меркурия. Книга 13

Кронос Александр
13. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 13

Печать пожирателя 2

Соломенный Илья
2. Пожиратель
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Печать пожирателя 2

Его нежеланная истинная

Кушкина Милена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Его нежеланная истинная

Дочь опальной герцогини

Лин Айлин
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Дочь опальной герцогини

Шаман. Похищенные

Калбазов Константин Георгиевич
1. Шаман
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
6.44
рейтинг книги
Шаман. Похищенные

Завод 2: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
2. Завод
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Завод 2: назад в СССР

Эволюционер из трущоб. Том 7

Панарин Антон
7. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 7

Запрети любить

Джейн Анна
1. Навсегда в моем сердце
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Запрети любить

Спасение 6-го

Уолш Хлоя
3. Парни из школы Томмен
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Спасение 6-го

Усадьба леди Анны

Ром Полина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Усадьба леди Анны

Пипец Котенку!

Майерс Александр
1. РОС: Пипец Котенку!
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Пипец Котенку!

Черный дембель. Часть 1

Федин Андрей Анатольевич
1. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 1