Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Святло зямлі Неўрыда

Навасельцава Ганна

Шрифт:

— Мае браты не нашчадкі Сусветнага. Іх не могуць знішчыць багі. Багі — твае ворагі, але не нашы.

— Багі знішчаюць усіх, хто можа калісьці стаць больш мудрым, чым трэба смяротнаму.

— Багі зберагаюць адвечны лад, без якога парушыцца свет.

— Значыць, ты забіваеш сваіх братоў толькі таму, што яны былі крыху лепшыя за іншых. Больш сталыя. Больш літасцівыя. Больш мужныя. У чым яны былі вінаватыя, неўр?

— Я прынёс дарунак сваёй Неўрыдзе.

— Каб паскорыць яе змярканне, якога ты, на шчасце, не бачыў.

— Табе лёгка казаць. Ты сам роўны багам. А што мог зрабіць я, смяротны... Толькі падпарадкавацца іх волі.

— Цябе ніхто не мог змусіць рабіць тое, што ты рабіў.

— Дапамажы мне, нашчадак Сусветнага. Я шукаў свайго Дзіва. Дапамажы мне, як ты дапамог майму брату.

— Я не стану тваім Абярогам, неўр. Любы смяротны павінны быць вартым.

— Я варты. Ты не ведаеш, што за таямніцу мне ўдалося захаваць. Каб дазналіся пра яе бессмяротныя багі...

— То знішчылі б цябе на месцы. Яны ведаюць, неўр. Яны ведаюць. І дазваляюць табе зрабіць тое, што ты маешся

зрабіць.

— Як гэта можа быць. Ніхто не ўладны над маімі думкамі.

— Ты іх цацка, неўр. Ты цацка ўсіх бессмяротных. Хочаш, скажу, пра што ты думаеш? Дык слухай. Тым, хто падпарадкаваўся багам, толькі здаецца, што яны па-ранейшаму самастойныя. Самі распараджаюцца, самі выбіраюць на шляху чараў. Чым яны замовілі цябе, неўр, калі прымалі тваю службу? Ці не замовай крыві? Яны ведалі, што рабілі. Калісьці, калі я быў яшчэ адзіным уладаром неба, я спазнаў ваш народ. Вашых продкаў, што толькі заснавалі Неўрыду і імкнуліся зрабіць яе прыгожай і велічнай. Тады лепшыя з вашых чараўнікоў прыходзілі да мяне. Ты ведаеш, неўр, але наўрад ці ты здольны спасцігнуць сэнс гэтых чарадзейных слоў: «Кроў адкрые магутнасць, кроў дасць мудрасць, кроў зберажэ вартых». Я бачу, што ты цяпер адчуваеш. Ваша легендарная таямніца запэўнівае: гэтыя словы сказаў першым чарадзеям Вялікага Кола Сусветны. Сказаў і надзяліў сілай, зрабіўшы іх чарамі для кожнага неўра. З таго моманту любы з вашага народа мог звяртацца да сілы і мудрасці сваіх кроўных родзічаў, якія заўсёды прыходзілі на дапамогу. Слаўныя трынаццаць продкаў, лепшыя чарадзеі народа чарадзеяў. Памяць пра іх стала для вас нечым большым, чым звычайным ушанаваннем. Вы не проста памяталі тых, хто годна жыў і варта пайшоў з жыцця. Вы не проста зберагалі здабытую імі мудрасць. Вы заўсёды знаходзіліся побач з імі, карысталіся іх ведамі, як сваімі. Калі стаялі ў бітве, то побач з кожным з вас нябачна было трынаццаць вялікіх, якія трымалі ў сваіх руках магію крыві. Вялікую магію, што дазволіць доўга не загінуць вартаму нашчадку нават там, дзе ўсеўладныя толькі Пярун і Чарнабог. Калі чаравалі, то маглі звяртацца да мудрасці трынаццаці абазнаных, кожны з якіх памятаў скарбы свайго часу не як легендарную показку, а як сапраўднасць. Так, кожны з трынаццаці вечна жыве ў сваім часе, і толькі тыя, хто не сталі волатамі вашай мудрасці, велічы і славы, пайшлі на Шлях Продкаў, значаць змену пакаленняў. Далей не буду казаць, далей усё вядома. І пра тое, што кожны неўр лічыць сябе абавязаным нашчадку Сусветнага, і нават пра тое, што пазней неўраў сталі называць народам Першага ўладара. Я калісьці прамовіў тыя словы, неўр, але я не ствараў твой народ. Я толькі раскрыў тое, чым надзяліў неўраў свет. Сіла крэўнай сувязі знітоўвае род, робіць яго адным, магутным чалавекам. Мудрым чалавекам, які не стане цацкай у чыіхсьці бессмяротных, але не годных справах. Нават выступаючы супраць волі ўсеўладных багоў, ён застанецца вартым. Такога чалавека амаль немагчыма падпарадкаваць, падмануць, прымусіць. Ён становіцца амаль што роўным бессмяротным багам. Ты хочаш спытаць, неўр, ці прадбачыў я тады, што калісьці маё валадарства скончыцца, ці не імкнуўся я пакінуць на зямлі моцны народ чарадзеяў, які будзе не рады новым багам? Я не мог не прадбачыць, што калісьці маё валадарства скончыцца. Але паўтаруся: я не ствараў твой народ. Калі вы прыйшлі да мяне, вы ўжо былі мудрыя. Вы ўжо мелі вялікую крэўную сілу. І я рады, што ў маім свеце жылі твае родзічы: яны рабілі гэты свет ясным і годным. А цяпер адкажы мне неўр, чым цябе замовілі? Ці не адрокся ты ад дапамогі продкаў? І стаў слабым, нават не чалавекам, адсечаным кавалкам, які будзе выконваць любую, любую волю сваіх уладароў. Ты не верыў, што гэта замова пазбавіць цябе сілы, якая стала тваім дыханнем, думкай, пачуццём? І цяпер ты не можаш зразумець, як так здарылася: ты жывы, а не маеш таго, што заўсёды меў. Што, быў упэўнены ты, можаш страціць толькі за Калінавым мостам. Мае наступнікі ведалі, што рабілі.

— Дапамажы мне, Сусветны. Япамру замест яго...

— Чаму раптам?

— Ён Светлы. Дзеля святла...

—Дзеля святла. Успомні, як ласкава бруіліся Нараў, Гарынь і Ясельда. Як лёгка калыхалі цябе іх празрыстыя хвалі. Як глядзеліся ў іхняе люстэрка высокія яліны. Як зусім не балюча краталі цябе іглістымірукамі...

***

«Успомні, як ласкава бруіліся Нараў, Г арынь і Ясельда. Як лёгка калыхалі цябе іх празрыстыя хвалі. Як глядзеліся ў іхняе люстэрка высокія яліны. Як зусім не балюча краталі цябе іглістымі рукамі», — шаптаў Свецічу невядомы голас. І ведаў неўр, што гэты, каму належаў голас, памятаў яго Неўрыду. Невядомы разумеў яго пачуцці, адчуваў, як уласныя, яго ўспаміны. Невядомы сапраўды памятаў, як неадступна кліча да сябе хуткаплынны Нараў, як ціха-ціха адзываецца ледзьве чутным плёскатам Гарынь, як вялёсай песняй струменіцца Ясельда. Невядомы ведаў, якія пачуцці перажывае чарадзей. Успаміны плылі роднымі рэкамі, неслі, як жыццё, твары і постаці тых, хто нават для Свеціча заўсёды будуць чыстымі вытокамі святла. Г этыя ўспаміны прайшлі з ім праз небыццё. Подых смерці зрабіў іх цьмяна-трывожнымі, аддалена-сінімі. Як гэты дзень, што быў рукатворным небыццём і развейваў многія сапраўдныя пачуцці. Яго пачуцці, Свеціча. А замест іх насылаў свае, якія пазбаўлялі чарадзея волі. Не было ў гэтым прымусу. Проста той, хто спачувае іншаму, той, хто радуецца за іншага, той, хто сумуе па-іншаму, той, хто абяцае працягваць справу іншага, не будзе адчуваць насланых чараў. Ён побач з іншым, ён з іншым адзінае цэлае, яны разам. Яны браты, іх з’яднаў асмужаны ў сваёй далечы магічны шлях.

Але было ў гэтым такое падабенства сіняга небыцця да сапраўднага, чорнага і бясконцага, што неўр сумеўся. Сапраўднае небыццё адбірае памяць, разрывае

сувязі з родам, робіць чалавека слабым, як адсталая ад чарады птушка, і нязначным, як маленькая пясчынка. Толькі пасля гэтага чорнае небыццё можа паглынуць смярот­нага. Тады, на Калінавым мосце, ён, Свеціч, аддаліў сваё небыццё. Сіні дзень не быў сапраўдным небыццём, але Свеціч толькі цяпер зразумеў, што з самага пачатку рабіла магія гэтай прасторы: спакваля насылала на чалавека сон. Не аднастайным, не сумна шэрым здаваўся смяротнаму вакольны свет. Ён нават быў прыгожы, свет сіняга дня. Ён быў поўны трывожных, жывых пачуццяў іншых чарадзеяў, якія калісьці тут былі. Тут была спадчына іх дасягненняў і памылак. Тут быў шлях, багаты на чарадзейныя сляды. Ён прапаноўваў адкрыць вялікія таямніцы і зрабіць вялікі дарунак свету. Большы за той, што меўся зрабіць чарадзей. Шлях прапаноўваў мудрасць і веды, якія можна прынесці сваёй зямлі, калі ты толькі... толькі пойдзеш па гэтым шляху. Ён не быў страшным шляхам у нябыт, ён загадваў верыць у свае ўласныя сілы. Ён ставіў перад чарадзеем мэту, ад якой нельга было адмовіцца. Таму што кожны носьбіт чараў імкнецца здабыць вялікую мудрасць і зрабіць найгоднейшы дарунак свайму свету. Зямлі, што яго стварыла, даўшы вялікую здольнасць ствараць самому.

Бачыць вялікую мэту чарадзей, і засынае ў яго свядомасці самая моцная, самая выратавальная магія, магія сілы яго роду. Немагчыма такія чары знішчыць, немагчыма абысці. Але тут той, каго дакранулася сіняе небыццё, сам адмаўляецца ад іх. Далей быў толькі адзін крок. У сапраўднае небыццё. І ён, Свеціч, ледзь не зрабіў яго. Але тыя неўры, чые пачуцці ён спазнаў, зрабілі. Яны пайшлі па гэтым шляху, сталі звычайнымі людскімі чарадзеямі і ўзышлі на Калінавы мост.

Збераглі неўра Свеціча ўспаміны. Яны сталі яркімі, моцнымі і трывалымі. Нібы побач быў яго брат, які адчуваў тое ж, што і Свеціч. Яны абодва ўглядаліся ў люстраную плынь, і Свеціч ведаў, што думае яго брат, а той ведаў, што думае Свеціч. Свеціч нібыта плыў па рацэ пачуццяў, якія належалі таму, хто быў з ім адзіны крывёй. Абуджалася, бруілася выратавальная магія, якая адвеку была самай моцнай для неўраў. Голас гучаў, здаецца, у нетрах свядомасці, запаланяў усе думкі і пачуцці ўспамінамі. І здавалася неўру, што ён дзесьці чуў такі знаёмы голас.

— Я забіў многіх, мой брат. Многіх братоў адправіў дачасна за Калінавы мост. Яны былі не вінаватыя. Ты правільна здагадаўся, брат. Годныя, яны хацелі адно толькі мудрасці і ведаў, якія б даравалі гэтаму свету. Я ведаю гэта, як ніхто. Гэты шлях я прайшоў самым першым. Многія пайшлі па гэтым шляху пасля мяне. Я радаваўся, што ўжо даўно ніхто да мяне не прыходзіў. Ты прыйшоў, мой брат... я зайздрошчу табе, нават калі ты застаўся апошнім, калі страціў усіх і перажыў змрок небыцця... Цяпер багі мне даруюць літасць няпамяці. Забудзь пра сіні свет. Успамінай яго толькі як сон. Але памятай, што сапраўдную спадчыну глыбокай мудрасці, якую адкрывае ўласная годнасць, майстэрства, смеласць, неўр можа здабыць адно са сваім родам.

***

«Сапраўдную спадчыну глыбокай мудрасці, якую адкрывае ўласная годнасць, майстэрства, смеласць, неўр можа здабыць адно са сваім родам», — прамовіў неўр Свеціч, абудзіўшыся ад сну. Ён быў яркім і кароткім, гэты сон пра сіні свет. Неўр не адпачыў пасля яго. У свядомасці мроіліся ўбачаныя вобразы, а ўласная магія адгукалася балючым, шчымлівым плачам. Нібыта ў сапраўднасці неўр змагаўся за тое, каб зноў не трапіць на Калінавы мост. І адкуль гэта такі знаёмы голас, што кажа пра сілу роду, якая здабываецца адно цеснай крэўнай повяззю родзічаў? Адкуль спакойны і мудры яго ўладар, што змог існаваць у рукатворным небыцці, ведаў пра таямніцу неўраў? Сам быў неўрам? Толькі так. Ягоны народ умеў хаваць і зберагаць свае таямніцы. Значыць, ён, Свеціч, не адзіны і не апошні. На гэтай зямлі і пад гэтым небам ёсць яго брат. Ну і што, што знаходзіцца той у рукатворным небыцці. Ён жа сам вярнуўся з небыцця. Не з сіняга свету, з сапраўднага. Мабыць, вернецца і той з шэрані смутку. Галоўнае, што цяпер ён не адзін.

Але які сапраўдны сон. Сон пра сіні свет. Неўр раней ніколі б не паверыў, што можа быць хоць бы і бессмяротнымі створана такое небыццё. Свеціч засяродзіўся, намагаючыся ўспомніць усё да драбніц. Так, пераходзячы мяжу, ён паклікаў свае чары. Але вось далей, далей... Квяцістыя, прыгожыя краявіды. Сіні золак чарадзейнага сонца. Сіні, трапяткі дзень. Ён нібыта глядзіць на свет вачыма людскога чарадзея, адчувае яго думкі, перажывае яго пачуцці. Такі зманлівы сіні дзень, столькі ён хавае таямніц вялікай магіі. Раскрый іх, даруй свету, і свет стане лепшым. І не ведае чарадзей, што вядома неўру Свецічу, сыну вялікага народа чараўнікоў. Свет робіць лепшым не раскрытая таямніца. Свет робіць лепшым не створаная магія. Свет робіць лепшым нават не сам дарунак гэтаму свету любога чарадзея. Свет робіць лепшым сам чарадзей, які сваёй воляй аддаў часцінку сваёй душы гэтаму свету.

Аддаў, стварыўшы чары, раскрыўшы таямніцу, ды ці мала яшчэ як. Але ўвасобіў сваю радасць і дабрыню, свае надзеі і імкненні, свае лепшыя жаданні ў гэтым свеце. Людскі чарадзей, зрабіўшы такі дарунак гэтаму свету, цяпер будзе не слабейшым за неўра-чараўніка. Таму што вялікую радасць і дабрыню пасылае ён у гэты свет. А гэтыя пачуцці ствараюць магію. Складаную, непрадказальную, немагчыма цяжкую для самога чарадзея, але магію. Вялікую магію. Тым мацнейшую і вялікшую, чым большай і лепшай была адданая часцінка душы яе стваральніка. Спрадвеку кожны неўр бярог сваю душу, таму што трэба было пакінуць спадчыну. Стаць адным з годных, адным з трынаццаці. Ведаў: аддай занадта многа, і ты сам знікнеш, станеш тым, дзеля чаго аддаў. Зямлёй, паветрам, вадой, агнём. Возерам, дрэвам, валуном. Нават не людскім чарадзеем, звычайным смяротным. А людскі чарадзей дараваў сябе цалкам, таму што яго ніхто і ніколі не чакаў. Ну і каго цяпер назваць народам чарадзеяў...

Поделиться:
Популярные книги

Товарищ "Чума" 4

lanpirot
4. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 4

Идеальный мир для Лекаря 5

Сапфир Олег
5. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 5

Вечный. Книга I

Рокотов Алексей
1. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга I

Хозяйка забытой усадьбы

Воронцова Александра
5. Королевская охота
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка забытой усадьбы

Мама из другого мира...

Рыжая Ехидна
1. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Фантастика:
фэнтези
7.54
рейтинг книги
Мама из другого мира...

Отверженный VI: Эльфийский Петербург

Опсокополос Алексис
6. Отверженный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный VI: Эльфийский Петербург

Законы рода

Flow Ascold
1. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы рода

Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
1. Локки
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Потомок бога

Жена моего брата

Рам Янка
1. Черкасовы-Ольховские
Любовные романы:
современные любовные романы
6.25
рейтинг книги
Жена моего брата

Идеальный мир для Лекаря 17

Сапфир Олег
17. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 17

Росток

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Хозяин дубравы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
7.00
рейтинг книги
Росток

Начальник милиции. Книга 3

Дамиров Рафаэль
3. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 3

Печать мастера

Лисина Александра
6. Гибрид
Фантастика:
попаданцы
технофэнтези
аниме
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Печать мастера

Неудержимый. Книга XIII

Боярский Андрей
13. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIII