Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Так сказаў Заратустра (на белорусском языке)
Шрифт:

Заратустра. Пра цноту, якая адорвае

Дзiця з люстэркам

Пасля гэтага Заратустра зноў адышоў у горы, у самотнасць пячоры сваёй, у адлюдненасць: так чакае сейбiт, пасеяўшы сваё насенне. А яго душа была ўся ў нецярплiвасцi i палкай тузе па тых, каго ён палюбiў, бо шмат чаго яшчэ было ў яго, каб даць iм. А гэта цяжэй за ўсё: з любовi пацiскаць адкрытую руку i, адараючы, захоўваць сарамлiвасць.

Так праходзiлi ў самотнiка месяцы i гады; а мудрасць яго ўсё расла i прыносiла яму пакуты

ад сваёй поўнiцы.

Аднойчы ён прачнуўся на досвiтку, доўга нешта ўспамiнаў, седзячы на ложку, i нарэшце так сказаў свайму сэрцу:

"Што ж так напалохала мяне ў сне, што я аж прачнуўся? Цi не падышло да мяне дзiця з люстэркам?

"Заратустра, - сказала дзiця мне, - зiрнi на сябе ў люстэрку!"

Але паглядзеўшы ў люстэрка, я ўскрыкнуў, i сэрца маё скаланулася: не сябе я пабачыў у iм, а д'ябальскую морду i з'едлiвы смех.

Сапраўды, я ясна разумею азнаку майго сну i перасцярогу: маё вучэнне ў небяспецы, жыцiца хоча звацца жытам!

Мае ворагi ўмацавалiся i знявечылi вобраз майго вучэння, так што мае любасныя вучнi пасаромелiся дарункаў, якiя iм даў я.

Я страцiў сяброў сваiх; настала часiна шукаць, каго я страцiў".

З гэтымi словамi Заратустра ўскочыў, але не так, як, задыхаючыся, ускокваюць у страху, а як прарок i спявак, калi ён ахоплены натхненнем. Са здзiўленнем глядзелi на яго арол i змяя, бо, як ранiшняя зара, на яго твары заззяла будучае шчасце.

"Што са мной сталася, звяры мае?
– сказаў Заратустра.
– Цi не перамянiўся я? Цi не наведала мяне, як подых буры, шчасце?

Неразумнае шчасце маё, i неразумнае ўсё, што пачне выказваць яно: занадта яшчэ маладое маё шчасце - будзьце ж паблажлiвыя да яго.

Я паранены сваiм шчасцем: усе пакутнiкi няхай стануць маiмi гаiцелямi!

Зноў я змагу сысцi да сваiх сяброў, а таксама i да ворагаў! Заратустра зноў будзе гаварыць, i дарыць, i тварыць любоў любасным!

Мая нецярплiвая любоў патокамi вылiваецца з вышыняў у далiну, да ўзыходжання i падзення. З маўклiвых гор i з навальнiчных хмар болю бурлiва ападае яна ўнiз, у далiны.

Занадта доўга сумаваў я, гледзячы ўдалечыню. Занадта доўга належаў адлюдненасцi: так я развучыўся маўчаць.

Я ўвесь зрабiўся вуснамi i цурчаннем ручая, якi бяжыць з высокiх скал: у далiну хачу я скiнуць казань сваю.

I хай паток маёй любовi спадае ў бездараж! Бо як жа патоку не знайсцi дарогi да мора!

Праўда, ёсць ува мне возера, пустэльнае i самадастатковае; але паток маёй любовi i яго парывае ўнiз - да мора!

Новымi дарогамi iду я, новыя казанi нараджаюцца ўва мне; як i кожны, хто стварае, стамiўся я ад старых слоў. Не хоча мой дух больш хадзiць на стаптаных падэшвах.

Занадта павольна цячэ для мяне любая казань: на тваю каляснiцу ўскокваю я, о бура! Але i цябе яшчэ буду

бiчаваць маёй лютасцю!

Нiбы крык i воклiч радасцi, прамчуся я па марскiх прасторах, пакуль не знайду тых шчасных выспаў, дзе жывуць мае сябры!..

I ворагi мае сярод iх! Як я люблю цяпер кожнага, з кiм магу гутарыць! I ворагаў маiх - iх таксама прымае шчаснасць мая.

I калi я ўскокваю на сама наравiстага свайго каня, мой найлепшы памочнiк дзiда: яна - сама надзейная служка мая.

Дзiда, якую я кiдаю ў сваiх ворагаў! Як я iм удзячны, што магу нарэшце кiнуць дзiду!

Вялiкае было напружанне маёй хмары: пад грамовы рогат маланак я асыплю градам далiны.

Магутна захвалююцца мае грудзi, грознай бураю праляцiць па гарах iх подых: так прыйдзе палёгка сэрцу.

Сапраўды, як бура, iдзе маё шчасце i свабода! А ворагi няхай думаюць, што нехта лiхi лютуе над iх галовамi.

I нават вы, сяброве мае, збаiцеся маёй неацуглянай мудрасцi; i, магчыма, уцечаце, з маiмi ворагамi.

О, калi б я мог пастушынай жалейкаю адклiкаць вас назад! О, калi б мая мудрасць-iльвiца навучылася рыкаць пяшчотна! А мы ж разам ужо шмат чаго навучылiся!

У бязлюдных гарах зачала мая дзiкая мудрасць; на жорсткiх камянях нарадзiла яна сваё сама малое дзiця.

Цяпер, як шалёная, носiцца яна па пустынi i ўсё шукае мяккага дзёрну - мая старая дзiкая мудрасць!

На мяккае дзярно вашых сэрцаў, сяброве мае!
– на любоў вашых сэрцаў яна прагне пакласцi сваё любаснае дзiця!"

Так сказаў Заратустра.

На шчасных выспах

Смоквы падаюць з дрэў сакавiтыя i салодкiя; i пакуль яны падаюць, лопаецца iх чырвоная скурка.

Паўночны вецер я спелым смоквам.

Дык вось, як i смоквы, дастаюцца нам гэтыя павучаннi, сяброве мае: дык пiце з iх сок i ежце iх салодкую плоць! Восень навокал, i яснае неба, i дзень на ўшчэрбе.

Паглядзiце, якая багацiна вакол нас! I як хораша глядзець з гэтага багацця ў далячынi марскiя!

Калiсьцi казалi "Бог", гледзячы ў марскую далеч; а сёння я вучу вас казаць "Звышчалавек".

Бог - гэта нейкая здагадка; але я не хачу, каб ваша здагадка сягала далей за вашу творчую волю.

Цi маглi б вы стварыць Бога?
– Дык памаўчыце мне лепей пра ўсiх багоў! А Звышчалавека стварыць вы маглi б.

Можа, нават не вы самыя, братове мае! Але перарабiць сябе ў бацькоў i продкаў Звышчалавека можаце, - гэта быў бы ваш сама лепшы твор?..

Бог - гэта здагадка; але я хачу, каб ваша меранне было ў гранiцах памыснага.

Маглi б вы змыслiць Бога?
– Але воля да iсцiны азначала б вам, што ўсё павiнна пераўтварыцца ў па-чалавечы памыснае, па-чалавечы бачнае i па-чалавечы адчувальнае! Вашы ўласныя пачуццi павiнны вы прадумаць да канца!

Поделиться:
Популярные книги

Ползком за монстрами!

Молотов Виктор
1. Младший Приручитель
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Ползком за монстрами!

Новый Рал

Северный Лис
1. Рал!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.70
рейтинг книги
Новый Рал

Хозяйка старой усадьбы

Скор Элен
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.07
рейтинг книги
Хозяйка старой усадьбы

Идеальный мир для Лекаря 23

Сапфир Олег
23. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 23

Стеллар. Трибут

Прокофьев Роман Юрьевич
2. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
8.75
рейтинг книги
Стеллар. Трибут

О, мой бомж

Джема
1. Несвятая троица
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
О, мой бомж

Комендант некромантской общаги 2

Леденцовская Анна
2. Мир
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.77
рейтинг книги
Комендант некромантской общаги 2

Ты не мой Boy 2

Рам Янка
6. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты не мой Boy 2

70 Рублей

Кожевников Павел
1. 70 Рублей
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
постапокалипсис
6.00
рейтинг книги
70 Рублей

Завод: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
1. Завод
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Завод: назад в СССР

Эволюционер из трущоб. Том 4

Панарин Антон
4. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 4

Ох уж этот Мин Джин Хо 4

Кронос Александр
4. Мин Джин Хо
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Ох уж этот Мин Джин Хо 4

Кодекс Крови. Книга II

Борзых М.
2. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга II

Купец III ранга

Вяч Павел
3. Купец
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Купец III ранга