Так сказаў Заратустра (на белорусском языке)
Шрифт:
Але кроў - найгоршае сведчанне праўды; кроў затручвае сама чыстае вучэнне, робiць з яго аблуду i нянавiсць сэрца.
I калi хто iдзе за сваё вучэнне на вогнiшча - што даказвае гэта! Больш пераканаўча, калi з твайго полымя паўстане тваё вучэнне!
Адурманенае сэрца i халодная галава: калi яны злучаюцца, узнiкае смерч "Збаўца".
Калiсьцi былi сапраўды больш велiчныя i высакародныя, чым тыя, каго люд называе збаўцамi, якiя сiлай смерчу ўцягвалi за сабою!
I вы мусiце, братове мае, знайсцi збавенне ад яшчэ большых
Яшчэ нiколi не было Звышчалавека. Бачыў я голых абодвух - i сама велiчнага чалавека, i сама мiзэрнага...
Надта ж бо падобныя яны памiж сабою. Далiбог, нават у сама Вялiкiм знайшоў я залiшне Шмат чалавечага!"
Так сказаў Заратустра.
Пра цнатлiвых
Громам i нябеснымi феерверкамi трэба гаварыць да вялых i санлiвых пачуццяў.
Але голас прыгажосцi гаворыць цiха: ён пранiкае толькi ў сама разбуджаныя душы.
Цiха трымцеў i смяяўся сёння мой шчыт; гэта прыгажосцi святы смех i трымценне.
З вас, цнатлiўцы, смяялася сёння мая прыгажосць. I чуўся мне голас яе: "Яны яшчэ хочуць, каб iм заплацiлi!"
Вы, цнатлiвыя, хочаце, каб вам яшчэ й заплацiлi! Хочаце платы за цноту, i неба за зямлю, i вечнасць за вашае "сёння"?
I цяпер абураецеся мною, калi я вучу, што няма таго, хто плацiў бы? I сапраўды, я нават не вучу, што цнота сама па сабе ўжо ёсць плата.
Ах, вось што мяне засмучае: за аснову ўсiх рэчаў прымаецца iлжа - плата i кара, а цяпер гэта ўсё i ў аснове вашых душаў, цнатлiўцы!
Але, як дзiковыя iклы, словы мае распоруць асновы вашых душаў; я хачу быць вам плугам.
Усё запаветнае вашых асноваў павiнна выйсцi на святло; i калi ўспоратыя i зламаныя вы будзеце ляжаць на сонцы, ваша iлжа аддзелiцца ад праўды.
Бо ваша праўда вось у чым: вы надта чыстыя для бруду такiх слоў, як помста, кара, плата, адплата.
Вы любiце вашую цноту, як мацi сваё дзiця; але дзе вы такое чулi, каб мацi хацела платы за сваю любоў?
Тое, што вы ў сабе любiце найбольш, якраз i ёсць ваша цнатлiвасць. У вас ёсць прага колца: каб дагнаць само сябе, дзеля гэтага круцiцца i абарочваецца кожнае колца.
I на зорку, якая ўжо гасне, падобныя ўсе ўчынкi вашае цноты; святло яе недзе яшчэ ў дарозе i блукае ў прасторы, - i калi ж яно ўжо будзе не ў дарозе?
Так i святло вашае цноты ўсё яшчэ ў дарозе, нават калi ўчынак ужо адбыўся. Хай сабе ён ужо забыўся, ужо мёртвы: святло яго ўсё яшчэ блукае ў прасторы.
Каб жа цнотнасць ваша стала вашай Самасцю, а не чым-небудзь пабочным, абалонкай, покрывам: гэта ёсць праўда глыбiняў вашай душы, дабрадзеi вы мае!
Вядома, ёсць i такiя, у каго цнатлiвасць - гэта сутарга пад бiчом: iх ляманту вы ўдосыць наслухалiся!
Ёсць i яшчэ iншыя, у якiх цнатлiвасць - гэта лянота iх заганаў: i кожнага разу, калi iхняя нянавiсць i зайздрасць соладка пазяхаюць, прачынаецца ў iх "справядлiвасць" i працiрае
А тых цягне ўнiз: гэта iх спакушае iхнi ж д'ябал. Але чым больш яны апускаюцца, тым большым жарам гараць у iх вочы i тым большая ў iх пажада да Бога.
Ах, i такi лямант дайшоў да вашых вушэй, цнатлiўцы. "Што не я, тое i ёсць мой Бог i цнота!"
Ёсць яшчэ i такiя, якiя ледзьве рухаюцца, ды яшчэ i скрыпяць, бы калёсы, накладзеныя цяжкiм каменнем: гэтыя шмат гамоняць пра годнасць i дабрачыннасць - свае тармазы яны называюць цнотаю!
Ёсць яшчэ i такiя, што падобныя на будзiльнiк, якi ўжо заведзены; яны адстукваюць свае "цiк-так" i хочуць, каб цнотаю называлi iхняе "цiк-так".
Вось ужо хто-хто, а гэтыя распацешылi мяне: дзе толькi знайду такi гадзiннiк, буду накручваць яго сваiмi кпiнамi; хай пры гэтым яны яшчэ й цiктакаюць мне.
А iншыя ганарацца прыгаршчамi сваёй справядлiвасцi i прагнуць за гэта, каб iм дазвалялася ўсё i ва ўсiм: каб аж увесь свет захлынуўся ў сваёй несправядлiвасцi.
Ах, як паскудна гучыць у iх вуснах слова "цнота". I калi яны кажуць: "я справядлiвы", дык гэта заўсёды гучыць, як: "я адпомшчаны!"
Сваёй цнотаю яны сваiм ворагам вочы выдралi б; i яны ўзвышаюцца толькi, каб прынiзiць iншых.
I зноў жа ёсць такiя, якiя загразлi ў сваiм балоце i гавораць праз чарацiнку: "цнота - гэта каб цiха сядзець у багне.
Мы нiкога не кусаем i саступаем дарогу куслiвым; i ва ўсiм трымаемся думкi, як нас навучылi".
I зноў жа ёсць такiя, што любяць выстаўляцца i думаюць: цнота - гэта пэўным чынам рухацца.
Iх каленi заўсёды сагнутыя, i рукi iх складзены на малiтву за цноту, а iх сэрца нiчога пра тое не ведае.
I зноў жа ёсць такiя, якiя лiчаць за цноту казаць: "цнота патрэбная"; а па сутнасцi, яны думаюць, што патрэбная толькi палiцыя.
А некаторыя, не ўмеючы разгледзець у чалавеку высокае, лiчаць за цноту бачыць зблiзку i нiзкасць: так яны цнотаю лiчаць сваё сурочлiвае вока.
А некаторыя ж хочуць адукавацца ды ўзвысiцца i гэта называюць цнотай: iншыя хочуць адмовiцца ад усяго i быць скiнутымi, i таксама называюць гэта цнотай.
I вось амаль усе такiя думаюць, што маюць сваю долю ў цноце; i кожны хоча сама мала лiчыцца знаўцам "дабра" i "зла".
Але не на тое прыйшоў Заратустра, каб сказаць усiм гэтым хлусам i дурням: "Што вы ведаеце пра цноту! Што вы можаце ведаць пра цноту!.."
А каб вы, сяброве мае, стамiлiся ад старых слоў, якiх вы навучылiся ад дурняў i хлусаў: ад слоў: "плата", "адплата", "кара па справядлiвасцi"...
Каб стамiлiся казаць: "учынак добры, у iм няма сябелюбнасцi".
Ах, сяброве мае! Каб жа вашая Самасць была ва ўчынках, як мацi ў дзiцяцi: вось гэта хай будзе вашым словам пра цноту!
Сапраўды, я забраў у вас, мусiць, сотню слоў i любiмыя цацкi вашае цноты; i вось вы сярдуеце на мяне, як малыя.
Он тебя не любит(?)
Любовные романы:
современные любовные романы
рейтинг книги
Красная королева
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рейтинг книги
Возлюби болезнь свою
Научно-образовательная:
психология
рейтинг книги
