Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому

Ницше Фридрих

Шрифт:

«О госці мае, высокія людзі, я хачу прамаўляць да вас па-нямецку і шчыра. Не вас я чакаў тут, у гэтых гарах».

(«Па-нямецку і шчыра? Хай Бог крые! — сказаў убок кароль злева. — Відно, што не ведае ён нашых мілых немцаў, гэты мудрэц з Усходу!

Ён, мабыць, хацеў сказаць «па-нямецку і груба» — памагай Бог! На нашыя часы гэта яшчэ не самы горшы густ!»)

«Няхай нават усе вы, разам узятыя, — вышэйшыя людзі; але як на мяне — вы недастаткова высокія і моцныя.

У мяне — гэта азначае: як на таго няўмольнага, які маўчыць ува мне, але ж не

вечна ён будзе маўчаць. А калі вы і не чужыя мне, дык не такія блізкія, як мая правая рука.

Бо ў каго, як у вас, хворыя і слабыя ногі, таму найперш хочацца, каб літавалі яго, усведамляе ён гэта або хавае ад сябе.

Але ні рук, ні ног сваіх не шкадую я — я не літую сваіх воінаў: так што вы няздатныя на маю вайну!

З вамі я змарнаваў бы ўсе свае перамогі. Многія з вас пападаюць, як толькі пачуюць пошчак маіх барабанаў.

Вы недастаткова прыгожыя для мяне і недастаткова высакародныя. Чыстыя, гладкія люстэркі патрэбныя мне на павучанні мае; а ваша паверхня руйнуе нават мой вобраз.

Вашыя плечы нурацца пад цяжарам многіх успамінаў; многа гнюсотных карлікаў сядзіць, скурчыўшыся, у патаемных заканурках вашых. Колькі плебейскага вы хаваеце ў сабе!

І нават калі высокія вы і вышэйшага роду: многа ў вас крывога і выродлівага. Няма на цэлым свеце каваля, які паправіў бы вас і выпрастаў.

Вы толькі масты: хай вышэйшыя пяройдуць па ім на той бок! Вы — толькі прыступкі: дык жа не гневайцеся на таго, хто падымаецца па гэтых прыступках на сваю вышыню!

Магчыма, з вашага насення і вырасце калі-небудзь сапраўдны сын і сапраўдны спадчыннік: але да гэтага яшчэ далёка. Вы — не тыя, хто спадкуе імя і набытак мой.

Не вас я тут чакаю, у гэтых гарах, не з вамі апошні раз сыду ўніз. Вы прыйшлі як азнака таго, што вышэйшыя ўжо — ў дарозе да мяне,

— не людзі вялікай тугі, і агіды, і перанасычанасці, не тыя, каго вы называеце апошнім да Бога сярод людзей.

— Не! Не! Тры разы не! Іншых чакаю я тут, у гэтых гарах, і кроку не зраблю адсюль без іх,

— я чакаю вышэйшых, мацнейшых, пераможных, бадзёрых духам, у каго душа і цела — у гармоніі: павінны прыйсці ільвы, якія смяюцца!

О дарагія мае госці, вы дзівосныя, вы яшчэ нічога не чулі пра маіх дзяцей? І што яны ўжо ў дарозе да мяне?

Гаварыце ж мне пра сады і дабрашчасныя выспы мае, пра новае і цудоўнае патомства маё. Чаму вы пра гэта маўчыце?

Гэтага дарунку прашу я ў любові вашай, каб вы гаварылі са мною пра маіх дзяцей. Дзеля іх я багаты, дзеля іх я стаў бедны: чаго не аддаў бы я,

— чаго не аддаў бы я, каб мець адно: гэтых дзяцей, гэтыя жывыя насады, гэтыя дрэвы жыцця, народжаныя воляй і найвышэйшай маёй надзеяй!»

Так сказаў Заратустра

і раптам перапыніў казані свае: бо туга агарнула яго, і самкнуў ён вусны і вочы ад парыванняў сэрца. І ўсе госці моўчкі стаялі, нерухомыя і збянтэжаныя: толькі стары вяшчун рухам і выразам твару зрабіў усім знак.

Вячэра

На гэтым месцы вяшчун перапыніў вітанні Заратустры і ягоных гасцей: ён прапхнуўся наперад, быццам баяўся прапусціць час, схапіў Заратустру за руку і ўсклікнуў: «Але ж, Заратустра!

Патрэба за патрэбу патрэбнейшая, так ты сказаў: і вось мне цяпер адно патрэбней за ўсё астатняе.

Дарэчы, ці не запрасіў ты мяне ў застолле? А многія ж тут з дарогі. Ты ж не будзеш карміць нас аднымі казанямі?

Усе вы ўжо згадвалі даволі многа пра ўтапленне, замярзанне, задушэнне і іншыя цялесныя нягоды: але ніхто не згадаў пра маю бяду — пра небяспеку памерці з голаду,

(так сказаў вяшчун; а калі Заратустравы звяры пачулі ягоныя словы, яны ад страху далі лататы. Бо бачылі, што ўсяго, што яны паназносілі за дзень, не хопіць, каб напхаць трыбух аднаго вешчуна),

— і пра небяспеку памерці ад смагі, — сказаў вяшчун. — І хоць даўно ўжо чую я непадалёк плёскат вады, якая, як і мудрыя казані, цячэ багата і бесперастанку: я хачу віна!

Не кожны, як Заратустра, п'е заўсёды адну толькі ваду. Вада смакуе стомленым і завялым: нам да губы віно, толькі яно дае імгненнае гаенне, моцнае здароўе!»

Скарыстаўшыся тым, што вяшчун прасіў віна, кароль злева, звычайна маўклівы, таксама загаварыў: «Пра віно патурбаваліся мы з братам — каралём справа, — сказаў ён, — у нас дастаткова віна, наш асёл наўючаны віном. Не хапае толькі хлеба».

«Хлеба? — адказаў Заратустра са смехам. — Якраз хлеба і няма ў пустэльнікаў. Ды не хлебам адным жыве чалавек, але і мясам добрых ягнят, а ў мяне іх два:

іх няхай хутчэй заколюць і прыгатуюць з шалфеем: так люблю я. Хапае тут і карэння, і пладоў, што будуць да смаку нават ласунам і гурманам: ёсць і арэхі і розныя іншыя загадкі — іх можна палускаць.

Дык вось, скора будзе ў нас ладны банкет. Але кожны, хто сядзе за стол, павінен прыкласці руку сваю, нават каралі. Бо ў Заратустры і каралю не за ганьбу быць кухарам».

Прапанова гэтая ўсім прыйшлася па сэрцы: толькі жабрак-дабрахот запярэчыў супроць мяса, віна і прысмакаў.

«Але ж вы толькі гляньце мне на Заратустру — на гэтага бражніка! — жартаўліва ўсклікнуў ён. — Ці ж бо на тое шукаюць прыстанку ў пячорах і падымаюцца ў горы, каб банкетаваць?

Вось цяпер я разумею, чаго вучыў ён нас калісьці, кажучы: «Хвала беднасці!», і чаму хоча ён звесці ўсіх жабракоў».

Поделиться:
Популярные книги

70 Рублей

Кожевников Павел
1. 70 Рублей
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
постапокалипсис
6.00
рейтинг книги
70 Рублей

Ваше Сиятельство

Моури Эрли
1. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство

Я не Монте-Кристо

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.57
рейтинг книги
Я не Монте-Кристо

Метатель. Книга 2

Тарасов Ник
2. Метатель
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Метатель. Книга 2

Мама из другого мира. Дела семейные и не только

Рыжая Ехидна
4. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
9.34
рейтинг книги
Мама из другого мира. Дела семейные и не только

Истребитель. Ас из будущего

Корчевский Юрий Григорьевич
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Истребитель. Ас из будущего

Академия

Кондакова Анна
2. Клан Волка
Фантастика:
боевая фантастика
5.40
рейтинг книги
Академия

Убивать чтобы жить 5

Бор Жорж
5. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 5

Девочка-лед

Джолос Анна
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Девочка-лед

Жена по ошибке

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.71
рейтинг книги
Жена по ошибке

Ведьма Вильхельма

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.67
рейтинг книги
Ведьма Вильхельма

Дракон с подарком

Суббота Светлана
3. Королевская академия Драко
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.62
рейтинг книги
Дракон с подарком

Законы Рода. Том 7

Flow Ascold
7. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 7

Ох уж этот Мин Джин Хо 1

Кронос Александр
1. Мин Джин Хо
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ох уж этот Мин Джин Хо 1