Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому

Ницше Фридрих

Шрифт:

«Будзь рады і вясёлы, як я, — адказаў Заратустра. — Заставайся пры сваіх звычках, о найлепшы, жуй сваё зерне, пі ваду і хвалі сваю кухню: калі толькі яна вяселіць цябе!

Я — закон толькі сваім, не ўсім. А хто з маіх, той павінен мець моцныя косткі і лёткія ногі.

— радасна прымаць войны і фэсты, быць гатовым да сама цяжкага, быццам гэта свята, быць бадзёрым і здаровым, а не мрой-летуценнікам.

Усё лепшае належыць мне і маім; і калі нам не даюць, мы самі бяром найлепшую ежу, найяснейшае неба, наймацнейшыя думкі, найпрыгажэйшых

жанчын!»

Так сказаў Заратустра; а кароль справа зазначыў: «Дзіўна! Ці чуў хто калі такія разумныя словы з вуснаў мудраца?

І сапраўды, сама рэдкае ў мудраца, калі ён разумны і не асёл аслом».

Так сказаў кароль справа і сам здзівіўся; а асёл сам сабе наўме, дадаў: «І-А». Гэта быў пачатак таго доўгага вячэрняга пасілку, які паводле гістарычных апісанняў вядомы як «вячэра». І пад час яе гаварылі толькі пра вышэйшага чалавека і ні пра што іншае.

Пра вышэйшых

1

Калі я першы раз прыйшоў да людзей, я зрабіў найбольшае глупства, глупства пустэльніка: я выйшаў на рыначны пляц.

І як што прамаўляў да ўсіх, дык не звяртаўся ні да кога паасобку. А ўвечары таварышамі маімі былі танцор на вяроўцы і мярцвяк, ды і сам я быў амаль труп.

А як настала другая раніца, тут мне адкрылася новая ісціна: тады я навучыўся гаварыць: «Што мне да таго рынку і чэрні, да шуму чэрні і яе доўгіх вушэй!»

Вось чаго навучыцеся ў мяне, вышэйшыя людзі: на рынку ніхто не верыць у вышэйшых людзей. Хочаце гаварыць перад імі, ну і гаварыце! натоўп толькі бельмамі варочае: «Мы ўсе роўныя!»

«Эй, вы, вышэйшыя людзі, — бязглузда маргаючы, гаворыць чэрня, — няма ніякіх вышэйшых, мы ўсе роўныя, чалавек ёсць чалавек, і перад Богам мы ўсе роўныя!» І

2

Перад Богам! Але цяпер гэты Бог памёр. А перад натоўпам мы не раўня астатнім. О вышэйшыя, сыдзіце з рынку!

Перад Богам! Але цяпер гэты Бог памёр! О вышэйшыя, гэты Бог быў ваша найбольшая небяспека.

Толькі з таго часу, як ён лёг у магілу, вы ўваскрэслі. Толькі настае Вялікі Полудзень, толькі цяпер вышэйшы чалавек робіцца панам!

Ці разумееце вы гэта слова, о браты мае? Вы спалохаліся, у вас сэрца замлела? Ці не зеўрае вам тут бездань? Ці не брэша на вас геенскі сабака?

Ну што ж. Мацуйцеся, вышэйшыя людцы! Сёння ўпершыню курчыцца ў родавых пакутах гара чалавечай будучыні. Бог памёр: сёння мы хочам, каб жыў Звышчалавек.

3

Сама асуячоныя сёння пытаюцца: «Як чалавеку захавацца?» А Заратустра, сама першы і адзіны з усіх пытаецца: «Як пераадолець

чалавека?»

Да Звышчалавека хіне мяне сэрца, ён — найпершае і адзінае маё, а не чалавек — не блізкі і не бедны, не спрагнены і не найлепшы.

О браты мае, калі што я і люблю ў чалавеку, дык гэта тое, што ён — пераход, захад і знішчэнне. І ў вас ёсць шмат чаго, што мацуе маю любоў і надзею.

Мне дае спадзявацца тое, што вы поўныя пагарды. Бо здольныя да глыбокай пагарды, здольныя і на вялікую пашану.

Варта вялікай павагі, што вы спаняверыліся. Бо не навучыліся вы скардзіцца, не навучыліся дробязнай разумнасці.

Бо сёння пануюць маленькія людзі: яны прапаведуюць пакорлівасць, сціпласць, рупнасць, абачлівасць і іншыя запаведзі малых цнотаў.

Усё, што бабскага і рабскага роду, і асабліва мешаніна натоўпу: менавіта гэта прагне быць валадаром чалавечага лёсу — о агіда! Агіда! Агіда!

Гэта яно нястомна пытаецца: «Як найлепш, найдаўжэй і найпрыемней за ўсё захавацца чалавеку?» І таму яны пануюць сёння.

Пераадолейце іх, гэтых сённяшніх паноў, гэтых маленькіх людцаў, — о браты мае! Яны — найвялікшая небяспека Звышчалавеку!

О вышэйшыя людзі! Пераадолейце нікчэмныя цноты, маленькую разумнасць, дробязную абачлівасць, мурашыную мітуслівасць, мізэрную самазадаволенасць, «шчасце большасці»!

І чым падпарадкоўвацца, лепей паняверцеся. І сапраўды, я люблю вас за тое, што не ўмееце вы жыць у цяперашнім, вы, вышэйшыя людзі! Бо так жывяце вы найлепей!

4

Ці ёсць у вас мужнасць, о браты мае? Ці ёсць адвага? Не тая мужнасць, у якое ёсць сведкі, а мужнасць пустэльнікаў і арлоў, якой не бачыць ніякі бог?

Тых, хто з пароды аслоў, а таксама сляпых, п'яных і тых, чые душы халодныя, я не назаву мужнымі. А тых, хто, ведаючы страх, перамагае яго; хто глядзіць у бездань, але глядзіць з гонарам;

— хто бачыць бездань, але паглядам арла, хто хапае яе арлінымі кіпцюрамі: вось у кім ёсць мужнасць.

5

«Чалавек злы» — так суцяшалі мяне ўсе мудрыя. О, калі б і сёння было яно так! Бо зло ёсць найлепшая сіла ў чалавеку.

«Чалавек павінен рабіцца ўсё лепшы і злейшы» — так вучу я. Лепшаму ў Звышчалавеку патрэбна сама злое.

Няхай таму, хто прапаведаваў маленькім людзям, было дабром тое, што пацярпеў ён за іх і панёс на сабе іх грахі. А я радуюся вялікаму грэху, як свайму вялікаму суцяшэнню.

Зрэшты, гэта сказана не ў доўгія вушы. Ды і не кожнае слова пасуе да кожнае храпы. Гэта тонкія далікатныя рэчы. Іх не павінны таптаць авечыя капыты!

Поделиться:
Популярные книги

70 Рублей

Кожевников Павел
1. 70 Рублей
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
постапокалипсис
6.00
рейтинг книги
70 Рублей

Ваше Сиятельство

Моури Эрли
1. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство

Я не Монте-Кристо

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.57
рейтинг книги
Я не Монте-Кристо

Метатель. Книга 2

Тарасов Ник
2. Метатель
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Метатель. Книга 2

Мама из другого мира. Дела семейные и не только

Рыжая Ехидна
4. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
9.34
рейтинг книги
Мама из другого мира. Дела семейные и не только

Истребитель. Ас из будущего

Корчевский Юрий Григорьевич
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Истребитель. Ас из будущего

Академия

Кондакова Анна
2. Клан Волка
Фантастика:
боевая фантастика
5.40
рейтинг книги
Академия

Убивать чтобы жить 5

Бор Жорж
5. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 5

Девочка-лед

Джолос Анна
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Девочка-лед

Жена по ошибке

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.71
рейтинг книги
Жена по ошибке

Ведьма Вильхельма

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.67
рейтинг книги
Ведьма Вильхельма

Дракон с подарком

Суббота Светлана
3. Королевская академия Драко
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.62
рейтинг книги
Дракон с подарком

Законы Рода. Том 7

Flow Ascold
7. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 7

Ох уж этот Мин Джин Хо 1

Кронос Александр
1. Мин Джин Хо
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ох уж этот Мин Джин Хо 1