Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому

Ницше Фридрих

Шрифт:
6

Вышэйшыя людзі, ужо ці не думаеце вы, што я прыйшоў лячыць вас ад дурноты?

Альбо, можа, зладзіць вам, пакутнікам, зручнае спанне? Або вам, непастаянцам, заблуджаным і звіхнёным, паказаць новыя патаемныя сцежкі?

Не! Не! Тры разы не! Трэба, каб болей загінула вас і каб гінулі сама лепшыя, бо павінна вам рабіцца ўсё горш і горш. Толькі так,

— толькі так вырастае чалавек да той вышыні, дзе маланка б'е яго, да вышыні,

дастаткова высокай для маланкі!

Да нямногага, да працяглага, да далёкага імкнецца думка і туга мая: што мне да вашай дробязнай, кароткай, разнастайнай галечы!

Вы мала пакутуеце! Бо пакутуеце за сябе; вы яшчэ не пакутавалі за чалавека. Вы зманіце, калі скажаце іншае! Ніхто з вас яшчэ не пакутаваў за тое, за што пакутаваў я.

7

Мне мала таго, каб маланка больш не шкодзіла: не адводзіць я хачу яе: яна павінна навучыцца працаваць на мяне.

Даўно ўжо, быццам хмара, згушчаецца мудрасць мая і робіцца ўсё цямнейшаю і цішэйшаю. Так робіць усякая мудрасць, якая павінна некалісь спарадзіць маланку.

Не хачу быць святлом людзям цяперашняга, не хачу называцца ў іх святлом. Асляпіць іх я прагну! Маланка мудрасці маёй, высмалі ім вочы!

8

Не жадайце нічога, што вышэй за вашую сілу: дурная хлуслівасць заўлашчана тымі, якія жадаюць вышэй за сваю сілу.

Асабліва калі яны прагнуць вялікага! Бо абуджаюць недавер да вялікага, гэтыя спрытныя фальшываманетчыкі і камедыянты:

— пакуль, нарэшце, не зробяцца самі сабе фальшам, прыхарошанай чарвівасцю, пакуль не прыкрыюцца моцнымі словамі, паказнымі цнотамі, бліскучымі падробкамі.

Будзьце ж абачлівыя, вышэйшыя людзі! Бо няма сёння ў мяне нічога каштоўнейшага і радчэйшага за праўдзівасць.

Ці ж не належыць цяперашняе натоўпу? Але натоўп не ведае, што ёсць вялікае, што — нікчэмнае, — што такое шчырасць і праўдзівасць: яна цнатліва крывіць душою і заўсёды хлусіць.

9

Дык будзьце ж сёння поўныя добрага недаверу, о вышэйшыя людзі, вы, адважныя! Вы, шчырыя сэрцам! Трымайце ў таннасці свае перакананні! Бо цяперашняе належыць чэрні.

Тое, што чэрня прыняла калісьці напавер, без доказаў і довадаў, немагчыма абвергнуць ніякімі доказамі.

На рынку пераконваюць на мігах. А довады выклікаюць у натоўпу недавер.

І калі там перамагае праўда, споўніцеся добрага недаверу і спытайцеся самі ў сябе: «Якая ж бо гэта магутная аблуда змагалася за яе?»

Стараніцеся і вучоных! Яны ненавідзяць вас, бо яны без плодзі! У іх — халодныя і высахлыя вочы, для іх усе птушкі — ужо аскубеныя.

Такія, як яны, ганарацца,

што не маняць, але ж няздатнасць да хлусні зусім не тое самае, што любоў да праўды. Стараніцеся ж іх!

Збавенне ад трасцы — гэта яшчэ не пазнанне! Я не веру застылым галовам. Хто не ўмее хлусіць, не ведае, што ёсць праўда.

10

Калі хочаце высока падняцца, карыстайцеся сваімі нагамі! Не дазваляйце несці сябе ўгору, не сядайце на чужыя плечы і галовы!

Я бачу, ты сеў на каня? І борзда імчышся ўгору, да мэты? Ну і ляці, ляці, мой дружа! Ведай толькі, што кульгавасць твая ляціць разам з табой!

Калі ты будзеш каля мэты і саскочыш з каня, о вышэйшы чалавеча, — менавіта там, на вышыні сваёй, ты будзеш кульгаць!

11

О стваральнікі, о вышэйшыя людзі! Толькі дзеля свайго дзіцяці церпяць сваю цяжарнасць.

Не слухайце нічыіх плявузгаў, не давайцеся, каб вас дурылі! Бо хто ён — той блізкі ваш? І калі намыслілі вы нешта «дзеля блізкага», дык ствараеце ўсё-такі не дзеля яго!

Забудзьцеся пра гэтае «дзеля», вы, стваральнікі: бо цнота вашая патрабуе, каб не абыходзілі вам аніякія «дзеля» і «для» і «бо». Хай не прыме ваш слых усіх гэтых ілжывых слоў.

«Дзеля блізкага» — гэта цнота малых людзей; у іх кажуць: «Свой свайму хоч-не-хоч, а брат» і «Рука руку трэ». У іх няма ні сілы, ні права на вашае сябелюбства!

О стваральнікі, у сябелюбстве вашым — асцярога і прадбачлівасць цяжарнай! Любоў ваша аберагае, корміць і асланяе той плод, якога яшчэ ніхто не бачыў.

Там, дзе ваша любоў, там і ўся цнота ваша — у дзіцяці! Ваша пакліканне, вашая воля — вось ваш «блізкі»: не давайцеся, каб вам навязвалі фальшывыя каштоўнасці!

12

Вы — стваральнікі, вышэйшыя людзі! Каму выпадае радзіць, той хворы; але хто радзіў, той нячысты.

Спытайцеся ў жанчын: нараджаюць не таму, што ім гэта дае асалоду. Боль прымушае кудахтаць і паэтаў, і курэй.

У вас многа нячыстага, стваральнікі. Дык вось, наперадзе ў вас мацярынства.

Толькі што ўроджанае дзіця: о, як многа новага бруду прыходзіць з ім у свет! Сыдзіце з дарогі! Хто нарадзіў, павінен абмыць сваю душу!

13

Не будзьце дабрадзейныя па-над сілы свае! І не патрабуйце ад сябе нічога, што сягае за межы верагоднага!

Пазбягайце ва ўсім па-рабску ісці за бацькамі вашымі, але ідзіце пратаптанымі сцежкамі, па якіх ужо хадзіла цнота іхняя! Інакш як вам падняцца вышэй, калі воля вашых бацькоў не падымаецца разам з вамі?

Поделиться:
Популярные книги

70 Рублей

Кожевников Павел
1. 70 Рублей
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
постапокалипсис
6.00
рейтинг книги
70 Рублей

Ваше Сиятельство

Моури Эрли
1. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство

Я не Монте-Кристо

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.57
рейтинг книги
Я не Монте-Кристо

Метатель. Книга 2

Тарасов Ник
2. Метатель
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Метатель. Книга 2

Мама из другого мира. Дела семейные и не только

Рыжая Ехидна
4. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
9.34
рейтинг книги
Мама из другого мира. Дела семейные и не только

Истребитель. Ас из будущего

Корчевский Юрий Григорьевич
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Истребитель. Ас из будущего

Академия

Кондакова Анна
2. Клан Волка
Фантастика:
боевая фантастика
5.40
рейтинг книги
Академия

Убивать чтобы жить 5

Бор Жорж
5. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 5

Девочка-лед

Джолос Анна
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Девочка-лед

Жена по ошибке

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.71
рейтинг книги
Жена по ошибке

Ведьма Вильхельма

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.67
рейтинг книги
Ведьма Вильхельма

Дракон с подарком

Суббота Светлана
3. Королевская академия Драко
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.62
рейтинг книги
Дракон с подарком

Законы Рода. Том 7

Flow Ascold
7. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 7

Ох уж этот Мин Джин Хо 1

Кронос Александр
1. Мин Джин Хо
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ох уж этот Мин Джин Хо 1