Трэцяя ракета
Шрифт:
— Гах! — рвецца назад гармата, і ўсё тоне ў дзікай калатнечы грому, бліскавіц, пылу і гарачых, задышлівых думак…
16
Неяк усё ж здараецца, што атаку мы адбіваем, ніхто з нас не гіне, і ў Крывёнкавай скрынцы яшчэ ляжаць тры снарады. Не шанцуе толькі нашай гармаце. Ствол яе застаецца на адкаце, наперад не ідзе — недзе прабіла супрацьадкатны механізм, і з-пад казённіка цячэ па зямлі зеленаваты ручаёк верацёнкі. Папоў сядзіць між станін, раскінуўшы ногі, я на жываце ляжу ля сашніка, мы выплёўваем з рота пясок
Немцы перад намі кудысь пазнікалі, пэўна, да часу пахаваліся ў сланечніку і ў траншэі; у траве, вакол агнявой, горбіцца некалькі трупаў. Але і мы знемаглі. Сіл мала засталося ў целе, пот раз'ядае твар, слепіць вочы, дапякае смага. Нейкі час мы курчымся так за гарматай. Папоў ці то ад стомы, ці ад якой душэўнай скрухі апанурваецца, цяжка дыхае і доўга не размаўляе. Пасля, пэўна, трохі адышоўшы ад стомы, ён пазірае на мяне і кажа:
— Лазняк, помні трэба. Жаўтых пагібай — помні! Лук'ян пагібай — помні! Салдат пагібай — помні! Глядзі — усё помні! Трэба век помні.
Ён адварочваецца, выцірае твар рукавом і дадае сцішана:
— Гармата памірал. Аўтамат бяры, гранат бяры. Нож бяры.
Так, дайшла чарга да аўтаматаў, нажоў і гранат — я гэта адчуваю. Гарматка паслужыла нам, і нямала, але ўсё ж скончылася і яе служба.
Я спаўзаю з пляцоўкі ў сховішча, там выпростваюся. Люся нешта нахіляецца над Лук'янавым, збоч ляжыць яе аўтамат, — я бяруся за кожух — гарачы. Не, гэта не ад сонца — гэта яна страляла, а мы ў грукаце і громе нават і не заўважылі таго. Я вымаю дыск, патроны ў ім яшчэ ёсць, але няшмат, — дыск лёгкі. Аўтамат гэты Жаўтыха, я пазнаю яго па ладнай скураной почапцы ад нямецкага карабіна. Затым я пачынаю збіраць патроны — з магазінаў, з падсумкаў, з кішэняў забітых набіраецца на якія дыскі два — не болей. Гэта небагата. Праўда, у нішы ў акопе павінна быць яшчэ, там жа мы некалі хавалі гранаты. Тым і будзем біцца.
Я сонна накладваю ў магазін аўтаматныя патроны, іх трэба настаўляць там роўненька, але пальцы не слухаюць, і патроны рассыпаюцца ў пазах. Гэта нервуе, ды і стома настойліва робіць сваю справу. У час бою неяк лягчэй было ўтрымліваць сябе ў напружанні, цяпер жа воля расслаблена, слабеюць мускулы. З нейкаю тупою злосцю ў думках я лаю патроны, канструктараў гэтага няспрытнага для снараджэння магазіна і нават камбатаў дазвол, які не прынёс нам паратунку. Затым паглядаю на адкінутую Жаўтухову руку, — гадзіннічак усё цікае, чырвоная стрэлачка рупна бяжыць па чорным цыферблаце — хутка пяць. Толькі яшчэ пяць гадзін, а здаецца, зранку перажыта цэлая вечнасць, цэлая эпоха, за якую вось пагінулі людзі, а жывыя напакутаваліся, перадумалі, перажылі столькі, што іншым хапіла б на ўвесь век.
Але ўсё ж сама па сабе жыве ва мне і ціхая радасць, і я ведаю — гэта Люся. Я адчуваю яе тут, калі і не бачу, чую яе дыханне, кожны яе рух, яе прысутнасць неяк надае сэнс усёй гэтай нашай безнадзейнай і, можа, не дужа патрэбнай бойцы. Толькі я баюся, ці ўберажом мы яе да канца? Люся ўсё корпаецца
— Я зараз… Зараз…
— Не трэба. Ляжы. Яшчэ на вады, — кажа да яго Люся і нахіляе біклагу. Лук'янаў яшчэ п'е, кадык на яго худой шыі сутаргава скача ўгору-ўніз, і салдат падымае ссінелыя павекі.
— Дзякуй, — ціха кажа ён ужо апрытомнелым голасам. Затым занепакоена азірае бруствер, неба і аслабела пытаецца: — Дзе немцы?
— Ляжы, ляжы, — лагодна супакойвае яго Люся. — Усё добра, ляжы. Не трэба пра немцаў.
Відаць, гэта насцярожвае Лук'янава, вочы яго засяроджваюцца ў сабе, робяцца пільнымі, і ён пераводзіць позірк на сцяну сховішча.
— Мы не ў санчасці? Не?
— Маўчыце. Будзеце размаўляць — горш будзе, — бы малому, растлумачвае Люся. Лук'янаў неяк супакоена апускае павекі, закусвае вусны і з насцярожанай развагай пытаецца:
— Здаецца, я памру? Так?
— Ну што вы? — здзіўляецца Люся. — Навошта так думаць! Вось адаб'ёмся, і возьмуць вас у шпіталь, і ўсё добра будзе.
— Адаб'ёмся! — шэпча Лук'янаў, кусае вусны і зноў спрабуе ўстаць.
Люся далікатна, але настойліва кладзе яго на лапаткі. Раптам нейкім чужым натужаным голасам ён патрабуе:
— Дзе мой аўтамат! Дайце аўтамат!
— Ну ляжыце ж! Што вы такі неспакойны! — угаворвае Люся.
Я снараджаю патронамі тры аўтаматныя дыскі, трэба яшчэ споўзаць па той бок пляцоўкі ў акоп, каб пашукаць якія запасы. Наверсе, здаецца, пацішэла, грукоча і бахае далёка за вёскай, а тут толькі там-сям кахаюць і рэхам раскочваюцца ў небе вінтовачныя стрэлы. Папоў з-за кола назірае за полем.
Я перапаўзаю пляцоўку і звальваюся ў акоп, у якім адзінока сядзіць Крывёнак. Ён кідае на мяне не дужа прыязны позірк і падкурчвае пад сябе ногі.
— Лук'янаў апрытомнеў, — кажу я. — Жывы. А ты ўсё злуешся?
Крывёнак сцінаецца, туліцца і нічым не рэагуе на маё пытанне. Гэта ўрэшце злуе і мяне — знайшоў яшчэ час паказваць характар, калі тут усё наша жыццё ледзьве ліпее на адным валаску.
— Ну і дарма, чорт бы цябе ўзяў, — кажу я. — Што ты зацяўся! Ты ведаеш, што нам загадана?
— Чуў! — буркае хлопец.
— Ну?
Але Крывёнак маўчыць, ад яго ўжо не даб'ешся ніводнага слова. Я разграбаю ў нішы зямлю, што навалілася з бруствера, выкопваю тры нашы гранаты, выцягваю з-пад пяску важкі засмолены пачак з патронамі. Здаецца, болей тут нічога няма.
— А ў цябе колькі? — пытаюся я ў Крывёнка. Ён неахвотна ківае на кулямёт, з прыёмніка якога звісае напалову набітая патронамі стужка.
— Гэта ўсё?
Я пакідаю хлопцу лімонку і з астатнім перапаўзаю пляцоўку. Люся сядзіць як сядзела над Лук'янавым, абапершыся на адстаўленую назад руку, а ён стогне і з частымі прыпынкамі аслабела гаворыць:
— Ну, навошта ж ашукваць?.. Навошта?.. Хіба гэтым паможаш!.. Чалавеку праўда патрэбна…
Люся маўчыць, а ён, трошкі перадыхнуўшы і неяк паспакайнеўшы, задышліва аб'яўляе:
Рота Его Величества
Новые герои
Фантастика:
боевая фантастика
рейтинг книги
Адептус Астартес: Омнибус. Том I
Warhammer 40000
Фантастика:
боевая фантастика
рейтинг книги
