Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

Сеня зачырванеўся, схапіў мяне за руку:

— Слухай, пра мае — ні слова. Як друга прашу. Інакш нажывеш ворага.

— Добра. Буду маўчаць. Але скажы па сакрэту — пішаш?

— Пішу. Пішу, — прызнаўся ён таямнічым голасам. — Ну, пайшлі.

Я ішоў з нейкім незразумелым страхам. Мы пастукалі, атрымалі дазвол. Камбат быў у сваёй зямлянцы. Я пачаў быў дакладваць:

— Таварыш старшы лейтэнант…

Сеўчанка махнуў рукой: не трэба. I надзвычай проста i гасцінна запрасіў:

— Сядайце, хлопцы.

Ён, без рэменя, з расшпіленым каўняром, сядзеў на табурэце перад печкай i падкідваў дровы.

У зямлянцы цёпла i прыемна пахла чалавечым жыллём. Увогуле тут было усё неяк па-хатняму ўтульна, не так, як у зямлянцы Купанава, хоць будаваліся яны ў адзін час. Але там было ўсё па-салдацку проста, а тут — як у добрай кватэры: панікеляваны ложак, мяккая канапка, на сцяне — украінскі дыван, карціны i партрэты. Мой позірк адразу спыніўся на вялікай фатаграфіі маладой жанчыны з дзіцем на руках. Якое гэта хараство — маці з дзіцем! Я падумаў пра Сашу. Колькі было б у яе цяпер шчасця, каб не гэтая праклятая вайна!

Сеўчанка, убачыўшы, як я гляджу на партрэт, растлумачыў:

— Жонка з сынам. Адаслаў ix у Іжэўск, сястра там у мяне замужам.

— У мяне таксама жонка i… дачка.

— Я ведаю. Мне казаў Пясоцкі.

О, як я ўдзячны за гэтыя простыя чалавечыя словы! Бо не было ў ix ні недарэчнай сідарэнкаўскай цікаўнасці i насмешлівасці, ні той спачувальнасці, якую часам выказваюць старэйшыя да малодшых — не трэба, маўляў, так рана жаніцца! — ні яшчэ чаго-небудзь такога, што магло б абразіць мае пачуцці. Гэта была шчырая i немнагаслоўная размова двух мужчын, двух бацькоў, якія добра разумелі адзін аднаго. Размаўлялі напаўголаса. Калі мы з Пясоцкім зайшлі, у зямлянцы апрача камбата былі палітрук Лазебны i камандзір прыбора Віктар Вальноў. Яны стаялі каля стала над картай i горача, як два вялікія стратэгі, абмяркоўвалі становішча на франтах. Я заўсёды зайздросціў гэтаму дасціпнаму масквічу — нашаму другу Віктару, яго ўменню ў любых абставінах, з любымі людзьмі трымацца проста, незалежна — з камандзірамі, з жанчынамі, са старэйшымі i малодшымі — i хутка ўключацца ў агульную размову, заваёўваць агульную ўвагу.

Цікавы чалавек наш палітрук. Ён бясконца ходзіць ад адной гарматы да другой, на прыбор, да сувязістаў i разведчыкаў i праводзіць гутаркі — расказвае эпізоды з гісторыі рускай ваеннай славы, пра гераізм Чырвонай Арміі, пра становішча на франтах. Цікава расказвае. Ён амаль ніколі не маўчыць. I, нягледзячы на гэта, складаецца такое ўражанне, што Лазебны самы ціхі, маўклівы i непрыкметны чалавек на батарэі. Чаму так — не магу зразумець. Можа, таму, што ён ніколі не крычыць, не павышае голасу? Да размовы палітрука з Віктарам адразу далучыўся Сеня. Яны разбіралі Жлобінска-Рагачоўскую аперацыю; складалі планы, як будзе развівацца контрнаступление нашых войск далей.

— Вашы далека адгэтуль? — спытаў мяне Сеўчанка, прыслухоўваючыся да ix размовы.

— Не, недалёка… Хоць усё-такі… На поўдзень ад Рэчыцы. Амаль на мяжы з Украінай…

— Палескія балоты не дазволілі ім развіваць наступление ў гэтым напрамку, — сказаў Лазебны, пачуўшы мае словы.

Я радасна скалануўся. I праўда ж, там Палессе, балоты, там яны не змогуць прайсці. Як я забыўся на такую важную акалічнасць? Можа, таму i Саша піша так спакойна.

— Вось Жлобін, вось Рагачоў… Значыцца, наступленне развіваецца на Оршу. А на поўначы нашы ў раёне Полацка.

А пасярод уклініліся яны, на Смаленск… Агалілі свае флангі. Вось тут ix можна i разануць! I ў мяшок! — горача выкладваў Віктар свой стратэгічны план.

— Тваё месца, Віця, у генштабе, а не на прыборы, — сказаў Сеня жартам, але з прыкметнай іроніяй — ён не любіў пустых размоў на такія тэмы.

Палітрук уздыхнуў:

— Але, на карце ўсё легка. А яны ўсю Еўропу кінулі на нас… I так нечакана…

— Учора пісьмо атрымаў,— даверліва прызнаўся я Сеўчанку. — Пісала трэцяга ліпеня — i ні слова пра тое, што ў ix там…

Ён усміхнуўся, паправіў палкай паленне ў печцы.

— Умеюць берагчы ваенную тайну i наш спакой… Мая вунь таксама піша… — Але што піша, так i не сказаў. Раптам прапанаваў мне папяросу. Я збянтэжыўся, быццам у тым, што не куру, ёсць нешта заганнае, што прыніжае маю сталасць i годнасць. Упершыню я пашкадаваў, што не куру.

Сеня пачаў курыць у першыя дні вайны — навучылі сябры ўсё пад тым жа лозунгам: «Куры, усё адно вайна».

Я павесялеў, калі ўбачыў, што палітрук таксама не курыць: за тры тыдні я нічога не ўведаў пра гэтага чалавека, хоць ён штодзень па некалькі разоў прыходзіў да гарматы.

Сеўчанка перасеў ад печкі на канапу, закінуў свае дужыя, мускулістыя рукі за галаву i сашчапіў пальцы на патыліцы.

— Давайце, браткі, хвіліну… адну хвіліну адпачнём ад вайны, — папрасіў ён «стратэгаў», якія ўсё яшчэ лазілі па карце.

У дзіўнай усмешцы скрывіліся вусны палітрука.

— Ты думаеш, Васіль Паўлавіч, гэта можна — адпачыць ад вайны?

— Паспрабуем, — незадаволена, нібы адчуваючы няёмкасць за сваё жаданне, адказаў Сеўчанка i звярнуўся да Сені: — Прачытайце, Пясоцкі, што-небудзь.

Сеня стаў пасярод зямлянкі, падумаў хвіліну i пачаў чытаць, без сарамлівасці, без позы — проста, як па кнізе, крыху нават манатонна:

По діброві вітер віе, Гуляе по полі, Край дороги гне тополю До самого долу…

Я глядзеў на Сеўчанку. Ён заплюшчыў вочы, i вусны яго ледзь прыкметна варушыліся, мабыць, ён паўтараў словы ўслед за Сенем. Але калі той прачытаў аб тым, што «палюбила чернобрива козака дівчйна», а казак пайшоў на вайну i загінуў, Сеўчанка, відаць, успомніў верш, бо расплюшчыў вочы, вусны яго перасмыкнуліся, як ад болю, ён сказаў вінавата:

— Не трэба, Пясоцкі.

— А ты хацеў адпачыць ад вайны, — зноў крыва ўсміхнуўся палітрук.

Мне не спадабалася гэтая яго ўсмешка.

— Што-небудзь, не такое сумнае, — не адказваючы Лазебнаму, папрасіў камандзір.

Сеня задумаўся.

— З Шаўчэнкі? — не ведаў ён нічога вясёлага ў таго, хто быў песняром гора i смутку народнага.

Нехаця я ішоў сюды, на гэты нязвыклы збор, з хваляваннем, напружана чакаў сваёй чаргі, доўга i пакутліва думаючы, што прачытаць. Вырашыў прачытаць «Курган» Купалы; некалі ў тэхнікуме атрымаў за яго першы прыз. Але ж гэта таксама сумна. Што ж прачытаць не такое сумнае? Я ведаў многа лірычных вершаў — Труса, Уткіна, Галоднага. Але ў той час быццам скразняком выдзьмула ix з маёй галавы — ніводнага радка не мог успомніць.

Поделиться:
Популярные книги

Шайтан Иван 2

Тен Эдуард
2. Шайтан Иван
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Шайтан Иван 2

Наследник старого рода

Шелег Дмитрий Витальевич
1. Живой лёд
Фантастика:
фэнтези
8.19
рейтинг книги
Наследник старого рода

Аргумент барона Бронина 2

Ковальчук Олег Валентинович
2. Аргумент барона Бронина
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Аргумент барона Бронина 2

Третье правило дворянина

Герда Александр
3. Истинный дворянин
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Третье правило дворянина

Убивать чтобы жить 3

Бор Жорж
3. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 3

СД. Том 15

Клеванский Кирилл Сергеевич
15. Сердце дракона
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
6.14
рейтинг книги
СД. Том 15

Жена неверного маршала, или Пиццерия попаданки

Удалова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
4.25
рейтинг книги
Жена неверного маршала, или Пиццерия попаданки

Мымра!

Фад Диана
1. Мымрики
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Мымра!

Идеальный мир для Лекаря 12

Сапфир Олег
12. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 12

Оцифрованный. Том 1

Дорничев Дмитрий
1. Линкор Михаил
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Оцифрованный. Том 1

Элита элит

Злотников Роман Валерьевич
1. Элита элит
Фантастика:
боевая фантастика
8.93
рейтинг книги
Элита элит

Хуррит

Рави Ивар
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Хуррит

Шаман. Похищенные

Калбазов Константин Георгиевич
1. Шаман
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
6.44
рейтинг книги
Шаман. Похищенные

Курсант: Назад в СССР 4

Дамиров Рафаэль
4. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.76
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 4