Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

Узрадавала нас пагадненне паміж СССР i Англіяй. Зноў надзея. Каторы дзень толькі i гаворкі пра гэта пагадненне.

На кароткай нарадзе малодшых камандзіраў у камбата, нарады такія ён склікае пасля кожнага бою, Сеня Пясоцкі сказаў:

— Цяпер можна ўявіць, якое значэнне набывае наш Мурманск. Адзіны незамярзаючы порт з выхадам у адкрытае мора. Найкарацейшы шлях да Англіі.

Мабыць, камісар не паспеў яшчэ падумаць пра гэта, бо адразу падхапіў Сеневы словы, пачаў развіваць i нават загадаў у такім сэнсе растлумачыць байцам.

З Сенем мы сустракаемся па сутнасці толькі на гэтых кароткіх нарадах, хоць знаходзімся адзін ад аднаго за нейкія трыццаць крокаў. Можам перакрыквацца з катлаванаў, але сысціся i пагутарыць няма калі, ды i не дазваЛяецца — увесь час трывога. А мне так хочацца пагутарыць з

ім, адвесці душу, успомніць наша Прыдняпроўе, дзе яго маці i мая Саша… Цяпер я часцей, чым да вайны, з большым смуткам, з большай любоўю i замілаваннем успамінаю гэтыя мясціны. Аднойчы мне нават прыснілася, што я стаю на высокім беразе Дняпра, там, у мястэчку, дзе ўсё знаёма: бальніца, школа, сцежка ў рове, па якім сцякае вясновая вада. Толькі Дняпро быў не той — разы ў тры шырэйшы, i вада бурліла i пенілася. I на тым беразе я ўбачыў не лес, як у сапраўднасці, а бяскрайні роўны-роўны луг. Удалечыні відаць былі белыя постаці, я да болю ў вачах узіраўся i ніяк не мог зразумець — ці то хусткі дзяўчат, ці буслы. Дзіўны сон! Хочацца хоць раз убачыць у сне Сашу. Але дарэмна — сню нейкія страхі, недарэчнасці. Хоць гэта натуральна, бо амаль забылася ўжо, што такое нармальны чалавечы сон, тое, што мы называем сном, — нейкая хваравітая дрымота, трызненне: спіш i ў сне страляеш.

З баёў асабліва запомніліся два — тыя, у якіх мы перамагалі, калі можна назваць перамогай збітыя самалёты. Хочацца так называць. Хочацца перамогі!

Ix было пяць. Яны ішлі баявым курсам на горад, не з захаду, a чамусьці з поўдня. Таму першай ix сустрэла былая вучэбная батарэя, на якой я пачынаў службу. Яна дала залп. I гэта быў залп класічны. Снарад, напэўна, пацэліў у бомбавы люк аднаго з самалётаў, бо ён узарваўся высока ў небе са страшэнным грукатам. Выбух пашкодзіў два іншыя «юнкерсы». Адзін упаў тут жа каменем, разам з рэшткамі таго, што ўзарваўся, другі, перакуліўшыся ў паветры, страціў вышыню, але выраўняўся i паспрабаваў ляцець, ды працягнуў недалёка — на тым баку заліва лётчыкі выскачылі з парашутамі. Два з тых, што ўцалелі, скінулі бомбы недзе паміж Колай i горадам i кінуліся наўцёкі. Але ix дагналі нашы знішчальнікі.

Вось гэта можна назваць перамогай!

Другі бой — паветраны. Нашага маленькага «1-16», які толькі што ўзняўся па трывозе з аэрадрома, прыціснулі чатыры «месершміты». Мы трымалі ix у прыцэлах, але не маглі страляць, яны круціліся, як вужы, на прыборы не было сумяшчэння, a весці агонь прамой наводкай — далёка. Сціснулася сэрца: яшчэ адзін наш чалавек, наш друг праз хвіліну будзе мёртвы. Чаму ён узняўся адзін? Чаму сябры не ляцяць на дапамогу? Але знішчальнік так спрытна, так умела выкручваўся ад атак фашыстаў, што на батарэі пачуліся воклічы захаплення. Не, ён не проста выкручваўся, ратаваўся, ён атакаваў, хітра, па-майстэрску. I праз нейкую хвіліну адзін «месершміт», пакідаючы за сабой пал осу чорнага дыму, урэзаўся ў скалы. Хлопцы закрычалі «ўра!», «1-16», як бы адчуўшы сілу, пачаў атакаваць яшчэ больш настойліва. «Месеры» прыкрывалі адзін аднаго, стараліся зайсці смельчаку з хваста. Але ён неяк так лоўка манеўраваў, што ўвесь час навязваў ім лабавую атаку зверху. Ix перавагу у хуткасці ён умела выкарыстоўваў. Калі i другі сцярвятнік грымнуўся аб зямлю, хлопцы раўлі ад захаплення. Спакойны Астахаў кінуў высока ўгору каску. Але раптам аднекуль з'явіліся яшчэ чатыры чорныя гады. Адзін супроць шасці! Сокал наш, відаць, улічыўшы сілы, зразумеў, што яму трэба ратавацца. Кінуўся да нас. Мы нават не адразу зразумелі яго намер, калі ён на брыючым палёце пачаў кружыць вакол батарэі. Але калі фашысты наблізіліся да яго, Сеўчанка закамандаваў агонь прамой наводкай. Убачыўшы букеты разрываў, «месеры» адвалілі. Паспрабавалі хадзіць па шырокім крузе, падпільноўваючы смельчака, але ix абстралялі другія батарэі. Тады, раз'юшаныя, яны кінуліся на горад так нізка, што страляць было нельга, i пачалі страчыць з кулямётаў у вокны дамоў. Але гэта злачынства ix не прайшло беспакарана. Яны парушылі свой баявы парадак, i наш герой выкарыстаў гэта: калі яны рабілі разварот, ён кінуўся на апошняга і… збіў яго.

Маленькі Чарняк перакуліўся цераз галаву. Даўгі Фрыд пачаў скакаць цераз упоры, як заяц. Муха, не адрываючыся ад оптыкі, малаціў сябе кулаком у грудзі.

Якое гэта шчасце — перамога! Як яна ўздымае настрой людзей!

Фашысты

мусілі ўцякаць, бо ў дадатак да ўсяго з порта па ix ударылі зенітныя кулямёты.

«І-16» пакружыўнад батарэяй, прывітальна памахаўнам крылом i спакойна паляцеў на аэрадром.

Разлікі прасілі камандзіра батарэі:

— Таварыш старшы лейтэнант! Пазваніце — хто ён? Як яго прозвішча? I павіншуйце! Абавязкова павіншуйце! Гэта ж — герой!

Праз паўгадзіны Сеўчанка выйшаў з будкі сувязі i крыкнуў:

— Батарэя, слухай! Званіў пілот капітан Сафонаў i дзякаваў за падтрымку.

Паўмесяца ад свайго імя i ад жыхароў гэтага спакутаванага, скалечанага горада мы прасілі неба, каб яно паслала непагадзь, дождж, дало перадышку. Сёння яно злітавалася над намі. Уласна кажучы, не неба, а мора — адтуль прыплыў густы, як вата, туман. Адразу зрабілася холадна.

21 ліпеня

Пісьмо ад Сашы! Я нецярпліва i бестактоўна, забыўшыся на ўсялякую субардынацыю, выхапіў канверт з рук у камузвода, які прынёс яго, маё пісьмо. У мяне дрыжалі рукі, відаць, я змяніўся з твару, бо Малашкін, зірнуўшы спачатку сурова, раптам апусціў вочы i моўчкі адышоў.

Страшна было чытаць у прысутнасці байцоў. Я выйшаў за катлаван, схаваўся за камень, разгледзеў штампы. «Рэчыца, 3. 7». Закалацілася сэрца: напісана амаль праз паўмесяца пасля пачатку вайны. Што там? Радасць, гора?

Нарэшце я набраўся мужнасці i асцярожна, як разраджаюць міну, разарваў канверт. Знаёмы аркуш з вучнёўскага сшытка. Жывая! Здаровая! Але дзіўна, дзіўна ты пішаш, Саша. Быццам i няма яе, вайны, быццам i не падступае яна да вас, хоць пісала ты З ліпеня, калі ўжо з'явіўся Бабруйскі напрамак. Няўжо, думаеш, мяне больш цікавіць, што ты памагала Ані ўбіраць канюшыну, паўдня працавала i вельмі змарылася, а Ленка ўвесь гэты час спала тут жа на полі? Што дачушка наша ўся ў мяне, нават радзімая плямка такая ж на мочцы вуха? Так, гэта цікавіць, гэта дорага мне. Але ж я ведаю, што не адным гэтым ты жывеш цяпер! Не! Я прачытаў крык тваёй душы ў канцы пісьма, дзе ты просіш, каб я быў асцярожны. Ты верыш, што я жывы? Ты не можаш не верыць — я разумею. Так, я жывы! Я буду жыць, бо я перамог свой страх i навучыўся забіваць ворага. Я вярнуся да цябе! Вярнуся, Саша!

Колькі разоў за дзень я перачытваў дарагое пісьмо! КольKi вычытаў таго, чаго там не напісана! Але канюшына… Навошта ёй убіраць канюшыну? Можа, гэта намёк? Вось гэтага я не магу зразумець, хоць галава мая ад думак хутка разарвецца, як снарад, — на дробныя асколкі.

«Сёння паўдня я памагала Ані ўбіраць канюшыну. I Ленка была са мной на полі, гэта недалёка, за копанкай. Помніш, дзе мы сядзелі з табой аднойчы, каля старых вербаў? Ленка ўвесь час спала…»

Канюшына… копанка… вербы… I ніводнага слова пра вайну. Любая Саша! Упершыню я не разумею цябе. Праўда, ты кажаш, што пішаш мне амаль штодзень. Ты думаеш, што я палучаю ix, твае пісьмы? Не, ix дзесьці па дарозе глытае вайна гэтак жа, як i мае да цябе. Значыцца, яна сапрауды блізка ад цябе, вайна, бо Астахаву з Падольска i хлопцам з Масквы пісьмы прыходзяць акуратна.

22 ліпеня

Трэці дзень плыве туман. «Як у Лондане», — кажуць хлопцы, хоць многія, мусіць, нічога раней не чулі пра туманы ў англійскай сталіцы. Цяпер нават малапісьменны Габаў можа прачытаць цэлую лекцыю пра Брытанскія астравы. Хочацца ведаць пра тых, хто ваюе разам з намі супроць фашызму.

Пасля спякоты — асенні холад. Ходзім у шынялях. Вось яна — Поўнач!

Сеўчанка дазволіў разлікам добра адаспацца. Ды на холадзе ў сырых нішах не надта спіцца. Па чарзе ходзім у зямлянкі, за агнявую пазіцыю. Цудоўныя мірныя зямлянкі! Яны здаюцца харомамі, хоць цяпер i там не вельмі ўтульна: ад стрэлаў i бомбаў пал опал іся газеты, якімі былі абклеены сцены, патрэскаліся дошкі, сыплецца пясок. Усюды сляды разбурэння.

Пасля абеду да мяне прыйшоў Сеня:

— Хочаш, пойдзем да камбата?

— «Хочаш»! Так я i захацеў! Пакліча — пабягу. А без патрэбы… — Я з іроніяй паглядзеў на Сеню: друг камбатаў знайшоўся!.. — А навошта мне ісці?

Сеня ўсміхнуўся:

— Сеўчанка вершы любіць, каб ix на памяць чыталі.

— Вершы? — здзівіўся я.

— Ён пачуў, як я сваім байцам Шаўчэнку чытаў. Ажно праслязіўся. Учора яму ўсё перачытаў, што ведаў…

— I свае?

Поделиться:
Популярные книги

Семья. Измена. Развод

Высоцкая Мария Николаевна
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Семья. Измена. Развод

Звездная Кровь. Изгой

Елисеев Алексей Станиславович
1. Звездная Кровь. Изгой
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Звездная Кровь. Изгой

На границе империй. Том 4

INDIGO
4. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
6.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 4

Искушение генерала драконов

Лунёва Мария
2. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Искушение генерала драконов

Шаг в бездну

Муравьёв Константин Николаевич
3. Перешагнуть пропасть
Фантастика:
фэнтези
космическая фантастика
7.89
рейтинг книги
Шаг в бездну

Камень Книга одиннадцатая

Минин Станислав
11. Камень
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Камень Книга одиннадцатая

Никто и звать никак

Ром Полина
Фантастика:
фэнтези
7.18
рейтинг книги
Никто и звать никак

Возвышение Меркурия. Книга 14

Кронос Александр
14. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 14

Идеальный мир для Лекаря 20

Сапфир Олег
20. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 20

Генерал Скала и ученица

Суббота Светлана
2. Генерал Скала и Лидия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.30
рейтинг книги
Генерал Скала и ученица

Пограничная река. (Тетралогия)

Каменистый Артем
Пограничная река
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
9.13
рейтинг книги
Пограничная река. (Тетралогия)

Драконий подарок

Суббота Светлана
1. Королевская академия Драко
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.30
рейтинг книги
Драконий подарок

Сумеречный Стрелок 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 2

Сумеречный Стрелок 10

Карелин Сергей Витальевич
10. Сумеречный стрелок
Фантастика:
рпг
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 10