Шрифт:
Прывітанне, маленькі чытач!
Вітае цябе мама хлопчыка Глеба, якому 5 год. Як і ўсякі хлопчык Глеб любіць гуляць з машынкамі. Ён выдумляе для сваих цацак прыгоды і мімаходам ублытвае ў сваю гульню ўсіх і ўсё навокал. Самая ўлюбёная цацка хлопчыка — маленькая машынка Турба-Элік, якую ён склаў з пластмасавага канструктара Лега.
Таксама ў Глеба ёсць лепшы сябар — хлопчык Вова, а ў Турба-Эліка — металічная машынка Гонка-Стрыж.
Хлопчыкі і машынкі разам
Я падслухала і падгледзіла, як гуляе Глеб з машынкамі, а потым запісала і замалявала ўсе гісторыіі, якія з імі адбываліся. Вось яны — перад табой! Калі ласка, дружа, адчыняй кнігу, разглядай малюнкі і слухай…
Самае сіняе мора
Сёння субота — ня трэба ісці ў дзіцячы садок. Хлопчык Глеб сядзіць дома і раскладвае на падлозе квадратныя керамічныя плітачкі, якія тата прынёс яму з працы. Плітачкі розных памераў, але амаль што аднолькавага сіняга колеру! Аказваецца, сіні колер мае безліч разнастайных адценняў!
Ён можа быць светлы — блакітныГлеб сядзеў і думаў, што можна выкласьці з сініх плітачак і прыдумаў: ён выкладзе мора! Але не прастое, а Чорнае! Ён вельмі добра яго запомніў, калі летась ездзіў з бацькамі на Поўдзень. Мора было бяскрайняе і сіняе-сіняе, а каля берага — блакітнае-блакітнае!.. Цікава, а чаму дарослыя называюць яго Чорным? Глебаў тата, марскі капітан, аднойчы па сакрэту сказаў, што капітаны ведаюць, чаму мора называюць Чорным… але Глеб не стаў дапытвацца ў таты — чаму. Ён захацеў, каб любімае мора мела тайну…
Як мазаіку выкладвае хлопчык плітачкі, марскія каменьчыкі і ракушкі, якія ён назбіраў на беразе — і атрымліваецца сапраўднае мора! Раптам Глеб узгадаў пра вельмі карысную і неабходную для капітана рэч — компас!
— Тата мне казаў, - прамовіў хлопчык, — што зялёная стрэлачка компаса заўсёды накіравана на Поўнач, а супрацьлеглы канец
Засталося пабудаваць горад на беразе мора. Ён памятаў, што Паўднёвы горад сонечны і вясёлы. Глеб пазычыў у маці рознакаляровыя паралончыкі для мыцця посуду — выдатны будаўнічы матэрыял, лёгкі і устойлівы. Пабудаваўшы прыморскі горад, хлопчык пайшоў палуднаваць.
А тым часам…
Прыгоды на Чорным моры
Пакуль хлопчык Глеб гуляў у сваім пакоі з плітачкамі, за ім уважліва сачыў Турба-Элік і яго сябар серабрысты Гонка-Стрыж. Калі Глеб пайшоў палуднаваць, машынкі пераглянуліся і асьцярожна выехалі на сярэдзіну пакоя. Турба-Элік шэптам запытаўся
— Паслухай, Стрыж, ты ведаеш, што такое мора?
— Не, Элік, ня ведаю, — таксама шэптам адказаў Гонка-Стрыж.
— А чаму мора чорнае? — дапытваўся Турба-Элік. — А што такое поўдзень?
— І гэтага я ня ведаю… Але паглядзі: хлопчык пакінуў на падлозе таямнічы прадмет — компас.
— Пакажы-ка, Стрыж.
Турба-Элік пад’ехаў бліжэй і ўгледзіўся ў компас.
— Бі-бі-бо! Узгадаў! Я аднойчы чуў, як тата тлумачыў Глебу, навошта патрэбны компас. Ён — надзейны спадарожнік турыста і ў моры і на сушы! З ім не заблукаеш! Зялёная стрэлачка компаса заўсёды накіравана на Поўнач. Яна нават у цемры свеціцца, як светлячок, бо фосфарная! А супрацьлеглы канец стрэлачкі, чырвоны, накіраваны на Поўдзень.
— І што, Элік, калі мы паедзем у накірунку чырвонай стрэлачкі, мы трапім на Подзень?! — запытаўся Гонка-Стрыж.
— Бі-бі-бо! Стрыж! Які ты здагадлівы! Так, сапраўды, мы трапім на Поўдзень! Мы даведаемся, што такое Подзень і што такое мора! Паехалі! Бі-бі-бо-о-о!
І сябры паехалі на Поўдзень, трымаючы перад сабой хлопчыкаў компас.
…………………………………………………………………………………………………………
Прыехалі машынкі на Поўдзень і вачам сваім не вераць — такая прыгажосць наўкола! Паўсюль сіняе-сіняе мора, выкладзенае з сініх плітачак, аздобленае ракушкамі і рознакаляровымі каменчыкамі! Вось бы пакупацца ў моры! Але перадусім сябры памыліся ў аўтамыйцы, бо пакуль ехалі на Поўдзень, дужа запыліліся. Памыўшыся, Турба-Элік і Гонка-Стрыж сталі шукаць які-небудзь плыт, каб паплаваць па моры, бо машынам строга забаронена купацца ў марской вадзе (чаму, як ты думаеш, дружа?). І тут сябры убачылі паралонавыя губкі і разважылі, што гэта спецыяльныя аўтамабільныя матрацы для марскіх прагулак — паралацы.
— Бі-бі-ба! — закрычаў Турба-Элік. — Мы знайшлі, на чым можна паплаваць па моры — на надзіманых паралацах!
І яны паплылі. Плывуць і дзівяцца — якое мора прыгожае і непрадказальнае! Блізка берега — блакітнае-блакітнае! Далей ад берага — бірузовае — сіняе — сіне-фіалетавае — цёмна-сіняе, а на самым глыбокім мейсцы — чорнае…
— Дык вось чаму мора называюць Чорным! — ускрыкнуў Турба-Элік. — Я здагадаўся, хто першы назваў яго гэтак — адважны капітан! Аднойчы ён заплыў на самую глыбокую глыбіню і ўбачыў, што мора насамрэч — чорнае! Глядзі, Стрыж, яно не сіняе і не блакітнае, як ля берага, а скрозь— чорнае! А пешаходы на пляжы дзівяцца: і чаму блакітнае мора называюць Чорным?..
— Сапраўды, Элік, — пагадзіўся з сябрам Гонка-Стрыж. — Але ж і далёка мы заплылі! Мора на глыбіні не толькі чорнае, але і жахлівае, і хвалі марскія ненадзейныя…
— Бі-ба-а! Якія вялікія хвалі! Яны шпурляюць паралацы як трэскі! Трымайся, Стрыж!..
— Нам трэба вяртацца да берага, Элік! — закрычаў спалоханы Стрыж. — Мы вельмі далёка заплылі!
— Далёка, Стрыж, — на Поўдзень!
— А-а-а! Я зараз перакульнуся! Ратуйце! Памажыце!
— Бі-бі-бі! Дапамажыце!
І сябры сталі адчайна бібікаць і клікаць на дапамогу. І раптам бачаць — ляціць да іх жоўценькая машынка пад парасонам і крычыць:
— Не хвалюйцеся, сябры! Я вас выратую! Эй, серабрыстая гонка! Трымай ратавальны магніт!
Гонка-Стрыж прычапіўся да магніта і падняўся ў паветра, следам за жоўтым ратаўніком, які трымаў магніт на вяроўцы. Незнаёмец паставіў Стрыжа на пясок, а сам паляцеў за Турба-Элікам. Аднак Эліка магніт не прыцягнуў (цікава — чаму? Адкажы-ка, мой дружа!) Тады ратаўнік кінуў Турба — Эліку вяроўку і прыбуксаваў да берага…
На беразе машынкі абсохлі і супакоіліся.
— А давайце знаёміцца, сябры! — прапанаваў жоўты незнаёмец. — Мяне завуць Сонейка. Я працую ратаўніком на водах! А вы хто? І адкуль прыехалі?