Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Турба-Элік і яго сябры

Ляхновіч Элеанора

Шрифт:

— Ах! Я і не ведала… Прабач, Дыназабрушка! — перапрасіла котка.

— Увага! На аўтабане растуць ягады на любы густ! — дадаў Цоп.

І сябры рушылі далей па смачнай дарозе ў рознакаляровы гарошак, мімаходам сілкуючыся ягадамі. Калі Турба-Элік наеўся, ён азірнуўся… і ажно падскочыў з перапуду! — замест сваіх сяброў ён убачыў незнаёмыя сінія машынкі, чарнільнага кракадзіла і фіялетавага

ката… Але сябры хутка высветлілі — што да чаго. Аказваецца, пачаставаўшыся сінімі буякамі і фіялетавымі чарніцамі і ажынамі, яны самі зрабіліся сінімі і фіялетавымі! І сябры пачалі смяяцца адзін з аднаго… А калі супакоіліся Сонейка і кажа:

— Спачатку мы ехалі па музычнай дарозе, зараз — па смачнай. Цікава — а якая дарога чакае нас наперадзе?

— А я мяркую, — сказала Прынцэса Ружа, — што спачатку мы ехалі па вясновай дарозе, зараз — па летняй, а наперадзе нас чакае асенняя і зімняя дарогі.

— А мне здаецца, — сказаў Турба-Элік, — што мы ўвесь час едзем ведаеце па чым? — па вясёламу аўтабану!

— Ха-ха-ха! — засмяяўся Сонейка. — Па вясёламу аўтабану вандруе вясёлая аўтабанда!

І ўсе ізноў сталі смяяцца, але раптам пайшоў дождж. І зараз жа сябры заўважылі, што вясёлая дарога скончылася, а пачалася сумная, шэрая і слізкая. Дожджык — яго зрабіў Глеб пры дапамозе пырскалкі — умомант змыў з сяброў сінюю ягадную фарбу. Яны паехалі жвавей, балазе дарога была роўная, і неўзабаве апынуліся на чарговым шаліку — снежнабелым, звязаным з воўны. І адразу застраглі! Па пухкім шаліку не круціліся нават шыпаваныя калёсы Турба-Эліка! Машынкі безнадзейна буксавалі ў белых ваўняных сумётах. Дыназабр і Цыркуль паспрабавалі ўзляцець, як раптам ўзнялася снежная бура і здунула сяброў абратна ў сумёты. Тады лунаробат Цоп выклікаў па рацыі лятаючую талерку. Талерка прыляцела, пазбірала вясёлую аўтабанду на борт і стартавала. Яна перанесла сяброў скрозь снежны буран і прызямлілася на чарговы шалік.

Шалік здарыўся вельмі прыгожы, ярка-паласаты — як вясёлка! Паехалі сябры па новай дарозе з вясёлкавым настроем!

Раптам ў паветры з’явіліся дзівосныя празрыстыя пузыры… Яны

пераліваліся ўсімі вядомымі колярамі! Папяровы Дыназабр рынуўся паляваць за бліскучымі пузырамі, аднак ад ягонага дотыку самы вялікі пузыр — ПУХ! — і лопнуў! Ад нечаканасці Дыназабр страціў арыенцір і ўпаў на лунаробата Цопа. Цоп паставіў сябра на лапы, а хлопчык Глеб весела засмяяўся! Бо гэта ён навыдзімаў мыльных вясёлкавых пузыроў, якія гэтак ўразілі Дыназабра!..

А потым хлопчыка паклікала мама, і ён разам з бацькамі паехаў у краму купляць шалікі і, канешне, новы блішчасты гузік! Глеб вельмі спадзяваўся, што заадно з гузікам, бацькі купяць яму яшчэ і новы шалік, напрыклад, малінавы, альбо жоўты, а яшчэ лепш хамелеонавы — гэта яго любімы колер! Вось узрадуюцца маленькія цацачныя сябры, калі ўбачаць новыя шалікі-дарогі — бэзавы, бірузовы і асабліва хамелеонавы! А потым хлопчык чамусці засумаваў. «Як там мая вясёлая аўтабанда? — падумаў ён. — І якія прыгоды адбываюцца з імі на вясёлым аўтабане?..»

* * *

Аб прыгодах Турба-Эліка і яго сяброў можна распавядаць бясконца. Але сёння мы паставім кропку. Дружа! Табе спадабалася казка? Калі гэтак, то я вельмі рада. А калі не, то прыдумай свае гісторыі, запішы і замалюй — і яны стануць лепшымі казкамі ў свеце!

Пакуль я пісала і малявала гэтую кнігу, хлопчык Глеб вырас і ў яго з’явіўся брацік Савушка. Глебу споўнілася 8 год. Ён ужо захапляецца тайнамі акіяна і космаса.

А Турба-Эліка Глеб падараваў свайму малодшаму браціку. Брацік падрасце і будзе гуляць з машынкай, выдумляць прыгоды і гісторыі і ўблытваць у іх усё навокал сябе.

2010 г. — 29. 04. 2013 г.

Памер арыгінальных малюнкаў 24 х 19,7 см; матэрыял папера, акварэль, акрыл, лінарыт.

Поделиться:
Популярные книги

Имя нам Легион. Том 10

Дорничев Дмитрий
10. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 10

Измена. Право на счастье

Вирго Софи
1. Чем закончится измена
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на счастье

Офицер империи

Земляной Андрей Борисович
2. Страж [Земляной]
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.50
рейтинг книги
Офицер империи

Сын Петра. Том 1. Бесенок

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Сын Петра. Том 1. Бесенок

Доктора вызывали? или Трудовые будни попаданки

Марей Соня
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Доктора вызывали? или Трудовые будни попаданки

Наследник павшего дома. Том II

Вайс Александр
2. Расколотый мир [Вайс]
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник павшего дома. Том II

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга 5

Измайлов Сергей
5. Граф Бестужев
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга 5

Барон не играет по правилам

Ренгач Евгений
1. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон не играет по правилам

Эволюционер из трущоб

Панарин Антон
1. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб

Черный Маг Императора 11

Герда Александр
11. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 11

Идеальный мир для Лекаря 27

Сапфир Олег
27. Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 27

Голодные игры

Коллинз Сьюзен
1. Голодные игры
Фантастика:
социально-философская фантастика
боевая фантастика
9.48
рейтинг книги
Голодные игры

Я князь. Книга XVIII

Дрейк Сириус
18. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я князь. Книга XVIII

Спасение 6-го

Уолш Хлоя
3. Парни из школы Томмен
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Спасение 6-го