Турба-Элік і яго сябры
Шрифт:
— Я — Турба-Элік, а гэта — мой сябра серабрыстая Гонка-Стрыж. Мы прыехалі з шафы хлопчыка Глеба. Нам вельмі хацелася паглядзець на мора, мы паплылі на паралацах, а марскія хвалі аднеслі нас гэтак далёка — у чорнае мора, і гэтак непрыкметна, што мы нават не заўважылі!.. Дзякуй табе, Сонейка, што выратаваў нас!
— Калі ласка, гэта мая праца. Але ведайце, што на паралацах нельга далёка заплываць, бо на
— Скажы, Сонейка, — запытаўся Стрыж, — ты — звычайная металічная машынка, як я, а гэтак добра лятаеш! Скажы — як?
— А вось як, — адказвае жоўты ратаўнік. — Адчыняеш дверцы, машыш імі, як крыламі — і ляціш! Толькі высака я не магу ўзняцца.
— Бі-бі-бо! — весела ўскрыкнуў Турба-Элік. — У мяне таксама ёсць дверцы-крылцы!
— А ў мяне няма, — сумна ўздыхнуў Стрыж.
— Затое ты — супер-гонка! — нагадаў яму Элік. — Ты перагоніш самую хуткую машынку, нават цацачны Ферары хлопчыка Вовы, сябра нашага Глеба!
— А хто такі Глеб? — пацікавіўся Сонейка.
— Глеб — гэта хлопчык, наш лепшы сябра! — адказалі Элік і Стрыж. — А хочаш, мы і цябе з ім пазнаёмім? Паехалі да нас у госьці!
— З задавальненнем, машынкі! — пагадзіўся жоўты ратаўнік. — У мяне якраз пачынаюцца канікулы. А куды ехаць?
— Сапраўды — куды ехаць, каб вярнуцца дадому? — задумаўся Турба-Элік, а потым весела закрычаў. — Бі-бі-бо! Я ведаю! Дзе наш надзейны спадарожнік компас? Ён дапаможа і падкажа, ў які бок нам трэба ехаць!..
………………………………………………………………………………………………………
Дружа, а ці ведаеш ты, у які бок трэба ехаць машынкам, каб вярнуцца абратна? І як можа ў гэтым дапамагчы компас?
Вандроўка на Поўнач
І машынкі паехалі да дому, на Поўнач. Пакуль яны ехалі, надыйшла ноч. Няпроста арыентавацца ў цемры! Але сябрам дапамагаў компас. Яго зялёная стрэлачка свяцілася ўначы, як светлячок. Машынкам дужа хацелася спаць, але яны ехалі і ехалі, таму-шта спяшаліся да дому.
Машынкі ехалі на Поўнач доўга — даўжэй чым на Поўдзень! — пакуль не развіднелася. І тут яны ўбачылі, што трапілі ў невядомую краіну — у краіну Паўночных гор! Хутчэй за ўсё, сябры выпадкова мінавалі свой прыпынак і апынуліся далёка на Поўначы.
А на Поўначы іх сустрэлі горы і цішыня.
Дружа, ты бачыў сапраўдныя Паўночныя горы? Не? Вось і машынкі не бачылі і вельмі здзівіліся, убачыўшы, якія горы велічныя, грозныя і прыгожыя! Скажу табе па сакрэту: насамрэч Турба-Элік і яго сябры трапілі не ў сапраўдныя горы, а ў скрыню з каменнямі. Гэта была калекцыя камянёў, якія калісьці назбіраў на Поўначы хлопчыкаў тата. Ён ўзяў толькі самыя прыгожыя камяні: чорна-блішчастыя, празрыста-белыя, зялёныя і пярэстыя…
У машынак ад здзіўлення адчыніліся капоты — так уразіла іх каменная прыгажосць! Яны стаялі сярод паўночных камянёў ціха і насцярожана. Нязвыклая цішыня іх чамусьці палохала. А баяліся яны нездарма! Бо ў скрыні з каменнямі жыў грозны вартавы —
Папяровы Дыназабр
Аднойчы вечарам Глеб намаляваў на паперы дракона. Потым размаляваў яго каляровымі алоўкамі і выразаў з паперы нажніцамі. Затым прыладзіў яму лапы і крылы — дракон атрымаўся вельмі прыгожы і лагодны! Хлопчык задаволена агледзіў свой твор… але раптам прыжмурыўся і пагрозліва рыкнуў:
— Дыназабррр!
Дракон адразу ж пераўтварыўся ў грознага Дыназабра. Глеб паставіў яго на паліцу і пайшоў спаць.
…Дыназабр агледзіўся, паварушыў лапамі, расправіў крылы — і паляцеў. Ляціць і грозна рыкае:
— Абрр-забрр, абрр-забрр…
Пераляцеў цераз пакой, дзе спаў хлопчык, паляцеў у залю. Палятаў у цемры. Знайшоў самы ціхі і цёмны куток — пад дыванам. У куце ён абачыў цёмную скрыню. У скрыні — паўночныя камяні. Яшчэ раз папераджальна рыкнуў і схаваўся ў каменнях.
Так Папяровы Дыназабр стаў вартаўніком Паўночных Гор.
Ратаванне Сонейка
На Поўначы зрабілася цёмна. Машынкі ўключылі фары і павольна паехалі па вузкай горнай дарозе. Першым ехаў Сонейка, за ім — Турба-Элік, за Турба-Элікам — Гонка-Стрыж. Раптам Сонейка бачыць: перад ім вялікая чорная пячора — і кліча да сябе сяброў:
— Элік! Стрыж! Хутчэй сюды! Я абачыў пячору-нару! Яна нагадвае тунэльны гараж! Паехалі туды, пагуляем!
— А я не паеду, — кажа Гонка-Стрыж. — Мне ўсяго 4 гады і я баюся ехаць у невядомы тунэль.
— А я не баюся, бо я — адважны ратаўнік! — сказаў гэтак Сонейка і рушыў у пячору. За ім — Турба-Элік. Раптам Сонейка як закрычыць:
— Вой! Сябры! Ратуйцеся! Мяне схапіў нейкі страшны звер і трымае за колцы! Ая-яй! Ратуйце…
Спалоханы Турба-Элік заднім ходам на 3-яй хуткасці выскачыў з небяспечнага тунэля. Машынкі так пералякаліся, што з перапуду ўключылі ўсе свае аўтасігналы: гудкі, аварыйкі, сігналізацыі,і нават «дворнікі»…
Нават калі яны супакоіліся, у гарах доўга яшчэ гуло рэха: бі-бі-бі, бу-бу-бу… Потым ізноў стала ціха. Сябры сталі думаць, што ім рабіць. Думалі яны, думалі і прыдумалі — трэба ратаваць свайго сябра. Турба-Элік і кажа:
— Я паеду на перагаворы са страшным зверам, што жыве ў пячоры, а ты, Стрыж, заставайся тут.
Турба-Элік паехаў павольна, пасвяціў у цёмны тунэль фарамі: нічога няма. Яшчэ праехаў. Запаліў фары дальняга бачання, паглядзеў: нікога няма. Бібікнуў… і бачыць: зыркаюць на яго грозныя зялёныя вочы, а страшная пашча рыкае — абрр-забрр… Турба-Элік з перапуду аж заглох. А страшны звер падпоўз да машынкі — здаецца, вось-вось праглыне яе… І раптам — з явіўся Стрыж!
— Пік-пік! Не бойся, Турба-Элік! Я з табой! Мы разам будзем біцца са страшным зверам і пераможам яго!