Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

У краіне райскай птушкі

Мавр Янка

Шрифт:

А калі ён прызнаецца, тады пачнецца справа і аб стрэльбе і аб тым, што ён заснуў.

— Не, нічога не бачыў,— адказаў ён упэўнена, і яго адпусцілі.

— Я думаю, — сказаў Скот, — што гэтаму кітайцу няма аніякага сэнсу ўцякаць ці шкодзіць нам. З намі ён лягчэй вернецца і спакойна паедзе дадому разам са сваім золатам.

— Ну, невядома яшчэ, як ён вернецца, — злосна ўставіў Брук.

— І мне самому здаецца, што баяцца яго няма чаго, — сказаў Кандаракі,— але хто можа ведаць, што думаюць яны, гэтыя жоўтыя чэрці.

Адным

словам, справа ніколькі не высветлілася. Але на кожны выпадак пастанавілі зброі не даваць, а замест гэтага даручыць несці іншыя рэчы. Умовіліся сачыць за ім наогул, а Файлу даручыць спецыяльнае безупыннае нагляданне.

У гэты самы час Чунг-лі зайшоў у каюту нібы па справе. Там ён узяў кавалак паперы і, азіраючыся, пачаў нешта пісаць. Некалькі разоў ён павінен быў спыняцца і рабіць выгляд, нібы ён нешта шукае, калі хто набліжаўся.

Урэшце ён напісаў цэлую старонку і нават на адвароце намаляваў нейкі план. Потым схаваў паперу пад кашулю і спакойна выйшаў…

На другі дзень падарожнікі развіталіся, пажадалі адзін аднаму ўсяго добрага, і дзесяць чалавек пайшлі на захад, да тых невядомых, таемных гор, якія ледзь сінеліся далёка на небасхіле.

Тыя, што засталіся, доўга глядзелі ім услед і, калі падарожнікі зніклі з вачэй, — цяжка ўздыхнулі. Адразу зрабілася пуста навокал, ціха і жудасна. Здавалася, што на ўсім свеце толькі і засталося, што іх чацвёра.

— Гм, — сказаў Брук, ходзячы ўзад і ўперад, — не вельмі прыемная рэч сядзець так на месцы і лыпаць вачыма.

Доўга і нудна цягнуўся дзень. Ціха і пуста было навакол. Нідзе ніякага следу чалавечага. Цішыня і гарачыня змарылі іх канчаткова, так што ўсе чацвёра паснулі. І добра зрабілі, бо пры малым ліку людзей усім трэба будзе вартаваць кожную ноч.

Увечары размеркаваліся нанач. Гуд з адным сіпаем застаўся на катэры, а Брук з другім — на ўзгорку. Але каб заўважыць ворага раней, як ён з'явіцца перад самым носам, сіпай заняў месца далей, ля дротавай агарожы.

Прайшло некалькі гадзін — і Брук пачуў стрэл сіпая. У святле моцнага электрычнага ліхтара Брук убачыў рэдкія шэрыя кропкі, якія паўзлі з трох бакоў.

Затрашчаў кулямёт, але больш для страху, бо трапіць з яго ў кожную паасобную фігуру вельмі цяжка. Апрача таго, асвятляць і абстрэльваць разам усе бакі таксама нельга было.

«Вось чэрці! — казаў сам сабе Брук. — Нібы іх хто навучыў, як трэба наступаць».

Разам з тым загрукала на катэры, пачуўся звон пабітага шкла, потым страляніна. Брук павярнуў ліхтар і ўбачыў, што з другога берага ворагі засыпаюць катэр каменнямі і стрэламі. Пакуль ён накіраваў сюды кулямёт, з катэра кінулі бомбу.

Гэтага было досыць, каб адпудзіць нападаючых так, што яны ўжо больш не соваліся.

Тым часам пачуліся крыкі ззаду. Брук азірнуўся і ўбачыў, як некалькі чалавек уцякалі ад агарожы: яны былі кінуліся наперад, наляцелі на калючы дрот і з

жахам пабеглі назад. Услед ім пачалася страляніна, адзін зваліўся, — і ўсё сціхла.

Рэшта ночы прайшла ўжо спакойна.

Зранку сабраліся ўсе чацвёра разам і доўга абмяркоўвалі здарэнне.

— Праўду кажучы, — гаварыў Брук, — мне ўжо боязна зрабілася, калі яны, як мухі, палезлі з усіх бакоў. Круціцца за кожным з іх паасобку з кулямётам — немагчыма. Каб не калючая агарожа, дрэнная была б справа.

— Затое цяпер мы можам думаць, што яны больш не палезуць, — сказаў Гуд. — Яны пераканаліся ўжо, што ні з якога боку падступіцца нельга.

І сапраўды, ноч прайшла спакойна, другая — таксама. Нідзе не відаць было аніякіх адзнак прысутнасці чалавека. Падарожнікі хадзілі нават на паляванне і таксама без перашкод. Яны ўжо зусім супакоіліся і толькі вылічвалі дні, калі прыйдуць іх таварышы.

Настала чацвёртая ноч. Гуд адчуваў сябе вельмі дрэнна. Моцны прыступ ліхаманкі прымусіў яго ляжаць. Сіпай увіхаўся каля яго.

Раптам нешта штурханула катэр так, што ўсё задрыжала, а сіпай нават паваліўся на падлогу. Ускочыўшы на ногі, ён выбег і стрэльнуў, каб даць знак Бруку.

Той трывожна крыкнуў: «Што там такое?» — і асвятліў катэр.

Але нічога асаблівага не было: нейкае зламанае дрэва імчала па рацэ і з разбегу стукнулася аб катэр. Дрэва адапхнулі, яно паплыло далей, — і зноў стала спакойна.

Праз паўгадзіны зноў штурханула.

— Што за д'ябал! — закрычаў унізе сіпай. — Зноў два бервяны!

Адапхнуў і гэтыя, але праз некаторы час іх наплыло яшчэ больш. Ад хуткага бегу ракі бярвенні несліся з страшэннай сілай і кожны раз так стукалі ў катэр, што ён ледзь трымаўся. Ужо недзе трэснула, пад падлогай забулькала вада. А бярвенні ўсё прыбывалі ды прыбывалі.

Зверху прыбег на дапамогу другі сіпай. Але нельга было даць ніякай рады. Дрэвы чапляліся адно за адно, згрудзіліся перад катэрам у грэблю. Уся гэта грэбля ўпіралася ў катэр, ён адзін стрымліваў яе. Вада ж напірала з страшэннай сілай. Вось-вось адарве і панясе катэр разам з бярвеннямі. Сіпаі напружвалі ўсе свае сілы, каб раскідаць гэту грэблю, а Гуд не мог дапамагчы. Тады пабег быў на дапамогу Брук, але на паўдарозе спыніўся і закрычаў:

— Гэта ж яны, праклятыя, нарабілі! Гэта ж зроблена наўмысля! — і пабег назад да кулямёта.

Пачаў свяціць навакол, прыглядацца, — нікога не відаць.

— Калі нельга раскідаць, пускайце катэр, а там вызваліцеся! — крыкнуў ён уніз.

Але Гуд ляжаў хворы і не мог пусціць машыну. Сіпаі ўзялі яго пад рукі, падвялі да машыны…

І вось раздаўся грукат! Пад напорам вады грэбля кранулася з месца і пацягнула за сабой катэр. Як шалёныя, панесліся бярвенні, грукаючы і штурхаючыся адно аб другое, і сярод іх — бездапаможны катэр. Ен нёсся то задам, то бокам і ўрэшце наляцеў на камень…

Поделиться:
Популярные книги

Княжий человек

Билик Дмитрий Александрович
3. Бедовый
Фантастика:
юмористическая фантастика
городское фэнтези
мистика
5.00
рейтинг книги
Княжий человек

Отмороженный 6.0

Гарцевич Евгений Александрович
6. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 6.0

Жатва душ. Остров мертвых

Сугралинов Данияр
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.20
рейтинг книги
Жатва душ. Остров мертвых

Имперец. Земли Итреи

Игнатов Михаил Павлович
11. Путь
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
5.25
рейтинг книги
Имперец. Земли Итреи

Стражи душ

Кас Маркус
4. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Стражи душ

Тепла хватит на всех

Котов Сергей
1. Миры Пентакля
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Тепла хватит на всех

Возвращение демонического мастера. Книга 1

Findroid
1. Вселенная Вечности
Фантастика:
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Возвращение демонического мастера. Книга 1

На границе империй. Том 4

INDIGO
4. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
6.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 4

Кодекс Крови. Книга ХVI

Борзых М.
16. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХVI

Я сделаю это сама

Кальк Салма
1. Магический XVIII век
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Я сделаю это сама

Я граф. Книга XII

Дрейк Сириус
12. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я граф. Книга XII

Неудержимый. Книга VI

Боярский Андрей
6. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга VI

Как я строил магическую империю 3

Зубов Константин
3. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
постапокалипсис
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 3

Девятый

Каменистый Артем
1. Девятый
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
9.15
рейтинг книги
Девятый