Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

У краіне райскай птушкі

Мавр Янка

Шрифт:

А час ідзе… Зараз прыйдзе змена… Можна думаць, што новы вартаўнік захоча паглядзець, ці добра звязаны палонны…

І зноў пачынаў ён сваю працу, ад якой залежала яго жыццё.

І вось, нарэшце, ён развязаўся! Сціснуў нож і ляжыць, каб крыху адпачыць. Але трэба спяшацца…

Ен папоўз да дзвярэй. Падпільнаваў, калі вартаўнік стаў да яго спіной. Кінуўся наперад, і… небарака толькі паспеў глуха застагнаць…

Праз паўгадзіны барабанны грукат зноў устрывожыў вёску. Толькі Саку быў рады, бо гэта азначала, што Брук

выратаваўся.

Але што ён адчуў, калі даведаўся, што вартаўнік забіты! Гэта ж ён сам, слуга божы, забіў яго! Ен, які так клапаціўся, каб усё добра было. Каб не ён, не было б гэтай смерці.

Але тады была б другая смерць… Што было рабіць? Хто вінен? Як лепш?

На гэтыя пытанні ён не мог знайсці адказу ў бога. І недзе глыбока ў сэрцы нарадзілася крыўда: чаму бог дапушчае гэта, калі яму нічога не варта зрабіць, каб усё добра было?

Тым часам дваццаць чалавек пусціліся ўдагон за ўцекачом. Папуасы разважалі, што за такі кароткі час ён не мог далёка ўцячы, а калі прыняць пад увагу, што была ноч, што мясцовасць яму была незнаёмая, — тады поспех мог быць пэўны.

Паглядзім тым часам, як гэта здарылася, што Брук папаўся.

Пераначаваўшы на востраве, падарожнікі пачалі збірацца ў дарогу. Тут вартаўнік-сіпай заўважыў, што яго стрэльба знікла. Пачаў яе шукаць — няма нідзе. Але ён пабаяўся казаць аб гэтым, бо яму ўляцела б за такое нядбайства. Пэўна, складаючы ў лодку рэчы, хто-небудзь узяў і яго стрэльбу. А паколькі стрэльбаў у іх было больш, чым трэба, — ён узяў другую і хутка забыўся аб гэтым здарэнні.

Бег ракі рабіўся ўсё хутчэйшым. Сустракалася шмат каменняў, і на адзін з іх тыркануўся катэр. Прыйшлося спыніцца, каб паправіць шкоду.

Пакуль важдаліся з катэрам, Брук захацеў прайсціся па беразе, нават без стрэльбы. Праз некалькі крокаў ён спудзіў кенгуру, які хутка паскакаў ад яго. А за старым кенгуру бег маленькі. Ен быў такі пацешны і, здавалася, так няспрытна бег, што Брук захацеў злавіць яго. Праўда, злавіць яго было няцяжка, але ўсё ж такі зусім неўзаметку Брук адбег досыць далёка ад берага.

У той момант, калі ён схіліўся, каб канчаткова ўхапіць кенгураня, ззаду накінуліся на яго два папуасы, заткнулі яму рот, узялі і панеслі.

Брук біўся як мага, але нічога не дасягнуў. Праз некалькі сот крокаў яго паставілі на ногі, скруцілі рукі і кулакамі прымусілі ісці далей. А калі ён паспрабаваў крычаць, то гэта яму каштавала двух зубоў.

Тым часам падарожнікі наладзілі катэр і тут толькі заўважылі, што Брука няма. Сталі гукаць — нічога. Выйшлі на бераг, зноў сталі крычаць — зноў нічога. Тады пачалі страляць, — аніякага водгуку, апрача рэха.

Брук чуў гэтыя стрэлы, ведаў, што яны азначаюць, і нічога не мог зрабіць…

Пачалі шукаць навокал і ў адным месцы заўважылі прымятую траву і іншыя адзнакі барацьбы.

— Справа ясная, — сумна сказаў Скот, — няшчаснага містэра Брука злавілі папуасы. І як гэта ён,

сталы чалавек, так папаўся? Наш абавязак знайсці яго. І не толькі выратаваць, але так правучыць гэтых дзікуноў, каб другі раз ім і ў галаву не магло прыйсці нападаць на белых.

І зараз жа сталі рыхтавацца да экспедыцыі.

Дзеля таго, што на катэры быў кулямёт, абарона яго не патрабавала многа людзей. Пакінулі толькі механіка Гуда і аднаго сіпая. Гуду і сіпаю таксама быў даручаны і Чунг-лі. Усе астатнія рушылі ў дарогу. Няма чаго і казаць, што ўсе былі ўзброены з галавы да ног. Нават ручныя гранаты ўзялі з сабой.

Адзінымі адзнакамі таго кірунку, у якім патрэбна было ісці, былі сляды. У такіх мясцовасцях, дзе, можа, раз у некалькі год ступіць чалавечая нага, спрактыкаваны чалавек лёгка пазнае гэтыя сляды і па траве, і па зламанай галінцы, і па розных іншых непрыкметных для другога вока адзнаках. А такім спрактыкаваным чалавекам быў у іх Файлу.

Ен ішоў наперадзе, як сабака, і, здавалася, не толькі выгледжваў, але вынюхваў сляды. Зразумела, дарога не ішла так проста і гладка, як па шляху. Даводзілася і блытацца, а таму яны спазніліся. Нанач спыніліся ў лесе. Яны нават і не ведалі, што вёска была ўжо недалёка, за кіламетраў пяць-шэсць.

Дзеля асцярожнасці агню не раскладалі. Сядзелі ў цемры, не спалі і з нецярплівасцю чакалі світання.

А ў гэты час насустрач ім прабіраўся Брук, а за ім дагоншчыкі.

Папуасы, рассыпаўшыся ланцугом, ціхенька краліся наперад, абхапіўшы значную частку лесу. Час ад часу яны давалі адзін аднаму знак крыкамі начной птушкі.

Брук чуў гэтыя галасы то з аднаго боку, то з другога, нават ужо наперадзе, але не звяртаў увагі. Гэтыя галасы начных птушак яму былі знаёмыя.

Але Файлу заўважыў.

— Сагіб, — ціхенька шапнуў ён містэру Скоту, — гэтыя птушкі мне здаюцца падазронымі. Яны крычаць так, нібы іх хто пасадзіў у шэраг. Чаму за намі ззаду няма іх? Будзьма асцярожнымі.

Перадалі ўсім, каб сядзелі ціха і трымалі стрэльбы напагатове.

Вось крыкнула птушка зусім блізка, з левага боку, і нават мільгануў цёмны цень…

Гэты самы цень заўважыў і Брук, толькі з правага боку. Ен усё зразумеў!.. Дык вось сярод якіх «птушак» ён апынуўся! Значыцца, усё скончана!.. І ён паваліўся на зямлю.

Постаць пасунулася на шум…

Але зараз жа наваколле асвяціла нібы маланка і гром ад дзесяці стрэлаў разлёгся па ўсім лесе.

Ціхі лес адразу ажыў. Крыкі з усіх бакоў. А Брук ад радасці зароў так, быццам яго рэзалі.

Як здзівіліся ўсе, калі ў некалькіх кроках ад іх, разам з мёртвым папуасам, убачылі Брука!

Некалькі хвілін Брук быў як непрытомны. Слёзы цяклі па яго шчоках. Ен пачаў расказваць, як была справа. Разам з тым вярнулася і ўся яго злосць; ён забыўся аб сваім шчасці, крычаў, лаяўся і патрабаваў, каб зараз жа ісці і пакараць гэтых людаедаў.

Поделиться:
Популярные книги

Камень. Книга восьмая

Минин Станислав
8. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
Камень. Книга восьмая

Очкарик 2

Афанасьев Семен
2. Очкарик
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Очкарик 2

Убивать чтобы жить 8

Бор Жорж
8. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 8

Барон Дубов 6

Карелин Сергей Витальевич
6. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 6

Отверженный IX: Большой проигрыш

Опсокополос Алексис
9. Отверженный
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный IX: Большой проигрыш

На границе империй. Том 8. Часть 2

INDIGO
13. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8. Часть 2

Тринадцатый XI

NikL
11. Видящий смерть
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый XI

Доктор 5

Афанасьев Семён
5. Доктор
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Доктор 5

Законы Рода. Том 10

Андрей Мельник
10. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическая фантастика
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 10

Эволюционер из трущоб. Том 6

Панарин Антон
6. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 6

Барон Дубов 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 3

Кодекс Охотника. Книга XV

Винокуров Юрий
15. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XV

Идеальный мир для Лекаря 27

Сапфир Олег
27. Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 27

Ведунские хлопоты

Билик Дмитрий Александрович
5. Бедовый
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
мистика
5.00
рейтинг книги
Ведунские хлопоты