Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

У краіне райскай птушкі

Мавр Янка

Шрифт:

За плячыма ў яго была стрэльба.

— Ну, паглядзі, Хунь-чжы, у сваю паперку, — сказаў чорны, — што там сказана?

Хунь-чжы выняў паперку, тую, што напісаў Чунг-лі тады на катэры, і стаў разглядаць.

— Вось тут сказана, — пачаў ён, — што даліна зусім звузіцца…

— Яна і пачынае ўжо звужвацца, а там, далей, здаецца, і зусім прайсці нельга, — паказаў рукою Качу.

— Потым, — разбіраў Хунь-чжы, — трэба падняцца налева ўверх і там абысці па вузенькай сцежачцы. Ну, але з гэтым мы пасля

разбяромся, — скончыў ён, хаваючы паперку. — А цяпер трэба будзе схаваць каня, бо далей з ім не прайсці.

І яны завялі яго ў тую далінку, якую мы ўжо ведаем.

Потым пайшлі далей, дайшлі да таго месца, дзе трэба было падымацца, папаўзлі па тым самым беразе, дзе потым зваліліся Чунг-лі і Файлу, і праз некаторы час зноў спусціліся ўніз да ракі.

Тут ужо быў бераг, па якім можна было ісці.

Хунь-чжы зноў паглядзеў у паперку.

— Цяпер, — сказаў ён, — трэба адысціся крыху назад, да таго месца, дзе бакі зараслі кустамі і дзе над галавой будзе выступ. Там, кажа, ці чакаць яго, ці ён будзе чакаць, калі раней прыйдзе.

Хутка яны сапраўды ўбачылі, што сцяна з правага боку была больш зарослая і пасярэдзіне вытыркаўся выступ, нібы балкон, а далей сцяна зноў уздымалася ўверх, дзе ўжо ледзь значна віднелася блакітная стужка неба.

Яны прыселі пад гэтымі скаламі, як пад страхой, дасталі з торбы смажанага казуаравага мяса, закусілі, напіліся з ракі, якая тут жа шумела ля ног.

— Значыцца, сёння яны павінны быць тутака, — пачаў Качу. — Але чаго нам трэба было цягнуцца аж сюды? Хіба да гэтага ніяк нельга было вызваліць Чунг-лі?

— Не забывайся, — яго пільнуюць так, што ён і кроку ступіць не можа, асабліва гэты пракляты Файлу, за якім я гатоў гнацца аж да самага пекла, каб толькі знішчыць яго.

— І я таксама, — згадзіўся Качу, бліснуўшы вачыма.

— Але самае галоўнае, — казаў далей Хунь-чжы, — аб чым казаў і сам Чунг-лі, гэта тое, што нам і без таго трэба было наведацца сюды. Ен жа ж тут ведае, дзе можна знайсці золата. Ад гэтага адмаўляцца нам не выпадае.

Пакуль яны тут чакаюць ды гутараць, мы азнаёмімся, што было з імі да гэтага часу.

Уцёкшы з плантацыі, Хунь-чжы і Качу пайшлі спачатку ўздоўж берага мора і праз дзень падышлі да другой, суседняй станцыі.

Ім трэба было здабыць чаго-небудзь спажыўнага. Туляючыся навакол станцыі, яны ўбачылі там некалькі коней, і ім прыйшла да галавы думка ўкрасці каня.

Дзеля таго, што папуасы не ведаюць коней і нават баяцца іх, ніхто з далёкіх на іх не квапіцца, а з бліжэйшых не было каму красці, бо з такой рэччу, як конь, тут схавацца было гэтак жа цяжка, як у нас са сланом.

Усё гэта дапамагло нашым уцекачам выканаць свой план. Тады яны з крадзеным канём накіраваліся ў глыб краіны. Хунь-чжы меў намер дабрацца да галандскай часткі Новай Гвінеі,

далей ад англічан, а там ужо глядзець, што будзе.

Для Качу было ўсё роўна, куды ні ісці, і ён не разлучаўся з Хунь-чжы.

Горш за ўсё было здабываць сабе харчы, бо сябры, апрача нажа, не мелі аніякай зброі. Але тут дапамог конь. Яны ганяліся за казуарам, пакуль той не зморыцца, і дабівалі яго дубінай. Гэтаксама палявалі і на кенгуру.

Калі ж яны сустракаліся з папуасамі, дык тут была другая бяда: папуасы так палохаліся незвычайнага звера, што ўцякалі з усіх ног і пры ўсім жаданні нельга было ўвайсці з імі ў зносіны.

Праз некалькі дзён наблізіліся яны да ракі Фляй і тут пачулі, што на рацэ тарахціць матор. Зразумела, гэта маглі быць толькі белыя.

Але хто? Чаму? Ці не Скот паслаў за імі ўдагон? Схаваўшы каня, яны падпільнавалі катэр і пазналі не толькі сваіх гаспадароў і іх слуг, але і Чунг-лі!

Хунь-чжы нават вачам сваім не верыў. Якім чынам? Адкуль? Куды?

З таго часу яны сталі сачыць, каб як-небудзь увайсці ў сувязь з Чунг-лі. Прайшло некалькі дзён, пакуль гэта ім удалося.

Калі яны раз былі наперадзе, — а гэта яны маглі лёгка зрабіць, бо ехалі напрасцяк, — то заўважылі на рацэ астравок і падлічылі, што катэр будзе тут увечары і напэўна прыстане, каб пераначаваць. Так яно і адбылося.

Хунь-чжы застаўся з канём, а Качу перабраўся на астравок і схаваўся на дрэве. Уначы ён спусціўся да Чунг-лі і перагаварыў з ім. Тут яны ўмовіліся, што рабіць далей. Тут Качу і стрэльбу сцягнуў.

Значыцца, Файлу не памыляўся, калі казаў пра цень…

Пасля таго абодва таварышы ўвесь час ішлі ззаду, пакуль не атрымалі ад Чунг-лі ліст, які ён прышпіліў да дрэва. Такім жа спосабам яны далі яму «адказ», ад якога ледзь не здарылася бяда.

Аднаго кітайскага знака на лісціне было досыць, каб Чунг-лі мог зразумець, што ўсё ідзе добра.

І вось цяпер яны чакалі самога Чунг-лі, які, відаць, спадзяваўся тут уцячы.

— Нядобра так сядзець і чакаць, — казаў Качу. — Можа, ён сам не здолее вырвацца, можа, яму патрэбна будзе дапамога?

— І я сам так думаю, — сказаў Хунь-чжы, — але, мабыць, ён лепш ведае, што і як трэба рабіць.

У гэты момант над іх галавой пачуліся нейкія крыкі.

Сябры ўскочылі, нібы іх змяя ўкусіла, і паднялі галовы ўверх.

На выступе, сашчапіўшыся, качаліся два чалавекі. Адразу відаць было, што барацьба ідзе насмерць. Адзін быў вялікшы і дужэйшы, але другі, відаць, спрытнейшы.

Сябры адразу пазналі Чунг-лі і Файлу.

Хунь-чжы ўхапіўся за стрэльбу, але нельга было і думаць, каб трапіць акурат у Файлу: яны круціліся і мяняліся месцамі кожны момант. Ужо некалькі разоў Файлу быў наверсе, але кожны раз спрытны Чунг-лі выкручваўся.

Поделиться:
Популярные книги

Контракт с подонком

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Контракт с подонком

Ваше Сиятельство 6

Моури Эрли
6. Ваше Сиятельство
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 6

Виконт. Книга 3. Знамена Легиона

Юллем Евгений
3. Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Виконт. Книга 3. Знамена Легиона

Бракованная невеста. Академия драконов

Милославская Анастасия
Фантастика:
фэнтези
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Бракованная невеста. Академия драконов

Промышленникъ

Кулаков Алексей Иванович
3. Александр Агренев
Приключения:
исторические приключения
9.13
рейтинг книги
Промышленникъ

Сумеречный Стрелок 5

Карелин Сергей Витальевич
5. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 5

Кодекс Охотника. Книга XV

Винокуров Юрий
15. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XV

На границе империй. Том 7. Часть 2

INDIGO
8. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
6.13
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 2

Я еще князь. Книга XX

Дрейк Сириус
20. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще князь. Книга XX

Диверсант

Вайс Александр
2. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Диверсант

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Ардова Алиса
1. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.49
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Возвышение Меркурия. Книга 13

Кронос Александр
13. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 13

Под маской, или Страшилка в академии магии

Цвик Катерина Александровна
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.78
рейтинг книги
Под маской, или Страшилка в академии магии

На границе империй. Том 9. Часть 5

INDIGO
18. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 5