Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

У снягах драмае вясна

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

– Пакуль не даспяваецца, - іранічна заўважыў Маркіч.

Берасневічу стала непрыемна.

– Чакай, ты што гэта кажаш? Дзёрзкасці нейкія. Ты гэта, хлопча, пакінь. Фу, аж слухаць брыдка!

– Брыдка - не слухай, - груба перабіў Маркіч.
– Што гэта я за вамі заўважаю, таварышы? На зборах не былі, працу запусцілі. Замест гэтага з'яўляюцца сюды, сімфоніі слухаць. І гэта ўсё ты, Берасневіч, яе зводзіш з вернай дарогі. Глядзі, дрэнна скончыцца.

– Не пужай, - аглядаючыся на суседзяў, сказаў Берасневіч.
– Мог бы іншае месца выбраць для натацый. Але вось што: пра зборы я, напрыклад,

не чуў нічога, праца ідзе нармальна. Яна таксама не дзіцёнак, каб я яе зводзіў. А наконт сімфоній, дык слухаць іх, мне здаецца, не забаранялі. I, зрабі ласку, не разважай пра тое, чаго яшчэ не зразумеў.

– Ты таксама нічога не разумееш,- выбухнуў Маркіч.

– Так, гэта праўда. Не разумею я, напрыклад, чаго гэта ты, Маркiч, такi назойлiвы чалавек, як асенняя муха-жыгалка. Я да цябе не лезу, ты тут таксама не вельмi патрэбны, як я магу меркаваць. Чаго ж ты перашкаджаеш нам, чаго ты заўсёды псуеш нам настрой, лезеш са сваiм ханжаствам? Ён

– Ён думае, што гэта абавязак курсавога камсорга, - заўважыла Алёнка.
– А абавязак камсорга не касцёльнай дзявоткай быць, а быць чалавекам. Між іншым, Уладзік гэта разумеў, калі быў камсоргам на першых двух курсах.

– Што ж ты мне прыкажаш, патураць вам, ці што? Схіліцца вось тут зараз і "чаго вашай ласцы"?

– Нашай ласцы зараз патрэбна, - канчаткова раззлаваўся Берасневіч, - каб ты пайшоў і не засланяў нам сонца.

На іх пачалі аглядацца. Маркіч заўважыў незадаволены выраз на тварах некаторых з гледачоў і рэтыраваўся.

Магчыма, Берасневіч, калі б ён пабачыў выраз на твары Маркіча, калі той ішоў алеяю прэч, паставіўся б да справы больш сур'ёзна. Маркіч амаль бег, сціскаў кулакі і лаяўся:

– Д-добра. Н-ну добра. Зараз ваганням канец. Бестыя, паскудная бестыя! I такі яшчэ мае нахабства думаць пра аспірантуру, пра такую дзяўчыну, зводзіць яе з дарогі! Ну пачакай, ты атрымаеш такі ўдар, што наўрад ці застанешся жыць.

Ён шчыра думаў, што ў яго грамадская нянавісць, а зусім не асабістая, і не ўглядаўся ў глыбіны свайго сэрца. 

XVI

Зборы пачаліся даволі позна, у восем гадзін вечара. Аўдыторыя пасля лекцый была душная, ды яшчэ ў гэту вялікую залу ўціснуліся зараз камсамольцы цэлага аддзела. У дадатак да ўсяго згасла святло і давялося запаліць некалькі свечак. Іх няпэўнае святло асвятляла толькі стол, за якім сядзелі некаторыя выкладчыкі, ды некалькі першых радоў. Па столі скакалі, рухаліся вялізныя цені, куткі залы губляліся ў цемры.

Берасневіч сеў з усёй "вялікай камарыльяй" ля правай сцяны. Была Алёнка (на яе твар лёг рэмбрантаўскі цень), сядзеў поруч з ёй Жэнька, калмацячы чуб. Янка, вясёлы і з'едлівы, як заўсёды, жартаваў з Валяй, малюючы на яе карыкатуру. Прымасціўся поруч і Паўлюк. А вось непадалёку і Сяляўка, які чамусьці ўвесь чырвоны; хвалюецца, ці што?

Далей галовы, як качаны на гародзе. Усялякія галовы: рыжыя, чорныя, бялявыя. Яшчэ далей, ля стала, Маркіч на калене перабірае нейкія аркушыкі, гатуецца. Яшчэ далей сядзіць Грушэвіч, з ім Холадаў і Пірагоўскі, выкладчыца замежнай мовы Лунінецкая, прыгожая сумная жанчына.

Ля Маркіча сядзяць парторг курса Паўлоўскі і Марыя Капасевіч. Словам, зборы як зборы, нічога

асаблівага. I пачаліся яны млява, і ішлі млява, хоць тэма была: "Паводзіны сапраўднага камсамольца". Выступаў Мікола, расказваў пра справы камсамольцаў аддзела за мінулы год, расказваў і пра будаўніцтва стадыёна. Берасневіч знайшоў, што прамовы ён кажа горш, ніж дзейнічае кіркай. I наогул было нудна. Янка, напрыклад, даўно не слухаў, а пісаў сваю частку калектыўнай "дэкадэнцкай" паэмы, у якую кожны дабаўляў пасільна некалькі радкоў. Паэму вырашылі назваць "Крывапупныя бравэркі". У Янкі радкі атрымліваліся абсалютна ідэальна бязглуздымі і ў той жа час смешнымі. Зацікаўлены Берасневіч глядзеў Янку пад руку.

Духмянiўся завоблачны татэм, Ныралi нiмфы ў сонечнай клаацы, I з нечыстот рабіўся смачны крэм.

– Уладзік, а якую рыфму падабраць да слова "сабакі"?

Берасневіч замысліўся, і ў гэты час яму здалося, што нехта голасна паклікаў яго. Ён падняў вочы - на кафедры стаяў Маркіч, энергічна сціскаючы ў руцэ скамечаныя аркушыкі. Выглядаў ён, як літоўскі Пяркун, пасля таго як гэты бог удала разбіў бліскавіцаю янтарны палац: выпрастаўся, твар строгі, жэсты абдуманыя, высакародныя.

– Дык вось я і кажу, што калі мы маем сапраўдных камсамольцаў, дык маем мы і тых, якія пэцкаюць ганаровае званне камсамольца. Сапраўдныя будуюць, вучацца, набываюць веды...

Голас яго дрыжэў ад "хвалявання". I ўсё гэта былі правільныя словы, і Берасневіч сто разоў падпісаўся б пад кожным. I ўсё ж гэтыя правільныя, добрыя словы гублялі нейкую жывую афарбоўку ў вуснах Маркіча. Так бывае, калі п'еш добрую ваду з сальнай шклянкі.

– Хрысціцца занадта размашыста, - сказаў Янка.

– Што?
– не зразумеў Берасневіч.

– Я кажу, што ў царкве злодзея лёгка шукаць. Хто вельмі ўжо размашыста хрысціцца - той і ёсць найвялікшы злодзей.

– Чакай ты...

– Гэтае адроддзе псуе нам усю справу!
– грымеў Маркіч з дэмасфенаўскімі жэстамі.
– Іх не павінна быць у нашых шэрагах! На шчасце, менавіта такіх на нашым курсе няма, але ёсць так званыя "людзі", якія прыбліжаюцца да гэтага свайго ідэалу. Аднаго з такіх я ўжо назваў. Гэта студэнт Берасневіч. Табе, дарагі Уладзік (Берасневіча перасмыкнула ад агіды), трэба вельмі і вельмі падумаць пра свае паводзіны, калі ты хочаш застацца нашым другам, другам сапраўдных савецкіх маладых людзей.

– Чакайце, хлопцы! Што ж гэта ён кажа?
– ускрыкнула Алёнка.

– Прашу не перабіваць, - здзекліва сказаў Маркіч.
– Гэта трошкі ранавата. I да таго ж вы, здаецца, яму не сваячка?

– Дазвольце мне, - падняў руку ціхі, заўсёды маўклівы студэнт трэцяга курса Аркадзь Чудзікаў.
– Можа, я перабіваю, але я... я ведаю таварыша Берасневіча як аднаго з лепшых студэнтаў, як аднаго з лепшых камсамольцаў. Вучыцца ён толькі на "выдатна", быў вельмі добрым камсоргам, які не дазваляў такой агіднасці, якую мы бачым зараз, працаваў сам і іншых прымушаў працаваць і не рабіў ніколі такіх нудных збораў, якія пайшлі пры табе. Ён удзельнічае ў навуковых гуртках. Да універсітэта быў і рабочым. Працуе заўсёды добра. Стадыён пабудаваць - яго ідэя.

Поделиться:
Популярные книги

На границе империй. Том 10. Часть 5

INDIGO
23. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 5

Граф

Ланцов Михаил Алексеевич
6. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Граф

Кодекс Крови. Книга ХII

Борзых М.
12. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХII

Идеальный мир для Лекаря 27

Сапфир Олег
27. Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 27

Земная жена на экспорт

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Земная жена на экспорт

Делегат

Астахов Евгений Евгеньевич
6. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Делегат

Не лечи мне мозги, МАГ!

Ордина Ирина
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Не лечи мне мозги, МАГ!

An ordinary sex life

Астердис
Любовные романы:
современные любовные романы
love action
5.00
рейтинг книги
An ordinary sex life

Надуй щеки! Том 5

Вишневский Сергей Викторович
5. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
7.50
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 5

Спасение 6-го

Уолш Хлоя
3. Парни из школы Томмен
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Спасение 6-го

Сколько стоит любовь

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.22
рейтинг книги
Сколько стоит любовь

Адвокат империи

Карелин Сергей Витальевич
1. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Адвокат империи

Часовая башня

Щерба Наталья Васильевна
3. Часодеи
Фантастика:
фэнтези
9.43
рейтинг книги
Часовая башня

Свет во мраке

Михайлов Дем Алексеевич
8. Изгой
Фантастика:
фэнтези
7.30
рейтинг книги
Свет во мраке