Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

У снягах драмае вясна

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Гурзуф. 10 ліпеня 1952 г.

Дарагі мой Уладзік!

Сёння ў мяне дзень шчасця. Першага ліста я, вядома, не атрымала, але сёння атрымала другі. Дарагі мой, добры друг, дзякую за шчырае пачуццё. Маё шчасце таксама толькі з табою, я гэта цвёрда ведаю. Я ведаю, маці было б непрыемна, каб яна ведала, што я так адверта пішу табе гэта, але я іначай не магу. Не сумуй, дарагі. Усё міне, міне і разлука. Праўду казаць, я чакаю гэтага, але іншы раз мне страшна, занадта ўжо мы шчаслівыя. Я купаюся ў моры, загарэла і, здаецца, пачала добра спяваць. Спяваю не я, спявае маё шчасце. Я лічу дні. З радасцю

буду потым заўсёды з табою, прыеду да цябе.

Жанчыны наспявалі табе праўду, чуеш? Толькі ты сказаў: зімою, а я думаю, што вясной будзе лепш. Мы не расплюхаем па дарозе шчасця, яно стане яшчэ мацнейшым. А нарэшце ўсё будзе так, як захочаш ты.

Ты будзеш аспірантам, пасля вучоным. Будзе ў нас невялікі пакой, і абавязкова будуць пад акном квітнеючыя вішні. Будзем працаваць. Мне здаецца, я раблюся дурная ад шчасця, калі памыслю пра гэта. Я шчыра буду кахаць цябе, твой няпросты лёс, твой светлы розум, твае вочы, твае прытульныя, добрыя, вялікія і прыгожыя рукі.

Чакай. Усё будзе добра. Усё-ўсё наперадзе, у будучым. Цалую цябе.

Твая Алёнка

XV

І стала восень. Верасень жаўціў дзе-нідзе лісце на бярозах, а каштаны на цэнтральных вуліцах горада, дзе было шмат машын, зусім пажоўклі.

Павуцінне з малюпасенькімі павучкамі, - "пража маткі боскай", як яго яшчэ і дагэтуль называюць у глухіх кутках Беларусі, - залятала нават у горад, ляцела сівымі ніцямі ў паветры, чаплялася за рамы, за галіны дрэў, за клумбы, дзе дагаралі незгасальным агнём чырвоныя вяргіні.

З каштанаў падалі зялёныя калючыя шары, разбіваліся аб асфальт, і з мясістай абалонкі выглядаў вільготны карычневы плод. Дзеці падбіралі іх і рабілі каралі. Нават дарослым хацелася часам, калі ніхто не бачыў, прыкласці халодны карычневы шарык да вока ці да шчакі. А закаханыя, калі знаходзілі два каштаны ў адной калючай бомбе, бралі іх сабе "на шчасце".

Над ракою пачынаў ужо віцца туман, і, як неапалімыя купіны, гарэлі на ўлессях прыгарадных лясоў асінкі, як быццам жадалі сказаць людзям, што пакуль яны гараць і грэюць неба - няма чаго баяцца ранішнікаў і халадоў: асіна заўсёды чырванее першай, калі яшчэ цёпла. Яна - зябкае дрэва і нават летам дрыжыць пад цёплым ветрам.

Берасневіч прыехаў у горад раней за іншых студэнтаў, і для яго з Алёнкаю пачалася другая вясна. Увосень пачуцці робяцца больш вытанчанымі, яны прасякнутыя як быццам сумам адыходзячай вясны і памірання жоўтых лісцяў. Іншы раз здаецца, што поруч з табою не каханая, якую ты ведаеш да апошняга жэста, а любімая сястра, з якой добра, радасна, прытульна і трохі спакойна жыць на зямлі.

Так было і з імі. Пачуццё як быццам драмала, захаванае, каб зноў вырвацца на волю, калі прыйдзе час. І толькі калі-нікалі ўладна казала: "Я тут. Я прыйду. Сцеражыцеся".

Спачатку Берасневічу нават стала жудасна ад гэтай раптоўнай перамены. Яны, - а ён у першую чаргу, - столькі разоў уяўлялі сабе дзень сустрэчы, што, калі ён прыйшоў, - не абышлося без расчаравання. Яна сустрэла яго трошкі халаднавата (дарэчы, і маці яе была ў кватэры), ён разгубіўся. У пакоі была і Алёнчына сяброўка, яна пачала задзірацца з Берасневічам, ён адказаў ёй дзёрзкасцю. Пайшоў быў ад іх з такою злосцю на сэрцы, што да твару было пайсці і скокнуць з высокай званіцы куды-небудзь на брук. Пасля злосці надышла чарга адчаю.

Сядзеў ля ракі, над адхонам, на тым месцы, дзе ўпершыню пацалаваўся з ёю, і часам, пры сваім розуме і цвёрдай памяці, сур'ёзна і вельмі балюча торгаў сябе за валасы. Не хацелася жыць, брыдка было глядзець на спакойную гладкую

раку, на агеньчыкі слабодкі за ёй, на алею, якая была падобная на тунель. У што было верыць, калі нават яна?..

І ён таксама добры! Ёлупень, баўдур. Ляпнуў гэтай сяброўцы такое, што варта яму проста надзець на шыю торбу з каменнямі і спусціць у вір на самым глыбокім месцы.

Сядзеў так з гадзіну, калі раптам падняў галаву і пабачыў дзявочую постаць ля магутнага каравага дуба непадалёку. І гэта постаць рушыла да яго, падышла і спытала Алёнчыным голасам:

– Гэта ты?

Не памятаючы сябе, схапіў яе за рукі, пасадзіў поруч і спытаў:

– Нашто ты тут? Мучыць мяне прыйшла? Што я табе зрабiў?

Алёнка нейкім абыякавым тонам сказала:

– Я вельмі баялася за цябе, калі ты пабег. Мяне нельга было затрымаць, але калі я выйшла, ты ўжо знік. Мяне нешта вяло менавіта сюды, я ведала, што ты тут.

I, не адказваючы на яго папіканні, узяла яго галаву і схіліла сабе на плячо:

– Ну вось, зараз добра.

Усе словы выявіліся дарэмнымі. Ен проста ахінуў яе плашчом, прыціснуў бліжэй да грудзей.

– Маўчы. Маўчы, - сказала яна.
– Я ўсё сцярплю ад цябе, але ты ўсё ж не рабі са мной такога, не крыўдуй на мяне.

Нічога як быццам і не было. Зноў пацяклі хвіліны ночы над ракой, але якая змена адбылася вакол. Рака плыла з лянівай асенняй заспакоенасцю, зоры смяяліся так пяшчотна і радасна, агеньчыкі слабодкі моргалі так мірна і даверліва. Добра было жыць!

І паплылі спакойныя асеннія дні. Удзень лекцыі, пасля - музеі, прагулянкі, вечарам тэатр або апошнія сімфанічныя канцэрты на летняй сцэне. Калі прыходзілі хвіліны роздуму, Берасневіч баяўся аднаго, як бы не страціць яе, не страціць шчасця. Горшага за гэта ён не мог сабе ўявіць. Мінула нейкіх сем месяцаў з дня першай сустрэчы, а здавалася, што кахае ён усё сваё жыццё.

Думкі пра тое, што за шчасце давядзецца расплачвацца, што чалавек ніколі не прыходзіў да яго прамой дарогаю, без зрываў і пакут, што такое шчасце - нямоцнае шчасце, што чалавек праходзіць праз навальніцы і полымя, перш ніж атрымае права звацца чалавекам, - прыходзілі звычайна на канцэртах і асабліва на любімай фантазіі "Франчэска да Рыміні". Яму здавалася, што жахлівы, касмічны кругаварот уносіць не Франчэску і Паоло, а яго з яго каханнем. "Плаці! Плаці за шчасце, плаці за хвіліны кахання!" - як быццам казаў нейкі нязнаны голас. Нарэшце, нават Дантэ давялося прайсці пекла, перш ніж ён адшукаў Беатрычэ.

На адным з такіх канцэртаў, ледзь толькі сціхлі гукі музыкі, Берасневіч падняў галаву і, раскрыўшы вочы, пабачыў проста перад сабою, у праходзе, Маркіча, які стаяў, склаўшы накрыж рукі, і глядзеў на іх з люта-гумарыстычнай усмешкаю. Скуль ён узяўся - невядома.

– Што гэта ты ўзнік перад намі так нечакана? Бы Мефістофель са сцяны, - пажартаваў Берасневіч.

– А-а, вось яно як? Ну што ж, заспяваць вам серэнаду, ці што?

І заспяваў напаўголаса:

Выхадзi, мой друг пяшчотны, Ужо спатканню час...

Берасневіч перабіў яго:

– Далей, браце, не трэба. Па-першае, мы ведаем, па-другое, да мяне такія словы не падыходзяць, па-трэцяе, голас у цябе вельмі ўжо такі... не авантажны. Як той казаў, ёсць такія галасы - устаюць дыбам валасы.

– Ну і ў цябе таксама... добры голас.

– А я пра сябе і не кажу. Пра мяне яшчэ ўкраінскі паэт Руданьскі пісаў, і што калі я спяваю, дык гэта амаль усё адно як тая каза крычыць, калі яе ваўкі рэжуць. Нічога, яна вось за нас двух праспявае ўсё, што магчыма.

Поделиться:
Популярные книги

Последняя Арена 7

Греков Сергей
7. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 7

Ох уж этот Мин Джин Хо 4

Кронос Александр
4. Мин Джин Хо
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Ох уж этот Мин Джин Хо 4

Кодекс Охотника. Книга XXI

Винокуров Юрий
21. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXI

Имя нам Легион. Том 5

Дорничев Дмитрий
5. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 5

На границе империй. Том 7. Часть 3

INDIGO
9. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.40
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 3

Темный Лекарь

Токсик Саша
1. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь

Хозяйка расцветающего поместья

Шнейдер Наталья
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяйка расцветающего поместья

Привет из Загса. Милый, ты не потерял кольцо?

Лисавчук Елена
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Привет из Загса. Милый, ты не потерял кольцо?

Ученичество. Книга 5

Понарошку Евгений
5. Государственный маг
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Ученичество. Книга 5

Дурная жена неверного дракона

Ганова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Дурная жена неверного дракона

Шаг к звездам

Злотников Роман Валерьевич
2. Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
9.09
рейтинг книги
Шаг к звездам

Генерал-адмирал. Тетралогия

Злотников Роман Валерьевич
Генерал-адмирал
Фантастика:
альтернативная история
8.71
рейтинг книги
Генерал-адмирал. Тетралогия

Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия

Огненная Любовь
Вторая невеста Драконьего Лорда
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.60
рейтинг книги
Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия

Я тебя верну

Вечная Ольга
2. Сага о подсолнухах
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.50
рейтинг книги
Я тебя верну