Чтение онлайн

на главную

Жанры

У снягах драмае вясна

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

– Не трэба залішне думаць. З Энгельсам усё адно вам не зраўнавацца.

– Я і не раўнуюся, - пакрыўдзіўся Берасневіч.
– Гэта было б глупствам. Але чытаць яго работы звыш праграмы...

– Менавіта, менавіта... Але чытаць тыя яго работы, якія прадугледжаныя праграмай для філолагаў толькі пры здачы экзаменаў на кандыдацкі мінімум, - гэтага ад вас ніхто не патрабуе.

Невялічкі шматочак паперы апынуўся пад рукою Берасневіча: "Скажы, што памыліўся. Капасевіч".

Берасневіч адсунуў яго ўбок і ціха сказаў Холадаву:

– Ніхто

не патрабуе, але ніхто і не забараняе. За тое, што хочаш глыбей ведаць марксізм, як я думаю, не лаяць трэба, а...

– Ну добра, - супакоіўся раптам Холадаў, адчуваючы, як бачна, што перагнуў палку.
– Далей, мой юны дружа.

– Энгельс лічыў, што пабудова сацыялізма ў адной, асобна ўзятай краіне немагчыма. Гэта была, з пункту гледжання сучаснай марксісцкай навукі, памылка, але памылка, абумоўленая агульным узроўнем ведаў таго часу. Ленін, які...

Берасневіч не адразу зразумеў, што здарылася ў аўдыторыі. Студэнты, гледзячы на твар Холадава, адразу прыціхлі.

Стала чуць, як на акне білася з натужлівым гудзеннем муха, імкнучыся вылецець з пакоя. Твар у Холадава стаў чырвоным, вусны крывіліся. Рукі раптам сціснуліся і зламалі аловак.

– Што-о-о!!??!!

– Я не разумею, у чым справа?

– Памылка ??!!??
– выціснуў Холадаў з глоткі.
– У Энгельса памылка! І хто яго, бясхібнага чалавека, думае крытыкаваць?!

Берасневіч стрымліваўся як мог.

– Прабачце, таварыш лектар, можа, я і памыліўся ў слове. Мы не ведаем, вядома, усяго, што ведаюць выкладчыкі. Таму мы і сядзім тут, на студэнцкіх лавах, а не за сталом выкладчыка. Растлумачце нам, і яшчэ раз прашу дараваць мне.

– Хіба ў Энгельса маглі быць памылкі!!!
– не слухаў Холадаў.

– І яшчэ раз даруйце. Але я сказаў "памылка з пункту гледжання сучаснай марксісцкай навукі". Калі б рэвалюцыя адбылася ў той час, калі Энгельс пісаў сваю работу, калі яшчэ не было развітога імперыялізму, тады...

Але гэта было ўжо занадта для Холадава. Не слухаючы слоў Берасневіча, не жадаючы іх слухаць, ён грымнуў з уласцівай яму грубасцю:

– Ч-чорт! У вас што на рамёнах сядзіць, галава альбо... Выходзіць, Энгельс быў дагматык.

Берасневіч адчуваў, што злосць так і кіпіць у яго сэрцы. "I што ён да мяне прычапіўся, прывязка", - падумаў ён. А голасна сказаў:

– Не, але я думаю, што ён пратэставаў бы, калі б быў жывы, супраць тых, што жадаюць зрабіць з яго дагматыка. Гэта быў геній, але гэта быў перш за ўсё Чалавек.

Холадаў, як быццам не жадаючы разумець яго, зноў крыкнуў:

– Значыцца, ён дагматык?

– Не перакручвайце маіх слоў, - не вытрымаў Берасневіч.
– Іхні сэнс для ўсіх зусім ясны. А калі для некаторых і не зусім ясны, дык у гэтым ім трэба вінаваціць не мяне, а некаторыя ўласныя асаблівасці.

– Хто вас вучыў так размаўляць!!!

– Вы толькі што ледзь не назвалі мяне дурнем, уласна кажучы, назвалі. Я больш стрыманы. А вучыў мяне Маркевіч. Ён быў, між іншым, выдатны выкладчык і, як усякі сапраўдны камуніст,

вельмі памяркоўны чалавек. Ён ведаў, што мы вучымся, што мы не можам ведаць усяго, і не крычаў, а імкнуўся нам усё растлумачыць.

У гэты момант чорт пацягнуў Берасневіча зірнуць на першую лаўку, дзе сядзелі сябры. Гэта было надзвычайнае відовішча: Алёнка была белая з перапуду за яго, Янка жоўты ад жоўці і злосці, Паўлюк чамусьці амаль сіні, Маркіч ружовы ад задавальнення (прадбачыўся скандал).

"Вясёлка!" - прамільгнула ў галаве Берасневіча, і ён усміхнуўся, зусім забыўшыся на тое, як паставіцца да гэтай усмешкі Холадаў.

А Холадаў знайшоў у ёй доўгачаканы выхад.

– Ах, яшчэ і рогат з мяне? Прэч з аўдыторыі! Прэч! Прэч!

Не растлумачваць жа было гэтаму чалавеку прычыну ўсмешкі. Берасневіч выпрастаўся, быццам яго сцебанулі пугай:

– Не крычыце на мяне! На мяне яшчэ ніхто не крычаў. Я не хлопчык, я адказваю за свае ўчынкі. І я не шчанюк, каб мяне выкідвалі за шкірку без усялякай маёй віны.

Зазваніў званок і даў магчымасць з годнасцю разысціся ўдзельнікам сцэны.

Але пад час перапынку дэкан Грушэвіч спыніў Уладзіслава ў калідоры і з дакорам сказаў яму:

– Эх, Берасневіч, Берасневіч! І собіла ж табе ляпнуць такое. Папярэджвалі ж цябе. І як Маркевіч будзе незадаволены, як даведаецца.

Берасневіч апусціў галаву, але сказаў упарта:

– Калі што мяне і трывожыць, дык гэта незадавальненне Маркевіча гэтай справай. Адносна ж Холадава - я не шкадую. Ён абразіў мяне, абражае студэнтаў, не карыстаецца ў іх ніякай павагай. Я не шкадую. І ніколі не буду шкадаваць. 

XII

Цераз некалькі дзён (студэнтаў ужо адпусцілі, і трохі пазней павінны былі адбывацца экзамены) камсамольскае бюро факультэта вырашыла зрабіць нядзельнік. Уласна кажучы, гэтага патрабавалі самі студэнты. У горадзе там-сям яшчэ засталіся руіны, і адна з такіх руін ляжала амаль за самым універсітэтам, у катлавіне, адгароджанай ад яго сцяною велічэзных ліп і каштанаў. Мясціна была зручная для стадыёна. А стадыёна для студэнтаў у горадзе не было, і Берасневіч аднойчы кінуў прапанову зрабіць стадыён сіламі пятых курсаў і падараваць яго праз год той моладзі, якая толькі прыйдзе ва універсітэт, калі яны будуць канчаць яго.

Ранак быў свежы і чысты, такія бываюць толькі ў канцы мая, калі кожнай ноччу ідзе дождж, а ранак устае з чыстым, трошкі затуманеным сонейкам, салодкімі спевамі залатога з зялёным гівала ў шатах мокрых дрэў, з чыстымі вясёлкавымі кроплямі на лісцях.

Сабраліся ля універсітэта, узялі рыдлёўкі, кіркі і ламы і рушылі за хімічны корпус. Янка выскачыў з радоў і пайшоў задам наперад.

– Гаворачку чую, гаворачку. Гэй ты там, вальнапісны Паўлюк, падабраць пуза! А гэта хто там? Студэнт Аляксандр Пушкін? Цягнешся, як цяжарны. Гэта табе не паэмы пісаць, Анегіяў Яўгеніных розных... Левай... левай! Пахаванне ідзе - галовы направа, глядзець весялей!

Поделиться:
Популярные книги

Николай I Освободитель. Книга 2

Савинков Андрей Николаевич
2. Николай I
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Николай I Освободитель. Книга 2

Идеальный мир для Лекаря 11

Сапфир Олег
11. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 11

Начальник милиции. Книга 3

Дамиров Рафаэль
3. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 3

Калибр Личности 1

Голд Джон
1. Калибр Личности
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Калибр Личности 1

Боги, пиво и дурак. Том 6

Горина Юлия Николаевна
6. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 6

Гримуар темного лорда IX

Грехов Тимофей
9. Гримуар темного лорда
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Гримуар темного лорда IX

Попаданка в академии драконов 2

Свадьбина Любовь
2. Попаданка в академии драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.95
рейтинг книги
Попаданка в академии драконов 2

Возвышение Меркурия. Книга 5

Кронос Александр
5. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 5

Газлайтер. Том 8

Володин Григорий
8. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 8

Купец IV ранга

Вяч Павел
4. Купец
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Купец IV ранга

Кодекс Крови. Книга Х

Борзых М.
10. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга Х

Вдова на выданье

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Вдова на выданье

Система Возвышения. Второй Том. Часть 1

Раздоров Николай
2. Система Возвышения
Фантастика:
фэнтези
7.92
рейтинг книги
Система Возвышения. Второй Том. Часть 1

Случайная свадьба (+ Бонус)

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Случайная свадьба (+ Бонус)