У тумане
Шрифт:
Унізе, якраз ля забалаці з алешнікам, ён знямогла прыпыніў свой бег, слухаючы, ці не пачуецца дзе Бураў. Але Бурава нідзе не было, навакол было ціха, спакваля спыніліся і стрэлы на баравінцы. Што там здарылася? Але што там магло здарыцца, калі абрынуліся паліцаі, — мусіць, забілі Бурава і аслабадзілі Сушчэню — трэба было яго валачы ў гэты лес! Мабыць, жонка збегала да каменданта, той і паслаў даганяць… Ну, трэба было яму ўсчынаць тую магілу! Цяпер у тую магілу Сушчэня сам скіне Бурава. Зрэшты, можа, так яму і трэба, дурню.
Горш, аднак, што ён, Войцік, застаўся без каня, якога цяпер, напэўна, падабрала паліцыя. А можа, і не падабрала, можа, ён там пасецца і спакваля яго можна будзе ўзяць? Гэтая думка змусіла яго наблізіцца да дарогі — не той, гравійкі, дзе яго напаткала бяда, а да лесавой, па
Трохі пастаяўшы ў нерухомасці і пацікаваўшы навокал слыхам, Войцік яшчэ паразважаў і памалу пашкандыбаў травяністай лесавой дарожкай да недалёкай гравійкі. Паблізу ад яе ён прыпыніўся, паслухаў і зноў пайшоў, сігаючы шырокім, аднак, асцярожным крокам. Ля разложыстага ляшчынавага куста вылез на ўзлесак. Хвоя, пад якой ён стаяў, высілася крыху воддаль, да хвоі ён не пайшоў, паўзіраўся адсюль — фурманак на дарозе ўжо не было. Значыць, яны паехалі. Ці, можа, ад'ехалі куды ў іншае месца? Але не было нідзе і каня. Ён яшчэ паслухаў, паўзіраўся — шумеў голлем вецер, пачаў накрапваць сцюдзёны дожджык; станцыя ўдалечы ўжо сціхла, была, мабыць, глыбокая ноч. Ну, ведама, падумаў Войцік, каня яны не маглі абысці. Каня яны прыхапілі з сабой.
Ён яшчэ раз са злосцю памянуў гэтага недарэку Бурава і яго неразумнае патуранне Сушчэню. Падумаў, што, мусіць, няма ўжо ніякай рацыі марна тырчэць тут, у гэтым праклятым лесе, трэба, пакуль не развіднела, падавацца ў Зубраўку і далей у партызанскую пушчу. З заданнем нічога не выйшла, заданне правалілі, хай пасылаюць іншых. Ва ўсякім выпадку, віны тут за Войцікам ніякай няма, ва ўсім вінаваты Бураў.
Гэтую лесавую дарожку ён трохі запомніў з учарашняга, паселішчаў паблізу быцца нідзе не было, і, мабыць, яму можна пакуль не баяцца. Хіба што далей тут недзе былі невялічкія Бабічы, але Бабічы можна, напэўна, абысці стараной, і Войцік жвава пашыбаваў тою дарогай, прыемна саграваючыся на хаду і ўсё ж несучы ў душы агорклае адчуванне няўдачы — паехалі двое на конях, а вяртаецца адзін пёхам. А галоўнае — немаведама што сталася з Буравым. Як ён раскажа аб тым у атрадзе?
Аднак у змрочным хваёвым лесе дарожка стала болей прыкметнай, ён ужо слепа не збочваў з яе і не натыкаўся на сучча падлеску. Здаецца, пачынала днець, начны змрок туманнай шэрасцю выціскаўся прэч з лесу, асядаў у голлі хваін. Як заўжды, ранак нёс трохі бадзёрасці пасля начной бессані. Войцік паспакайнеў, сагрэўся, аднак не страціў пільнасці, ступаў ціха і неяк знянацку ўчуў асцярожны старонні гук. То быў трэск галля пад нагамі — спрактыкаваным слыхам Войцік гэта вызначыў пэўна. Ён стаіўся ля маладой хваіны, паслухаў і неўзабаве згледзеў, як непадалёк у гушчары, неяк дзіўнавата-няпэўна ступаючы, нехта крадзецца — ужо ці не мядзведзь гэта? То ідзе разгоніста прама, то быццам замірае, аглядаючы шлях і ўслухоўваючыся. Во ён схаваўся за разложыстай елкай з апушчанымі долу сукамі, выйшаў зноў. І Войцік хутчэй здагадаўся, чым згледзеў у паўзмроку, што гэта ж чалавек нешта на сабе нясе. Ці не другога чалавека?
Няпэўная яшчэ здагадка стукнулася ў свядомасці Войціка, і ён, нерашуча сышоўшы з дарогі насустрач, ціха гукнуў:
— Бураў?
Чалавек, відаць было, знерухомеў, угледзеўся ў яго, але не кінуў ношу, а толькі выпрастаў з-пад яе галаву і азваўся:
— Таварыш Войцік?
— Войцік, ага. А ты…
Ужо нешта сцяміўшы, Войцік запаволеным крокам ішоў па мяккім імшарніку да начнога сустрэчнага. І перад ім усё болей выплывала з паўзмроку крутаплечая постаць Сушчэні з вінтоўкай на шыі, якую той, аднак, не спяшаўся хапаць у рукі і тым трохі супакойваў Войціка.
— Спаткаліся, называецца? — без жаднае злосці, хутчэй паныла сказаў Войцік. — Што з Буравым?
Мабыць, Бурава параніла-такі
Бураў енчыў, крычаў, ды крыку яго не чуў тут ніхто, хоць побач ішлі і ехалі людзі, але гэта былі дзіўныя людзі, быццам вайскоўцы, толькі ў нейкай незнаёмай форме, у рудых шынялях — японцы, ці што? І ўсе яны былі з акулярамі на плоскіх тварах і ўзіраліся ў яго, але ні адзін не памог яму. І вось урэшце машына паляцела з абрыву, і ён разам з ёю. Толькі ў пратоку яна не ўпала, яна ўзнялася ў паветра, ягоныя ногі адарваліся ад зямлі, ён падняўся, учапіўся за борт, і той іх палёт нечакана здаўся мяккім, плаўным, нават прыемным, калі б не страх вышыні. Зямля аддалілася, знікла, навакол была цёплая лагодная прастора, у якой прагырчэў чыйсьці голас і сціх. Здаецца, голас пытаўся штосьці, але Бураў не мог зразумець, хто і пра што пытаецца, тое прычыняла яму пакуты, як і яшчэ адна акалічнасць: вакол стала цёмна, і ён занепакоіўся — як жа ў цемры спусціцца яму на зямлю з няўключанымі фарамі?
Сапраўды, навокал было цёмна і сцюдзёна, ён ляжаў на зямлі, гэта пэўна, але без машыны. Палутарка яго дзесьці знікла, і нейчы інакшы голас ціха, зусім па-зямному, пытаўся: «Ты жывы, га?»
Ён хацеў сказаць, што жывы, але не разумеў, дзе ён і што з ім сталася. Чаму ён ляжыць? І хто гэта побач? Здаецца, павінен быць Войцік, з ім жа яны паехалі ў Масцішча… Нашто яны ехалі ў Масцішча?.. Ах, забіць здрадніка. Яны, здаецца, яшчэ і цяпер едуць, толькі чаму так цёмна і чаму ён гэтак няўклюдна распяты — вісіць дзесь на руках, а ногі часам валакуцца па лісцвяным доле, ногі сапраўды ватныя, без сілы, а пад шчакой штосьці мяккае і цёплае, і пахне чалавечым потам…
Толькі куды ж прапала палутарка?..
…Ах, ягоная палутарка, біты, разняшчасны грузавічок маркі «ГАЗ-АА»! Колькі ён натрываўся ад яе ды і разам з ёю, колькі ягоных спадзяванняў нарадзілася і перагарэла на гэтай машыне і як усё недарэчна скончылася…
Пра машыну ён марыў даўно, мабыць, з таго восеньскага дня, як упершыню згледзеў яе на станцыі — гэта прыехалі нейкія экспедытары з Віцебска, і яна стаяла ля прывакзальнага скверыка — магутная трохтонка на вялізных гумовых колах. У яе ўтульнай, зашклёнай кабінцы сядзеў шафёр з вялізнымі акулярамі над казырком, абапёршыся на руль, ён пазяхаў — мабыць, чакаў астатніх. Трое пасялковых сяброў-падшыванцаў спярша ўглядаліся ў яе здаля, пасля, падышоўшы бліжэй, памацалі яе тугія гумовыя колы, дашчаны кузаў, падножку. Вельмі хацелася паглядзець ім, што ў кабінцы, але яны баяліся дзядзькі-шафёра, які ўсё круціў галавой ды барабаніў пальцамі па чорным баранку-рулі. Бураў тады не зводзіў з ягонага твару ўлюбёнага позірку і, мусіць, тым дамогся свайго — шафёр павярнуў галаву і спытаў ляніва, але з жартоўнаю добрасцю ў голасе: «Што, хочаш піпікнуць?» — «Хачу», — раптам сказаў Колька, і той шырока расчыніў кабіну: «Ану, лезь сюды». Колька з дрыготкім сэрцам ускочыў на падножку, шафёр пасунуўся на мяккім сядзенні, і ён умасціўся побач, аберуч ашчаперыўшы слізкі кругляк руля. Яму ўжо ўявілася, што яны едуць — далёка і шпарка, і побач ззяюць у захапленні хлапечыя позіркі, — усе шалёна зайздросцяць яму. А тут яшчэ шафёр кажа: «Ану, ціскані гэта» — і паказвае на чорны гузачок пасярод руля. Колька ціскануў і зараз жа скалануўся ад нечаканага рыку, што пагрозліва раздаўся ў жалезным нутры машыны. Шафёр засмяяўся, паляпаў яго па плячы: «Не палохайся, падрасцеш, на шафёра вывучышся».
Черный Маг Императора 13
13. Черный маг императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
рейтинг книги
Пророк, огонь и роза. Ищущие
Фантастика:
фэнтези
рейтинг книги
i f36931a51be2993b
Старинная литература:
прочая старинная литература
рейтинг книги
