Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

У тумане

Быкаў Васіль

Шрифт:

Машына згарэла датла, рамантаваць там ужо не было чаго, паліцаі яе нават не звалаклі з вуліцы, яе абгарэлы шкілет стаяў там да сярэдзіны лета, пасля недзе прапаў. Але таго Бураў ужо не бачыў: тае ж ночы, калі па яго прыйшлі паліцаі, ён прадбачліва сядзеў у пуньцы і гародамі падаўся з мястэчка ў пушчу. Там пачаўся для яго новы жыццёвы этап, які як бы не скончыўся разам з жыццём у гэтым прыстанцыйным лесе…

Бураў ляжаў пад стромкай, голай аднізу хваінай, і Войцік нейкай анучай спрабаваў перавязаць яго. Рана была, мусіць, кепская — ці не разрыўной у левы бок, крыві наплыло многа, Войцік у прыцемках доўга поркаўся пад яго кашулямі, і Бураў, хрыпата стогнучы, лаяўся:

— Мудак! Я ж цябе паслаў пільнаваць… А ты…

— А я і пільнаваў. Што я вінаваты, што яны з іншага боку? —

шчыра дзівіўся Войцік.

— Іншага…

Стоячы на каленях, Войцік нарэшце абкруціў анучай скрываўлены жывот Бурава. Як след перавязаць яго было, аднак, неяк ды і не было чым, і Войцік думаў, што карысці з тае перавязкі будзе няшмат. Трэба б яшчэ якую анучыну, але дзе яе возьмеш у гэтым бязлюдным восеньскім лесе? Ён ваўкавата зірнуў на змакрэлага ад поту Сушчэню, які паныла сядзеў побач, і ад яго, відаць было ў світальным прыцемку, веяў потны парок. Сушчэня сохнуў, аддыхваўся, упёршыся рукой у імшарнік, і нявесела пазіраў на двух партызан. Яны да яго не звярталіся, ні пра што не пыталіся, быццам нават злавалі на яго, але не стралялі і нават не праганялі яго. Яму ж ісці адгэтуль не было куды, і ён сядзеў так, стомлена дыхаў, чакаў. Праўда, адчуваў ён, што, мусіць, яшчэ спатрэбіцца: хілы Войцік наўрад ці сам справіцца з цяжкім, зусім ужо знямоглым Буравым, трэба будзе падмога. Пэўна, гэта ж адчуваў і Войцік, які, перавязваючы Бурава, усё думаў: што з ім рабіць, куды несці? І як несці?

— Ох і нарабіў ты… Ох і нарабіў! — стагнаў тым часам паранены.

— Гэта ты нарабіў, — вяла апраўдваўся Войцік. — На чарта было лезці ў лес?

— Што ты разумееш, Войцік, — прастагнаў Бураў і, нібы штосьці ўспомніўшы, запытаўся: — Дзе Сушчэня?

— Ды во сядзіць, — кіўнуў галавой Войцік.

— Не чапай Сушчэню, — выразна вымавіў Бураў і сціх. Войцік зацяў дыханне, нібы чакаючы пачуць ад яго і яшчэ нешта, але, не дачакаўшыся, паціснуў плячыма пад воглай рудой паддзёўкай.

— Хай… Мне што. Толькі што камандзір скажа?

Бураў на тое ўжо не адказаў,ён зусім неяк нядобра абціх у доле і ляжаў так, нямогла выпрастаўшыся даўгім целам, раскінуўшы худыя ногі ў ботах. Знятую з яго дзягу з наганам у кабуры Войцік ужо начапіў сабе на паддзёўку і, мабыць, не збіраўся яе знімаць. Але Бураву, відаць, было не да зброі, здаецца, ён зноў упаў у непрытомнасць.

Пасядзеўшы трохі, Войцік трывожна заазіраўся.

— Яшчэ дагоняць і возьмуць, як суслікаў. Нада матаць адсюль. — Ён ускочыў на ногі. — Ану, давай бярэм удвух!

Сушчэня з прымаруджанай гатоўнасцю падняўся, падышоў да параненага. Карабін Бурава ляжаў побач, але цяпер пры Войціку ён не адважыўся яго ўзяць. Тады карабін падхапіў Войцік і, шчоўкнуўшы затворам, закінуў яго за плячо. На другім плячы ў яго вісела свая даўгая вінтоўка, на баку звешвалася дзяга з наганам. Мусіць, замнога для аднаго чалавека набралася ў яго зброі, але Сушчэня не сказаў нічога — зброя цяпер яго не датычыла.

— Так. Бярэм!

Войцік нахіліўся да ботаў Бурава, а Сушчэня ўзяў параненага пад пахі, натужыўся, зноў узваліў яго на сябе, і яны кудысь павалакліся воглым ранішнім лесам.

Тым часам наўкола віднела, угары праступіла хмарнае сцюдзёнае неба, у якім раздумна гойдаліся хваёвыя верхавіны, голае бярозавае вяршалле. Лес поўніўся тужлівым працяглым пошумам, які часам трохі спадаў, каб зноў неўзабаве ўзяць сваю несціханую жалобную ноту. Усё навакол — і рэдкія хвоі, і кустоўе ядлоўцу, і голы танканогі беразняк, а таксама дол-беламошнік — сачылася набрынялай золкай сырызнай. Нават апалы сушняк пад ботамі трускаў амаль нячутна, ледзь хрупаў у чэзлай траве, на мокрым імху. Зрэшты, Сушчэня ўжо не асцерагаўся нічога, азірацца яму было надта нязручна, і ён спадзяваўся на Войціка: ужо Войцік павінен глядзець. Ён ведаў адно — цярпліва валачы на сабе цяжкое цела Бурава таксама ў набрынялым вільгаццю і крывёй шынялі і толькі прыслухоўваўся час ад часу да яго дыхання на плячы, якое часцяком зусім памірала. І тады ён думаў: хоць бы не сканаў гэты Бураў. Ён не ведаў яшчэ, чым той цяпер яму неабходны, але ён чуў, што той сказаў Войціку, і, нібы тапелец за квёлую саломінку, ухапіўся за тыя ягоныя словы. Ён згледзеў у іх нейкую нечаканую нітачку, якая, можа, вывела б яго да сваіх, калі б не ўратавала жыццё, дык хоць бы засцерагла ад недарэчнай пагібелі. Пасля ўсяго, што з ім здарылася, ён ужо не спадзяваўся на жыццё — для яго найвялікшаю ўдачай было

б загінуць па-людску, пакінуўшы па сабе хоць някепскую памяць. З нейкага часу ён ужо адчаяўся пазбыцца пагібелі, жыццё для яго зрабілася недасяжным, ведаў, з тае пасткі, куды яго загналі ворагі ці абставіны, мусіць, паратунку не будзе. Але хоць бы не спляжыць жыццё самых дарагіх ягоных істот — Анэлі і сына. Пра тое ён думаў усе гэтыя тыдні, хоць, канешне, інстынктыўна яшчэ турбаваўся, тузаўся за жыццё, нібы на што спадзяваўся. Хіба на цуд. Але, мусіць, нейкі цуд і адбыўся, ягоная пагібель адсоўвалася. Што будзе далей, Сушчэня, аднак, не меў уяўлення.

Яны доўга брылі так з параненым, якога няспрытна коўталі на сушчэнеўскіх плячах — і так і гэтак; ён ужо добра адарваў іхнія рукі, а ў Сушчэні яшчэ і падкошваліся ногі. Добра яшчэ, думаў Войцік, што гэты Сушчэня быў мужык дужы, адзін ён, мусіць, не даў бы рады гэтаму цяжкому Бураву. Зрэшты, цяпер болей за параненага, які наўрад ці пражыве доўга, Войціка непакоіў Сушчэня — што з ім рабіць? Праўда, пакуль што валачэ ён спраўна, нават не трэба яму загадваць, але куды вывалача — во ў чым справа. Войцік быў родам з другога канца раёна, гэтага лесу амаль не ведаў. Учора з Буравым ён трапіў сюды першы раз і цяпер, на гэтай бездаражы, зусім страціў арыенціроўку, куды яны чаўпліся, не мог зразумець. Мабыць, трэба было папытацца ў Сушчэні, але не мог жа ён тым паказаць, што не ведае дарогі і не знае, куды ісці. Так ён можа даждацца, што гэты Сушчэня яшчэ прывядзе абодвух у нейкую пастку, у самае паліцэйскае логава, тады ўжо кранты будуць абодвум. І чаму яны не застрэлілі яго ў Масцішчы або на выгане, каля рэчкі, навошта павалакліся з ім аж у лес? Але гэта ўсё Бураў. Ці не за гэтую сваю дурноту ён цяпер і расплочваецца крывёю. Але і Сушчэня ўсё ж нейкі незразумелы здраднік, глядзі, вынес знямоглага Бурава і цяпер не спрабуе ўцячы, брыдзе — куды і навошта? Мабыць жа, ведае, што чакае яго, як вынесе, а во ідзе.

Зноў жа, а як бы ён абышоўся адзін, без Сушчэні?

Дзівосная сітуацыя, нічога не скажаш, заклапочана думаў Войцік. І ён азіраўся вакол, спрабуючы ўбачыць якую знаёмую прыкмету, каб пазнаць месца, дзе яны ўчора ехалі конна ў Масцішча. Толькі нічога знаёмага не траплялася ў гэтым лесе, вакол цягнуліся здзічэлыя баравыя нетры, шумелі, пагойдваючы верхавінамі, стромкія хвоі, і ім ні разу не трапілася ні сцежкі, ні якой лесавой дарожкі. Добра яшчэ, што дол амаль скрозь быў раўнінны, не трэба было абыходзіць балоты, але ўсё роўна яны знемагліся. Мусіць, усё ж памагаты з Войціка быў кепскі, мокрыя боты параненага ўсё лузгаліся з яго рук, Сушчэня тузаўся, пакуль, стомлена хакаючы, не прахрапеў з-пад Бурава:

— Вы кіньце… Я сам…

Войцік і кінуў, сапраўды, яму хапала дзвюх цяжкіх вінтовак на вузкіх плячах, нагана, ён таксама ўходаўся за гэтую ноч, ды яшчэ пачаў балець страўнік — азвалася яго застарэлая язва. Маўчала амаль тыдзень, а во напомніла. Ну але, мабыць, турботаў гэтае ночы яму было мала, адчуваў, яны яшчэ вылезуць бокам. Ісці так без грузу ў руках стала лягчэй, ён трохі аддыхаўся і раптам у звыклым лесавым пошуме ўчуў раскацістае водгулле некалькіх далёкіх стрэлаў — як раз у тым баку, куды яны кіравалі. Войцік аж прыпыніўся, хацеў гукнуць Сушчэню, але той сам, мабыць, учуў страляніну і стаў — сагнуты ў тры пагібелі пад няўклюдна распластаным на спіне целам Бурава.

— Дзе гэта? У Бабічах?

— Можа, і ў Бабічах, — шумна выдыхнуў Сушчэня.

«Вот жа халера, — падумаў Войцік. — Калі ўжо страляюць у Бабічах, дык куды ж паткнуцца?»

Мусіць, тое ж адчуў і Сушчэня, які трохі паправіў на сабе ношу, хістка пераступіў на нагах — праз хвіліну яшчэ даляцелі два стрэлы, і затым усё няпэўна знямела. Яны пастаялі, тады Войцік зайшоў наперад і паказаў рукой трохі ўбок ад тых стрэлаў.

Яны зноў рушылі па бары, усё пільна ўслухоўваючыся праз лесавы шум, — пакуль што, праўда, вакол было ціха. Куды яны ішлі, цяпер ужо не ведаў ніхто — ні Сушчэня, ні Войцік. Неўзабаве, аднак, ім трапілася старая лесавая прасека, дзе-нідзе парослая маладым падростам — хвойнікам і бярозкамі, дол тут слаўся пясчаны, і ісці па ім было цяжэй, чым па бары-беламошніку, у пяску грузлі ногі. Сушчэня часта спыняўся, усё паддаючы на сябе цяжкое цела параненага, якое ўпарта спаўзала долу. Бураў спярша маўчаў, мо быў у непрытомнасці, а пасля стаў надта стагнаць, і Сушчэня спыніўся. Яны ашчадна паклалі Бурава долу, Войцік сказаў заклапочана:

Поделиться:
Популярные книги

Черный Маг Императора 13

Герда Александр
13. Черный маг императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 13

Пророк, огонь и роза. Ищущие

Вансайрес
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Пророк, огонь и роза. Ищущие

i f36931a51be2993b

Admin
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
i f36931a51be2993b

Доктор 4

Афанасьев Семён
4. Доктор
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Доктор 4

Адвокат Империи 7

Карелин Сергей Витальевич
7. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 7

Неправильный солдат Забабашкин

Арх Максим
1. Неправильный солдат Забабашкин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.62
рейтинг книги
Неправильный солдат Забабашкин

Кодекс Охотника. Книга VII

Винокуров Юрий
7. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.75
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VII

Кодекс Крови. Книга II

Борзых М.
2. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга II

Звезда сомнительного счастья

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Звезда сомнительного счастья

Избранное. Компиляция. Книги 1-11

Пулман Филип
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Избранное. Компиляция. Книги 1-11

Жена неверного ректора Полицейской академии

Удалова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
4.25
рейтинг книги
Жена неверного ректора Полицейской академии

Законы Рода. Том 11

Андрей Мельник
11. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 11

Предатель. Цена ошибки

Кучер Ая
Измена
Любовные романы:
современные любовные романы
5.75
рейтинг книги
Предатель. Цена ошибки

Новый Рал 3

Северный Лис
3. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.88
рейтинг книги
Новый Рал 3