Удол, Альбо Актава пазнання

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Удол, Альбо Актава пазнання

Шрифт:

БАРЫС ПЯТРОВІЧ

УДОЛ, АЛЬБО АКТАВА ПАЗНАННЯ

Апавяданне

“Я і душа пад ношаю цяжкою

Ступалі побач, як валы ў ярме...”

Дантэ. “Боская камедыя” – “Чысцец”.

У зграбненькім скверыку паблізу вакзала экскурсавод прыпыніўся:

— А цяпер вы самі можаце пагуляць па нашым горадзе... Збіраемся тут у сямнаццаць трыццаць...

Стах зірнуў на гадзіннік —

да адыходу цягніка на Мінск заставалася амаль паўтары гадзіны. Значыць, паспею, падумаў ён, не толькі паблукаць па горадзе, але і падысці да таго будынку, на якім заўважыў шыльду з надпісам на мясцовай мове, дзе сярод незнаёмых слоў убачыў і пазнавальныя ў любых літарах “...Францішак Скарына...”.

Цалкам прачытаць, што там было напісана, Стах не здалеў, бо баяўся адстаць ад сваёй групы. З гісторыі ён ведаў, што і сапраўды менавіта ў гэтым горадзе Францішак Скарына некалі выдаваў свае кнігі. Экскурсавод пра гэта нічога не сказаў. Паўз дом ён вёў групу да знакамітага касцёлу і з захапленьнем распавядаў легенду пра ягоную прыгажосць, пра тое, як Напалеон хацеў забраць храм у Парыж.

У гэтым горадзе Стах быў упершыню. Але заблудзіцца ў ім не баяўся. Заблудзіцца ў незнаёмым горадзе можа хутчэй гараджанін, чымсьці вясковец. Стах вырас сярод лесу і таму арыентаваўся па сваіх, адметных толькі яму, прыкметах, добра. Ён запомніў, што той будынак з шыльдай стаяў ці не ў самай нізкай мясціне старога гораду, нібыта ў нейкай даліне, у логу. І таму адразу пайшоў уніз па вуліцы, забіраючы на паваротах усё ніжэй і ніжэй. Вось і дом. І шыльда, прымацаваная не высока, а якраз на ўзроўні вачэй. Сабраўшы ў жменю ўсе свае веды розных моваў, Стах прачытаў-зразумеў, што і на сам-справе напачатку ХVІ стагодзя ў гэтым доме працаваў і выдаваў асобныя кнігі Бібліі беларускі асветнік і першадрукар Францішак Скарына... Шыльда была прымацаваная да дзвярэй, зробленых пад старыя, аздобленых каванымі карункамі. Стах падумаў, што тут можа быць музей, і вырашыў зайсці.

Дзверы лёгка, без натугі і рыпення, адчыніліся. Але ўпусцілі Стаха яны не ў пакой — музейную вітальню, — а ў маленькі дворык. З усіх бакоў былі невысокія, з двухпавярховы дом, цагляныя сцены, крытыя блакітным небам. Дворык быў утульны, прыветны, як і ўсё ў гэтым горадзе. І — пусты. Толькі ля адной са сценаў, нібыта запрашаючы прысесці ды адпачыць, стаяла драўляная лаўка. Стамляе чалавека ўсё, нават прыгажосць. Прахадзіўшы дзень па пекнотах горада, Стах добра-такі прыстаў. Тут жа было ціха, чыста і свежа. І Стах падумаў: нікуды я адсюль не пайду – пасяджу ў гэтым мілым куточку да самага адыходу цягніка.

Дворык, здавалася, дыхаў даўнінаю. Жывою даўнінаю. Стаху падалося нават, што і паветра тут не такое, як у горадзе, на блізкай — праз сцяну — вуліцы, а свежае, нібыта ў вёсцы пасля дажджу. Разглядаць у дворыку не было чаго, акрамя сценаў. Былі яны дагледжанымі і выдавалі зусім новымі, учора складзенымі. Не адрэстаўраванымі, а нанова адбудаванымі. “Вось табе і “...у гэтым доме...”, — падумаў Стах, — будынку таго даўно ўжо няма, знесены вайною ці гора-будаўнікамі, але ж пішуць... І заўсёды знойдзецца разявака, які паверыць...”

Заўважаны наіўны падман не раззлаваў Стаха, а наадварот супакоіў. У дворыку прыемна было сядзець і думаць, крыху прымружыўшы вочы, як у паўсне. Разважаць пра імклівасць часу і безабароннасць чалавека

перад ім, часам, — чацвёртым вымярэннем, што штурхае людзей наперад і наперад. Чалавек можа вярнуцца назад, у тое месца, што яму спадабалася, дзе ён быў некалькі хвілін таму, але вернецца ён ужо не той самы, а іншы, пасталелы, пастарэлы на тыя самыя некалькі хвілін... І сапраўды, нельга двойчы ўступіць у адную і тую ж раку... Жанчыну...

Салодкая млявасць апанавала Стахам, узяла яго ў свае цесныя абдымкі, яму прымроілася родная хата, маці, і мама паківала яму пальцам: не спі, ня сьпі, усё праспіш...

Стах прахапіўся... Час і праўда імкліва бег. Гадзіна праляцела, як адно імгненьне. Трэба было ісці на вакзал, да цягніка, які чакаць не будзе. Стах ускочыў і пайшоў у той бок, адкуль прыйшоў. Пайшоў па памяці, механічна, і... упёрся ў сцяну. Дзвярэй і знаку не было. Стах кінуўся да другой сцяны, да трэцяй... Усюды суцэльная кладка: цаглінка падагнаная да цаглінкі, роўненька, гожа... І толькі на чацвёртай сцяне, на вышыні другога паверху, ён убачыў маленькае вакенца, зашклёнае чымсьці мутна-зялёным. Стах падняў з зямлі каменьчык і кінуў у вакенца. Шкло дзынкнула, паклікала гаспадароў.

Не адразу, але вакно расчынілася і з яго вызірнула чарнявая дзяўчына.

— Што табе трэба, хлопча? — спытала яна, змерыўшы позіркам Стаха.

— Выйсці адсюль.

— Х-ха! Усе гэтага хочуць. Я таксама хачу... Ха-ха-ха!.. — гучна, з выклікам, засмяялася дзяўчына і зачыніла вакно.

Яна падалася Стаху прыгожай, з даволі правільнымі рысамі твару і, галоўнае, з надзіва натуральным колерам яго: ні бледным, ні загарэлым, ні падфарбаваным касметыкай, а проста здаровым... Здзівіла Стаха і тое, што апранутая яна была ў нешта незразумелае — нейкія шэрыя, грубыя лахманы. Накшталт мяха з-пад бульбы. І гаварыла яна неяк не так, як чулася Стаху. Сэнс сказанага ён разумеў, нібыта па вуснах чытаў, але словы былі і тыя, і не тыя — чужыя, незнаёмыя, але... зразумелыя... Як у замежным дубляваным фільме: вусны кажуць адно, а голас за кадрам — зусім іншае...

Ды Стаху было цяпер не да гэтага. Яму трэба было як хутчэй выбрацца з дворыка. І ніхто, акрамя дзяўчыны, не мог яму дапамагчы. Стах набраўся нахабства і зноў шпурлянуў каменчык у вакенца. Дзяўчына глянула на яго звысоку ўніз і спытала пагардліва:

— Ты адкуль узяўся такі смелы?

— Я тут у вас на экскурсіі...

— На экскурсіі? На агледзінах... Не смяшы.

Стах пабаяўся, што дзяўчына зноў зачыніць вакенца, і хуценька загаварыў:

— Праўда! Я прыехаў у ваш горад на выхадныя. Каб адпачыць. І зайшоў у гэты дворык выпадкова...

— Выпадкова...

— Так.

— Дзіўна...

— Я беларус, і мне цікава было пабыць... — пачаў казаць Стах, але дзяўчына перабіла яго:

— Ты агледзься, куды трапіў, беларус, куды сам прыйшоў...

Стах паглядзеў вакол: той жа дворык, тыя ж сцены, лаўка, дзвярэй не відаць... Нічога новага. Адзін ратунак — гэтае вакенца. Але... Што гэта? Па кожнай з чатырох сценаў павольна, няспешна ходзяць воі з дзідамі ды тарчамі... І гэта робіць дворык падобным да турэмнага... “Кіно здымаюць...”, — прытушыў здзіўленьне Стах, прыгадаўшы і дзіўны ўбор дзяўчыны. Дарэчы, а дзе яна? Вакенца зноў было зачыненае. Каменьчык. Дзынь! Дзяўчына. Ужо не спакойная і смяшлівая, а нібыта раззлаваная:

Комментарии:
Популярные книги

Товарищ "Чума" 4

lanpirot
4. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 4

Идеальный мир для Лекаря 5

Сапфир Олег
5. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 5

Вечный. Книга I

Рокотов Алексей
1. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга I

Хозяйка забытой усадьбы

Воронцова Александра
5. Королевская охота
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка забытой усадьбы

Мама из другого мира...

Рыжая Ехидна
1. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Фантастика:
фэнтези
7.54
рейтинг книги
Мама из другого мира...

Отверженный VI: Эльфийский Петербург

Опсокополос Алексис
6. Отверженный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный VI: Эльфийский Петербург

Законы рода

Flow Ascold
1. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы рода

Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
1. Локки
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Потомок бога

Жена моего брата

Рам Янка
1. Черкасовы-Ольховские
Любовные романы:
современные любовные романы
6.25
рейтинг книги
Жена моего брата

Идеальный мир для Лекаря 17

Сапфир Олег
17. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 17

Росток

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Хозяин дубравы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
7.00
рейтинг книги
Росток

Начальник милиции. Книга 3

Дамиров Рафаэль
3. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 3

Печать мастера

Лисина Александра
6. Гибрид
Фантастика:
попаданцы
технофэнтези
аниме
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Печать мастера

Неудержимый. Книга XIII

Боярский Андрей
13. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIII