Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

З анучай, мылам і слоікам пайшоў да калодзежа. Выцягнуў вады, спачатку апаласнуў двойчы прыцягнутыя сюды ночвы, потым цёр мылам, мыў саму анучу. Мыльную ваду наліў у слоік – няхай адмакае.

І, магчыма, вада ў ночвах нагадала яму ранішнюю копанку і ўсё, што там здарылася. Нечакана слёзы самі закапалі з яго апухлых ужо вачэй – крыўда проста здушыла за горла, аж выць захацелася ад бездапаможнасці.

“Гады, сволачы! Пачакайце, я разбяруся, я з вамі з кожным паасобку разбяруся!” – думкі пра адплату тлумілі розум.

Ён жа многае можа зрабіць!

Віцька ў вёсцы жыве –

і выдатна, хлеў падпаліць можна, каб ведалі! А таму гарадскому так твар распісаць кавалкам шкла, каб на ўсё жыццё засталося… І не шкліну ўзяць, а бутэльку – разбіць і трымаць за рыльца… Але недзе ў галаве жыла і другая думка – тая самая клятва самому сабе, што даў ён за месяц да сваіх канікулаў, што нараджалася пакутліва, выспявала пакрысе і стала яго праграмай дзеяння: не плач, не бойся, не прасі. І яшчэ дадатак – не крадзі. Бо ўпэўніўся Сяргей, а правільней – упэўніў яго апошні судовы працэс, на які ён сведкам трапіў, а ягоны сябар – на лаве падсудных сядзеў. Будзеш красці – будзеш сядзець у турме. Спачатку калонія, вядома, а розніцы ж няма, усё адно за кратамі. А Сяргею за краты нельга – у яго ёсць Нэла.

І яшчэ… Яшчэ ён помніў словы сваёй маладой выхавацелькі: “Яны там у вёсцы лічаць цябе дрэнным, бо ты крадзеш. Вось паспрабуй не ўкрасці. Змяніся сам – і паглядзі, ці зменіцца свет…”

Свет пакуль не мяняецца. Сяргей застаецца амаль ізгоем…

…Добра, што была такая праграма – лягчэй з ёй перанесці ўсё, але так слаба верыцца вось цяпер у тыя словы, што сам паўтарае Нэле: “Усё ў нас атрымаецца”. Як тут атрымаецца, калі ён адзін з Нэлай, а супраць яго ўсе: і п’яная маці, і гэты зэк, і вясковыя бабулькі, і нават хлопцы-аднагодкі… Чаму так? Чаму некаму сёння лёгка і проста жыць, чаму ў некага многа сяброў, ёсць утульны дом, маці і бацька, брат і сябар? У некага сёння згатаваны абед, яму не трэба думаць аб тым, чым пакарміць малую сястрычку… Чаму Сяргей гэтага пазбаўлены? Чаму яго ворагам сваім ўсе лічаць? Яблыкі і клубніцы раней краў? Дык жа есці хацеў! Дык жа Нэла ад голаду плакала!

Слёзы каціліся з вачэй, Сяргей літаральна навобмацак мыў слоік, цёр і цёр слізкае шкло…

– Вось мой сыночак чым заняты, – пачулася ад веснічак.

Сяргей імкліва адным і другім рукавом выцер вочы, паморшчыўся ад болю, адчуўшы адначасова, наколькі распух ужо твар, асабліва з левага боку. З вядра плюхнуў на твар халоднай вадой, яшчэ і яшчэ раз…

Маці злёгку вагалася ўзад-уперад, твар яе быў расцягнуты ў непрыемнай дурнаватай усмешцы. Вочы чырвоныя.

– Гаспадарыш, гаспадарыш... от, я паесці вам прынесла, – працягнула яна руку наперад.

У руцэ яе была бляшанка кансерваў, ужо адкрытая, з кансервы цягнуліся жоўта-чырвоныя тлустыя пісягі, і рука маці была ў гэтым чырвоным тлушчы.

– А хлеба няма! З’елі ўвесь хлеб, – маці раптам загаварыла са злой крыўдай: – Сволачы, я хавала дзецям хлеба, а яны з’елі!

Яна павярнулася назад, прыгразіла некаму кулаком.

– На, Сярожка, на, хто ж вас, сіротаў, акрамя мяне накорміць, – п’яна і няшчыра загаварыла яна, цягнучы руку наперад.

– У нас ёсць хлеб, – сказаў Сяргей, узяў бляшанку і хутка пайшоў у садок.

Там Сяргей адкрыў бляшанку – у ёй было крыху больш за палову

кашы з кілек і таматнай пасты, працягнуў Нэле.

– Трымай.

Сам палез у будан, адшукаў свой рукзак, дастаў хлеб, адламаў добры кавалак. І гэты кавалак паламаў на некалькі, паклаў перад Нэлай.

– Мачай хлеб, чапляй рыбу і еш.

Маці падышла, нязграбна апусцілася ля Нэлы, паглядзела на будан.

– От, якую будку займелі! А я думаю, дзе коўдра дзелася? Гіцлю таму морду падрапала, думала – прапіў сволач, без мяне прапіў...

Нэла ела, насцярожана сочачы за маці, ела хутка, ледзь не давячыся, амаль не жуючы.

– Еш.., – хацеў было прыкрыкнуць Сяргей, дадаўшы “спакойна”, як адразу ўспомніў дзеда Васіля і яго пытанне: “А Нэле ці не ўсё адно, хто загадвае?”. Пракаўтнуў словы, асцярожна пагладзіў дзяўчынку па галаве, лагодна прагаварыў: – Не спяшайся, не трэба. Ніхто ў цябе не адбярэ, я не дам нікому.

Нэла пачала есці павольней, з насцярогай сочачы за маці.

– Ага, ніхто не адбярэ, – прамармытала маці. – У цябе абаронца ёсць, сам у каго хочаш адбярэ. Ага, адбярэ і Нэле прынясе... Еш, еш... – яна раптам зашмыгала носам, дзве слязіны выкацілася з чырвоных вачэй. – А дзетачкі мае, а сіротачкі мае! – загаласіла працяжна, з падвываннем, як па нябожчыку. – А ці ж я ведала, ці ж я хацела...

Яна ўзнялася, упіраючыся рукамі ў зямлю, і пайшла з садка. У хату заходзіць не стала – адразу з надворка павярнула на вуліцу, п’яна хістаючыся, нешта плаксіва мармычучы сама сабе.

Сяргей правёў яе позіркам.

І пайшоў дамываць слоік.

Яго апанавала незразумелая злосць, рукі неспадзявана адчулі незвычайную моц, якая ірвалася на волю. Трэба нешта рабіць! Трэба нешта рабіць! Але што рабіць – Сяргей не ведаў. Адно вось пакуль было ў галаве: адмыць гэты слоік, прадаць ля магазіна рыбу, купіць хлеба… І ўся моц ягоных рук ішла на гэтае мыццё, так сціскаў слоік, так цёр яго, быццам было ў яго руках нешта страшэнна бруднае і жывое, якое адмыць толькі трэба – і тады ўсё зменіцца… Плёхаўся больш за паўгадзіны, пакуль шкло не стала рыпучым пад пальцамі і празрыстым.

Наліў чыстай вады і ў ночвы, і ў слоік. У ночвы выпусціў з мяшэчка рыбу. Тут карасі здаваліся намнога меншымі, чым там, на возеры. Нэла паела ўжо і цяпер лавіла рыбу рукамі, смешна жмурылася, калі які карась моцна плёскаў у яе руках і пырскі вады ляцелі на яе твар.

Сяргей і сам лавіў карасёў і апускаў іх у слоік. За шклом яны глядзеліся цяпер ужо ўвогуле вялікімі, запоўнілі сабой увесь слоік. “Вось гэта і трэба!” – радасна падумаў Сяргей, калі Нэла апусціла апошняга злоўленага ёй самой карася ў слоік.

– Ну, Нэла, як наш улоў? Купяць яго ў нас за добрыя грошы? Зараз пойдзем да магазіна...

Нэла ўзняла рукі і паказала некуды ў Сяргееў твар.

– Што, сіняк пад вокам і нос распух? Ну і што? – бадзёра, як і раней, адказаў Сяргей.

Але ў хату ён усё ж схадзіў. Вялікае люстра ў старой шафе насуперак усім п’яным бойкам засталося цэлым.

Адтуль, з люстра, на Сяргея глянуў худы падлетак у лінялых джынсах, басаногі. Сіняя майка з аднаго боку была запэцкана, на грудзях – дзве невялікія рудыя плямы. То кроў з носа трапіла.

Поделиться:
Популярные книги

Адвокат Империи 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 3

Кротовский, может, хватит?

Парсиев Дмитрий
3. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
7.50
рейтинг книги
Кротовский, может, хватит?

Дурная жена неверного дракона

Ганова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Дурная жена неверного дракона

Вонгозеро

Вагнер Яна
1. Вонгозеро
Детективы:
триллеры
9.19
рейтинг книги
Вонгозеро

Ведьма Вильхельма

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.67
рейтинг книги
Ведьма Вильхельма

Папина дочка

Рам Янка
4. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Папина дочка

Законы Рода. Том 6

Flow Ascold
6. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 6

Как я строил магическую империю 7

Зубов Константин
7. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
постапокалипсис
аниме
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 7

Лучший из худший 3

Дашко Дмитрий
3. Лучший из худших
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
6.00
рейтинг книги
Лучший из худший 3

Штурмовик из будущего 3

Политов Дмитрий Валерьевич
3. Небо в огне
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Штурмовик из будущего 3

Последний попаданец 2

Зубов Константин
2. Последний попаданец
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
рпг
7.50
рейтинг книги
Последний попаданец 2

Идеальный мир для Лекаря 14

Сапфир Олег
14. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 14

Безумный Макс. Поручик Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Безумный Макс
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
7.64
рейтинг книги
Безумный Макс. Поручик Империи

Вдова на выданье

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Вдова на выданье