Веснавыя дарогi

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Веснавыя дарогi

Веснавыя дарогi
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Кузьма Чорны

Веснавыя дарогi

Глыбокiя сляды гадоў i вякоў. Курганы на полi параслi ядлоўцам. Ядловец здаецца ўсё гэтакiм жа самым, нязменным i лета, i зiму. Гады, дзесяткi год. I нiводнае ж iголкi няма на iм ранейшай. Iголкi асыпаюцца непрыкметна, сохнуць на кургане i гнiюць. Ядловец зялёны i зялёны. Вясна адно што ахутала яго парнасцю вiльготнай раллi. Пакуты людзей, што згнiлi ў курганах пад цяперашнiм ядлоўцам, слёзы, што былi выплаканы сотнi год таму над iмi, забылiся.

Нiчога няма, апроч ядлоўцу на курганах.

Магiлы пры дарозе. Дарога глухая, лясiстая, палявая, узгоркаватая i лагчынiстая. У лагчынках - незагачаныя грэблi. Па людзях, што ў магiлах пры гэтых дарогах, слёзы яшчэ не выплаканы: боль яшчэ не прайшоў. Нават яшчэ калёсы ўцекачоў-выгнанцаў, паламаныя, рассохлыя, без шынаў, далежваюць свой век у кутках двароў прыдарожных гаспадароў.

У дварах начамi брэшуць сабакi.

Начамi над лесам усходзiць поўны месяц. Лес пад месяцам - чорны i повен чулай цiшынi. Але лес далей. Блiжэй - да ўцекачоўскiх магiл - чатыры хаты. Каля хат пахне кастрыца, што не прыбрана пасля зiм з-пад сцен i вокан.

За паўвярсты якой ад хат скрыжавалiся дзве дарогi. Там гэта i магiльнiк той уцекачоўскi, выгнанскi. Над адной, дагледжанай, магiлай - нiзенькi спарахнелы крыж. Па другiм баку дарожнага скрыжавання - размытыя веснавою вадою глiнiшчы.

Лес далёка - зялёная густая сцяна, а над ёю ў ветравыя днi ўстае раскудлачанасць хмар. Калi ў месячныя ночы брэшуць сабакi, рэха гулка ходзiць каля лесу.

У ветравыя ж днi i хвоi шумяць. Нават i ў неветравыя пад узгаркаватым полем, каля лесу, стаiць роўны хваёвы шэпт.

Хвоi гавораць.

Чаму гэтак цiха гавораць хвоi?

Iдзе вецер. У ясны дзень, веснавы дзень, iдзе вецер.

Вецер iдзе з-за лесу, з-за лясоў, з-за тумановых, дымных, балотных, палявых даляглядаў. Шырокiх - як сягануць вокам.

Некалькi хвояў - наводдалек лесу, на полi пры самай дарозе. Тут ветру латва густа бiць у купчастае голле i напорна згiнаць яго. Улетку тут i скрозь цвiце чабор. Скрозь пах жыта i аўсоў чуваць чабор.

А ўжо з самай вясны на прыдарожных хвоях садзяцца дробныя каршакi азiраць свае дарогi.

Глухата якая!

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .

Чабор пахне на межах i вясною, яшчэ да цвету свайго.

А ў крайняй з чатырох хат ён пахнуў i ўсю зiму, сухi, старанна завязаны ў палатнянай торбе. Вастраносы дзед зiмою менш ужываў яго, а калi ў красавiку пайшла халодная вiльгаць, часцей ён прасiў дачку:

– Напар ты мне, Юлька, чабру i сягоння.

Адкашлiваў харкавiнне i яшчэ гаварыў:

– А калi застаўся ўчарашнi, дык падагрэй.

Юлька адказвала:

– Навошта яго гэтак ашчаджаць,

дабро гэтакае. Хопiць i свежага, не канечне пракiслы ўчарашнi пiць.

– Можа, i гэтак, - згаджаўся вастраносы дзед, тупаючы па хаце. I iшоў калыхаць унучка:

А-а-а-а, мой каток,

А-а-а-а, варкаток.

I ўсю ранiцу, кашляючы, плюючы ў жвiр каля парога, спяваючы малому, паглядаў у печ, чакаючы чабру.

Чабор студзiў на акне. А Юлька гаварыла:

– Пi гарачы, дык кашаль хутчэй пройдзе.

А ён не згаджаўся:

– На гарачы многа цукру iдзе, а дзе тут яго набрацца; я цёплага нап'юся.

Калi чабор рабiўся цёплым, ён даставаў з палiцы паперку, а ў паперцы заверчаны былi два кавалачкi цукру. Адкусваў драбок цукру, трымаў пад языком i выпiваў шклянку чабру.

I зноў iшоў калыхаць унучка:

Пайшоў каток у лясок,

Знайшоў каток паясок...

Поле маўчыць. У хаце чуваць, як маўчыць поле. Нават i пагранiчнiкi-салдаты мала тут калi спяваюць. Спяваюць хiба адышоўшы за вёрст пяць цi далей у вёску.

Тут па дарогах нават i не едзе нiхто. Няма куды i адкуль ехаць. Няможна ехаць. Адно, што выязджаюць на поле. Дык якая ж гэта язда? Узiмку i з самай вясны i гэтага няма.

Вастраносы дзед часам устрапянецца:

– Здаецца, прыехаў нехта.

I кiнецца да акна. А там - суседскi конь залапатаў капытамi па апошняй замакрэлай мерзлаце i прыпынiўся пачухаць аб вароты шыю.

Хто i адкуль пад'едзе пад гэтую хату? Стары i не чакае...

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .

Другi стары - сусед - прыходзiць да вастраносага пагаварыць. Вастраносы сустракае:

Выпi, суседзе, шклянку чабру.

– Ат, можна абысцiся. Цукар дораг.

– Што там, у мяне два кавалкi яшчэ захавалiся.

– То няхай захоўваюцца. Давай лепш закурым.

Вастраносы цiха пагойдвае за почапку калыску:

Знайшоў каток паясок,

Ды якi ж ён чырвоненькi.

Сусед падыходзiць да калыскi:

– Гадуецца?

– Расце.

– Здаровы хлопец будзе.

– Нiшто сабе.

– Ад бацькi, можа, чуваць што?

– Каб ён так жыў, сабака.

– I грошай не прысылае?

– Па рублю цэдзiць. Але што. А гэтая як рыба аб лёд б'ецца, навек абязвечаная. Каб не дзiця - служыць бы куды-небудзь пайшла. Сама кажа. Я пражыў бы як-небудзь. На людзях не прапаў бы, колькi мне трэба.

– Колькi там трэба, то трэба, але што ж ты, пад плотам хiба валяўся б. Чатыры гэтыя сцяны нiчога табе не дадуць.

– А няхай бы сабе i пад плотам, мне ўжо ўсё роўна. Дажыў бы век.

12

Книги из серии:

Без серии

[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
Комментарии:
Популярные книги

Мымра!

Фад Диана
1. Мымрики
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Мымра!

Неправильный солдат Забабашкин

Арх Максим
1. Неправильный солдат Забабашкин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.62
рейтинг книги
Неправильный солдат Забабашкин

Бывшие. Война в академии магии

Берг Александра
2. Измены
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.00
рейтинг книги
Бывшие. Война в академии магии

Адвокат

Константинов Андрей Дмитриевич
1. Бандитский Петербург
Детективы:
боевики
8.00
рейтинг книги
Адвокат

Мастер Разума III

Кронос Александр
3. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Мастер Разума III

Желудь

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Хозяин дубравы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Желудь

Герцог и я

Куин Джулия
1. Бриджертоны
Любовные романы:
исторические любовные романы
8.92
рейтинг книги
Герцог и я

Новый Рал

Северный Лис
1. Рал!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.70
рейтинг книги
Новый Рал

Пипец Котенку! 4

Майерс Александр
4. РОС: Пипец Котенку!
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Пипец Котенку! 4

Надуй щеки! Том 2

Вишневский Сергей Викторович
2. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 2

Титан империи

Артемов Александр Александрович
1. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи

Идеальный мир для Лекаря 15

Сапфир Олег
15. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 15

Я граф. Книга XII

Дрейк Сириус
12. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я граф. Книга XII

Возвышение Меркурия

Кронос Александр
1. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия