Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Веснавыя дарогi
Шрифт:

– Гаворка.

– От табе i гаворка. Табе здаецца. Цябе нiхто нiколi з хаты не выганяў, ты не ведаеш усяго. А я прыблытаўся сюды да вас i сам не ведаю, як зачапiўся тут. Ты ж сам памагаў мне без труны старую маю закопваць. Дзякуй табе, што памог, незнаёмаму, выгнанцу нейкаму, валацузе, брадзязе...

Вастраносы нервуецца, крычыць, пачынае кашляць. Ад кашлю чырванеюць вочы,

прыпухае твар. Запiвае кашаль халодным чабром i гаворыць:

– ...Цяпер ужо i крыж спарахнеў, i дзярном усё зарасло... Хто гэта думаў калi, Божа мой, Божа. Косцi па свеце растраслi. Дажываць веку гэтак... А дзяўчо гэтае згублена навек.

– Яшчэ маладая, яшчэ i шчасце прыйдзе.

– Не дажыву я да яе шчасця. Колькi мне жыць засталося. Мусiць, не суджана мне шчасце бачыць. I дзецям маiм. А гэтая небарака...

– Калi неасцярога. Як гэта iсцi за невядомага чалавека? Чаго ж ты сам глядзеў?!

– Я верыў чалавеку. А яны любiлiся. А тым часам чорт яго ведае... Я не памру спакойна. Небарака Юлька з малым гэтым... От пажыў два гады, а як звольнiлi з салдат, дык годзе ўжо...

– А ён жа не звольнiўся, здаецца.

– У камандзiры выбiўся. Цяпер ужо iншая яму патрэбна, гарадская, можа, якая. Тады дык яму i мая дачка добра была, калi пайшла дзялiць з iм салдацкi паёк. Пакруцiўся недзе ў свет, толькi яго i бачылi. От прыслаў быў грошай у тым месяцы трохi. Круцiцца, пакуль галавы не скруцiць.

– Гэта ўсё, каб, кажа, не звязаны быў чалавек.

– Але ж ён не павiнен вытручваць з свайго сэрца вiнаватасць перад дзiцём сваiм i кабецiнай... Хоць гэты от малы - сабачае сiроцтва...

I зноў кашляе стары, i зноў запiвае кашаль чабром.

Адкашляўшыся, яшчэ:

– Каб гэта спосаб якi, дык чэрцi яго матару бралi з яго грашыма разам. I так цяпер менш пачаў прысылаць. Забывацца пачаў. А то сам жа прыгубiў... Каб быў работнiк, мужчына ў сям'i, дык зямлi ўзялi б - даюць, дык як жа ж тут. Яно-то i пражывецца, але ад гэтага ўсяго крыўда.

– Асталюецца як-небудзь патроху, уладзiцца i будзе жыць. Дзiця падгадуе, тады лягчэй стане. Знойдзе сабе якi-небудзь спосаб. Юлька яшчэ зусiм жа маладая.

– Маладая, - гаворыць вастраносы, адкашлiваючы

харкавiнне.

Маўчаць доўга. На дарогах цiха.

Вастраносы:

– Зараз на поле выйдуць.

Сусед:

– Але. Мой хлапец ужо i насенне ачысцiў.

Вастраносы падыходзiць да акна i ўглядаецца ў палявую далячынь. Пуста i гола на полi. За дарожным скрыжаваннем шэрая дарога перакапана ровам i скрозь, з самага поля, перагароджана дротам. Ледзь прыкметна постаць пагранiчнiка на дарозе. Варушыцца далёка, малы, як муха.

Вастраносы ў задум'i:

– Гэтаю дарогай я прыехаў сюды.

Пачакаўшы:

– Бывала, у нас там, дома, у гэтую пару...

I сам над сабою ядавiта кпiць:

– Бывала, бывала!.. Не ўбачу я свайго дома.

Над полем пачынаюць шумець хвоi!

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .

Як жа шумяць хвоi!

Юлька слухае iх i слухае вясну.

Над лесам усходзiць месяц. I лес чорны, як ноч.

Дарогi маўчаць. Нават травой зарастаюць дарогi. Улетку раскашэльваюцца на iх трыпутнiк, малачай i мятлiца. Але чабор на межах будзе пахнуць мацней за ўсё. Вастраносы стары бацька будзе стаяць, укленчыўшы, на мяжы, высокi, худы, у белым зрэб'i - як старая абязвечаная i гордая птушка, - будзе рваць чабор, запасаць на зiму, каб было чым утаймаваць кашаль.

Тады i заработку больш будзе - жнiво, сена, поле, поле! Будуць дзяўчаты, робячы, спяваць. I Юлька з iмi.

На дарогах - месячная вiдната. У хаце - чуваць тут, на дварэ - стары бацька калыша малога:

Будзем таго ката бiць

Аддай, каток, паясок.

Шумяць хвоi над полем.

У суседнiм агародзе нарабiлася за дзень. I цяпер гэтак добра даваць супакой рукам i слухаць вясну. Пахне зямля, вада, лес. Пахне бярвенне старых хат.

Далёка брэшуць сабакi.

Над полем пачынае iсцi вецер.

Стары - чуваць - тупае па хаце. Вiдаць - глядзiць у акно.

Iдзе вецер!

Белы i малады Юльчын твар глядзiць у вiднату вясновае ночы.

Вецер.

Iдзе вецер!

1928

12
Поделиться:
Популярные книги

Мымра!

Фад Диана
1. Мымрики
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Мымра!

Неправильный солдат Забабашкин

Арх Максим
1. Неправильный солдат Забабашкин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.62
рейтинг книги
Неправильный солдат Забабашкин

Бывшие. Война в академии магии

Берг Александра
2. Измены
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.00
рейтинг книги
Бывшие. Война в академии магии

Адвокат

Константинов Андрей Дмитриевич
1. Бандитский Петербург
Детективы:
боевики
8.00
рейтинг книги
Адвокат

Мастер Разума III

Кронос Александр
3. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Мастер Разума III

Желудь

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Хозяин дубравы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Желудь

Герцог и я

Куин Джулия
1. Бриджертоны
Любовные романы:
исторические любовные романы
8.92
рейтинг книги
Герцог и я

Новый Рал

Северный Лис
1. Рал!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.70
рейтинг книги
Новый Рал

Пипец Котенку! 4

Майерс Александр
4. РОС: Пипец Котенку!
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Пипец Котенку! 4

Надуй щеки! Том 2

Вишневский Сергей Викторович
2. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 2

Титан империи

Артемов Александр Александрович
1. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи

Идеальный мир для Лекаря 15

Сапфир Олег
15. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 15

Я граф. Книга XII

Дрейк Сириус
12. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я граф. Книга XII

Возвышение Меркурия

Кронос Александр
1. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия